РефератыИсторияКрКрымінальнае права па статуту ВКЛ 1588 г.

Крымінальнае права па статуту ВКЛ 1588 г.

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь


УА “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт ім.Я. Купалы"


Факультэт юрыдычны


Кантрольная работа


па дысцыпліне: “Гісторыя дзяржавы і права Рэспублікі Беларусь"


5 варыянт


тэма: “Крымінальнае права па статуту ВКЛ 1588 г. "


Выканала: студэнтка І курса


завочнай поўнай формы навучання


спецыяльнасці “Эканамічнае права”


Панімаш В.Г.


Праверыў: Басюк І.А.


г. Гродна 2009 г.


Змест


I. Паняцце злачынства


II. Віды злачынства і пакарання.


III. Параўнаць крымінальнае права ВКЛ з “Каралінай” Карла V


Спіс літаратуры


I. Паняцце злачынства

Заканадаўства Вялікага княства Літоўскага (далей - ВКЛ) значную ўвагу прысвяціла крымінальнаму праву, якое было накіравана на абарону жыцця, здароўя і маемасці асабліва феадалаў, якім было прадастаўлена права судзіць і караць залежных ад іх людзей.


Феадальны крымінальны закон не ўтрымлівае дакладнага азначэння паняцця злачынства, аднак, зыходзячы з аналізу адпаведных крымінальна-прававых норм, можна зрабіць заключэнне, што заканадаўца XVI ст. прызнае злачынствам супрацьзаконнае, віноўнае дзеянне, якое ўключае ў сябе элемент грамадскай небяспекі і робіць замах на феадальны грамадскі лад, правапарадак, уласнасць, правы і інтарэсы прыватных асоб.


У крымінальным законе ВКЛ сустракаюцца розныя назвы злачынных дзеянняў: "выступ", "кривда", "учинок", "злочинство", "шкода", "гвалт", "вина". Усе гэтыя тэрміны падкрэсліваюць розныя бакі злачыннага дзеяння, у змест якога заканадаўца часта адначасова ўключае і "кривду" для пацярпеўшага, і "шкоду земскую", парушэнне закона і парушэнне "покоя посполитого", а акрамя гэтага - віну і грэх "противный пану Богу".


У залежнасці ад характару злачыннай дзейнасці і яе вынікаў па-рознаму называліся і злачынствы. Так, злачынствы супраць здароўя, асабістай недатыкальнасці і маёмасці называліся гвалтам, крыўдай, зладзействам, шкодай. Супрацьпраўны і грамадска небяспечны характар злачынства адцяняўся тэрмінамі "выступ из права", віна. Агульнае паняцце злачынства, блізкае да сучаснага, называецца "проступком". Такія дзяржаўныя злачынствы, як змова супраць гасудара, дзяржаўная здрада, бунт або паўстанне, спроба дзяржаўнага пераварота і некаторыя іншыя, называліся "ображенне маестату господарского". Гэтая назва была запазычана з рымскага права.


Парушыўшы закон, злачынец, да таго як панесці пакаранне, павінен паўстаць перад судом, бо пакаранне з'яўляецца інстытутам дзяржаўным. Ужываючы ў дачыненні да злачыннага дзеяння тэрміны "проступка", "выступ", заканадаўца мае на ўвазе перш-наперш парушэнне "устава" гасудара, прававой нормы. Сучасны крымінальны закон лічыць падставай для крымінальнай адказнасці за ўчыненае злачынства наяўнасць у дзеяннях асобы, якая яго здзейсніла, складу злачынства. Заканадаўца феадальнай Беларусі не ведае такога паняцця, аднак добра адрознівае ўсе яго асноўныя бакі і дастаткова ясна і дакладна апісвае істотныя і тыповыя прыметы, яго характарызуюць пэўнае шкоднае і супрацьпраўнае дзеянне як злачынства. Характарызуючы злачыннае дзеянне ў феадальны час, можна зыходзіць з тэорыі сучаснага крымінальнага права, якое называе чатыры элементы, групы аб'ектыўных і суб'ектыўных прымет складу злачынства: аб'ект, аб'ектыўны і суб'ектыўны бакі і суб'ект злачынства.


Закон часта называе "гвалтом" як само злачынства, у першую чаргу рознага роду самаўпраўныя дзеянні адносна чужой маемасці, так і адну з характэрных яго рыс, якая адпавядае сучаснаму паняццю "насилие". Са зместу ж артыкулаў можна заключыць, што яны азначаюць ужыванне фізічнага або псіхічнага прымусу да пацярпеўшага.


Паняцце "вина" са старажытнасці ўжывалася на Беларусі, аднак мела розныя значэнні. Часам яно адпавядала сучаснаму паняццю віны ці злачынства, часам замяняла слова "адказнасць", часта абазначала від пакарання - штраф, грашовая кампенсацыя і інш. У статутным заканадаўстве, падкрэсліваючы грамадскі характар злачыннага дзеяння, заканадаўца ўжывае тэрміны: "господарская віна", "вина разбойная", "вина злодейская", "вина крвавая". Для раскрыцця пэўных, характэрных рыс злачынства ў якасці замяняючага яго слова выкарыстоўваюцца тэрміны "учинок", "злочинство". Прычым заканадаўца адмяжоўвае ад простага "учинка" "горячий учинок", злачынства, пасля здзяйснення якога не мінула 24 гадзіны. Часам у законе выкарыстоўваецца слова "злодейство" ў сэнсе злая (дрэнная) справа. Выкарыстоўваўся гэты тэрмін больш для азначэння пасягальніцтва на маёмасныя правы, у першую чаргу адносна да крадзяжоў, заканадаўца дадзеную катэгорыю злачынных дзеянняў згрупаваў у адным раздзеле Статутаў, назваўшы яго: "О злодействе всякого стану" (р. XIII).


Часам слова "злачынства" замяняецца словамі "своволенство", "неслушеньство", чым падкрэсліваюцца характэрныя рысы асобных відаў злачынстваў, такіх, напрыклад, як злачынствы супраць парадку кіравання, супраць правасуддзя і інш.


Злачыннае дзеянне не абмежавана здзяйсненнем пэўных рухаў цела. У яго ўключаны, як паказвае заканадаўца, выкарыстанне тых ці іншых сродкаў учынення злачынства. Прыкладам з'яўляюцца статутныя нормы аб прычыненні цялесных пашкоджанняў шляхам нацкоўвання сабакі або выкарыстання для здзяйснення злачынства псіхічна хворай асобы (р. XII, арт.13; р. XI, арт.35). Пры характарыстыцы саставу некаторых злачынстваў заканадаўца адначасова дае ім маральную ацэнку і называе іх ганебнымі, грэшнымі, амаральнымі.


Статут 1588 г. першачарговае значэнне надае супраціраўнасці злачынства, яго грамадскай небяспецы, звяртаючы ўвагу на ганебнасць злачынных дзеянняў і іх грахоўнасць. Заканадаўца неаднаразова паўтарае, што злачынства з'яўляецца агульнашкодным і агульнанебяспечным, а таму злачынец павінен быць злоўлены і пакараны за свае "злые вучинки" і "свовольства", што стане карай за ўчыненне злачынства для яго самога і застрашваннем - для іншых.


Крымінальна-прававыя нормы Статута гавораць аб тым, што злачынствы могуць быць здзейснены як у форме актыўных дзеянняў чалавека, так і ў форме ўтрымання ад пэўных дзеянняў, якія былі пажаданы заканадаўцу (злачынная бяздзейнасць).


Статут рэгламентуе і двухаб'ектныя злачынныя дзеянні. Так, пры замаху на жыццё асобы, якая мела ахоўную грамату гасудара, аб'ектам злачынства з'яўляецца не толькі жыццё чалавека, але і парушэнне ўстава гасудара, яго волі (р. I, арт.13).


У большасці выпадкаў апісанне злачыннага дзеяння з'яўляецца казуістычным, заканадаўца ўстаўляе ў яго залішнія падрабязнасці, індывідуальныя рысы. Заканадаўца спрабуе прадугледзець усе магчымыя варыянты ўчынення злачынства, і таму часта некалькі выпадкаў аднаго і таго ж злачыннага дзеяння адрозніваюцца толькі розным становішчам злачынца ці пацярпеўшага. Усё гэта прыводзіць да шматслоўя і складанасці ўспрымання крымінальнага закона.


Заканадаўца феадальнай Беларусі прызнае аб'ектам злачынства не грамадскія адносіны ў той ці іншай сферы дзейнасці чалавека, як гэта ўласціва сучаснаму крымінальнаму праву, а канкрэтныя даброты і інтарэсы асоб, аднак і пры гэтым размяжоўвае даброты і інтарэсы прывілеяванага саслоўя (шляхты) і даброты і інтарэсы простых людзей. Статут 1588 г, унёсшы істотны ўклад у тэорыю крымінальнага права, прызнае таксама аб'ектамі злачыннага замаху адносіны па падтрыманні грамадскага парадку і грамадскай маральнасці (р. XI, арт.60).


Знешні бок злачыннага дзеяння, сукупнасць прымет, якія характарызуюць злачынства ў яго знешнім праяўленні, складае яго аб'ектыўны бок. Сучаснае крымінальнае права ў гэта паняцце ўключае грамадска небяспечнае дзеянне (дзеянне або бяздзейнасць), прычынную сувязь паміж дзеяннем і наступіўшымі грамадска-небяспечнымі вынікамі, а таксама месца, спосаб, час і абставіны здзяйснення злачынства, з ліку якіх абавязковай прыметай для ўсіх складаў злачынстваў з'яўляецца грамадска небяспечнае дзеянне.


Пры даследаванні аб'ектыўнага боку злачынства I.А. Маліноўскі размяжоўвае ў феадальным законе тры стадыі злачыннай дзейнасці: выяўленне злачыннай волі, замах і ўчыненне злачыннага дзеяння.


II. Віды злачынства і пакарання

У старажытных Беларускіх княствах асноўнай крыніцай крымінальнага права быў звычай. У першых пісаных помніках права, якія дайшлі да нас, мы знаходзім невялікую колькасць крымінальна-прававых норм. У асноўным гэта найбольш значныя звычаі, з якімі заканадаўца быў згодзен ці значэнне якіх хацеў падкрэсліць, а таксама новыя нормы, што адлюстроўвалі пэўныя змяненні ў крымінальна-прававых адносінах на канкрэтным гістарычным этапе развіцця. Паступова правілы паводзін людзей, выпрацаваныя ў канкрэтных адзінкавых адносінах, пры паўтарэнні набывалі агульнаабавязковы характар, замацоўваліся судовай практыкай, упісваліся ў дзяржаўныя законы.


У крымінальным законе феадальнай Беларусі даследчык А. Маліноўскі ў залежнасці ад аб'екта замаху вылучае наступныя віды злачынстваў:


злачынствы супраць веры;


злачынствы супраць маралі;


злачынствы супраць сямейнага права;


палітычныя злачынствы;


ваенныя злачынствы;


злачынствы па судовай службе і супраць судовай улады;


паліцэйскія злачынствы;


злачынствы супраць гонару;


замах на асобу: а) злачынствы супраць жылля; б) злачынствы супраць здароўя; в) злачынствы супраць свабоды; г) замах на асобу і маёмасць:


а) наход ці наезд; б) разбой; в) замах на маёмасць:


а) грабеж; б) крадзеж, прысвойванне маёмасці; в) незаконнае карыстанне і пашкоджанне чужой маёмасці; г) замах на нерухомую маёмасць; д) парушэнне пастаноў, якія рэгулююць узаемныя адносіны паміж "паном" і слугамі.


Сучасны гісторык-правазнаўца прафесар I.А. Юхо дае класіфікацыю злачынстваў па тых жа падставах:


1) дзяржаўныя;


2) супраць парадку кіравання і правасуддзя;


3) воінскія;


4) супраць рэлігіі і царквы;


5) супраць маралі;


6) супраць жылля, здароўя і гонару людзей;


7) замах на маёмасць;


8) злачынствы слуг і феадальна-залежных людзей супраць феадалаў.


Акрамя таго, па спосабу ўзбуджэння спраў у судзе I.А. Юхо падзяляе злачынствы на тры віды:


1) злачынствы, справы па якіх узбуджаліся прадстаўнікамі дзяржаўнай улады незалежна ад наяўнасці пацярпеўшага ці яго згоды;


2) злачынствы па справах прыватнага абвінавачвання;


3) злачынствы па справах змешанага абвінавачвання, па якіх абвінаваўцамі выступалі як прадстаўнікі дзяржаўнай улады, так і асобныя грамадзяне.


Пры сапастаўленні прыведзеных класіфікацый па крымінадьнаму закону феадальнай Беларусі можна зрабіць вывад, што I.А. Маліноўскі абгрунтавана дае больш падрабязную класіфікацыю злачынных дзеянняў, вылучаючы, напрыклад, у асобны від паліцэйскія злачынствы, а таксама злачынствы супраць сямейнага права і супраць маралі. Аднак трэба адзначыць, што ён не зусім пераканаўча аргументуе вылучэнне апошніх двух відаў злачынстваў у асобныя катэгорыі, а тым больш нельга згадзіцца з пастаўленнем іх на адно з першых месц у сістэме відаў злачынстваў. Сам заканадаўца XVI ст. на першы план ставіць дзяржаўныя злачынствы (I.А. Маліноўскі называе іх палітычнымі) і таму, змяшчае іх у першых раздзелах Статутаў.


Паслядоўнасць размяшчэння крымінальна-прававых норм у Статуце 1588 г.:


злачынствы дзяржаўныя і супраць парадку кіравання;


маёмасныя злачынствы.


Крымінальныя нормы, накіраваныя на ахову ўласнасці, змяшчаюцца ў самых старажытных помніках права феадальнай Беларусі. Да злачынных замахаў на рухомую маёмасць закон адносіць: наход і наезд, разбой, грабеж, крадзеж, прысвойванне ці пашкоджанне чужой маёмасці і незаконнае карыстанне ёю. У залежнасці ад непасрэднага аб'екта замаху закон адрозніваў замах на рухомую маёмасць (хатнія рэчы, жывёлу, грошы, каштоўнасці і інш) і замах на нерухомасць (маёнткі, землі і інш).


Наход або наезд - пешы ці конны напад на шляхецкія дамы, маёнткі, царкву і інш, спалучаныя з пашкоджаннем ці захопам маёмасці і насіллем над асобай. Судовыя кнігі гавораць, што часта маёмасныя цяжбы феадалаў суправаджаліся насіллем, наездамі, "боем", часам са смяротным зыходам. Шляхам учынення гэтых злачынных замахаў феадалы павялічвалі свае ўладанні або вырашалі спрэчкі самасудам. Статут 1588 г. прысвяціў наездам 15 артыкулаў, адмяжоўваючы просты наезд, "гвалтовны", "крывавы" і ўчынены ў ваенны час. Заканадаўца ўстанавіў жорсткія санкцыі за ўчыненне гэтых злачынстваў. Так, за наезд, спалучаны з забойствам, пакараннем смерцю падлягалі як выканаўцы, так і іншыя ўдзельнікі злачынства. Дадаткова з іх маёмасці спаганялася двайная галоўшчына і панесеныя страты з навязкай. За прычыненне ран у час наезду выканаўца караўся смерцю, а саўдзельнікі - турэмным зняволеннем.


Разбой - замах на маёмасць, спалучаны з насіллем над асобай. У адрозненне ад находу і наезду, дзе пераважным элементам з'яўлялася насілле над асобай, уціск яе правоў і свабод, у разбоі пераважваў элемент маёмаснага замаху. Акрамя таго, разбой учыняўся "на дорозе" і Статут у гэтым выпадку дакладна адрознівае яго ад насільных дзеянняў (р. XI, арт.22, 30).


У асобную катэгорыю так званых "паліцэйскіх" злачынстваў I.А. Маліноўскі вылучае "нарушения постановлений, изданных для целей безопасности и благоустройства государства", лічачы адзіным аб'ектам дадзеных замахаў грамадскую бяспеку і грамадскі парадак. Нормы, рэгулюючыя гэтыя правапарушэнні, размешчаны ў розных раздзелах Статута 1588 г. і іх адрознівае адсутнасць санкцый у большасці выпадкаў. Сучасны заканадаўца лічыў бы такія правапарушэнні адміністрацыйнымі праступкамі.


У адпаведнасці з суб'ектамі злачынства Статут вылучае ў асобныя склады разбой, учынены простымі людзьмі, шляхціцамі, татарамі (р. XI, арт.30-33), а таксама разбой, учынены шляхціцам у адносінах "купцов албо людей простого стану" (арт.31). Заканадаўца адносіць разбой да катэгорыі злачынстваў цяжкіх ("речей крвавых"), якія падлягалі расследаванню гродскім судом "по горячим следам", і прызначае за яго пакаранне "горлом" (арт.32 і інш).


Грабеж - адкрыты напад на людзей або іх жыллё з мэтай завалодання маёмасцю. Тэрмін "грабеж" ужываўся заканадаўцам у сэнсе авалодання маёмасцю, прычым адрозніваліся "правный грабеж" - завалоданне маёмасццю на падставе судовай пастановы, самавольны грабеж - самавольнае спагнанне доўгу па маёмасных абавязацельствах і супрацьпраўны грабеж - злачынны замах на чужую маёмасць.


Прыметамі, якімі адрознівалі гэтыя склады злачынства, былі прычыненне шкоды здароўю і месца здзяйснення злачынства, бо ўчыненне злачынства "на дорозе" выступала неабходнай прыметай для разбою і выпадковай - адносна грабяжу. У асобны састаў злачынства вылучана бяздзейнасць слуг і залежных людзей пры прыследаванні злачынцаў. Так, адмова пану гнацца і лавіць злодзея каралася шасцітыднёвым турэмным зняволеннем у замку - для шляхціца, а не шляхціца закон дазваляў караць самому пану (р. XII, арт.23). Феадальны закон прадугледжваў таксама крымінальную адказнасць асоб, якія садзейнічалі ва ўцёках феадальна-залежных людзей. Крадзеж чэлядзі нявольнай пры злаўленні на месцы злачынства караўся смерцю (р. XII, арт.15). За ўкрывальніцтва збеглай чэлядзі заканадаўца абмяжоўваецца санкцыяй у выглядзе ўплаты штрафу, кампенсацыі за прапушчаныя рабочыя дні і вяртання чэлядзі або выплатай за яе адпаведнай сумы грошай (р. XII, арт.14).


Артыкул "о цыганах", які ўпершыню з'явіўся ў статутным законе, забараняў пад пагрозай значнага штрафу ўкрывальніцтва цыганоў наўсёй тэрыторыі дзяржавы (р. XIV, арт.35). Закон забараняў таксама ўкрываць "людей лезных", а тых з іх, якія не працавалі і праводзілі час у "костырстве и пьянстве", належала папярэдзіць два разы, а пасля гэтага "дубцы бьючи, вон з мест и местечок выганяти" (р. XII, арт.24).


У асобны склад правапарушэння вылучаны замах на дзяржаўную бяспеку ("покой посполитый"), які выяўляўся ў "похвалке" і "отповеди", у пагрозе ўчынення злачынства. Абвяшчаючы прынцып "нихто в невинности своей терпеть не повинен", Статут ускладвае на "отповедника" абавязак узнагародзіць асобу, якой была выказана пагроза, нават у выпадку адсутнасці якіх-небудзь рэальных дзеянняў па ажыццяўленню пагрозы, або ў выпадку ўчынення яе іншай асобай, якую не змаглі затрымаць (р. I, арт.25,26; р. XI, арг.14, 40 і інш).


Крымінальнае пакаранне - інстытут, які ўстаноўлены ў інтарэсах усёй дзяржавы і яе гра

мадзян. Даследаванне гістарычнага развіцця гэтага інстытута і практыкі яго прымянення мае вялікае значэнне і эфектыўнасць у тым выпадку, калі мы адмовімся ад мэты пабудовы ідэальных каральных сістэм і прызнаем, што пакаранне павінна служыць спецыяльным мэтам і канкрэтным патрэбам дзяржавы. Менавіта гістарычны аналіз гэтай праблемы можа паказаць, якімі ўмовамі выклікаліся пэўныя рысы пакарання, якім патрэбам дзяржавы яны служылі і што цягнулі за сабой.


Сістэму пакаранняў можна вызначыць як сукупнасць каральных мер, якія прымяняюцца ў асобнага народа ў пэўную эпоху.


Г.В. Дземчанка на падставе статутнага заканадаўства і практыкі яго прымянення ў сістэме пакаранняў выдзяляе агульныя і галоўныя пакаранні, а таксама дапаўняльныя. Да агульных і галоўных ён адносіць:


1) штрафы на карысць пацярпеўшага: галоўшчына, навязка, гвалт, віна, заклад (зарука), а таксама штрафы на карысць гаспадара;


2) публічна-крымінальныя пакаранні:


а) асабістыя: смяротная кара, цялесныя пакаранні, пазбаўленне волі, пазбаўленне гонару і правоў;


б) маёмасныя: агульная і спецыяльная канфіскацыя, адабранне маёнткаў;


3) помста, некаторыя формы якой захоўваюцца на працягу ўсяго XVI ст. Аднак помста пачынае абмяжоўвацца рамкамі судовага прыгавору, у сувязі з чым мсціўца пачынае выступаць выканаўчым органам улады, якая яго рукамі дасягае асноўных мэт пакарання.


Да ліку дапаўняльных відаў пакарання належаць: выгнанне, пазбаўленне спадчынных правоў. Акрамя таго, у асобныя дзве групы Г.В. Дземчанка ўключае замяняючыя пакаранні, гэта значыць тыя, што прымяняліся ў якасці замены іншых відаў пакаранняў ("выволанье", выдача ў кабалу і выдача ў вечную няволю), а таксама выключныя пакаранні (пазбаўленне пасады). Чым прасцей было злачынства па складу, тым прасцей было пакаранне, і наадварот - чым складаней быў састаў злачынства, тым складаней было пакаранне. Рэгламентуючы пэўнае пакаранне, заканадаўца ў думках падраздзяляў складаныя саставы злачынства (ідэальная сукупнасць злачынства) на простыя і абкладваў кожнае (або амаль кожнае) адпаведным пакараннем: за насілле рэгламентаваў выплату гвалта, за забойства - галоўшчыны, за нанясенне пабояў і ран - выплату навязкі, за прычыненне шкоды - рэгламентавалася выплата кошту шкоды з навязкай і г. д. Вряднікі атрымлівалі спецыяльныя штрафы - "вину". У тых выпадках, калі заканадаўца лічыў злачынствы больш цяжкімі і парушаючымі правапарадак, рэгламентавалася далучэнне публічна-крымінальных, маёмасных, асабістых пакаранняў, у тым ліку самых цяжкіх - пазбаўленне гонару і смяротнае пакаранне.


Маёмасныя пакаранні ў выглядзе штрафаў у старажытнасці былі самым пашыраным відам пакаранняў. Яны маглі выражацца ў пэўных сумах грошай, прычым і ў канкрэтным памеры ў адносінах да нанесеных злачынствам страт (часцей за ўсё ў двайным памеры), якія спаганяліся на карысць пацярпеўшага, яго родзічаў або ў прыбытак дзяржаве, адміністрацыі.


Галоўшчына (галаўшчызна) - штраф за галаву забітага чалавека, снімалася з вінаватага на карысць сваякоў забітага. Яна была асноўным відам пакарання, аднак часам выступала ў якасці дапаўняльнага. Галоўшчына ў адных выпадках выступае з перавагай каральнага элемента і разглядаецца як "вина денежная и каранье", а ў іншых выпадках з'яўляецца не больш як плата за нанесеныя шкоды. Каральны характар галоўшчыны як крымінальнага штрафу бачны ў тым, што памер яе вызначаецца не ў залежнасці ад сапраўднага або магчымага ўрону (шкоды), але выключна ў залежнасці ад цяжару злачынства (кратная галоўшчына) і ад саслоўнага становішча або полу забітага чалавека. Забойства шляхціца, напрыклад, павялічвае памер галоўшчыны да самага высокага памеру, а забойства чалавека "простага стану" зніжае яе да мізернага памеру. Забойства жанчыны павялічвае памер галоўшчыны ў два разы.


У Статуце 1588 г. колькасць дзеянняў, якія караліся "горлом", павялічваецца амаль у пяць разоў у параўнанні з першым Статутам і больш чым у паўтары разы - параўнальна з Статутам 1566 г. Прычым гаворыцца ўжо аб чвартаванні, пасаджэнні на кол, адсячэнні галавы і катаванні злачынца рознымі пыткамі. Такім чынам, рэгламентуецца прымяненне ўсё больш цяжкіх і застрашваючых відаў смяротнага пакарання. Да павешання прысуджаліся, як правіла, разбойнікі, а таксама тыя злодзеі, што былі злоўлены на гарачым учынку, і нават тыя, хто быў упершыню абвінавачаны ў крадзяжы, калі кошт пакрадзенай маёмасці перавышаў пэўную суму. Статут 1588 г. рэгламентуе шэраг кваліфікаваных відаў смяротнай кары, якія не былі прадугледжаны папярэднім крымінальным законам, аднак прымяняліся на практыцы. У асноўным за дзяржаўныя злачынствы прымяняліся: чвартаванне, пасаджэнне на кол і калясаванне. За забойства жонкай мужа прадугледжвалася закопванне жыўцом у зямлю. Асуджаную закапвалі па плечы са звязанымі за спіной рукамі і пакідалі марудна паміраць ў прысутнасці аховы. Прахожым дазвалялася толькі кідаць грошы на будучае пахаванне асуджанай, а духоўніку - маліцца за яе.


Цялесныя пакаранні (членашкодніцкія і балючыя) прымяняліся галоўным чынам да простых людзей. Пошук заканадаўцам кампрамісаў прыводзіў часам да залішняй складанасці і недакладнасці палажэнняў і фармулёвак, да непаўнаты і лагічнай незавершанасці абвешчаных прававых ідэй і прынцыпаў.


III. Параўнаць крымінальнае права ВКЛ з “Каралінай” Карла V

Статут ВКЛ 1588 года, як і “Караліна" Карла V (далей - Караліна), быў уведзены ў ХVІ ст., якое з’яўляецца адным з важных рубяжоў гісторыі чалавецтва. У гэты час у Заходняй Еўропе адбываўся духоўны пералом. Феадальная саслоўная сістэма, што існавала вякамі, асвячаючы сваю неабмежаваную ўладу імем Бога, пачала развальвацца пад націскам усё нарастаючых сіл новага, буржуазнага ладу. Грамадства рухалася да аднаўленя, але разбурыць яго ўласніцкія ўстоі ў народных мас яшчэ не было рэальных магчымасцей. Для Беларусі, якая ўваходзіла ў склад ВКЛ, ХVІ ст. стала найбольш складаных і бурных гістарычных перыядаў.


Статут 1588 г. меў сваімі крыніцамі для распрацоўкі Статуты ВКЛ 1529 і 1566 гадоў, соймавыя пастановы 1573, 1578, 1580 і 1584 гадоў, прывілеі, пастановы павятовых соймікаў. Ён быў падрыхтаваны на высокім тэарэтычным узроўні кваліфікаванымі прававедамі пад кіраўніцтвам канцлера ВКЛ А.Б. Валовіча і падканцлера Л.І. Сапегі. Караліна таксама з’яўляецца адной з наібольш важных крыніц права, яна была прынята ў Германіі ў 1532 г. і апублікаваная ў 1633 г. Яна атрымала свае найменне ў гонар імператара Карла V (1519-1555). З’яўляясь адзіным агульнаімперскім законам раздробленай Германіі, мэтай Караліны было ўпарадкаванне крымінальнага судаводства ў месных судах. У Статут жа, акрамя крымінальнага і судзебнага права, увайшлі нормы дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права. Ён абагульніў тагачасныя дзяржаўна-прававыя ідэі, некаторыя з іх апярэджвалі свой час. У Статуце знайшла адлюстраванне тэорыя падзелу ўлад на заканадаўчую (сойм), выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат) і судовую (Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморскія суды, выбарныя і незалежныя ад адміністрацыі).


Караліна была падзелена на 2 часткі. Першая яе частка прысвечана стадыям судзебнага працэса, а другая выступае ў ролі крымінальнага кодекса. Статут 1588 г. мае 14 раздзелаў і 488 артыкулаў. У 1-4-ым раздзлах змешчаны нормы дзяржаўнага права і судовага ладу, у 5-10-ым часткова ў 13-ым - шлюбна-сямейнага, зямельнага і цывільнага права, у 11-12, 14-ым і часткова ў 13-ым - крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права. Ідэі Рэфармацыі і верацярпімасці замацаваны ў артыкуле 3-ім 3-га раздзела, паводле якога вялікаму князю і ўсім дзяржаўным органам прадпісана забяспечваць спакой усіх жыхароў дзяржавы, незалежна ад таго, якога вучэння яны прытрымліваюцца ў хрысціянскім веравызнанні.


Караліна ўнесла важны ўклад у стварэнне агульнагерманскіх прынцыпаў крымінальнага права. Выданная як агульнаімперскі закон, яна абвяшчала вярховенства імперскага права над правам асобных зямель, адмену "неразумных и дурных" звычаяў у крымінальным судаводства у "местах и краях". Разам з тым яна дапускала захаванне для курфюрстаў, князей і сасловій іх традыцыйных абрадаў. Такім чынам, за кожнай зямлей было захавана яе асабістае крымінальнае права, Караліна прызначалась толькі для запаўнення недахопаў у месных законах. Статут 1588 г. заканадаўча замацаваў такія прававыя прынцыпы, як законнасць, індывідуалізацыя пакарання, роўнасць усіх перад законам, справядлівасць пакарання і інш.


На базе Караліны з’явілася агульнанямецкае крымінальнае права. Караліна была практычным кіраўніцтвам у судаводства для шефенаў, яна не мела чотка акрэслінай сістэмы і паслядоўнага разгранічэння крымінальнага і крымінальнапрацэсуальнага права. Асноўны змест Караліны састаўляюць правіла крымінальнага судаводства. Крымінальнае права па аб’ёму стаіць на другім месцы. Яна не мае сістэматычнага падзелу на часткі або главы. Але некаторыя групы артыкулаў аб’яднаны па сходству зместа асобымі падзагалоўкамі. Караліна не класіфікавала састаў злачынства, а пералічвала іх, размяшчая у больш схожыя групы. Яна прыдугледжвала даволі шматлікасны круг злачынстваў: дзяржаўныя (здрада, мяцеж, парушэнне земскага міру, гвалт супраць улады); супраць асобы (забойства, атрута, паклёп, самагубства злачынцы); супраць маёмасці (падпал, грабёж, крадзеж, прысваенне); супраць рэлігіі (богахульства, ведзьмарства, кашчунства); супраць маралі (кравазмяшэнне, гвалтаванне, прылюбадзеянне, дваешлюбства). У крымінальным законе Статута таксама адсутнічаюць дакладная класіфікацыя злачынных дзеянняў і зразумелыя фармулёўкі, у сувязі з чым заканадаўца агульныя азначэнні суправаджае рознымі агаворкамі, абмежаваннямі, выключэннямі. Аб'яднанне у адным артыкуле Статута палажэнняў крымінальнага, працэсуальнага, а часам і іншых галін права ўскладняе ўсведамленне сэнсу крымінальна-прававой нормы. У цэлым заканадаўца карыстаецца звычайнай гутарковай мовай, аднак шмат якія словы набываюць юрыдычны характар і пачынаюць ужывацца як спецыяльныя прававыя тэрміны. Слабое развіццё заканадаўчай тэхнікі прыводзіла да шматслоўя, частага паўтарэння адных і тых жа палажэнняў, непаўнаты крымінальнага закона.


Да агульных паняццяў крымінальнага права Караліны і Статута 1588 г. можна аднесці намер і неасцярожнасць, абставіны, выключаюшчыя змягчэння адказнасці, замах, саўдзел. Караліна прадпісвала адказнасць за здзяйсненне злачынства пры наяўнасці віны - умысла ці неасцярожнасці. У крымінальным праве Статута 1588 г. таксама размяжоўвалася віна няўмысная і неасцярожная. Калі ў дзеяннях асобы не ўгледжвалася намеру ўчыніць злачынства ці неасцярожнасці, то не прымянялася і крымінальнае пакаранне. Праяўленая неасцярожнасць у шэрагу выпадкаў не выклікала крымінальнага пакарання, а толькі абавязак выплаціць сям’і забітага галоўшчыну (нібы аплаціць зробленую шкоду). Аднак феадальнае крымінальнае права Германіі нярэдка ўстанаўлівала адказнасць і без віна, за віну іншай асобы ("объективное вменение"). Акрамя таго, ужыванне такіх методык устанаўлення віноўнасці часта цягнула за сабой асуджэнне невіннага чалавека. Па Статуту 1588 г. у якасці суб’ектаў злачынства маглі прыцягвацца як вінаватыя асобы, так і групы асоб, якія адказваюць за чужую віну. Калектыўная адказнасць цэлай групы была зручным сродкам прымусу да пакорлівасці феадальна-залежных людзей. Разам з тым у прававых актах рабіліся спробы абмежаваць адказнасць за чужую віну і абвяшчаўся пранцып персанальнай адказнасці толькі вінаватай асобы. На практыцы права аб абмежаванні адказнасці за чужую віну ў адносінах да простых людзей, асабліва феадальна-залежных, часта не прымянялася.


Абставіны, выключаюшчыя пакаранне, падрабязна выкладаюцца ў Караліне на прыкладзе забойства. Так, адказнасць за забойства не наступала ў выпадку неабходнай абароны, пры "защите жизни, тела и имущества третьего лица", пры затрыманні злачынцы па доўгу службы і ў некаторых іншых выпадках. Забойства ў стане неабходнай абароны лічылася правамерным, калі забіт быў нападаўшы з смярцельнай зброей і калі падвяргаўшыйся нападзенню не мог укланіцца ад яго. Ссылка на неабходную абарону выключаецца пры законным нападзенні (для затрымання злачынцы) і пры забойстве, здзейсненным пасля спынення нападзення, у ходзе ганення нападаюшчага. Судзебнік предпісваў правадзіць стараннае разбірацельства каждага канкрэтнага выпадка неабходнай абароны, так як правамернасць яе павінен быў даказываць сам забойца, а неправамернасць павінна была быць пакарана. Паводле Статута неабходная абарона і крайняя неабходнасць прызнаваліся абставінамі, якія вызвалялі ад крымінальнай адказнасці. Пры перавышэнні межаў неабходнай абароны вінаваты вызваляўся ад крымінальнага пакарання, але ён павінен быў выплаціць сваякам забітага галоўшчыну. Пры нанясенні толькі ран для вызвалення ад пакарання дастаткова было даказаць, што пацярпеўшы першы пачаў агрэсіўныя дзеянні незалежна ад таго, якая была пагроза і якія дзеянні мог прадпрыняць той, хто абараняўся.


Караліна прадугледжвае некаторыя змякчаючыя акалічнасці. Да іх аднасіліся атсутнасць намера, здзейсненне злачынства ў гневе. Змякчаючымі абставінамі пры крадзежы лічыўся малалетні ўзрост злачынцы (до 14 гадоў, па Статуту 1588 г. - 16 гадоў) і "прямая голодная нужда". Значна больш шматлікімі з’яўляюцца абцяжваючыя віну абставіна: публічны, дзерзкі, зланамеранны і кашчунственны характар злачынства, рэцыдыў, крупны памер страты, "дурная слава" злачынцы, здзяйсненне злачынства групай асоб, супраць свайго пана і г. д. У судзебніке разглядаюцца асобныя стадыі здзяйснення злачынства, выдзяляюцца замах на злачынства, якое разглядаецца як наўмыснае дзеянне, няўдалае наперакор волі злачынцы. Замах караўся звычайна так, як акончанае злачынства.


Крымінальны закон Статута гаворыць пра скончанае злачынства тады, калі злачынны намер ужо выкананы: украў, забіў, зраніў і інш. Дасягненне або недасягненне намечанай злачынцам мэты амаль не ўплывае на момант сканчэння злачынства і яго кваліфікацыю. Напрыклад, наход з мэтай забойства лічыцца акончаным злачынствам і ў тым выпадку, калі ён быў завершаны прычыненнем ран або прычыненнем маёмаснай шкоды (р. XI, арт.1). У Статуце рэгламентуюцца выпадкі, калі пасяганне на даброты і інтарэсы асоб не лічыцца злачынным. У прыватнасці, не прызнаецца злачынствам забойства вываланца (асобы, прысуджанай да выгнання за межы дзяржавы), які не меў ахоўнай граматы. Не падлягае крымінальнаму пакаранню замах на жыццё збеглага дзяржаўнага здрадніка. (р. I, арт.7), на жыццё незаконнанароджанага (р. XIV, арт.32). Для наяўнасці складу некаторых дзяржаўных злачынстваў дастаткова выяўлення злачыннай волі ў форме пагрозы. Замах па Статуту 1588 г. характарызуецца двума прыметамі: па-першае, пачаткам рэалізацыі злачыннай волі і, па-другое, недасягненнем злачыннага выніку. Напрыклад, злачынца выняў зброю на двары князя, хаця нікога "не забіў, не зраніў" (р. I, арт.9). Закон разглядае замах толькі адносна дзяржаўных злачынстваў і супраць асобы, і паколькі замах не прычыняе аб'ектыўнай шкоды, не прадугледжвае ўзнагароджвання асобы, на якую здзейснены замах. Вінаваты ж у замаху падлягае асабістаму пакаранню.


У аснову пакарання, прадугледжаных Каралінай, закладзен прынцып застрашэння. Яе каральныя меры адрозніваліся жорсткасцю. Асноўнымі відамі пакарання былі: смяротная кара (калесаванне, чатвертаванне, закапванне жывым у зямлю і др.); членашкоджванне; цялесныя пакаранні (сячэнне розгамі); выгнанне; турэмнае заключэнне; пакрыццё страт і штраф.


У адрозненні ад Караліны, Статут 1588 г. прасякнуты ідэяй гуманізму. У дачыненні да крымінальнага закона гэта выяўлялася ва ўстанаўленні адносна невялікіх тэрмінаў турэмнага зняволення, неўжыванні смяротнай кары да цяжарных жанчын і непаўналетніх, устанаўленні крымінальнай адказнасці шляхціца (аж да смяротнай кары) за забойства простага чалавека, замацаванне прынцыпу прэзумцыі невінаватасцi, больш высокай адказнасці за злачынства супраць жанчын і інш.


Можна зрабіць вынік, што ўзровень развіцця крымінальнага права у XVI ст. у Германіі і Беларусі быў амаль аднолькавы, але больш дасканалым і паслядоўным з’яўляеца Статут 1588 г. Адзначаючы жорсткасць крымінальных пакаранняў паводле старажытнага крымінальнага права Беларусі, варта звярнуць увагу на тое, што ў параўнанні з правам старажытнай Германіі, яно было больш лаяльным. У цэлым жа крымінальны закон феадальнай Беларусі характарызаваўся параўнальна высокай для свайго часу развітасцю, шырынёй ахопу рэгулюемых праваадносін, імкненнем да ўключэння ўсяго таго новага і прагрэсіўнага, што было выпрацавана чалавецтвам. Важна і тое, што апублікаванне ў XVI ст.д.рукаванага Статута 1588 г. садзейнічала даступнасці крымінальнага закона і, як следства, фарміраванню грамадскай правасвядомасці ў прагрэсіўным напрамку.


Спіс літаратуры

1. Статут ВКЛ 1588 г. Мн. 2005 г.


2. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі длзяржавы і права Беларусі. Мн. 1992 г.


3. Доўнар Т.І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн. 2007 г.


4. Крылова Н.Е., Серебренникова А.В. Уголовное право зарубежных стран. М.: Зерцало, 1998 г.


5. Уголовное право зарубежных стран. Общая часть/под ред. И.Д. Козочкина. М.: Омега-Л, 2003 г.


5. Малиновский В.И. История белорусской государственности. - Мн., 2003 г.

Сохранить в соц. сетях:
Обсуждение:
comments powered by Disqus

Название реферата: Крымінальнае права па статуту ВКЛ 1588 г.

Слов:4318
Символов:34922
Размер:68.21 Кб.