РефератыИсторияГіГістарычныя крынiцы. Класіфікацыя і сістэматизацыя гістаричних крыніц.

Гістарычныя крынiцы. Класіфікацыя і сістэматизацыя гістаричних крыніц.

БЕЛАРУСК
I
ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРС
I
ТЭТ


кафедра гісторыі Беларусі


РЭФЕРАТ


на тэму:


«
гістарычныя крыніцы. Класіфікацыя і сістэматызацыя гістарычных крыніц»


МИНСК, 2008


Што такое гістарычныя крыніцы


Слова «крыніца» ўвогуле вызначае ў нашай мове любы рэзервуар, любую адтуліну, з якіх штосьці выцякае ці штосьці можна зачарпнуць, пачатак ручая. У пераносным сэнсе «крыніца» – аб’ект, з якога можна за-пазычыць нейкую інфармацыю (звесткі, веды) аб тым або іншым аб’екце.


Вызначэнняў гістарычнай крыніцы шмат. Аднак у большасці з іх акрэсліваюцца тры характэрныя рысы. Па-першае, гэта пэўная фіксаваная інфармацыя (аб'ект). Па-другое (паколькі крыніца гістарычная), яна змяшчае інфармацыю аб рэальным жыцці чалавечага грамадства ў мінулым. I трэцяе: нельга сцвярджаць, што гістарычная інфармацыя змяшчаецца ў крыніцы, быццам малако ў збане: толькі нахілі – пацячэ; колькі ўліта, столькі выльецца, прычым такой каларыйнасці, тлустасці, якой нам патрэбна. Гістарычная інфармацыя не існуе папярэдне ў крыні-цы, не запазычваецца збоку, яна «вырастае» з інфармацыі аб мінулым у працэсе яе вывучэння. Крыніца дае нам патрэбную інфармацыю тады, калі яна ўключаецца ў працэс гістарычнага даследавання.


Такім чынам, гістарычная крыніца
– гэта аб’ект, што змяшчае інфармацыю аб мінулым жыцці людзей і ўключаны ў працэс гістарычнага даследавання.


Катэгорыя «гістарычная крыніца» ўжываецца ў вузкім і шырокім сэнсе. У першым выпадку пад гістарычнай крыніцай разумеюць «прадукты дзейнасці чалавека» – усё тое, што створана ў выніку яго мэта-накіраванай псіхафізічнай дзейнасці. Нават у такім сэнсе азначаная катэгорыя ўключае велізарную разнастайнасць аб’ектаў: ад летапісаў да каналаў, плацін і касмічных караблёў. Шэраг даследчыкаў (зараз іх усё болей) акрэсліваюць катэгорыю «гістарычная крынiца» ў яе шырокiм сэнсе, разумеючы пад гістарычнай крыніцай усё тое, адкуль можа быць пачэрпнута інфармацыя аб мінулым (геаграфічнае асяроддзе, кліматыч-ныя ўмовы, прыродныя з’явы). Безумоўна, у першыя тысячагоддзі свайго існавання чалавек вельмі моцна залежаў ад прыродна-кліматычных умоў, ад геаграфічнага асяроддзя, і нераўнамернасць гістарычнага развіцця ў гэты час з’яўляецца таму пацверджаннем. Гісторык не можа пакінуць іх па-за ўвагай і пры вывучэнні наступных перыядаў. Аднак названыя вышэй фактары з’яўляюцца найважнейшай умовай чалавечай дзейнасці, а не прычынай гістарычных падзей. Усе яны могуць быць вывучаны метадамі іншых навук (астраноміі, геафізікі, геалогіі, медыцыны і г. д.).


Класіфікацыя і сістэматызацыя гістарычных крыніц


Пры групаванні гістарычных крыніц адрозніваюць іх сістэматызацыю і класіфікацыю, якія дазваляюць у разнастайнасці ўбачыць сістэму, вызначыць групы, якія адрозніваюцца па пэўных прыкметах і асаблівасцях. Сістэматызацыя
адбываецца ў выніку дзейнасцi даследчыка, калі той стварае такую сістэму, якая б адпавядала мэтам і задачам яго даследавання, i бярэ за аснову толькі адну са шматлiкiх знешніх прыкмет крыніцы. Пры гэтым могуць быць выбраны наступныя прынцыпы сістэматызацыі:


1) храналагічны, якi ўлічвае час стварэння крыніцы (вялікія сістэмы: антычная, сярэднявечча, новай і навейшай гісторыі; дробныя – гісторыя другой сусветнай вайны і г. д.);


2) рэгіянальны (гісторыя Прыбалтыкі, усходнеславянскіх зямель, Заходняй Еўропы);


3) этнічны (гісторыі татар, цыган і г. д.);


4) праблемны (адмена прыгоннага права на Беларусі);


5) персанальны (дзейнасць Вітаўта).


Найбольш пашырана сістэматызацыя па некалькіх прынцыпах (напрыклад, крыніцы па гісторыі Беларусі новага і навейшага часу).


У адрозненне ад сістэматызацыі, класіфікацыя
– раскрыццё ўнутрана неабходнай сувязі паміж асобнымі катэгорыямі гістарычных крыніц: тыпамі, родамі і відамі. Класіфікацыя не проста сістэматызуе крыніцу ў зручныя для вывучэння групы, але і садзейнічае больш глыбокаму яе аналізу. Пры гэтым не прымаецца пад увагу форма крыніцы. Пры афармленні спіса выкарыстаных крыніц і пошуку новых часам іх падзяляюць на апублікаваныя і архіўныя. Але ж характар крыніцы не змяняецца ад таго, што яна нейкі час захоўвалася ў архіве, а пасля была апублікавана.


З самага пачатку азнаямлення з гістарычнымі помнікамі гісторыкі заўважылі, што адны з іх з'яўляюцца «рэшткамі» асобных падзей, другія ў большай ступені апавядаюць аб іншых падзеях («паданні»). Ужо з сярэдзіны ХІХ ст. ідэя такога падзелу была распаўсюджана на ўсю сукупнасць гістарычных крыніц. Пры гэтым мелася на ўвазе, што падзел крыніц па характары адлюстравання адпавядае іх пазнавальнай каштоўнасці. Да «паданняў» адносiлi ўсе паведамленні, якія апісваюць гістарычныя факты, гавораць аб іх, але саміх гэтых фактаў не фіксуюць і ў сучаснасць не пераносяць. Падкрэслiвалася, што ў паданнях перад намі паўстаюць не самі факты і нават не іх асобныя часткі, а толькі іх адлюстраванне ў свядомасці нейкіх інфарматараў. Гэтыя паведамленні аб гістарычных фактах ствараліся спецыяльна для захавання і перадачы гістарычнай інфармацыі і таму яны разглядалiся як суб'ектыўныя ў большай ступені, чым «рэшткі». «Рэшткамі» называлi часткі з’яў, якія захаваліся (астанкі людзей, матэрыяльныя сляды iх дзейнасці – хатнія рэчы, зброя і г. д., пісьмовыя дакументы для надзённых патрэб). Сюды ж адносiлi мову, песні, рэлікты старых звычаяў. У якасцi галоўнай прыкметы «рэшткаў» вызначалi, што яны не ствараліся спецыяльна для перадачы інфармацыі аб мінулым.


Безумоўна, азначаны падзел вельмі схематычны і супярэчлівы, паколькі, напрыклад, тыя ж летапісы (апавяданні аб мінулым) з'яўляюцца адначасова «рэшткамі» дзейнасці канкрэтных людзей – летапісцаў.


Фармацыйны падыход у савецкай гістарычнай літаратуры выклікаў спробы падзяляць пісьмовыя крыніцы на групы па змесце (эканамічныя, палітычныя, культурныя) і паходжаннi (у сферы сацыяльных, эканамічных адносін). Аднак рэчаіснасць – гэта не проста сума з’яў, крыніца ўзнікае не ў нейкай адной сферы; нават калі гэта і адбываецца, то яна, як правіла, адлюстроўвае не адну, а шмат бакоў гістарычнага мінулага. Таму ў 1970 – 1980-я гг. атрымалі распаўсюджанне класіфікацыі па тыпах, родах і відах. Л. М. Пушкаровым, А. П. Пранштэйнам была прапанавана класіфікацыя паспосабу фіксавання (кадзіроўкі) інфармацыі. У адпаведнасці з ёй усе крыніцы падзяляюцца на наступныя тыпы (тып аб'ядноўвае крыніцы, якія адрозніваюцца спосабам кадзіроўкі інфармацыі і яе захоўвання): 1) пісьмовыя, 2) рэчавыя, 3) этнаграфічныя, 4) вусныя (фальклорныя), 5) лінгвістычныя, 6) фонадакументы, 7) фотакінадакументы.


Азначаная вышэй класіфікацыя, якая дазваляе правесці падзел на 7 тыпаў, улічвае, з аднаго боку, найбольш істотныя прыкметы, характэрныя для тых ці іншых крыніц (паходжанне, змест, форма), а з другога – аб’екты даследавання канкрэтных галін гістарычнай навукі. Аднак этнаграфічныя, вусныя (фальклорныя) і лінгвістычныя крыніцы могуць быць прадстаўлены ў пісьмовай форме ці ў выглядзе фона- і фотакінакрыніц. Графічныя (картаграфічныя) крыніцы наогул не трапляюць ні ў адзін з прыведзеных тыпаў. Таму І. Д. Кавальчанка прапанаваў класіфікацыю не паводле спосабаў, а формаў фіксавання
інфармацыі:
рэчавыя, мастацка-выяўленчыя, графічна-выяўленчыя, пісьмовыя і фонадакументы.


У апошнiя гады вялiкую цiкавасць выклiкала тыпалагiчная класiфiкацыя гiстарычных крынiц, прапанаваная С. О. Шмiтам. Па-першае, яна ахоплiвае ўсе крынiцы гiстарычнага паходжання. Па-другое, азначаная класiфiкацыя вельмi зручная для ўспрымання, паколькi ў яе аснову пакладзена знешняя «матэрыяльная» форма крынiцы. У адпаведнасцi з класiфiкацыяй С. О. Шмiта, вызначаюць наступныя тыпы i падтыпы:


а) мастацка-выяўленчыя (творы выяўленчага мастацтва, мастацтва кiно i фатаграфii);


б) выяўленча-графiчныя (крынiцы, што змяшчаюць iнфармацыю, перададзеную пры дапамозе наглядных графiчных вобразаў, якія не складаюць алфавiту);


в) выяўленча-натуральныя (фатаграфii, дакументальныя кiнакадры).


3. Моўныя крынiцы:


а) размова (i фонадакументы, якiя яе фiксуюць);


б) помнiкi вуснай творчасцi (фальклор);


в) пiсьмовыя помнiкi (уключаючы эпiграфiчныя) ва ўсёй разнастайнасцi iх формаў i вiдаў.


4. Канвенцыянальныя (ад лац. conventionalis
– умоўны) крынiцы з вялiкай колькасцю формаў i вiдаў – нотны запiс, знакi матэматычнай i iншай сiмволiкi, iнфармацыя, зафiксаваная на машынных носьбiтах i г. д. Можна меркаваць, што гэта адзiн з найбольш недакладна акрэсленых тыпаў крынiц.


5. Паводзiнскiя крынiцы. Гэта назва (якая не вельмi ўдала гучыць на беларускай мове) усё ж дазваляе дакладна акрэслiць пэўны тып крынiц. Па-першае, сюды можна аднесцi зрокава-назiральныя звычаi i абрады (рытуалы) – калектыўныя i iндывiдуальныя дзеяннi (працоўныя, сямейна-бытавыя, святочныя, спартыўныя i iнш.). Звычаi i абрады вывучаюцца этнографамi. Аднак тэрмiн «этнаграфiчныя крынiцы» (як гэта i адзначае С. О. Шмiт) нельга прызнаць удалым, паколькi ўласна этнаграфiчнымi матэрыяламi, што выкарыстоўваюцца этнографамi ў сваёй працы i нават у

палявой практыцы, з’яўляюцца таксама рэчавыя крынiцы, пэўныя пiсьмовыя запiсы i г. д.


6. Гукавыя, цi аўдыё-крынiцы. Сюды С. О. Шмiт уключае гукi ў шырокiм i вузкамузыкальным сэнсе («гукi», «звоны», «шумы»). Сюды ж адносяць i запiсы галасоў птушак, жывёл.


Умоўнасць класiфiкацыi С. О. Шмiта (як i iншых) зразумелая. Асобныя вiды (напрыклад, грошы) нельга дакладна аднесцi да аднаго з вызначаных вiдаў. З’ява i сутнасць не заўсёды супадаюць. У рэальным жыццi проста не iснуе «чыстых» тыпаў i любая класiфiкацыя – умоўная (так, напрыклад, кіна- і фотаматэрыялы непарыўна звязаны з анатаваннем – картачкі прадметна-тэматычнага каталога, архіўныя і студыйныя мантажныя лісты. У азначаным выпадку спалучаюцца выяўленчая і пісьмовая формы, але аб’ект адлюстравання адзіны). Класiфiкацыя


С. О. Шмiтадазваляенібыахапiцьаднымпозiркамусювелiзарнуюколькасцькрынiц – i ўгэтымяегалоўнаякаштоўнасць. Яна найлепшым чынам падыходзiць да навучальных мэт, музейнай i краязнаўчай дзейнасцi.


Безумоўна, што практычныя патрэбы асобных дысцыплін (археалогіі, бiблiяграфii, дыпламатыкi, дакументазнаўства) вызначаюць з’яўленне i iншых класiфiкацый, зручных для выкарыстання ў працы даследчыка.


Класiфiкацыя пiсьмовых крынiц.
Маючы на мэце ў далейшым спробу агляду пiсьмовых крынiц, спынiмся на iх класiфiкацыi. У XIX –


пач. XX ст. у дачыненнi да гэтага тыпу крынiц прымянялi азначаны падзел на «рэшткi» i «паданнi». Разрыў адзiнства аб’ектыўнага i суб’ектыўнага ў крынiцы выклiкаў зразумелую крытыку з боку савецкiх гiсторыкаў. Паступова i незаўважна ў дачыненнi да пiсьмовых крынiц усталяваўся падзел на дакументальныя i апавядальныя (дзе нават пры блiжэйшым разглядзе можна заўважыць уплыў папярэдняй класiфiкацыі). Абодва азначаныя роды пiсьмовых крынiц падзяляюць на вiды (комплексы пісьмовых крыніц, для якіх характэрна падабенства прыкметы іх структуры і зместу), колькасць якiх можа мяняцца. Акрамя таго, iх назвы з’яўляюцца прадметам працяглых дыскусiй. Па квалiфiкаваным меркаваннi Л. М. Пушкарова, гэта картаграфiчныя, статыстычныя, актавыя, канцылярскiя, асабiстыя, мастацкiя, гiстарычныя i навуковыя крынiцы. Не адмаўляючы ў цэлым азначанай класiфiкацыi, прапануем наступны падзел:


I. Дакументальныя крынiцы.


1. Дакументы заканадаўства.


2. Актавыя крынiцы (дамоўнага характару).


3. Матэрыялы справаводства (у вынiку дзейнасцi канцылярый i iншых устаноў па стварэннi дакументаў). Як асобны падвiд (разрад – па Л. М. Пушкарову) – распарадчая дакументацыя.


4. Статыстычныя матэрыялы (рэалiзацыя зваротнай сувязi ў кiраваннi). Сюды ў якасцi падвiду ўключаем эканомiка-геаграфiчныя, гаспадарчыя апiсаннi, а таксама матэрыялы фiскальнага ўлiку, якiя часам набываюць характэрныя рысы масавых крынiц.


Картаграфiчныя матэрыялы, на наш погляд, можна вынесцi па-за межы пiсьмовых крынiц, паколькi іх звесткi ў большай ступенi зафiксаваны графiчным спосабам.


II. Апавядальныя крынiцы
адрознiваюцца ад дакументальных тым, што даюць паслядоўны пераказ падзей i дазваляюць растлумачыць узаемасувязi вывучаемых з’яў з iншымi з’явамi таго ж перыяду. У працэсе iх эвалюцыi асобныя вiды знiкалi, iх месца займалi iншыя (летапiсанне, гiсторыка-мемуарная лiтаратура i г. д.).


1. Летапiсы i хронiкi.


2. Мемуарная лiтаратура i эпiсталярныя крынiцы (многiя мемуарныя творы зараджалiся ў эпiсталярнай форме, цесную сувязь памiж гэтымi падвiдамi можна прасачыць i на працягу XX ст.).


3. Лiтаратурныя i публiцыстычныя творы (iх зблiжае імкненне аўтараў у той цi iншай ступенi ўздзейнiчаць на чытача, значны адыход ад рэчаiснасцi ў iмкненнi абгрунтаваць сваю думку, свой пункт гледжання).


Перыядычны друк разглядаецца асобна як спецыфiчная сiстэма гiстарычных крынiц, паколькi iх аб’ядноўвае толькi знешняя рыса – перыядычнасць выдання, паводле ж зместу гэта – заканадаўчыя i актавыя дакументы цi публiцыстыка, навуковыя цi лiтаратурныя творы i г. д.


Тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства


Навуковыя дысцыпліны могуць мець адзін і той жа аб’ект, але розныя прадметы вывучэння (аб’ект – гэта тое, на што накіравана пазнавальная дзейнасць чалавека, а прадмет – канкрэтныя бакі, якасці і адносіны аб’ектаў, якія даследуюцца з пэўнай мэтай у пэўных абставінах і ўмовах). І гістарычная навука ў цэлым, і крыніцазнаўства маюць аб’ектам вывучэння гістарычныя крыніцы. Аднак крыніцазнаўства вывучае не толькі інфармацыю, заключаную ў гістарычнай крыніцы, але і даследуе апошнюю як гістарычны факт (час, умовы яе ўзнікнення, стваральнікаў і г. д.). Прадметам вывучэння крыніцазнаўства з’яўляюцца ўсе гістарычныя крыніцы ва ўсёй сукупнасці заключанай у іх інфармацыі. Гэтым яно адрозніваецца ад іншых спецыяльных гістарычных дысцыплін, якія вывучаюць асобныя рысы гістарычнай крыніцы (напрыклад, палеаграфію) або асобныя віды гістарычных крыніц (напрыклад, геральдыку цi нумізматыку). Крыніцазнаўства – гэта не сума спецыяльных гістарычных дысцыплін, а іх пэўная сістэма.


Крыніцазнаўства мае тэарэтычны і эмпірычны (прыкладны) узроўні, сваю методыку і метадалогію. Методыка
– гэта сукупнасць пэўных прыёмаў, метадаў і правіл іх выкарыстання ў працы крыніцазнаўцы. Метадалогія
– вучэнне аб гэтых метадах, аб асноўных прынцыпах крыніцазнаўчага даследавання.


Тэарэтычнае крыніцазнаўства распрацоўвае агульныя метады вывучэння і даследавання гістарычных крыніц. Гэтыя метады адаптуюцца і канкрэтызуюцца ў дачыненні да вывучэння асобных груп крыніц, або пэўных іх характарыстык. Калі для тэарэтычнага крыніцазнаўства метад – гэта і прадмет даследавання, то для прыкладнога – гэта пэўны інструмент вывучэння.


Акрамя тэарэтычнага крыніцазнаўства існуе крыніцазнаўства пэўных галін ведаў (лінгвістычнае, археалагічнае), а таксама крыніцазнаўства пэўных тыпаў і відаў крыніц (летапісаў, актаў, пячатак, грашовых знакаў і г. д.). У залежнасці ад віду сістэматызацыі мы можам вывучаць таксама крыніцы па гісторыі Усходняй Еўропы XIV – XVIII ст., крыніцы па гісторыі Беларусі i г. д. З такім падыходам звязана разуменне крыніцазнаўства ў шырокім і вузкім сэнсе слова: 1) як метадалогія аналізу гістарычнай крыніцы, 2) як навуковая дысцыпліна, што вывучае пісьмовыя крыніцы.


Гістарычная крыніца і гістарычны дапаможнік.


Крыніцазнаўства і гістарыяграфія


Гісторык можа вывучаць мінулае толькі на аснове гістарычных крыніц ва ўсёй іх разнастайнасці. Ён мае справу не з гістарычнымі фактамі, а з іх адлюстраваннем у свядомасці людзей пэўнага часу, не з фактамі ў пэўным аб’ёме, а з іх рэшткамі. Гэты працэс можна перадаць наступнай схемай:




гістарычная крыніца



факт – падзея



факт – веды



=>



=>

Такім чынам, гістарычная крыніца – гэта непасрэднае адлюстраванне рэчаіснасці. Калі мы вывучаем асобны від пісьмовых помнікаў – гістарычныя творы, то ў гэтым выпадку ўзнікае праблема адрознення гістарычных крыніц і гістарычных дапаможнікаў, паколькі ўжо летапісец паўстае перад намі як першы гісторык. Разам з тым мэта летапісца – апісанне сучасных яму падзей, ён выступае як сведка. Апісанне мінулага – толькі аснова для яго працы.


Мэтай жа гістарычнага дапаможніка (возьмем для прыкладу твор М. Стрыйкоўскага) з’яўляецца абагульненне напрацаванага летапісцамі матэрыялу, параўнанне і ўдакладненне пэўных фактаў рэчаіснасці. Апісанне сучаснасці ў гэтых гістарычных працах падаецца або вельмі сцісла, або ўвогуле адсутнічае. Безумоўна, азначаныя абагульняльныя творы напісаны больш сучаснай мовай, больш даступныя і зразумелыя для сучаснага даследчыка. Але ў такім выпадку гісторык вымушаны давяраць свайму папярэдніку (часам без пэўнай падставы) і карыстацца яшчэ ў большай ступені скажонай інфармацыяй.


Разам з тым паміж гістарычнай крыніцай і дапаможнікам няма непераходнай мяжы. Часам крыніцы дайшлі да нас толькі дзякуючы гістарычным дапаможнікам праз пэўны пераказ, цытаванне і г. д. Таму пасля адпаведнага ўдакладнення гісторыкі выкарыстоўваюць частку гістарычнага дапаможніка ў якасці гістарычнай крыніцы (можна прывесці ў якасці прыкладу працы В. М. Тацішчава, М. Стрыйкоўскага і iнш.).


На пэўным этапе развіцця гістарычнай навукі, выпрацоўкі метадаў гістарычнай крытыкі (для канкрэтных рэгіёнаў гэта розныя храналагічныя перыяды) вызначаецца новы этап – з'яўленне гістарычных даследаванняў. Разам з тым і гістарычныя даследаванні, як і іншыя навуковыя працы, могуць быць аб'ектам вывучэння. У такім выпадку можна гаварыць аб пэўнай галіне гістарычных ведаў – гісторыі гістарычнай навукі – гістары-яграфіі. Апошняя, аднак, вельмі цесна звязана з крыніцазнаўствам, паколькі вывучае хоць і спецыфічныя, але ўсё ж крыніцы (гістарыяграфічныя крыніцы).


ЛIТАРАТУРА


1. Пронштейн А.П., Задера А.Г. Методика работы над историческими источниками: Учеб.-метод.пособие. М., 2007;


2. Пушкарев Л.Н. Классификация русских письменных источников по отечественной истории. М., 1975.


3. Источниковедение истории СССР / Под ред. И.Д.Ковальченко. М., 1981. С. 8.


4. Шмидт С.О. Путь историка: Избр. труды по источниковедению и историографии. М., 2005.

Сохранить в соц. сетях:
Обсуждение:
comments powered by Disqus

Название реферата: Гістарычныя крынiцы. Класіфікацыя і сістэматизацыя гістаричних крыніц.

Слов:2371
Символов:19134
Размер:37.37 Кб.