РефератыИсторияРеРеферат Беларусь паміж войнамі (1918-1941 гг.)

Реферат Беларусь паміж войнамі (1918-1941 гг.)

Беларусь паміж войнамі (1918-1941 гг.)


ЗМЕСТ


1. Брэсцкі мір у лёсе беларускага народа


2. Версальска-Вашынгтонская сістэма і беларускае пытанне


3. Рыжская мірная дамова 1921 г. Беларуская эміграцыя


4. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы


5. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. ХХ ст. Мюнхенская дамова


6. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі. Савецка-германская дамова аб ненападзе


7. Пачатак ІІ сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Уз’яднанне беларускага народа ў складзе БССР.


СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


1. Брэсцкі мір у лёсе беларускага народа


26 кастрычніка 1917 г. ІІ Усерасійскі з’езд Саветаў прыняў Дэкрэт аб міры, у якім удзельнікі вайны заклікаліся да яе спынення і заключэння перамір’я. 9 лістапада генерал М. Духонін, які выконваў абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, за адмову выконваць адпаведны загад Савецкага ўрада быў адхілены ад займаемай пасады. Новы галоўнакамандуючы М. Крыленка заклікаў салдат расійскай арміі са-мастойна заключаць перамір’е з праціўнікам.


Краіны Антанты ігнаравалі дэкрэт аб міры. Але Германія Аўстра-Венгрыя далі згоду на афіцыйнае вядзенне перамоў і 2 снежня ў Брэст-Літоўску падпісалі перамір’е з Расіяй. Заключэнне сепаратнага міру для бальшавікоў было непрымальным перш за ўсё па ідэйных прычынах, таму савецкая дэлегацыя заняла тактыку зацягвання перагавораў. Лозунг кіраўніка дэлегацыі народнага камісар замежных спраў Л. Троцкага «ні міру, ні вайны, армію распускаем» быў узяты на ўзбраенне Аблвыкамзахам, штабам Заходняга фронту.


27 студзеня 1918 г. аўстра-германскі блок запатрабаваў адказу на выказаныя ім умовы міру і, не дачакаўшыся яго, папярэдзіў аб аднаў-ленні наступлення на ўсіх франтах. 18 лютага 1918 г. аўстра-германскія войскі ажыццявілі пагрозу і за два тыдні захапілі велізарную тэрыторыю, значна больш за тую, на якую выказвалі прэтэнзіі ў снежні-студзені. На гэты раз новая савецкая дэлегацыя мусіла прасіць міру на значна больш цяжкіх умовах, які і быў падпісаны 3 сакавіка 1918 г. у Брэст-Літоўску. Згодна з ім, ад Расіі адыйшлі Польшча, Курляндыя, Літва, Ліфляндыя, Эстляндыя і большая частка Беларусі. На Каўказе да Турцыі адыходзілі Карс, Ардаган і Батум. Усяго Расія страціла тэ-рыторыю каля 1 млн км² з насельніцтвам больш за 50 млн. чалавек, яе армія і флот падлягалі дэмабілізацыі. Бальшавіцкі ўрад абавязаўся вы-плаціць Германіі 6-мільярдную кантрыбуцыю і дадаткова – 500-міль-ённую (у залатых рублях) кампенсацыю на панесеныя ёй страты.


Брэсцкі мір яшчэ больш пагоршыў становішча беларускіх зямель. Пад нямецкую акупацыю трапіла большая іх частка, а рэшткі – уклю-чаны ў зноў створаную Заходнюю вобласць. Падпісаны без удзелу бе-ларусаў дагавор зусім не ўлічваў іх інтарэсаў, што абумовіла абвя-шчэнне 25 сакавіка 1918 г. БНР сваёй незалежнасці ад РСФСР. Між тым РКП(б) не прызнаў БНР і не разглядаў акупіраваныя раёны Бе-ларусі канчаткова адарванымі ад Расіі. Неўзабаве ў яе буйнейшых га-радах – Мінску, Магілёве, Бабруйску і інш. былі створаны падполь-ныя камуністычныя камітэты, якія стваралі партызанскія атрады, пра-водзілі агітацыйна-прапагандысцкую работу, вербавалі дабрахвотні-каў у Чырвоную Армію і многае іншае.


27 жніўня 1918 г. быў падпісаны руска-германскі Дадатковы дага-вор, у адпаведнасці з якім немцы за матэрыяльную кампенсацыю аба-вязаліся пачаць эвакуацыю сваіх войск з занятых расійскіх тэрыторый. У кастрычніку Савецкі ўрад выплаціў частку кантрыбуцыі ў аб’ёме 83 533 кг золата і эвакуацыя немцаў з Беларусі набыла незваротны харак-тар. Іх адносіны з мясцовымі рэвалюцыйнымі камітэтамі, Саветамі, часцямі Чырвонай Арміяй былі, як правіла, бесканфліктнымі.


Адрачэнне 9 лістапада кайзера Вільгельма ІІ ад трона і прызнанне Германіяй 11 лістапада свайго паражэння ў вайне дазволіла Расіі вызваліцца ад навязанага ёй Брэсцкага мірнага дагавору і фарсіраваць аднаўленне Савецкай улады ў акупіраваных раёнах.


Такім чынам, Брэсцкі дагавор у лёсе беларускага народа асацыіруецца, найперш, з недальнабачнай палітыкай бальшавікоў па дасягненні міру, а таксама са спробай утварэння беларускай дзяржаўнасці.


2. Версальска-Вашынгтонская сістэма і беларускае пытанне


Восенню 1918 г. ваенна-палітычнае становішча краін Чацвяр-нога саюза рэзка пагоршылася. Пад націскам сіл Антанты прызналі сябе пераможанымі Балгарыя, за ёй – Турцыя, Аўстра-Венгрыя. Апошняй гэта зрабіла Германія і 11 лістапада яе дэлегацыя была вымушана падпісаць дагавор аб перамір’і.


Спыненне баявых дзеянняў уздымала шмат праблем пасляваен-нага ўладкавання сусвету. З мэтай іх вырашэння была склікана Па-рыжская канферэнцыя, якая пачала працу 18 студзеня 1919 г. у скла-дзе 27 краін і 5 англійскіх дамініёнаў. 28 красавіка канферэнты прыня-лі рашэнне аб утварэнні арганізацыі, здольнай каардынаваць міжна-родныя адносіны, якая атрымала назву Ліга Нацый.


28 чэрвеня 1919 г. у Версалі адбылося падпісанне саюзнікамі па Антанце мірнага дагавору з Германіяй. Паводле яго, немцы не толькі гублялі свае каланіяльныя ўладанні, але і ўласныя тэрыторыі – Эльзас, Латарынгію, частку Сілезіі, Пазнанскую і Саарскую вобласці, бал-тыйскае ўзбярэжжа ва Ўсходняй Прусіі, горад Данцыг і інш. Узброе-ныя сілы краіны пазбаўляліся авіяцыі, танкаў, падводнага флоту, а асабовы склад не мог перавышаць 100 000 чал. На Германію ўскла-даўся асноўны цяжар рэпарацый краінам Антанты.


10 верасня 1919 г. адбылося падпісанне Сен-Жэрменскага мірнага дагавору пераможцамі (ЗША, Англіяй, Францыяй, Італіяй і Японіяй) і былой саюзніцай Германіі – Аўстрыяй, у якім абгаворваліся яе тэрытарыяльныя межы, абарончыя магчымасці і рэпарацыі. Венгрыя, Чэха-славакія, Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў набывалі сама-стойнасць. У выніку ад былой шматнацыянальнай імперыі заставалася невялікая рэспубліка з монаэтнічным насельніцтвам.


27 лістапада 1919 г. у Нёйі (прадмесце Парыжа) адбылося падпісанне аналагічнага дагавору з Балгарыяй, які прадугледжваў адабранне ў яе Заходняй Фракіі, Паўднёвай Дабруджы разам з этнічнымі бал-гарамі, істотныя абмежаванні ўзброеных сіл.


4 чэрвеня 1920 г. Венгрыя як былая саюзніца Германіі падпісала ў Трыанонскім палацы Версаля дагавор, навязаны ёй пераможцамі. У выніку яе тэрыторыя скарачалася ў 3, а насельніцтва – у 2, 5 разы. Рэ-парацыі істотна падрывалі эканамічны патэнцыял краіны. Лік узброе-ных сіл абмяжоўваўся 35 тыс. дабрахвотнікамі.


Нарэшце, 10 жніўня 1920 г. у г. Сеўр (Францыя) асобныя краіны-пераможцы з удзелам зноў створаных (Польшча, Чэхаславакія, Арменія і інш.) падпісалі мірны дагавор са спадкаемцай Асманскай імперыі – Турцыяй. Частка зямель адыйшла да Грэцыі і Італіі, іншыя перада-валіся пад нагляд (мандат) Францыі і Англіі, а пралівы Басфор і Дарданэлы – пад кантроль міжнароднай камісіі. Туркам дазвалялася мець войска не больш за 50 тыс. чал.


Такім чынам, пасля завяршэння Першай сусветнай вайны 1914-1918 гг. у выніку Парыжскай канферэнцыі, Версальскага, Сен-Жэрменскага, Нёйіскага, Трыанонскага, Сеўрскага дагавораў у Еўропе склалася своеасаблівая сістэма міжнародных адносін. Нягледзячы на стварэнне Лігі Нацый, вызначальную ролю ў яе функцыянаванні адыгрывалі Англія і Францыя. Версальская сістэма была скіравана на ўмацаванне палітычнага і эканамічнага становішча краін-пераможцаў, а таксама асобных зноў створаных дзяржаў.


ЗША, якія не далучыліся да Версальскай сістэмы, таксама выказ-валі прэтэнзіі на ролю арганізатара пасляваеннага ўладкавання сусве-ту. Так, з 12 лістапада 1921 па 6 лютага 1922 г. у Вашынгтоне праца-вала канферэнцыя з удзелам 9 краін і 5 брытанскіх дамініёнаў. Пагад-ненні, падпісаныя яе ўдзельнікамі, датычыліся рэгіёну Далёкага Ўсхо-ду і Ціхага акіяну і завяршалі працэс утварэння буйнейшымі дзяржавамі новага сусветнага парадку, які ўвасобіўся ў так званай Версальска-Вашынгтонская сістэме.


Адна з найбольш выразных праяў яе дзейнасці на еўрапейскім кантыненце выявілася ў адраджэнні і стабілізацыі Польшчы (ІІ Рэчы Паспалітай Польскай). Вызначальную ролю ў гэтым працэсе адыгрывалі Англія, Францыя і ЗША, якія імкнуліся ператварыць яе ў інструмент барацьбы з Савецкай Расіяй. У распачатай вайне 1919-1920 гг. беларускі народ і яго зямля апынуліся аб’ектам барацьбы паміж Польшчай і Савецкай Расіяй. Самі беларусы не маглі адкрыта заявіць аб сваёй волі, бо ні БССР, ні ЛітБел не былі прызнаны міжнароднай супольнасцю і не мелі прадстаўніцтва на Парыжскай канферэнцыі. Акрамя таго, палякі не прызнавалі азначаныя рэспублікі створанымі ў выніку свабоднага волевыяўлення беларускага народа.


З другога боку спробы беларускіх дзеячаў у 1919-1920 гг. дамагчыся прызнання БНР суседнімі дзяржавамі ў большасці не мелі плёну. Так, РСФСР катэгарычна адмовілася гэта рабіць па прынцыповых меркаваннях. У 1918 г., пад час гетманства Скарападскага Ўкраіна прыняла беларускую дыпламатычную місію. У 1919-1920 гг. у Рызе, Таліне, Гельсінфорсе, Капенгагене, Празе, Лондане, Парыжы, Берліне былі місіі БНР, але ўсе яны не мелі дыпламатычнага статусу. Не мелі афіцыйнай сілы і адзінкавыя звароты лідэраў БНР. Так, у маі 1919 г. дэлегацыя на чале з А. Луцкевічам наведала Парыж і падала арганіза-тарам канферэнцыі адмысловы мемарандум з просьбай аб прызнанні незалежнасці БНР.


Ва ўмовах, калі ў беларускім руху вызначылася некалькі (савец-кая, польская, літоўская, незалежніцкая) накірункаў, змест беларуска-га пытання таксама трактаваўся па-рознаму і яго вырашэнне без аўтарытэтнай сілы здавалася нерэальным. Найбольш шчыльныя стасункі звязвалі дзеячаў БНР з Польшчай, але недастатковыя, каб беларускі народ атрымаў дзяржаўнасць у межах свайго этнічнага рассялення.


Свае інтарэсы праследавала і Літоўская Тарыба, калі пайшла на ўтварэнне Міністэрства беларускіх спраў, бо імкнулася абараніць Ві-леншчыну і Гродзеншчыну ад анексіянісцкіх праектаў Польшчы.


Беларускае пытанне так і не было агучана на Парыжскай канфе-рэнцыі. Ускосна яно закраналася ў кантэксце прымірэння Польшчы і Літвы, якія канфліктавалі з-за беларускіх зямель. У выніку ў чэрвені-ліпені 1919 г. па рашэнні кіраўніцтва Антанты паміж дзвюма дзяржа-вамі была праведзена часовая мяжа, так званая «Лінія Фоша». У 1919-1920 гг. увага ўдзельнікаў Парыжскай канферэнцыі была прыцягнута барацьбой з бальшавізмам, у тым ліку і савецка-польскай вайной. Але Антанта ніколі не разглядала Раду БНР (як Вышэйшую, так і Народ-ную) як сур’ёзнага прэтэндэнта на ўладу і нават пад час свайго адступлення ў ліпені 1920 г. палякі не далі згоды на перадачу Беларусі пад пратэктарат Лігі Нацый.


3. Рыжская мірная дамова 1921 г. Беларуская эміграцыя


У распачатай вайне супраць савецкіх рэспублік польскім вой-скам да восені 1919 г. удалося заваяваць вялікую частку Ўкраіны, Літ-вы і Беларусі. Вярхоўны Савет Антанты раіў Польшчы заснаваць свае ўсходнія межы па так званай «лініі Керзана», якая звязвала Гродна – Няміраў – Брэст – Перамышль – Карпаты. Але Начальнік дзяржавы Ю. Пілсудскі спадзяваўся на далейшыя ваенныя поспехі і не прыслу-хаўся да парады. Між тым вясной 1920 г. ваенна-палiтычнае становi-шча Савецкай Расii значна палепшылася, што дало магчымасць скан-цэнтраваць супраць польскіх захопнікаў значныя сілы. Непасрэднай падрыхтоўкай летняй кампанii займаўся Ў. Ленiн. Праз тыдзень пасля наступлення Заходняга фронта 11 лiпеня 1920 г. быў вызвалены Мiнск, затым Вiльня, Лiда, Гродна. У гэты ж час англійскі міністр за-межных спраў Дж. Керзан накіраваў у Маскву ноту з патрабаваннем спыніць наступленне і заключыць перамір’е з Польшчай. 7 жніўня 1920 г. польскі ўрад паведаміў аб сваёй гатоўнасці да перагавораў, але Савецкі ўрад адрэагаваў на яго толькі 17 жніўня, калі Чырвоная Армія пацярпела сакрушальнае паражэнне пад Варшавай.


На перагаворах у Мінску савецкая дэлегацыя была вымушана пагадзіцца на перанос "лініі Керзана" яшчэ далей на ўсход. 12 кастрычніка ў Рызе быў падпісаны прэлімінарны (папярэдні) мірны дагавор. 18 кастрычніка ваенныя дзеянні былі спынены, а дыпламаты пры-ступіліся да кансультацый. ВРК БССР перадаў дэлегацыі РСФСР ман-дат на вядзенне перагавораў ад імя рэспублікі.


Мірны дагавор быў падпісаны 18 сакавіка 1921 г. у Рызе паміж РСФСР і ЎССР, з аднаго боку, і Польшчай, – з другога. Рыжскі дага-вор замацоўваў уваходжанне Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі, дзе пераважала непольскае насельніцтва, у Польшчу і ўсталёўваў но-вую дзяржаўную мяжу. РСФСР і ЎССР узялі абавязацельства запла-ціць Польшчы 30 млн руб. золатам як прызнанне «актыўнага ўдзелу Польскай Рэспублікі ў гаспадарчым жыцці былой Расійскай імперыі». Акрамя таго, РСФСР і ЎССР пагадзіліся вярнуць Польшчы навуковыя і культурныя каштоўнасці, вывезеныя с тэрыторыі Рэчы Паспалітай.


Нягледзячы на юрыдычнае правільнае аформленне, Рыжскі мір апынуўся такім жа грабежніцкім, як і Брэсцкі. Этнічная тэрыторыя ўкраінцаў і беларусаў апынулася падзеленай, а яны самі апынуліся на правах нацыянальных меншасцяў.


Кастрычніцкая рэвалюцыя, грамадзянская вайна і замежная ін-тэрвенцыя прымусілі выклікалі ад’езд з савецкіх рэспублік каля 2 млн чал, у тым ліку з Беларусі – 122 тыс. Цэнтрамі беларускай палітычнай эміграцыі размяшчаліся, як правіла, у буйнейшых гарадах еўрапейскіх дзяржаў – Вільні, Коўне, Рызе, Рэвелі, Празе, Варшаве, Берліне. Ас-ноўную масу гэтых эмігрантаў складалі дзеячы БНР, беларускія эсэры, сацыял-дэмакраты, сацыялісты-федэралісты і ўсе тыя, хто праследа-ваўся бальшавікамі.


Пасля эвакуацыі германскіх войск з Беларусі, тыя, хто не прымаў Савецкую ўладу, былі вымушаны падалася ў Коўна, сталіцу тагачаснай Літвы, дзе ўжо пражывала каля 45 тыс. беларусаў. Літоўскі ўрад, зацікаўлены ў іх сумеснай з беларусамі барацьбе супраць бальшавікоў і польскіх інтэрвентаў, пайшоў на ўтварэнне Міністэрства беларускіх спраў. Гэта арганізацыя, складзеная з дзеячаў БНР, зрабіла шмат для абароны інтарэсаў сваіх землякоў. У прыватнасці, з яе ўдзелам было заснавана акцыянернае беларускае выдавецтва "Таварыства імя Фран-цішка Скарыны". У Коўна дзейнічала замежнае Бюро ЦК БПС-Р.


Пасля таго, як Літве была перададзена Вільня і Віленскі край, дзейнасць беларускай эміграцыі стала абмяжоўвацца. З-за адмовы дзе-ячаў БНР прызнаць Віленшчыну часткай Літвы, мясцовыя ўлады пры-мусілі эмігрантаў у канцы 1923 г. пакінуць краіну. З пераходам Вільні пад юрысдыкцыю Польшчы важную ролю ў эмігранцкім асяроддзі і ўсёй беларускай дыяспары адыгрывалі Беларускі Нацыянальны камі-тэт; Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр, Выдавецтва беларускіх кніг і часопісаў ("Беларускі сцяг" "Крывіч")


З пачаткам савецка-польскай вайны актывізавалася створаная ў Рызе Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі, якая займалася справамі бежанцаў і эмігрантаў. Для гэтых жа мэтаў у снежні 1919 г. былі створаны рэгістрацыйна-пашпартныя аддзяленні ў Лібаве і Рэвелі. Разам з палітычнай дзейнасцю эмігранты займаліся культурна-асветніцкай працай. Імі былі адкрыты Беларускі клуб, таварыства "Бацькаўшчына", маладзёжны гурток, курсы беларусазнаўства, выдавалі часопіс "На чужыне".


Дагавор РСФСР з Латвіяй ад 11 жніўня 1920 г. абавязала прыпыніць дзейнасць антысавецкіх арганізацый, неўзабаве таму ўрад БНР і яго дыпламатычныя місіі мусілі пераехаць у Літву (Каунас). Але існаванне беларускай палітычнай эміграцыі не забаранялася. Так, 20 кастрычніка 1920 г. з іх удзелам адбылася канферэнцыя з мэтай утварэння аб’яднанага нацыянальнага блоку. На пачатку 1920-х гг. у Латвіі скла-лася буйная беларуская дыяспара. У 1924 г. тут з’явіліся асветніцкія таварыствы – "Рунь" і "Беларуская хата". Беларускія інтэлігенты здо-лелі наладзіць працу 4 беларускіх школ, 1 гімназіі і выхад часопіса "Школа і жыццё". Тут жа дзейнічала Беларускае навукова-краязнаўчае таварыства і выходзіла газета "Голас беларуса". Неспрыяльная беларускім эмігрантам палітыка прымушала іх дамагацца культурнай аўтаноміі. Але ў 1934 г. з прыходам да ўлады дыктатара К. Ульманіса амаль усе беларускія арганізацыі перапынілі сваё існаванне.


З пачатку 1920-х і да канца другой сусветнай вайны буйнейшым цэнтрам эміграцыі і месцам размяшчэння кіраўніцтва БНР з’яўлялася сталіца Чэхаславакіі – Прага. Тут у верасні 1921 г. была склікана нацыянальна-палітычная канферэнцыя. 37 яе ўдзельнікаў пацвердзілі акт ад 25 сакавіка 1918 г. аб незалежнай БНР, салідарызаваліся са слуц-кімі паўстанцамі і выказалася супраць Рыжскага міру. У Празе гру-поўка нацыянальных сіл адбывалася вакол культурных таварыстваў імя Ф. Скарыны (часопіс "Іскры Скарыны») і «Сокал».


У кастрычніку 1925 г. у Берліне адбылася II Беларуская нацыя-нальная нараду з удзелам прадстаўніка БССР Дз. Жылуновіча. Канфе-рэнты прызналі Мінск «адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі». Асобныя дзеячы засталіся ў Празе, гуртуючыся вакол Рады БНР пад старшынствам П. Крэчэўскага. Тут жа застава-лася пячатка і дзяржаўны архіў.


У снежні 1930 г. у Парыжы быў заснаваны "Хаўрус" – культурна-асветніцкая арганізацыя беларускіх працоўных. За 8 месяцаў іх існавання ўзнікла 5 філій з 350 сябрамі. У 1936 г. тут стаў выдавацца «Бюлетэнь» – адзіны беларускі часопіс у Заходняй Еўропе, а з 1938 г. – газета «Рэха» – орган беларускай працоўнай эміграцыі. У снежні 1938 г. была заснавана Беларуская жаночая грамада імя Цёткі. Галоўная мэта – аб’яднанне кабет. 25 сакавіка 1939 г. у беларусы Парыжа святкавалі Дзень незалежнасці БНР.


Трэць эмігрантаў папоўнілі беларускую дыяспару ў Амерыцы. Буйнейшым месцам згуртавання Беларусаў ЗША з’яўляўся Чыкага: 1920 г. там была створана першая арганізацыя – Беларускі Нацыянальны камітэт. Акрамя таго беларусы стварылі Камітэт абароны Белару-сі" – які тэлеграфаваў на адрас Парыжскай канферэнцыі пратэст су-праць Рыжскага міру. У 1921 г. у Нью-Йорку пачаў Камітэт дапамогі рабочым і сялянам Заходняй Беларусі. У 1923 г. у ЗША быў створаны Беларуска-амерыканскі нацыянальны саюз, які дзейнічаў да пачатку 1940-х гг. і выдаваў газету "Беларуская Трыбуна".


У 1923 г. у Чыкага адбыўся I Беларускі кангрэс і створаны Беларуска-амерыканскі нацыянальны Саюз (БАНС), пры ім – клуб, бібліятэка, прэс-бюро БНР, камітэт дапамогі працоўным Заходняй Беларусі, школьная камісія, газета "Беларуская Трыбуна". У 1924 г. у Чыкага адбылося першае масавае святкаванне 25 сакавіка. Яго ўдзельнікі са-бралі 5 тыс. дол. на беларускі вызваленчы рух у Вільні.


У 1920-1930 гг. 10-ці тысячная дыяспара пражывала ў Канадзе. Праблемы беларускага жыцця асвятляліся ў рускамоўнай газеце «Ка-надский гудок», у адмысловым «Белорусском уголке».


Каля 100 эмігрантаў налічвалася ў Аргенціне. У снежні 1934 г. у Буэнас-Айрэсе ўтварылася першае культурна-асветніцкае беларускае таварыства «Грамада», праз год – таварыства "Культура". У снежні 1937 г. пачало дзейнасць таварыства, якое арганізавала бібліятэку імя І. Луцкевіча, курсы мовы. Беларускі мастацкі гурток выступаў у Нацыянальным тэатры Буэнас-Айрэса і ў Монтэвідэо (Уругвай). У кастрычніку 1938 г. арганізаваліся беларускія культурныя таварыствы "Бе-лавежа" і «Якуб Колас».


Такім чынам, буйнейшыя згуртаванні беларускіх эмігрантаў існавалі ў Рызе, Каунасе, Вільні, Празе, Берліне, Парыжы, Чыкага, Нью-Йорку і інш. З усталяваннем сталінскага рэжыму любая несанкцыя-наваная ўладамі сувязь грамадзян СССР, у тым ліку і БССР, з замеж-жам зрабілася небяспечнай для іх жыцця. Статус былога эмігранта зрабіўся роўназначным яшчэ не арыштаванага ворага народа. У тых умовах сувязі паміж землякамі па абодва бакі граніцы парваліся на доўгія дзесяцігоддзі.


4. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы


Згодна з Рыжскім дагаворам да Польшчы адыйшлі землі Заходняй Беларусі плошчай больш за 112 тыс. км кв. У адпаведнасці з польскім адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем тут былі ўтвораны Беластоцкае, Віленскае, Навагрудскае і Палескае ваяводствы. Паводле перапісу 1931 г., тут пражывала 4, 6 млн чал., з якіх 65% з’яўляліся беларусамі. Канстытуцыя 1921 г. дэкларавала ўсім жыхарам роўныя правы і свабоду. На справе беларусы трапілі ў становішча «нацыя-нальных меншасцяў» і былі вырачаны на паступовую паланізацыю.


Свядомыя беларусы аб’ядноўваліся ў партыі і грамадскія аргані-зацыі з мэтай абароны сваіх правоў. Іх памяркоўная плынь групавала-ся вакол БНК з цэнтрам у Вільні. За праграму нацыянальнага адра-джэння парламенцкімі сродкамі выступалі беларускія сацыял-дэма-краты і ліберальная партыя хрысціянскіх дэмакратаў (БХД).


У той самы час БПС-Р пад кіраўніцтвам П. Бадуновай, Г. Мамонькі, А. Цвікевіча і інш. паставіла на мэце прымусіць польскі ўрад ад анексіі Заходняй Беларусі і распачала ўзброеную барацьбу. Іх частка эвылучылася ў Беларускую Рэвалюцыйную арганізацыю (БРА) і ства-рыла шэраг падпольных груп у Вільні, Навагрудку, Пружанах, Барана-вічах, Слоніме Нясвіжы, Лідзе, Валожыне, усяго каля 6 тыс. чалавек


У гэты ж час на Палессі, Віленшчыне і Навагрудчыне сталі дзейнічаць партызанскія атрады, перакінутыя сюды з БССР, на чале з К. Арлоўскім, С. Ваўпшасавым, В. Каржом і інш.).


У кастрычніку 1923 г. утварылася Камуністычная партыя Заход-няй Беларусі (КПЗБ) як аўтаномная частка Кампартыі Польшчы. У склад яе ЦК КПЗБ увайшлі С. Мілер, С. Дубовік, А. Буксгорн, С. Мер-тэнс і Тамашэўскі (Стары). У тым жа 1923 г. камуністамі сталі больш за 200 членаў БРА, у тым ліку – I. Лагіновіч, А. Канчэўскі, А. Капуцкі, якія былі кааптаваны ў ЦК. Аўтарытэт партыі з яе лозунгамі ўсталя-вання народнай улады, ліквідацыі буржуазна-памешчыцкага ладу, уз’яднання з БССР і інш. імкліва ўзрастаў. Так, пад час стварэння ў ёй налічвалася 528 чал., у канцы 1924 – 2 296, канцы 1927 – 3 254, да па-чатку 1930-х – каля 4 тыс чал. Беларускія камуністы выдавалі свае га-зеты – «Чырвоны сцяг» і «Бальшавік».


У студзені 1924 г. адбылося ўтварэнне Камуністычнага саюзу моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ) як аўтаномнай часткі камсамола Польшчы. Членамі яго ЦК з’яўляліся В. Харужая, С. Прытыцкі і інш. КСМЗБ меў магчымасць выдаваць свае газеты «Малады камуніст», «Малады змагар», «Маладая гвардыя», «Голас моладзі» і інш..


Ва ўмовах узросшага тэрору ўлад народ не выказаў моцнай пад-трымкі партызанам, таму было прынята рашэнне замест узброенай ба-рацьбы больш актыўна выкарыстоўваць легальныя, у тым ліку парла-менцкія сродкі. Так, падчас выбарчай кампаніі 1922 г. беларусы атры-малі 11 месцаў (са 444) у сейме і 3 месцы (са 111) у сенаце. 24 чэрве-ня 1925 г. дэпутаты Б. Тарашкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі, П. Валошын і П. Мятла стварылі пасольскі клуб пад назвай «Беларуская сялянска-работніцкая Грамада». У наступным годзе БСРГ пад старшынствам Б. Тарашкевіча пачала выступаць як палітычная партыя. Паводле абве-шчанай 15 мая 1926 г. праграмы, яна, па сутнасці, устала на платфор-му забароненай уладамі КПЗБ. Органамі БСРГ з’яўляліся газеты "Жыццё беларуса", "Беларуская ніва", "Беларуская справа" і інш.


Неўзабаве пасля прыходу да ўлады Ю. Пілсудскага, 21 сакавіка 1927 г. па абвінавачанні ў падрыхтоўцы ўзброенага паўстання дзей-насць БСРГ была забаронена. Яе кіраўнікі і актывісты былі асуджаны да катаргі і турэмнага зняволення.


У пачатку 1928 г. пад час чарговых парламенцкіх выбараў за бе-ларускіх кандыдатаў прагаласавала 26 % выбаршчыкаў Заходняй Бе-ларусі. Дэпутаты сейма I. Дварчанін, I. Гаўрылік, А. Стагановіч ства-рылі беларускі пасольскі клуб "Змаганне за інтарэсы сялян і рабочых", які фактычна стаў парламенцкай фракцыяй КПЗБ. Невыпадкова, чле-ны клубы былі абазваны «агентурай Камінтэрна». У 1931 г. суд пры-гаварыў яго кіраўнікоў да турэмнага зняволення. У 1934 г. урад пры-няў закон "Аб ізаляцыі грамадска-небяспечных элементаў", на падста-ве якога ў 1934 г. быў створаны Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны ла-гер. За пяць гадоў існавання праз яго прайшлі больш за 10 тыс. зняво-леных, у тым ліку членаў КІІЗБ і КСМЗБ.


У 1935 г. была прынята новая Канстытуцыя, якая замацавала ан-тыдэмакратычны з прыкметамі фашызму рэжым. У адказ на ІІ з’ездзе КПЗБ выказаліся за ўтварэнне антыфашысцкага Народнага фронту на аснове барацьбы за дэмакратычныя свабоды, за школу на роднай мове і за вырашэнне сацыяльна-эканамічных праблем. Было прынята ра-шэнне пашырыць кантакты з БХД, польскімі і яўрэйскімі партыямі працоўных. Дзякуючы выступленню рабочых Заходняй Беларусі і ўсёй Польшчы, у 1936 г. удалося выратаваць жыццё С. Прытыцкага, асуджанага на смерць за замах на правакатара.


У цэлым вынікі барацьбы для беларускіх нацыянальных сіл заставаліся нязначнымі, у асноўным, па прычыне адсутнасці адзінай тактыкі беларускіх арганізацый. Быў час, калі КПЗБ па ідэйных меркаваннях не жадала супрацоўнічаць з нацыянальнымі арганізацыямі. Не апошнюю ролю ў паслабленні гэтага руху адыграла і сталінскае кі-раўніцтва Камінтэрна, якое ў 1937 г. санкцыянавала роспуск КПЗБ па абвінавачанні ў супрацоўніцтве з дэфензівай.


Між тым цяжкое эканамічнае становішча беларускіх працоўных стварала аб’ектыўную перадумову для іх рэвалюцыйнай барацьбы. Так, удзельная вага прамысловасці Заходняй Беларусі ў Польшчы складала 3% ад агульнай, а колькасць занятых рабочых – 4, 9%. Цяж-кое матэрыяльнае становішча штурхала рабочых на стачачную ба-рацьбу. Напачатку 1930-х гг. хваля забастовак ахапіла прадпрыемствы ваяводскіх і буйнейшых павятовых гарадоў. Так, больш за 4 месяцы зімы 1932-1933 гг. цягнулася забастоўка 7 тыс. рабочых Белавежскай пушчы. Але перамен да лепшага не прадбачылася. Заходняя Беларусь па-ранейшаму заставалася рынкам таннай рабочай сілы для вяліка-польскай эканомікі і рынкам збыту яе тавараў.


У сельскай гаспадарцы Заходняй Беларусі было занята каля каля 80% насельніцтва. У адрозненні ад БССР, зямля заставалася ў пры-ватнай уласнасці з захаваннем парадкаў, уласцівых феадальнаму гра-мадству, і найперш буйное памешчыцкае землеўладанне. Так, 3 866 памешчыкаў валодалі 4 209 584 га, з якіх толькі князю Радзівілу на Століншчыне належала 155 200 га.


З другога боку аграрныя адносіны ў Заходняй Беларусі характарызаваліся, сялянскім малазямеллем. Акрамя дзяржаўных падаткаў ся-ляне павінны былі выконваць шарваркі – працу па пракладцы дарог, будаўніцтву і рамонту мастоў і інш. Асобную групу складалі батракі.


Польскі ўрад усведамляў неабходнасць аграрнай рэформы як у эканамічных, так і палітычных мэтах. Належала не толькі зняць сацыяльную напружанасць у беларускай вёсцы, але і забяспечыць прысутнасць польскага элемента на «крэсах всходніх». Адным з напрамкаў рэформы з’яўлялася «парцэляцыя» – продаж частак дзяржаўных і па-мешчыцкіх зямель у выглядзе ўчасткаў (парцэл) памерам ад 2 да 20 га. Іх пакупнікамі па льготных цэнах рабіліся польскія каланісты – асаднікі з ліку ўдзельнікаў польска-савецкай вайны 1919–1920 гадоў.


31 ліпеня 1923 г. выйшаў закон аб «камасацыі», якая прадугле-джвала ўпарадкаванне сялянскіх гаспадарак шляхам ліквідацыі цераспалосіцы і сумесных з панамі ўладанняў (сервітутаў), з далейшым звя-дзеннем зямель у адзін участак і перасяленнем на хутар. У выніку да 1939 г. на хутарах рассялілася каля 70% сялянскіх гаспадарак.


Да 1938 г. 115, 7 тыс. сялянскіх гаспадарак былі пазбаўлены права карыстацца сервітутамі. У выніку за памешчыкамі засталося 3/4 плошчаў такіх зямель, а сялянам – 1/4 (або грашовая кампенсацыя).


азам з эканамічнымі мэтамі ўрад спрыяў замацаванню на "усход-ніх крэсах" этнічных палякаў – асаднікаў, варожа настроеных супраць Савецкай улады. Да 1939 г. у Заходняй Беларусі пасялілася каля 10 тыс. асаднікаў занялі важнейшыя пасады ў органах мясцовай улады, у паліцыі, у службах аховы лясоў і г.д.


Аграрная рэформа не вырашыла асноўных праблем беларускай вёскі. Буйное памешчыцкае землеўладанне засталося непарушным. Заможныя сялянскія і асадніцкія гаспадаркі складалі крыху больш за 6, серадняцкія – 23, бядняцкія – каля 70 %. Становішча сялян усклад-нялася падатковым прэсам. Да 1931 памер падаткаў узрос у параўнан-ні з 1913 г. у 4 разы. З-за малазямелля каля 50% (700 тыс. чал.) сялян адчувала дэфіцыт занятасці. Неразвітая прамысловасць не магла паглынуць такой масы свабодных рабочых рук.


Такім чынам, нягледзячы на ўрадавыя рэформы, сельская гаспадарка Заходняй Беларусі патрабавала карэнных перамен, найперш звя-заных з абмежаваннем буйнога землеўладання. Як і прамысловасць, яе людскі і матэрыяльны патэнцыял быў падпарадкаваны інтарэсам «Вя-лікай Польшчы», а ўся эканоміка была пастаўлена ў становішча кала-ніяльнага прыдатку. Важнейшай крыніцай экспарту вялікапольскай эканомікі складала драўніна, таму беларускі лес па-драпежніцку выні-шчаўся. Усяго за 20 гадоў тут было высечана 589, 2 тыс. га лясоў. Так-сама з Заходняй Беларусі вывозілася 60% агульнапольскага збору лё-ну, амаль 32 % рыбы, да 42% мяса.


У Канстытуцыі Польшчы правы нацыянальных меншасцей забяс-печваліся толькі на словах. Адразу ж пасля падпісання Рыжскага дага-вору польскія ўлады прыклалі намаганні для мінімізацыі духоўнага і ідэйнага ўплыву з боку Расіі і з гэтай мэтай зачынілі ўсе рускамоўныя школы. Дзяржаўныя колы мелі на мэце надаць мясцовай праваслаў-най царкве польскія культурна-моўныя характарыстыкі і зрабіць яе ін-струментам асіміляцыі насельніцтва Заходняй Беларусі, і ўрэшце – пе-ратварыць беларусаў у «палякаў праваслаўнага веравызнання».


Каб прадухіліць небяспеку асіміляцыі, у 1921 г. беларускія дзеячы пайшлі на стварэнне грамадскай арганізацыі – Таварыства беларускай школы (ТБШ). Але толькі ў 1926 г. яно набыло магчыма працаваць легальна, між тым, як да таго часу ў Заходняй Беларусі засталіся дзе-ючымі толькі чатыры беларускія школы. Менавіта ў выніку настойлівай дзейнасці ТБШ у 1927-1928 гг. урад пайшоў на адкрыццё 29 бела-рускіх і 49 польска-беларускіх школ. Існавалі 4 беларускія гімназіі – У Вільні, Радашковічах, Клецку і Навагрудку адчыніліся беларускія гім-назіі. Да пачатку 1930-х гг. у ТБШ было каля 500 гурткоў і звыш 15 тыс. актывістаў. Арганізацыя выдавала 23 газеты і часопісы.


Польскі ўрад усведамляў, што нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ў многім адбываўся пад уздзеяннем не толькі палітычных, але і культурна-асветных устаноў, беларускай прэсы і г. д. Пасля разгрому БСРГ і клуба «Змаганне» такі ж лёс спасціг бела-рускую адукацыю. У 1932–1934 гг. тры беларускія гімназіі былі за-крыты, а чацвертая, Віленская, у якой навучалася каля 200 вучняў, бы-ла ператворана ў філію польскай гімназіі. У 1938–1939 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не засталося ніводнай беларускай школы.


З другога боку, важнейшым патрабаваннем пры прыёме на працу ў дзяржаўную ўстанову ці на транспарт з’яўлялася абавязковае вало-данне польскай мовай. Перадача тэлеграм на пошце на беларускай мо-ве забаранялася. Усе вывешаныя шыльды павінны былі быць напіса-нымі толькі на дзяржаўнай мове. Наогул, культурнае жыццё беларус-кага народа пастаянна абмяжоўвалася. Дзякуючы беларускім парты-ям і арганізацыям, а таксама такім энтузіястам як Р. Шырма, М. Забэйда-Суміцкі, Я. Драздовіч, П. Сергіевіч, С. Новік-Пяюн, М. Танк і інш., беларусы не парывалі са сваёй мовай і самабытнай культурай.


Наогул, знаходжанне Заходняй Беларусі ў складзе Другой Рэчы Паспалітай Польскай пасля падпісання Рыжскага дагавору было неспрыяльным для беларусаў часам, калі іх зямля, рэсурсы і ўся эканоміка няўхільна ператваралася ў каланіяльны прыдатак, а прадстаўнікам тытульнай нацыі пагражала этнічная асіміляцыя.


5. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. ХХ ст. Мюнхенская дамова


З сярэдзіны 30-х гадоў ХХ в. Германія ізноў выйшла на першыя ролі ў еўрапейскай палітыцы. Найперш гэта было абумоўлена яе эканамічным уздымам, выкліканым вялікімі замежнымі інвестыцыямі (1926-1928) і спыненнем рэпарацый (1932).


Вяртанне краіны на перадавыя пазіцыі ў Еўропе была звязана з прыходам да ўлады ў 1933 г. нацыянал-сацыялістычнай нямецкай ра-бочай партыі, якая на выбарах у парламент (Рэйхстаг) перамагла каму-ністаў і сацыял-дэмакратаў і сфарміравала ўрад на чале з канцлерам А. Гітлерам. За кароткі час нацыстам удалося ўсталяваць у краіне сваю ўльтранацыяналістычную (фашысцкую) дыктатуру і прыступіцца да ажыццяўлення сваёй праграмы. Яе змест, заключаны ў так званых 25 пунктах, быў скіраваны на скасаванне зневажальных умоў Версаль-скага і Сен-Жэрменскага мірных дагавораў, аб’яднанне ўсіх немцаў у «Вялікую Германію» і забеспячэнне для іх «жыццёвых прастораў». У ліку першых крокаў на шляху да ўсталявання «тысячагадовай імпе-рыі» або «трэцяга рэйха» былі «скасаванне наёмнага войска і ўтва-рэнне народнай арміі» праз увядзенне ўсеагульнай вайсковай павін-насці. За кароткі час нацысцкаму кіраўніцтву ўдалося ідэйна абалва-ніць увесь народ, пераканаць яго ў расавай выключнасці, праве на су-светнае панаванне, выключных якасцях фюрэра нацыі А. Гітлера.


Насуперак існаваўшым дагаворам, гітлераўская Германія прыступілася да фарміравання магутнай арміі, авіяцыі і флота. За кароткі час з дапамогай замежных, галоўным чынам амерыканскіх інвестыцый у Германіі было пабудавана 300 ваенных заводаў, а вытворчасць зброі за 5 год павялічылася ў 22 разы. У 1935 г. галоўнакамандуючым узброеных сіл (вермахта) стаў А. Гітлер. Тады ж, пасля праведзенага ў Саарскай вобласці рэферэндума яе жыхары выказаліся за ўз’яднанне з Германіяй. Праз год, 7 сакавіка 1936 г. нямецкія войскі ўвайшлі ў Рэйнскую дэмілітарызаваную зону і яна ізноў стала належаць рэйху.


У 1936 г. ліку саюзнікаў Германіі былі Італія і Японія. Створаны ў 1936 г. так званы Антыкамінтэрнаўскі пакт, скіраваны супраць СССР і «сусветнага камунізму» падпісалі Германія, Японія, Італія, Венгрыя, Маньчжоу-Го, Іспанія і інш.


Аб нестабільнасці ў свеце, небяспецы фашызму і няздольнасці Лігі Нацый прадухіліць агрэсію сведчылі захоп Італіяй тэрыторыі Абісініі ў 1936 г. Яшчэ больш выразна гэтыя прыкметы выявіліся ў Іспаніі ў 1936-1939 гг. пад час вайны паміж прыхільнікамі і праціўнікамі рэс-публікі. На баку першых змагалася дабрахвотнікі звыш 35 тыс. чал. з 54 краін свету, у тым ліку 3 тыс. – з СССР. Антырэспубліканскі мя-цеж на чале з генералам Ф. Франка быў падтрыманы Італіяй, Герма-ніяй і Партугаліяй скончыўся ўсталяваннем дыктатуры Ф. Франка.


Характэрна, што Англія і Францыя, замест таго, каб сваім аўта-рытэтам спыніць кравапраліцце, заняла пазіцыю неўмяшальніцтва. Заганнасць такой палітыкі дазволіла Германіі 12 сакавіка 1938 г. шляхам увядзення сваіх войск у Аўстрыю «ўз’яднацца» з ёю, а фактычна далучыць яе да рэйха.


Відавочна, што англа-французская палітыка «утаймавання» Германіі, якая заключалася ў задавальненні яе прэтэнзій на тыя ці іншыя тэрыторыі, спрыяла рэалізацыі захопніцкіх амбіцый Гітлера. Так, на шляху ўтварэння «Вялікай Германіі» паўстала Чэхаславакія, значную частку насельніцтва якой складалі судэцкія немцы. Нежаданне ўрада прэзідэнта Э. Бенеша прадаставіць ім аўтаномію выклікала палітыч-ную напружанасць у краіне. А. Гітлер не рызыкнуў увесці ў Судэты свае войскі, паколькі СССР і Францыя ў 1935 г. заключылі з Чэхасла-вакіяй дагаворы аб узаемадапамозе. Але вясной 1938 г. прэм’ер-міні-стры Англіі і Францыі заявілі Э. Бенешу, што яны будуць ваяваць за Чэхаславакію, калі тая не саступіць Германіі.


У такіх умовах 29-30 верасня 1938 г. ініцыятыве А. Гітлера ў Мюнхене адбылася сустрэча кіраўнікоў урадаў Англіі, Францыі і Італіі, дзе і была падпісана дамова аб перадачы Судэцкай вобласці Германіі. Прэзідэнт Э. Бенеш успрыняў дамову як здраду Чехаславакіі з боку заходніх дэмакратый і падаў у адстаўку.


Гэтая ганебная акцыя, якая атрымала назву Мюнхенскай змовы, мела цяжкія наступствы для Чэхаславакіі. Услед за стратай Судэтаў, па патрабаванні Польшчы ад 1 кастрычніка 1938 г. краіна пазбаўлялася Цешынскай вобласці. 7 кастрычніка пад уціскам Германіі чэхасла-вацкі ўрад прыняў рашэнне аб прадастаўленні аўтаноміі Славакіі, а 8 кастрычніка – Закарпацкай Украіне. 2 лістапада «сваю долю» – гарады Ўжгарад, Мукачава і інш. атрымала Венгрыя. Нарэшце ў сакавіку 1939 г. рэшткі дзяржавы былі акупіраваны немцамі і ўключаны ў склад рэйха пад назвай «пратэктарат Багемія і Маравія». Акрамя вялі-кіх тэрыторый, значнай колькасці прыродных і людскіх рэсурсаў, якія захапіла Германія, яе ваенны патэнцыял значна ўзбагаціўся, галоўным чынам, за кошт ваенных заводаў «Шкода» і інш., дзе вырабляліся тан-кі, аўтамабілі і інш. узбраенне.


Важнейшым палітычным наступствам Мюнхенскай змовы стала банкруцтва палітыкі «ўтаймавання агрэсара», якая ўрэшце рэшт прычынілася да таго, што Германія стала будаваць планы вайны супраць саміх «утаймавальнікаў.


6. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі. Савецка-германская дамова аб ненападзе


Захоп Германіяй Аўстрыі, Чэхаславакіі, Клайпедскай вобласці актуалізаваў ідэю стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі. Так, 31 са-кавіка 1939 г. Урады Англіі і Францыі прадаставіла гарантыі Поль-шчы на выпадак агрэсіі, а ў маі паслалі свае дэлегацыі ў Маскву для абмеркавання ўмоў ваеннага супрацоўніцтва. Аднак перагаворы выя-вілі нежаданне англійскіх і французскіх дыпламатаў падпісваць ваен-ную канвенцыю, а затым – адсутнасць адпаведных паўнамоцтваў. У выніку палітыка калектыўнай бяспекі пацярпела крах.


Амаль адначасова, 15 жніўня 1939 г. нямецкі пасол у Маскве В. Шуленбург паведаміў новаму наркаму замежных спраў В. Молата-ву аб гатоўнасці міністра замежных спраў Германіі І. Рыбентропа су-стрэцца з савецкім урадам для «высвятлення германа-рускіх адносін». У выніку сустрэчы ў Крамлі 23 жніўня 1939 г. кіраўнікамі замежных ведамстваў быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзе тэрмінам на 10 гадоў, а таксама сакрэтны пратакол аб падзеле сфер уплыву ў Еўропе.


Паводле пратакола, у сферу інтарэсаў СССР у Прыбалтыцы ўва-ходзілі Латвія, Эстонія і Фінляндыя, а Германіі – Літва. Сферы ўплыву ў Польшчы павінны былі праходзіць па лініі рэк Нараў – Вісла – Сан. Германія не пярэчыла імкненню СССР уключыць у сферу сваіх інта-рэсаў Бесарабію. У германскую сферу адыходзілі Францыя, Англія і іх афрыканскія калоніі.


Такім чынам, Савецкі Саюз пазбаўляўся пагрозы агрэсіі як з заха-ду, так і ўсходу. Узаемаадносіны СССР і Германіі карэнным чынам змяніліся ад канфрантацыі да супрацоўніцтва ў ваеннай сферы. Разам з тым звесткі аб савецка-германскім дагаворы выклікаў у свеце негатыўную ацэнку, у першую чаргу з боку найбольш развітых на той час краін – ЗША, Англіі, Францыі і нават Японіі. Савецкі Саюз панёс значныя маральныя страты ў грамадскай думцы прагрэсіўнага чала-вецтва і міжнародным камуністычным руху. Не ўсе савецкія людзі, асабліва тыя, хто змагаўся на баку рэспубліканскай Іспаніі, прынялі раптоўны паварот І. Сталіна да збліжэння з фашысцкай Германіяй.


Нарэшце, заключэнне пакта істотна паўплывала на ваенна-палітычную сітуацыю ў свеце. А. Гітлер атрымаў яшчэ большую свабоду дзеянняў па здзяйсненні сваіх злачынных планаў. Калі Мюнхенскі дагавор даў яму магчымасць дасягнуць мэты больш ці менш асцярожна, то «пакт Молатава-Рыбентропа» дазваляў дамагацца яе адкрыта, усімі сіламі вермахта і дзяржавы.


7. Пачатак ІІ сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Уз’яднанне беларускага народа ў складзе БССР


Пасля захопу Германіяй Чэхаславакіі пагроза агрэсіі навісла над Польшчай, урад якой адмовіў А. Гітлеру ў магчымасці пабудовы на сваёй тэрыторыі транспартнай камунікацыі з Данцыгам. У адказ фюрэр дэнансаваў польска-германскі пакт аб ненападзе ад 1934 г. 31 сакавіка 1939 г. прэм’ер-міністр Англіі Н. Чэмберлен ад імя свайго і французскага ўрадаў запэўніў палякаў ва ўзброенай падтрымцы, калі ў тым з’явіцца патрэба. На той час саюзнікі мелі 172 дывізіі супраць 103 нямецкіх, каля 4 000 танкаў супраць 3 200, звыш 7 600 самалётаў супраць – 4 000), да 36 000 гармат і мінаметаў супраць 26 000.


Тым не менш А. Гітлера гэта не спыніла. Неўзабаве пасля заклю-чэння дагавора з СССР, 31 жніўня 1939 г. часці вермахта атрымалі ад-паведную дырэктыву фюрэра па рэалізацыі плана «Вайс», разлічанага на разгром Польшчы. Сілам уварвання (1, 6 млн. салдат, 2800 танкаў, 2000 самалётаў, 6000 гармат, 100 караблёў) процістаяў 1 млн поль-скіх, украінскіх і беларускіх салдат, 870 танкаў, 4 300 гармат, 407 са-малётаў, 13 караблёў.


Каб надаць сваёй акцыі справядлівы характар, службы абвера і гестапа 31 жніўня ў 20 гадзін ночы інсцэніравалі напад польскіх салдат на радыёстанцыю, размешчаную ў нямецкім гарадку Глейвіц. «У адказ» 1 верасня 1939 г. в 4 гадзіны 45 хвілін раніцы часці вермахта без аб'яўлення войны перайшлі польскую мяжу. Аэрадромы, чыгуначныя вузлы, іншыя ваенныя аб’екты трапілі пад артылерыйскі абстрэл і бамбардыроўку з паветра. Услед рушылі калоны танкаў, бранемашын і часці пяхоты. Нягледзячы на гераічнае супраціўленне палякаў, ім не ўдалося разбіць і нават прыпыніць ворага. У баях з агрэсарам загінула каля 65 тыс. воінаў, прыкладна 140 тыс. былі паранены, у палон тра-піла каля 400 тыс. салдат і афіцэраў, у тым ліку 70 тысяч беларусаў.


Спадзяванні палякаў на дапамогу саюзнікаў не спраўдзіліся. 3 ве-расня Англія з яе дамініёнамі і Францыя аб’явілі вайну Германіі, але іх узброеным сілам быў патрэбен час на разгортванне баявых парад-каў. Такая вайна атрымала назву «дзіўнай».


Гітлераўская Германія, якая здзейсніла напад на Польшчу, спадзя-валася на ўступленне ў вайну свайго савецкага партнёра па пакту, але сталінскі ўрад адхіляў заклікі аб пачатку баявых дзеянняў, называючы іх заўчаснымі. Толькі 11 верасня наркам абароны К. Варашылаў аддаў загад аб утварэнні Беларускага і Ўкраінскага франтоў.


17 верасня Беларускі фронт у складзе чатырох армій, конна-механізаванай групы і Дняпроўскай флатыліі, агульнай колькасцю каля 200 000 салдат і афіцэраў на чале з камандармам другога рангу М. Ка-валёва пачаў вызваленчы паход. У першы дзень былі вызвалены Бара-навічы, 18 верасня – Навагрудак, Ліда, Слонім, 19 – Вільня, Пружаны, 20 – Гродна, 21 – Пінск, 22 верасня – Беласток і Брэст. Да 25 верасня савецкія войскі цалкам выканалі сваю місію.


Сустрэўшыся з германскімі войскамі, часці Чырвонай Арміі ла-дзілі сумесныя мерапрыемствы і парады. У адпаведнасці з сакрэтным пратаколам ад 23 жніўня, немцы адступілі за дамоўленую лінію і пе-радалі пад кантроль савецкіх войск Беласток, Брэст і інш. гарады. У палон да Чырвонай Арміі трапіла каля 60 тыс. польскія вайскоўцаў.


28 верасня 1939 г. паміж СССР і Германіяй быў падпісаны дагавор «Аб дружбе і граніцах», у адпаведнасці з якім заходняя мяжа са-вецкай дзяржавы ўсталёвалася па "лініі Керзана". Акрамя таго, у аб-мен на Люблінскае і частку Варшаўскага ваяводстваў у немцы перада-валі ў сферу савецкага ўплыву Літву. Неўзабаве, па рашэнні ўрада СССР Вільня і Віленскі край перададзены Літве.


У вызваленых ад палякаў населеных пунктах Заходняй Беларусі часці Чырвонай Арміі з энтузіязмам і радасцю сустракалі жыхары. У ваяводскіх і павятовых цэнтрах сталі стварацца часовыя органы ўлады – упраўленні, з удзелам рабочых, чырвонаармейцаў, інтэлігентаў. Іх склад зацвярджаўся камандаваннем Чырвонай Арміі. У гмінах улада пераходзіла да сялянскіх камітэтаў. Пры органах улады фарміраваліся атрады па раззбраенні паліцыі, асаднікаў і па ахове парадку.


1 кастрычніка 1939 Палітбюро ЦК УКП(б) абавязала мясцовыя ўлады склікаць на тэрыторыі Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі Народныя сходы для заканадаўчага афармлення змен у палітычным і эканамічным ладзе і вызначэння далейшых перспектыў развіцця.


Насельніцтва Заходняй Беларусі выявіла высокую зацікаўленасць у лёсе свайго краю. 22 кастрычніка з 2 763 191 выбаршчыкаў 90, 67 % аддалі за 927 дэпутатаў. На абмеркаванне Народнага сходу, які пра-ходзіў 28–30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку, былі пастаўлены пы-танні: 1. Аб дзяржаўнай уладзе; 2. Аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў састаў Беларускай ССР; 3. Аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель; 4. Аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці.


У Дэкларацыі аб дзяржаўнай уладзе абвяшчаўся яе пераход да Саветаў дэпутатаў працоўных. У дэкларацыі па другім пытанні дэпу-таты запісалі зварот да Вярхоўных Саветаў СССР і БССР с просьбай аб прыёме Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і БССР. Трэцяя і чацвертая дэкларацыя абвяшчала аб пераходзе банкаў, буйной прамысловасці і ўсіх зямель ва ўсенародную ўласнасць.


Абвешчаныя Народным сходам Дэкларацыі сталі юрыдычнай ас-новай для прыняцця Вярхоўным Саветам СССР Пастановы ад 2 ліста-пада 1939 г. «Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза Савец-кіх Сацыялістычных Рэспублік з уз’яднаннем яе з Беларускай Савец-кай Сацыялістычнай Рэспублікай» і Пастановы Вярхоўнага Савета Бе-ларускай ССР ад 14 лістапада 1939 г. «Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». Такім чы-нам факт уз’яднання беларусаў у адзінай рэспубліцы быў замацаваны юрыдычна. Тэрыторыя БССР павялічылася са 125, 6 тыс. км2 да 225, 6 тыс. км2, а колькасць насельніцтва – з 5, 6 да 10, 3 млн.


Уз’яднанне беларускага народа ў адзінай рэспубліцы з’явілася актам гістарычнай справядлівасці. Быў пакладзены канец несправядліваму Рыжскаму дагавору, сацыяльна-эканамічнаму і культурна-нацыянальнаму прыгнёту беларусаў у складзе польскай дзяржавы. Нягледзячы на жорсткасці таталітарнага рэжыму, беларускі народ меў магчымасць развіваць сваю мову, культуру, выяўляць сваю самабытнасць у сям’і і ншых брацкіх народаў СССР.


4 снежня 1939 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў указ аб утварэнні ў Заходняй Беларусі пяці абласцей – Баранавіцкай, Бела-стоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай. У студзені 1940 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР замест 32 паветаў, якія існавалі раней, быў утвораны 101 раён. У выніку тэрыторыя БССР стала складацца з 10 абласцей і 191 раёна.


Падчас ажыццяўлення сацыялістычных мерапрыемстваў былі нацыяналізаваны не толькі буйныя, а ўсе прамысловыя аб’екты, а таксама гандаль, транспарт, домаўладанні (плошчай больш за 113 м2), бу-дынкі былых дзяржаўных устаноў і іншая маёмасць. На змену прыватнаму гандлю прыйшоў дзяржаўны – 717 магазінаў і 740 ларкоў.


Рамесным і саматужным майстэрням было прапанавана аб’яднац-ца ў кааператывы. Адбывалася рэканструкцыя існуючых прадпрыем-стваў. У заходнія раёны БССР з іншых саюзных рэспублік накіроў-валіся спецыялісты, машыны, тэхналагічнае абсталяванне, сыравіна. У выніку ў канцы 1940 г. аб’ём валавой прадукцыі прамысловасці заход-ніх абласцей у параўнанні з 1938 г. павялічыўся амаль у два разы і склаў 27, 6 % прамысловай вытворчасці БССР.


Важнейшым сацыяльна-эканамічным і палітычнымі наступствамі рашэнняў Народнага сходу, стала скасаванне прыватнай уласнасці на зямлю, якая перадавалася ў карыстанне сялян. З гэтай нагоды восен-ню 1939-вясной 1940 гг. у Заходняй Беларусі адбываўся падзел паме-шчыцкай зямлі, жывёлы і інвентару паміж беззямельным і малазя-мельным сялянствам. Абмежаванне ўплыву ў эканоміцы заможнага сялянства адбывалася праз падатковую сістэму, забарону найму рабо-чай сілы, «абрэзку» зямельных участкаў, якія перабольшвалі 20 га.


У мэтах ліквідацыі беспрацоўя ў гарадах даводзілася максімальна поўна задзейнічаць магутнасць прадпрыемстваў, адпраўляць на працу ва ўсходнія вобласці БССР і г. д. Адкрываліся медыцынскія ўстано-вы, якія бясплатна абслугоўвалі насельніцтва.


Сацыяльнай заваёвай працоўных Заходняй Беларусі зрабілася бясплатная адукацыя. Адкрываліся ўстановы па ліквідацыі непісьмен-насці і малапісьменнасці. У Беластоку, Гродне, Баранавічах, Пінску пачалі працаваць настаўніцкія інстытуты, у Брэсце, Маладзечне і Лі-дзе – настаўніцкія курсы. У 1939-1940 гг. у Заходняй Беларусі пачалі працу 5 ВНУ. Адкрыліся пяць драматычных тэатраў, 220 бібліятэк, 100 кінатэатраў, 92 дамы культуры.


Разам з тым частка насельніцтва Заходняй Беларусі сутыкнулася з савецкімі карніцкімі органамі, якія мелі на мэце знішчыць не толькі адкрытых ворагаў усталяванай тут Савецкай улады, але і былых служачых (чыноўнікаў, афіцэраў, журналістаў) ІІ Рэчы Паспалітай, экспрапрыіраваных памешчыкаў і буржуа, асаднікаў, кулакоў і г.д. Рашэн-ні аб рэпрэсіях прымаліся як у Маскве, так і ў Мінску, на ўзроўні ЦК КП(б)Б і НКУС. Да пачатку Айчыннай вайны ў Заходняй Беларусі ад-быліся 4 кампаніі па высылцы ў Сібір і Казахстан рознага кшталту «контррэвалюцыйных элементаў» агульнай колькасцю 117 418 чал.


Жудасны лёс спасціг узятых у палон польскіх афіцэраў. Па загаду І. Сталіна 21 857 з іх былі расстраляны ў 1940 г. у Катыньскім лесе пад Смаленскам, а 7 805 – замучаны ў турмах. Пад час палітычных за-чыстак органамі НКУС тэрыторыі Заходняй Беларусі ад іх рук загі-нулі беларускія дзеячы – У. Самойла, М. Краўцоў, Уласаў і інш. Як правiла, іх справы разглядалiся несудовымi органамi, якія не пакідалі ніякіх слядоў сваёй дзейнасці, нават магіл сваіх ахвяр.


СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


1. История Беларуси в документах и материалах. – Минск: Амалфея, 2000. – 672 с.


2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. – Мн., 1993-2003.


3. Сяменчык М.Я. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / М.Я. Сяменчык – Мн., 2009 г.


4. Храналогія гісторыі Беларусі / Склад. В. В. Гетад, M. I. Калінскі. 3 - е выд. – Мн., 1992.


5. Шымукович С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / С.Ф. Шымукович. – Минск, 2005. – 235 с.

Сохранить в соц. сетях:
Обсуждение:
comments powered by Disqus

Название реферата: Реферат Беларусь паміж войнамі (1918-1941 гг.)

Слов:6725
Символов:50044
Размер:97.74 Кб.