РефератыИсторияСтСтауленне беларускіх нацыянальных партый да савецкай улады. Першы усебеларускі кангрэс

Стауленне беларускіх нацыянальных партый да савецкай улады. Першы усебеларускі кангрэс

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт


Гістарычны факультэт


Кафедра гiсторыi Беларусi


Рэферат па тэма:


Стауленне беларускіх нацыянальных партый да савецкай улады. Першы усебеларускі кангрэс


Выканаў:


Студэнт 3 курса 7 групы


Бадюк Е.


Мiнск, 2010


Пад уплывам касрычніцкай рэвалюцыі беларускі нацыянальны рух падзяліўся на дзве аснойўныя часткі. Адна падтрымлівала рэвалюцыю, другая была супраць кастрычніка. Розныя пазіцыі беларускага нацыянальнага руху ў адносінах да кастрычніка былі абумошлены яго сацыяльнай неаднароднасцю, вострымі супярэчнасцямі паміж рознымі сацыяльнымі пластамі гэтага руху. Вядучай палітычнай сілай у грамадстве стала партыя балыпавікоў. На Беларусі і на Заходнім фронце гэта выявілася ў тым, што болыш за палову (51,4 %) усіх выбаршчыкаў ва Устаноўчы сход (лістапад 1917 г.) аддалі галасы кандыдатам партыі бальшавікоў, 43 % дэпутацкіх месц было аддадзена эсэрам. У іх ліку значную ўдзельную вагу складалі левыя эсэры, якія ўступілі потым у блок з бальшавікамі. За кадэтаў і іншыя буржуазныя партыі галасавала каля 5 % выбаршчыкаў. I гэта пры тых умовах, што выбары рыхтаваліся пры Часовьш буржуазным урадзе.


Найбольш уплывовай нацыянальнай партыяй заставалася Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі раскол гэтай партыі на памяркоўных, прыхільнікаў рэфармісцкага шляху, і левых радыкалаў, прыхільнікаў балыпавіцкага кірунку, паглыбіўся. Акрамя таго, многія дзеячы БСГ схіляліся да ідэі дзяржаўнага адасаблення Беларусі ад Расіі, што, на іх думку, магло засцерагчы бацькаўшчыну ад знішчэння. Гэтыя настроі выразна выявіліся на IIIз'ездзе БСГ (кастрычнік 1917 г.). З'езд прыняў новую праграму і абраў ЦК на чале з Я.Дылам. У склад ЦК увайшлі вядомыя беларускія дзеячы А.Прушынскі (А.Гарун), А.Смоліч, У.Адамовіч, П.Бадунова, Я.Варонка, З^Жылуновіч, Я.Мамонька, С.Рак-Міхайлоўскі, Б.Тарашкевіч і інш. 3-за адсутнасці адзінства БСГ не выпрацавала агульнапартыйнай лініі ў адносінах да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Памяркоўныя лідэры Грамады ўспрынялі рэвалюцыю як "праяву анархіі, у віхуры якой можа загінуць справа вольнасці і нацыянальных правоў беларускага народа". Петраградская арганізацыя БСГ, ухіліўшыся ад прамой ацэнкі рэвалюцыі, выказалася за фарміраванне "аднароднага сацыялістычнага ўрада.


У пачатку лістапада 1917 г. у Мінску адбыўся з'езд беларусаў-вайскоўцаў Заходняга фронту з удзелам прадстаўнікоў Балтыйскага флоту, Паўднёва-Заходняга, Румынскага і Паўночнага франтоў. На з'ездзе была створана Цэнтральная беларуская вайсковая рада Заходняга фронту на чале з С.Рак-Міхайдоўскім (ЦБВР). Галоўнай задачай ЦБВР лічыла стварэнне беларускага войска і ажыццяўленне кіраўніцтва вайсковымі радамі Паўночнага, Паўднёва-Заходняга і Румынскага франтоў, выбранымі на франтавых з'ездах воінаў-беларусаў. ЦБВР спачатку выступала за аўтаномію Беларускага краю ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі. Каетрычніцкую рэвалюцыю ЦБВР не прыняла.


Адмоўныя адносіны да Кастрычніка выказала і Беларуская народная партыя сацыялістаў, якая лічыла рэвалюцыю анархіяй, стратай свабод, заваяваных Лютаўскай рэвалюцыяй.


Не прызналі рэвалюцыю і іншыя беларускія нацыянальныя партыі ілрганізацыі. Кіраўнікі беларускага нацыянальнага руху лічылі, што Кастрычніцкая рэвалюцыя няздольная вызначыць для народа, змучанага працяглай вайной і асуджанага на голад, холад, галечу, шлях да пераадолення разрухі, да паляпшэння яго матэрыяльнага жыцця ў будучым.


Асноўныя нацыянальныя партыі ў гэты час гуртавалісявакол Цэн-тральнай беларускай рады, якая з кастрычніка 1917 г. стала называцца Вялікай беларускай радай (ВБР).


27 кастрычніка 1917 г. Вялікая беларуская рада звярнулася да беларускага народа з "Граматай". Гэты дакумент падпісалі акрамя Вялікай рады Беларускі выканаўчы камітэт Заходняга фронту, Беларуская сацыялістычная грамада, Беларуская народная партыя сацыялістаў і інш. Яны заклікалі абараняць свабоды, заваёваныя кроўю мільёнаў беларусаў, не дапусціць, каб "віхор беспарадку (так яны называлі Кастрычніцкую рэвалюцыю)
знішчыў нашу нацыянальную справу абароны свабод і правоў беларускага народа"


Палітычная праграма ВБР прадугледжвала: абвяшчэнне Беларускай дэмакратычнай рэспублікі, "спаянай з Велікаросіяй і іншымі суседнімі рэспублікамі Расіі на аснове федэрацыі"; наданне ўсёй улады на Беларусі краявой радзе, выбранай усеагульным, роўным, тайным галасаваннем; уключэнне ў кампетэнцыю вышэйшага заканадаўчага органа Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі пытанняў уседзяржаўнага будаўніцтва, міжнародных зносін і гандлёвых дагавораў з іншаземнымі дзяржавамі; выданне мясцовых законаў; развіццё, распрацоўка і прымяненне да мясцовых умоў законаў, выдадзеных вышэйшым заканадаўчым органам Расійскай дэмакратычнай рэспублікі; вышэйшае распараджэнне зямельным, водным і лясным багаццем Беларусі; аднясенне пытанняў народнай адукацыі і культурнага будаўніцтва і іншых да кампетэнцыі краявой рады


Рада вызначыла і задачы, якія трэба было неадкладна вырашыць: бясплатную перадачу памешчыцкай, царкоўнай, манастырскай, удзельнай і іншай зямлі працоўнаму народу, захаванне ўсіх астатніх багаццяў краю; забарону рэквізіцый харчавання, фуражу і жывёлы ў разбуранай прыфрантавой паласе Беларусі; стварэнне свайго прадстаўніцтва на мірнай канферэнцыі ў мэтах папярэджання падзелу паміж дзяржавамі-суседзямі тэрыторыі Беларусі; фарміраванне нацыянальнага беларускага войска. У дакуменце падкрэслівалася, што выканаць гэтыя задачы "можа толькі ўлада, выбраная самім народам беларускім"


Са змяненнем палітычных умоў паступова праходзіла пераарыентацыя ў беларускім нацыянальным руху. Калі пасля Лютаўскай рэвалюцыі ўсе беларускія нацыянальныя партыі, і ў першую чаргу Цэнтральная беларуская рада, патрабавалі краявой аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі, то ўжо пасля Кастрычніка іх барацьба разгортвалася пад лозунгам "поўнага нацыянальнага самавызначэння".


Кіраўнікі беларускага нацыянальнага руху, выкарыстаўшы абвешчанае бальшавікамі права нацый на самавызначэнне, лічылі нацыянальнае пытанне галоўным у сваёй палітыцы. У Вялікай беларуекай і Цэнтральнай беларускай вайсковай радах у Мінску ўтварылася "чыста беларўская плынь", якая паставіла сваёй мэтай абвясціць незалежнасць Беларуекай рэспублікі. Тады ж значная частка палітычнага кіраўніцтва ўсведамляла, што асабістых сіл для разгортвання барацьбы за незалежнасць не хапае. Яно спрабавала абаперціся на сялян, інтэлігенцыю з сялян, салдат, імкнучыся аб'яднаць іх на глебе самавызначэння і стварэнвя незалежнай Беларускай дзяржавы. Аднак ажыццявіць гэту задачу было вельмі складана. Справа ў тым, што ў той час ні адна з беларускіх нацыянальных партый не магла стаць значнай сілай грамадска-падітычнага жыцця і аказаць уплыў на развіццё нацыянальнага руху. Аб іх удзельнай вазе ў палітычвым жыцці Беларуеі пераканаўча сведчыць той факт, што на выбарах ва Устаноўчы сход галоўная нацыянальная партыя — Беларуская сацыялістычная грамада —
сабрала толькі 0,3 % галасоў выбаршчыкаў (выбары адбыліся ў лістападзе 1917 г.).


Для рэалізацыі ідэі нацыянальнага самавызначэння Вялікая беларуская рада ўступіла ў кантакт з выканаўчым камітэтам Беларускага абласногакамітэта(БАК), які быў створаны з дэлегатаў ад беларускіх губерняў на I Усерасійскім з'ездзе сялянскіх дэпутатаў у лістападзе 1917 г. у Петраградзе. I хаця пазіцыя БАК, які арыентаваўся на Расію была процілеглай пазіцыі ВБР, іх аб'яднала мэта — захапіць палітычнае кіраўніцтва на Беларусі.


Беларускі абласны камітэт дакладна і выразна акрзсліў свае пазіцыі ў дэкларацыі, абвешчанай у канцы лістапада 1917 г. У ёй сцвярджалася, што ў краіне пануе "атмасфера агульнага развалу", якая выклікана "ўзмоцненай барацьбой класаў, партый і нацыянальнасцей". Вось чаму неабходна ў нацыянальных раёнах стварыць уладу "народнай дэмакратыі". У адрозненне ад беларускіх нацыянальных партый і арганізацый, якія стаялі на пазіцыі аддзялення Беларусі ад Расіі, БАК арыентаваўся на Расію і лічыў сваёй задачай дасягненне абласной аўтаноміі ў складзе Расіі. Лідэр БАК Я.Канчар заявіў, што ўвесь беларускі народ павінен "аб'яднацца вакол аўтаномна-свабоднай Беларусі як часткі Расійскай федэратыўнай рэспублікі".


3 гатай мэтай БАК увайшоў у Народны камісарыят, па справах нацынальнасцей РСФСР з хадайніцтвам аб адкрыцці пры ім аддзела БАК, які б прадстаўляў у СНК інтарэсы Беларусі. Хадайніцтва было прынята, і 31 студзеня 1918 г. пры наркамаце РСФСР быў заснаваны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком).


Вялікая беларуская рада лічыла БАК надзейным саюзнікам у ажыццяўленні "нацыянальных ідэалаў". Яна прызнавала за ім перавагу як арганізацыі больш уплывовай і таму для ўстанаўлення з ім кантакта і выпрацоўкі агульнай платформы накіравала ў Петраград сваіх прадстаўнікоў Я.Варонку, Я.Мамоньку, якія 22-23 лістапада 1917 г. правялі нараду з членамі камітэта. БАК вымушаны быў прызнаць за Радай ініцыятыву скліканяя Усебеларускага з'езда


Ідэя яб скліканні такога з'езда ў кіраўніцтва ВВР узнікла адразу ж пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Прызнаўшы савецкую ўладў ў Расіі, янане прызнала яе на Беларусі. ВБР не прымала таксама і праведзеныя савецкай уладай рэвалюцыйныя пераўтварэнні і створаныя ёю органы улады. Аблвыканкомзах разглядаўся Радай выключна франтавым органам. Для такой высновы мелася падстава. Сапраўды, у складзе Аблвыканкомзаха членаў з ваенных было ў 1,5 раза болып, чым членаў, якія ўваходзілі ў Савет. Прэзідыум Аблвыканкомзаха складаўся толькі з прадстаўнікоў фронту. Акрамятаго, у кіраўніцтве Абявыканкомзаха не было ніводнага беларуса.


Для ўстанаўлення ўлады, "выбранай самім народам беларускім", ВБР абвясціла аб скліканні ў Мінску 5 снежня 1917 г. з'езда йрадбтаўнікоў усяго беларускага народа.


Калі А.Мяснікоў даведаўся пра рашэнне ВВР правесці 5 снежня 1917 г. I Усебеларускі з'езд у Мінску, ён адразу ж выехаў ў Петраград дзенамерваўся дабіцца ад Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей забароны на скліканне з'езда. Але Наркомнац не пагадзіўся, бо гэта разыходзілася з абвешчаным савецкай уладай правам нацый на самавызначэнне.


У той жа час у Наркомнац РСФСР звярнуўся БАК з прапановай аб сумеснай рабоце і скліканні краявога з'езда сялянскіх дэпутатаў. Наркомнац пагадзіўся з прапановай Беларускага абласнога камітэта і даў згоду на правядзенне Усебеларускага з'езда для вырашэння пытання аб самавызначэнні Беларусі на аснове савецкай формы дзяржаўнасці. Для гэтай мэты СНК РСФСР выдзяліў сродкі і даў магчымасць карыстацца тэлеграфам і радыё.


Узнікае пытанне: чаму Наркомнац вырашыў уступіць у перагаворы з БАК? Справа ў тым, што БАК быў беларускай дэмакратычнай арганізацыяй, прадстаўніком сялянства — шматлікага класа яаеельніцтва Беларўсі. Наркомнац, уступіўшы ў перагаворы з БАК, ставіў сваёй галоўнай мэтай паралізаваць намеры Вялікай беларус-кай рады, іншых нацыянальных партый і арганізацый дабіцца аддзялення Беларусі ад Расіі і абвяшчэння яе буржуазнай дэмакратычнай рэспублікай. Тым больш, што ў той час няэначная колькасць беларусаў прызнавала неабходнасць аддзялення Беларусі ад Расіі. Аб гэтым сведчылі і вынікі выбараў ва Устаноўчы сход, у адпаведнасці з якімі прыхільнікі неадкладнага самавызначэння атрымалі менш за 0,5 % галасоў ад агульнай колькасці выбаршчыкаў, што прынялі ўдзел у выбарах.


Паводле сведчанняў лідэра БАК Я.Канчара, на перагаворах з народным камісарам па справах нацыянальнасцей РСФСР І.Сталіным былі абмеркаваны задачы маючага адбыцца Усебеларускага з'езда: апратэставанне спроб Беларускай рады падпісаць дагавор з Германіяй аб адрыве Беларусі ад Расіі; раззбраенне польскага корпуса генерала Ю.Доўбар-Мусніцкага; выгнанне з Беларусі нямецкіх акупантаў; умацаванне на Беларусі савецкай улады ў адпаведнасці з дырактывамі УЦВК і СНК РСФСР; абмеркаванне пытання аб далейшым дзяржаўным ладзе Беларусі ў складзе РСФСР


Наркомнац РСФСР у асноўным пагадзіўся з прапановамі БДК. Пасля падпісання пагаднення з Наркомнацам 23 лістапада 1917 г. БАК апублікаваў "Зварот да беларускага народа", у якім аб'явіў аб скліканні 15 снежня 1917 г. надзвычайнага э'езда. БАК выступіў з ініцыятывай утварыць аўтаномна-свабодную Беларусь як частку Расійскай рэрпублікі" У той жа час БАК спрабаваў не дапусціць склікання з'езда Вялі

кай беларускай радай. Аднак падабенства іх палітычных праграм у рэшце рэшт дазволіла ім прыйсці да адзінай думкі аб скліканні агульнага Усебеларускага з'езда, застаючыся на сваіх пазіцыях па прынцыповым пытанні — аб нацыянальна-дзяржаўным ладзе Беларусі, яе адносінах да Савецкай Расіі. Пасля доўгіх спрэчак і дыскусій было вырашана правесці IУсебеларускі з езд 15 снежня 1917 г.


З'езд адкрыўся 15 снежня 1917 г. Для яго работы быў выбраны кіруючы орган - Рада старэйшын з'езда. На з'ездае прысутнічалі 1872 дэлегаты (з іх 11&7 мелі рашаючы голас, 705 -— дарадчы). Большасць з іх прадстаўлялі валасныя, павятовыя і губернскія земствы, зямельныя камітэты, настаўніцкія арганізацыі і інш. У палітычных адносінах гэтабылі галоўным чынам эсэры і члены БСГ. У сацыяльным олане сярод дэлегатаў пераважалі прадстаўнікі заможнага і сярэдняга сялянства, сярэдніх і ніжэйшых цластоў інтэлігенцыі, чыноўнікі.


Па сваёй палітычнай накіраванасці дэлегаты падзяляліся на тры групоўкі: правых, левых і цэнтрыстаў. Цэнтрысцкі накірунак прадстаўлялі дэлегаты БСГ. У ходзе работы з'езда да іх далучылася значная частка правых эсэраў і т. зв. група "беспартыйных". Левы накірунак аб'яднаў у асноўным левых эсэраў і быў* нешматлікім. Правае крыло ўключала прадстаўнікоў розных буржуазных нацыяналістычных, а таксама клерыкальных і памешчыцкіх арганізацый.


У першы дзень работы з'езда (15 снежня) быў абвешчаны парадак дня: 1) мэта і задачы з'езда; 2) палітычнае становішча краіны і лёс Беларусі; 3) пытанне аб бежанцах; 4) дэмабілізацыя арміі. Па першаму і другрму пунктах выступілі ад БАК Я.Канчар і С.Малышчыцкі, ад ВБР — Я.Варонка. 16-17 снежня работа з'еада ішла па фракцыях, зямляцтвах і групах. Увечары 17 1917 г. адбылося агульнае пасяджэнне з'езда, на якім былі абвешчаны рэзалюцыі фракцый, зямляцтваў і груп. Пасля двухгадзіннай дыскусіі ў 1 гадзіну 15 хвілін ночы з 17 на 18 снежня быў аб'яўлены праект агульнай рэзалюцыі "Аб самавызначэнні Беларусі і аб часовай краявой уладзе". Рэзалюцыя складалася з 15 пунктаў, у якіх была вызначана праграма нацыя нальна-дзяржаўнага будаўніцтва.


Галоўнае ў гэтай рэзалюцыі - прапанова аб стварэнні новага края-вога органа ўлады — Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, У ёй таксама адзначалася, што Усебеларускі Савет, заснаваны на з'ездзе, з'яўляёцца часовым органам улады. ІІытанне аб дзяржаўнай уладзе для канчатковага вырашэння перадаёцца Усебеларускаму ўстаноўчаму сходў; У рэзалЮцыі падкрэслівалася неабходнасць стварэння тэрытарыяльных беларускіх войск, заснавання прадстаўніцтва пры Цэнтральнай уладзе. У ёй таксама былі выстаўлены патрабаванні аб самастойным удзеле дэлегацыі Беларусі на мірных перагаворак ў Брэсце.


які быў вырашальным у лёсе з'езда і яго дэлегатаў. Вось поўны тэкст гэтага пункта: "Зймацоўваючы сваё права на самавызначэнне, абвешчанае расійскай рэвалюцыяй, і зацвярджаючы рэспубліканскі дэмакратычны лад у межах бёларускай зямлі, для выратавання роднага краю і прадухілення яго ад падзелу і аддзяЛення ад Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі, I Усебеларускі з'езд пастанаўляе: тэрмінова ўтварыць са свайго складу орган краявой улады -Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіравання краем, уступаючы ў афіцыйныя адносіны з цэнтральнай уладай, адказнай перад Саветам рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў"


Гэтьі пункт рэзалюцыі быў Прыняты аднагалосна і азначаў, што ў Беларусі абвяіпчаўся "рэспубліканскі дэмакратычны лад" на чале з Усебеларускім Саветам сялянскіх, саядацкіх і рабочых дэпуттаў. Улада Аблвыканкомзаха, СНК Заходняй вобласці і фронту была прызнана незаконнай.


Гэта рашэнне з'езда СНК Заходняй вобласці і фронту расцаніў як контррэвалюцыйную спробу звяржэння ўстаноўленага ў выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі грамадскага і дзяржаўнага ладу. Таму ноччу 18 снежня 1917 г. з'езд быў разагнаны, прэзідыум і шэраг дэлегатаў арыштаваны (усяго 27 чалавек). Пасля разгону з'езда Рада старэйшын аб'явіла сябе Саветам з'езда. На сваім першым закрытым пасяджэнні 18 снежня 1917 г. Савет з'езда пастанавіў: 1) лічыць I Усебеларускі гвалтоўна разагнаным; 2) Савет з'езда прызнаць выканаўчым органам з'езда, абавязаць яго праводзіпь у жыццё ўсе яго рашэнні і пастановы; 3) папоўніць Савет з'езда дэлегатамі ад зямляцтваў і іншых груп, якія дэлегавалі сваіх прадстаўнікоў са з'езда ў Савет, і даць ім права адводу, адклікання і кааптацыі. Савет з'езда прыняў пастанову спыніць дзейнасць усіх нацьгянальных фарміраванняў і перадаць іх справы і маёмасць Савёту, а таксама склікаць II Усебеларускі з'езд. Быў створаны выканком Савета


Якія ж прычыны разгону з'езда? СНК Заходняй вобласці і фронту ў паведамленні "Аб роспуску нацыяналістычнага беларускага з'езда 20 снежня 1,917 г. адзначаў, што з'езд выказаўся за савецкую ўладу і прызнаў яе ў Расіі, але не прызнаў гэтай улады ў Заходняй вобласді і на фронце


У справаздачы старшыні СНК РСфСР УЛеніну Аблвыканкомзах паведамляў: "Беларускія нацыяналісты, якія фармальна. прызналі савецкую ўладу, фактычна рабілі ўсё, што было ў іх сілах, каб распаліць у беларускіх рабочых і сялян шавіністычны чад, раска-лоць масы, аб'яднаныя вакол Саветаў".


У тэлеграме ў цэнтральныя органы ўлады РСФСР і рэдакцыю гаэегы "Правда" К.Ландар 21 снежня 1917 г. паведамляў, што беларускі з'езд пад уплывам нацыяналістычных элементаў абвясціў у краі новую ўладу, не прызнаў выбранага законным шляхам Аблвыканкомааха і створанага ім СНК Заходняй вобласці і фронту. У адказ на гэта СНК аб'явіў з'езд распушчаным.


У звароце да беларускага народа 30 студзеня 1918 г. СНК Заходняй вобласці і фронту заявіў, што беларускі з'езд быў скліказі^ беларускімі кадэтамі, прадстаўнікамі буржуазіі і тых палітычных партый, якія жадалі выкарыстаць цемру і невуцтва народных мас для звяржэння народнай савецкай улады.


3 падобнымі тлумачэннямі поўнасцю пагадзіцца нельга. Трэба мець на ўвазе наступнае. Ішла вострая палітычная барацьба за ўладу. У гэтай барацьбе важным было нацыянальнае пытанне. Кіруючыя партыйныя работнікі Беларусі сцазніліся з вырашэннем нацыянальньіх праблем, часта не разумелі іх.


Абласное кіраўніцтва ўспрымала патрабаванде аб самавызначэнні Беларусі як антысавецкае, контррэвалюцыйнае.


У гісторыі беларускага народа Усебеларускі з'езд стаў важнай гістарычнай падзеяй, Я.Дыла, нарком працы першага савецкага ўрада, адзначаў прадстаўнічы характар з'езда, назваў яго "вяршыняй бела-рускага вызваленчага руху (пераважна буржуазна-дэмакратычнага)". Тое ж прызнаваў і В.Кнорьш. Ён адзначаў, што гэта быў з'езд дэмак-ратычных арганізацый, на які былі запрошаны прадстаўнікі ад кож-най нацыянальна-беларускай арганізацыі з усёй Расіі, якой бы малалікай яна ні была.


У той жа час, як мы бачым, з'езд выявіў і рознагалоссе, якое снавала ў беларускім нацьіянальным руху пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.


Лёс з'езда мог бы вырашыцца па-іншаму. В.Кнорын адзначаў тое,
што хаця "з'езд быў скліканы правасацьіялістычнымі элементамі, але ж там была даволі моцная левая фракцыя, і пры добрым партыйным кіраўніцтве была магчымасць раскалоць з'езд і яго рэвадюцыйную часткў.аб'яднаць пад савецкім сцягам". Аднак гэта не было зроблена.


У снежні 1917 г. — студзені 1918 г. на тэрыторыі Беларусі адбылася яшчэ адна падзея — мяцеж польскага корпуса пад камандаваннем генерала Ю.Даўбар-Мусніцкага.


Корпус польскіх легіянераў быў сфарміраваны яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Улічваючы класавы склад польскай' дывізіі, асабісты настрой камандавання, моцную дысцыпліну, Часовы ўрад вырашыў выкарыстаць яго для барацьбы з рэвалюцыйнымі выступленнямі працоўных. Польскія часці былі размешчаны ў раёне Віцебска-Мінска—Жлобіна і разгорнуты ў корпус. Вярхоўны галоў-накамандуючы Л.Карнілаў назначыў генерал-лейтэнанта Ю.Доўбар-Мусніцкага камандуючым польскім корпусам.


У дні Кастрычніцкага паўстання А.Керанскі спрабаваў выкарыстаць польскія часці для барацьбы з рэвалюцыйным Петраградам. Але салдаты Заходняга фронту перагарадзілі шлях Ю.Доўбар-Мусніцкаму. Пасля гэтага Доўбар-Мусніцкі заявіў аб сваім нейтралітэце ў адносінах да савецкай улады. Сваю пазіцыю ён абгрунтаваў "правам на самавызначэнне і фарміраванне нацыянальных аб'яднанняў". Савецкі ўрад не перашкаджаў стварэнню нацыянальных ваенных атрадаў, бо лічыў, што гэта права кожнай нацыі, якая пражывала на тэрыторыі Расіі. Аднак вылучэнне нацыянальных часцей з рускай арміі ў самастойныя фарміраванні павінна было праходзіць толькі пасля рэферэндуму ў гэтых часцях і з улікам стратэгічных абставін на фронце


За адмаўленне падпарадкавацца савецкім уладам і каб прадухіліць узброены канфлікт з польскімі легіянерамі, ВРК Заходняй вобласці і фронту арыштаваў афіцэраў пгтаба на чале з генералам Ю.Доўбар-Мусніцкім, які быў вымушаны заявіць аб сваіх лаяльных адносінах да савецкай улады. Аднак далейшыя падзеі паказалі, што ён збіраў паплечнікаў і рыхтаваўся да барацьбы з савецкай уладай. Легіянеры корпуса рабавалі, забівалі сялян, арганізоўвалі пагромы ў Барысаўскім і Магілёўскім паветах.


14 снежня 1917 г. А.Мяснікоў выдаў загад, у якім зноў гаварылася пра падпарадкаванне Ю.Доўбар-Мусніцкага камандаванню Заходнім фронтам і неабходнасць правесці дэмакратызацыю польскага корпуса. Але і гэты загад не быў выкананы.


12 студзеня 1918 г. польскія легіянеры пачалі ваенныя дзеянні супраць савецкай улады. Былі захоплены Рагачоў, Бабруйск і шэраг іншых населеных пунктаў. Часці Ю.Доўбар-Мусніцкага вялі наступ-ленне ў двух напрамках: на Мінск і Магілёў. Перад польскай дывізіяй была пастаўлена задача захапіць Магілёў і ліквідаваць рдвалюцый-ную Стаўку, 2-я кавалерыйская дывізія павінна была захадіць Мінск, а 3-я — Жлобін, Тым самым контррэвалюцыя разлічвала нанесці ўдар па стратэгічных цэнтрах на Беларусі і адрэзаць іх ад Расіі.


Контррэвалюцыйнае выступленне польскага корпуса стварыла сур'ёзную небяспеку для савецкай улады. Мяцеж пачаўся ў той мо-мант, калі асноўныя сілы Савецкай дзяржавы вялі баі на Доне з войскамі А.Каледзіна і Цэнтральнай радай на Украіне; СНК РСФСР даў указанне камандаванню Заходнім фронтам падавіць мяцеж. Ге-нерал Ю.Доўбар-Мусніцкі быў аб'яўлены ворагам рэвалюцыі. У ноч на 31 студзеня 1918 г. была разбіта 1-я польская дывізія і вызвалены Рагачоў. У пачатку лютага савецкія войскі перашлі ў наступленне ў раёне Жлобіна. Не вытрымаўшы націску, польская дывізія пачала адступаць на Бабруйск да цэнтра контррэвалюцыйнага мяцяжу, дзе была акружана і разбіта.


Такім чынам, першы пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі1917 года пажар вайны на Беларусі быў патушаны. На ўсей тэрыторыі, часова акупіраванай корпусам, была адноўлена савецкая ўлада. За ўдзел у мяцяжу былі арыштаваны прадстаўнікі польскай буржуазіі, памешчыкаў і тыя лідэры кадэтаў і Саюза зямельных ўласнікаў, якія дапамагалі корпусу Ю. Доўбар-Мусніцкага весці вайну супраць савеукай улады. Дэкрэтам СНК Заходняй вобласці і фронту ад 30 студзеня 1918 г. Была распушчана Цэнтральная беларуская вайсковая рада, якая адкрыта падтрымала выступленне корпуса. Поруч з карэннымі мерамі вялася прапагандысцкая работа па схіленні былых салдат корпуса на бок савецкай улады.


Сп
іс літаратуры


1. Багдановіч А. Праблемы нацыянальнай дзяржаўнасці: БНР, 1917-18 гг. // Беларуская думка. –1996. – №7.


2. Брыгадзін П., Ладысеў Р. Рада БНР пасля Рыжскага дагавора 1921 г., ці канец нацыянальнага рамантызму // Беларускі гістарычны часопіс. – 1997. – № 1.


3. Государственность Беларуси: Проблемы формирования в программах политических партий / В.К. Коршук, Р.П. Платонов, И.Ф. Романовский, Е.Г. Богданович. – Мн., 1999.


4. Запруднік Я. Беларусь на гістарычных скрыжаваннях. – Мн., 1996.


5. Запруднік Я. Гістарычныя і культурныя асновы беларускай нацыянальнай свядомасці // Спадчына. – 1992. – № 2.


6. Игнатенко И.М Октябрьская революция и самоопределение Белоруссии. – Мн., 1992.


7. Ігнаценка І. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі: Асаблівасці і вынікі. – Мн., 1995.


8. Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. – Мн., 2000.


9. Круталевич В.А. История Беларуси: становление национальной державности (1917-1922 гг.). – Мн., 1999.


10. Усебеларускі з'езд 1917 года: сведчанне сучасніка / Прадмова і публікацыя В. Скалабана // Беларускі гістарычны часопіс. – 1993. – № 1.


11. Юхо Я. Беларускія ўрады 1918 – 1921 гг. і іх паўнамоцтвы // Беларускі гістарычны часопіс. – 1993. – № 4.

Сохранить в соц. сетях:
Обсуждение:
comments powered by Disqus

Название реферата: Стауленне беларускіх нацыянальных партый да савецкай улады. Першы усебеларускі кангрэс

Слов:3229
Символов:25528
Размер:49.86 Кб.