Вiльня. Каля 1522 - выйшла першае вiленскае выданне Францыска Скарыны - "Апостал", якое з'яуляецца першай дакладнай датаванай кнiгай, надрукаванай на тэрыторыi нашай краiны.
Францыск Скарына.
Пераклады рэлiгiйнай лiтыратуры першай чвэрцi 16-га веку звязаны з дзеяльнасцю доктара Францыска Скарыны, якi славен, аднак, не толькi ў гiсторыi нашай рэлiгiйнай лiтаратуры, колькi ў тым , што ён прынес у наш край заходнееўрапейскi гуманiзм, шырыў асвету i распачаў наш друк. Скарына выйшаў з дэмакратыi. Ен быў сынам полацкiх мяшчан-купцоў. Жыў прыблiзна ў 1490 - 1550гг. Наўчыўшыся чытаць па Псалтыры ў доме бацькоў i, як вiдаць, значна развiўшы сябе чытаннем кнiжак, ён з маладых гадоў трапiў нейкiм спосабам у свае сталiчнае места - Вiльню, а адтуль - у Кракаўскi ўнiверсiтэт, дзе і набыў на фiласофскiм факультэце дыплом доктара навук. Адтуль ён паехаў у I
талiю. I вось, як пiшацца ў дакументах : у 1512 годзе перад медацынскай калегiяй Падуанскага ўнiверсiтэта з'явiўся малады чалавек з далекай старонкi, дужа вучоны, але бедны... Ён абаранiў усе навуковыя палажэннi, дадзенныя калегiяй, i набыў дыплом доктара медычыны. Пазней Скарына пабываў на Нямеччыне, пазнаемiўся з Марцiнам Лютэрам. Тым часам быў ужо вынайдзены Гутэнбергам спосаб друкаваць кнiгi, а з 1491 года ў Кракаве нейкi Швайпольт Фiёль друкаваў кiрылаўскiя царкоўна-славянскiя кнiжкi. Выпусцiўшы ўсяго 5 пяць кнiжак, на кошты нашых магнатаў i з асаблiвасцямi нашай народнай мовы, гэты малаведамы ў гiсторыi друкар быў абвiнавачан у ерасi i уцек з Кракава ў Угоршчыну. I вось Францыск Скарына бярэцца за падобную ж працу, але не ў родным Полацку, дзе не магло быць належных прылад, i не ў Кракаве, адтуль выгналi Фiёля, а ў спакойнай Празе i Чэхii. Першая кнiжка, якую ён прыблiзiў да народнай мовы i надрукаваў, выйшла 6-га жнiўня 1517 года. Гэта быў Псаўтыр. У 1517 - 19 гг., у Празе, Скарына надрукаваў 22 кнiгi Бiблii, у 1525 годзе ён друкуе кнiжкi ўжо ў Вiльнi. Першая кнiжка, друкованная на нашай тэрыторыi i на ўсiм усходзе Еўропы, выйшла ў марце 1525 года. Гэта была кнiга "Апостал" з вiленскай друкарнi Скарыны. Тут жа ён надрукаваў i яшчэ некалькi кнiжак. Аб далейшым яго жыццi вестак захавалася мала. Ведама толькi, што меў ён шмат непрыемнасцей : згарэла яго друкарня, быў ён засуджаны на адабрэнне ўсяе маёмасцi ў судовай справе з сваякамi па жонцы i зышоў з асветнае нiвы ўсiмi забыты. Толькi цераз тры сталеццi была належна ацэнена праца гэтага выдатнейшага чалавека. З боку друкарскай тэхнiкi кнiгi Скарыны стаяць вельмi высока не толькi на свой час, але нават i для нашага часу. Цяпер яны лiчацца вялiкай рэдкасцю. У Лондане, у Брытанскiм музеi, ёсць найболей поўны камплект яго Бiблii. Унiкум Псалтыра 1517 г. (адзiны ў ва ўсiм свеце экземпляр) знаходзiцца ў Маскве (да рэвалюцыi быў у бiблiятэцы Мiкольскага адзiнавечнага манастыра).