РефератыИсторияМяМядзельшчына 1941 -1945 гг.

Мядзельшчына 1941 -1945 гг.

Мядзельшчына 1941 -1945 гг.


Выканала: Халадзіла І. М.


1. Армія Краёва на Мядзельшчыне


“Армія Краёва (АК; Krajowa літаральна армія краіны, айчынная армія), падпольная ваенная арганізацыя, якая дзейнічала ў 1942-1945 гг. На акупіраванай фашысцкай Германіяй тэтыторыі Польшчы і частцы тэрыторыі СССР (Украіна, Беларусь, Літва). Падпарадкоўвалася польскаму эмігранцкаму ўраду ў Лондане. Налічвала 250 – 300 тыс. чалавек. Аб’ядноўвала як патрыятычныя дэмакратычныя элементы, так і прадстаўнікоў рэакцыйных колаў... На тэрыторыі Беларусі існавалі Навагрудская (падпараткоўвалася Беластоцкаму краю), Палеская, Валынская і Віленская акругі АК...”.


Прыход Чырвонай Арміі ў верасені 1939 г. ў Заходнюю Беларусь быў неадназначна сустрэты мясцовым насельніцтвам. Адны шчыра віталі новую ўладу, другія былі настроены варожа, сталі ў пазіцыю да яе. Адна з прычын гэтага заключалася ў тым, што амаль за 20 гадоў знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшы вырасла цэлае пакаленне людзей, якія лічылі сябе патрыётамі менавіта Польшчы.


На тэрыторыі Заходняй Беларусі, у тым ліку на Мядзельшчыне, пачалі стварацца падпольныя арганізацыі, якія змагаліся за Польску Рэспубліку ў межах, што існавалі да 1 верасня 1939 г. Такія арганізацыі дзейнічалі ў Мядзеле, Свіры і Кабыльніку. З 1940 г. ў Свіры існаваў кадравы батальён “Святаслаў” (камандзір паручнік Іосіф Рамейка), у склад якого ўваходзелі 3 роты: 1-я – “Макс”, 2-я – “Бераг”, 3-я – “Пратазій”. Аднак масавыя арышты і дэпартацыі, якія праводзіліся органамі НКУС у Заходняй Беларусі ў лютым 1940 г. – чэрвені 1942 г. прымусілі польскае падполле дзейнічаць у глубокай канспірацыі.


З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны і акупацыяй краю фашыстамі польскі рух прыкметна актывізаваўся. У канцы 1942 г. ў раёне в. Кабыльнік падхарунжы Войска Польскага Антоні Бружынскі (псеўданім “Нурмо”) са згоды кіраўніцтва Вілейскай акругі АК пачаў падрыхтоўку да стварэння польскай падпольнай арганізацыі. Яму дапамагалі маёр Стафан Свяхоўскі (“Суліма”), капітан Іосіф Сарока, сем’і Генрыка і Тадэвуша Главацкіх, Блажэвічаў, Целюхоўскіх і інш. У арганізацыю таксама ўвайшлі Баркоўскі, Кавальчук, паручнік Клімовіч, Кураевіч, Лянчкоўскі, Протас, Савіцкі, Сівіцкі, капітан Цепялеўскі, Шусціцкі і інш. Сувязь з камндваннем Вілейскай акругі АК падтрымлівала інструкцыі кіраўніцтва, падпольшчыкі ўладкаваліся на службу ў нямецкую акупацыйную адміністрацыю і паліцыю ў Шеметаве – М. Клевяда (“Ястраб”), Свіры – Іосіф Рамейка (“Макс”), Кабыльніку – “(Улан”) і Тадэвуш Матачына (“Конус”), Мядзеле – (“Астроўскі”).


У пачаіку 1943 г. Антоні Бужынскі пад псеўданімам “Кміціц” жыў у в. Купа, дзе арганізаваў партызанскую групу з 5 чалавек. Акрамя Бужынскага ў яе ўвайшлі “Акацыя”, “Граб”, “Олек” і “Альфон”. Пасля прыняцця прысягі 25 сакавіка 1943 г. ў засценку Брылі група рушыла ў напрамку Свіра, дзе сустрэлася з Іосіфам Рамейкам (“Макс”) і яго людзьмі. На той час група “Кміціца” мела на ўзбраенні кулямёт, некалькі карабінаў, гранаты. Да “Кміціца” далучыліся людзі з Вільні, шэрагу паветаў Віленскага ваяводства. Апошнімі прыбылі 9 чалавек з Кабыльніка, у тым ліку М. Клевяда (“Ястраб”), “Матрос”, “Валодзька”, браты Баляслаў і Уладзіслаў Галавацкія. Да мая 1943 г. група вырасла ў атрад амаль 30 чалавек. Атраду быў уручаны сцяг з вышытым на ім надпісам: “Бог. Гонар. Айчына – Армія Краёва. Атрад Кміціца. Вільно”. Атрад “Кміціца” стаў першым значным польскім фарміраваннем на Віленшчыне. Ён не паспеў атрымаць нумар, насіў малавядомую сярод польскіх калабарантаў назвк “Бура”. Меў сваю пячатку з натпісам “брыгада партызанаў польскіх”. У чэрвені 1943 г. да “Кміціца” перайшло каля 30 паліцэйскіх з Мядзела. Каб пазбегнуць арышту гітлераўцамі іх сем’яў, было інсцэніравана раззбраенне паліцэйскіх на дарозе Мядзел – Вузла. Сярод перайшоўшых былі Эдвард Кільчэўскі (“Астроўскі”), Тадэвуш Матачына (“Конус”), настаўнікі Нічынскі і Васілойць, жыхары мястэчка Будкевічы, Слабковіч, Снахоўскі і інш.


Праз некаторы час атрад “Кміціца” вырас у брыгаду, якая налічвала 300 чалавек. Яна складалася з 2 рот, атрада кавалерыі, штабной і спецыяльнай групы, санслужбы, гаспадарчага ўзводо. У камандны састаў уваходзілі 7 афіцэраў і 10 падафіцэраў. Польскія партызаны мелі на ўзбраенні 9 кулямётаў, 11 аўтаматаў, вінтоўкі і карабіны.


Брыгада “Кміціца” размяшчалася за 5 км на поўдзень ад в. Гатавічы і за 2 км ад баз савецкай партызанскай брыгады імя К.Я. Варашылава, якой камандаваў Ф.Р. Маркаў. Польскія партызаны стварылі 2 базы: базу “А” – для партызан і штаба і бызу “Б” – гаспадарчую. Блізкая дыслакацыя дзвюх брыгад садзейнічала больш-менш добрасуседскім адносінам. Тым больш, Антоні Бужынскі і Фёдар Маркаў былі аднакурснікамі па вучобе ў Свянцанскай настаўніцкай семінарыі.


Напачатку беларускія і польскія партызаны ўзгаднялі свае дзеянні, праводзілі сумасныя аперацыі. Яны разграмілі нямецкі гарнізон у Кабыльніку, паліцэйскі ўчастак у Войстаме, раззброілі нямецкую жандармерыю на пераправе церах р. Вілія і знішчылі мост.


Аднак разрыў адносін паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам у Лондане ў сувязі з Катынскай справай выклікаў недавер з абодвух бакоў. Польскі бок нагнятаў антысавецкую істэрыю. 22 чэрвеня 1943 г. ЦК КП(б)Б прыныў пастанову “Аб далейшым разгортванні партызанскага руху ў заходніх абласцях Беларусі”. У адрас падпольных партыйных камітэтаў было накіравана пісьмо ЦК КП(б)Б “Аб ваенна-палітычных задачах работы ў заходніх абласцях БССР”. У гэтых дакументах абгрунтоўваліся адносіны да “польскіх буржуазных нацыяналістаў” з боку савецкай улады, даваліся рэкамендацыі “ўсімі спосабамі выкрываць і распускаць нацыяналістычныя атрады і групы”.


Нягледзячы на гэта, у жніўні 1943 г. камандванне абедзвюх брыгад дамовілася аб правядзенні сумеснай аперацыі супраць нямецкага гарнізона ў Мядзеле. У час падрыхтоўкі аперацыі партызанскія разведчыкі прынеслі ў штаб брыгады імя К.Я Варашылава газету Віленскай акругі АК “Неподлегосць” (“Незалежнасць”), дзе было змешчана апісанне расстрэлу органамі НКУС польскіх афіцэраў у красавіку – маі 1940 г. ў Катыні, іншыя матэрыялы антысавецкага зместу. Гэта выклікала абурэнне і пратэст з боку савецкіх партызан. Усе лічылі надрукаваныя матэрыялы паклёпам на савецкую ўладу. 20 жніўня 1943 г. партызанская агентура данесла ў штаб брыгады імя К.Я. Варашылава, што адбылася “тайна парода каманднага саставу і кіраўніцтва падпольных арганізацый падполіных арганізацый польскага легіёна, дзе нават было пастаноўлена: рыхтаваць спісы камуністаў, савецкіх актывістаў, забіваць камуністаў, разлагаць савецкія атрады, кампраментаваць савецкіх партызан і ў вызначаны момант абяззбройваць”.


Пасля гэтага было вырашана абяззброіць і расфарміраваць акаўскую брыгаду “Кміціца”. Аб сваім рашэнні Ф.Р. Маркаў далажыў у Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) у Маскве і атрымаў санкцыю на правядзенне аперацыі. 26 жніўня 1943 г. польскія афіцэры былі запрошаны ў штаб брыгады імя К.Я. Варашылава быццм бы для ўзгаднення дэталяў штурму мядзелкага гарнізона і арыштаваны. У той жа дзень амаль адначасова партызаны акружылі і абяззброілі на базе “А” каля 200 легіянераў “Кміціца”. Толькі вартавы Францішак Шурпіцкі (“Бярозка”), адчуўшы нядобрае, падарваў сябе гранатай. 100 польскіх партызан адсутнічалі на базе, таму што былі на заданні. Арыштаваную польскую брыгаду падзялілі на 3 групы. 50 чалавек разам з камандаваннем рассталялі, 80 легіянераў распусцілі без зброі па дамах. 70 чалавек размеркавалі па падраздзяленнях толькі што створанага польскага атрада імя Ванды Васілеўскай на чале з Вінцэнтам Мрачкоўскім (капітан “Запора”), які падпарадкоўваўся савецкаму камандаванню. Частка з іх разбеглася.


Раззбраенне брыгады “Кміціца” выклікала неадназначную рэакцыю ў асяроддзі партызан. Камандзір партызанскай брыгады імя М.Ф. Гастэлы В.А. Манохіна у данясенні начальніку ЦШПР П. К. Панамарэнку паведамляў, што аперацыя была заўчаснай. “Амаль дэманстратыўны расстрэл 80 палякаў пад Нарачам і абуральнае марадзёрства і рабунак, якія суправаджалі саму працэдуру раззбраення, насцярожылі частку беларусаў-католікаў, адпудзілі ад нас”.


Напярэданні аперацыі па раззбраенні 15 жніўня 1943 г. штаб Віленскай акругі АК накіраваў да Антонія Бужынскага паручніка Зыгмунта Шэндзеляжа (“Лупашка”), які, аднак, не застаў атрад “Кміціца”. 1 верасня 1943 г. ў в. Блізнікі “Лупашку” паведамілі пра раззбраенне поліскай брыгады. З яе рэшткаў ён стварыў новы атрад, на базе якога пазней узнікла 5-я (Віленская) брыгада. Сярод насельніцтва і партызан яна была больш вядома пад назвамі 5-я брыгада “Лупашкі”, “Брыгада смерці” ці “Брыгада помсты”. У ёй налічвалася прыкладна 400 чалавек. Падзялялася на 6 узводаў. Мела на ўзбраенні 10 кулямётаў, 15 аўтаматаў, карабіны і вінтоўкі. Палякі пачалі арганізоўваць засады на групы савецкіх партызан, абгрунтоўваючы свае дзеянні дэвізам: “Мы не супраць савецкіх партызан – мы помсцім за трагедыю пад Нараччу”. Неўзабаве яны сталі поўнымі гаспадарамі ў Астравецкім, Ашмянскім, Свірскім і інш. Раёнах. Камандзір партызанскай брыгады імя М.Ф. Гастэлы В.А. Манохін пісаў: “Толькі 25 дзён лістапада дробныя групы атрада імя Шчорса брыгады імя Гастэлы страцілі 11 чалавек забітымі і 9 параненымі. Дзве групы былі знішчаны поўнасцю...”. У лютым 1944 г. савецкія партызаны пад камандваннем Ф.Р. Маркава атакавалі 5-ю брыгаду “Лупашкі” і прымусілі яе адысці ў бок Вільні.


Пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашісцкіх захопнікаў большая частка акаўцаў разам з “Лупашам” апынулася на Беласточчыне, дзе пратрамаліся да вясны 1946 г. Некаторыя былі забіты ў баях з часцямі Савецкай Арміі, расстраляны органамі НКУС, іншыя арыштаваны і інтэрніраваны. Апошнія акаўцы загінулі ў 1956 г. пад Кабыльнікам.


Восенню 1994 г. на месцы расстэлу польскіх партызан брыгады Антонія Бужынскага пастаўлены памятны крыж.


2. Вызваленне Мядзеля


Летам 1944 г. ў выніку аперацыі “Баграціён”, у якой удзельнічалі ўсе сілы 1-га прыбалтыйскага, 1, 2 і 3-га Беларускіх франтоў, беларускія і літоўскія партызаны, былі поўнасцю вызвалены Беларусь, амаль уся Літва і значная частка Польшчы.


За некалькі дзён да прыходу савецкіх войск партызанскія брыгады і атрады блакіравалі населеныя пункты на важных вузлах шашэйных дарог. 2 ліпеня 1944 г. 277-я стралковая дывізія генерала С.Ц. Гладышава разам з 7-й гвардзейскай механізаванай брыгадай генерала Радыёнава да зыходу дня з дапамогай партызанскіх брыгад імя Ракасоўскага і імя Будзёнага авалодалі Баярамі і Будславам. Яны ўзялі пад кантроль чыгунку Полацк – Вілейка, чым пазбавілі 3-ю танкавую армію генерала Г. Рэйнгарда апошняя вельмі важнай камунікацыі. У гэты ж дзень частка партызанскіх атрадаў брыгады імя Будзёнага пад камандваннем В.А. Чаркасава і камісара Д. Харына ўварвалася ў в. Будслаў, разграміла варожы гарнізон і ўтрымлівала мястэчка да падыходу 3-га гвардзейскага механізаванага корпуса. Потым В.А. Чаркасаў пасадзіў сваіх партызан на танкі і машыны і рушыў вызваляць Крывічы і Княгінен.


Як успамінаў генерал С.Ц. Гладышаў, “на карце, на шляху руху дывізіі на Вільнюс шырока распасціраліся блакітныміфарбамі азёры Нарач, Мястра, баторына, дзе між апошніх дзух выгадна для праціўніка знаходзілася мястэчка Мядзел, і яно наглуха закрывала галоўны вузел дарог Вілейка – Пставы, Вілейка – Вільнюс”. Генерал прыняў рашэнне разграміць мядзельскі гарнізон сіламі палка другога эшалона з дапамогай партызанскай брыгады імя Варашылава, а свой правафлангавы 850-ы стралковы полк накіраваць на праследаванне праціўніка ў напрамку Вільнюса. Палкоўніку Дз.К. Марозаву было загадана весці 850-ы полк па лініі Валкалата – Слабада – Сцюдзяніца – Мікасец, абысці Мядзел з поўначы і, рухаючыся ў напрамку Кулікі – Баяры – Пасынкі, выйсці на Вільнюскую шашу на рубяжы азёр Вялікія Швахчы – Нарач. Часткай сіл Дз.К. Марозаў павінен быў закрыць праціўніку адыход на Вільнюс, а асноўнымі сіламі авалодаць Свірам і не даць магчымасці гітлераўцам заняць абарону на рубяжы старых германскіх пазіцый, што засталіся з часоў 1-й сусветнай вайны.


У той час як войскі 3-га Беларускага фронту вялі баі на Бярэзіне, камандзір партызанскай брыгады імя Варашылава І.М. Крысаў падцягнуў атрады да Мядзела і поўнасцю блакіраваў яго гарнізон. Ён перабазіраваўся са сваім штабам на назіральны пункт камандзіра атрада імя Чапаева М.Р. Сідзякіна, які размяшчаўся каля в. Навасёлкі, і пачаў рыхтавацца да штурму райцэнтра. Але ажыццявіць задуманае не змог, паколькі на брыгаду моцна націскалі значныя сілы гітлераўцаў з поўначы, з Паставаў, і з поўдня, з боку Вілейкі. Праціўнік меў на мэце дэблакіраваць мядзельскі гарнізон і вызваліць ад партызан важны паўночны шлях з Вілейкі на Вільнюс і Рыгу. Неўзабаве І.М. Крысаў атрымаў данясенне, што партызаны брыгады імя Будзёнага выбілі немцаў з Будслава, Крывічоў і Княгініна, а атрады “Знішчальнік” і імя Калініна брыгады імя Варашылава стрымліваюць націск груп непрыяцеля, які ў беспарадку адыходзіць з фронту. Фшысты збочылі з Докшыцка – Вілейскага тракту ў паўночна-заходнім напрамку і выйшлі на Вузлянку, маючы намер прарвацца ў бок Мядзела на Вільнюс і Рыгу. У такой сітуацыі камандаванне брыгады імя Варашылава прыняло рашэнне: атрадам “Знішчальнік” і імя Калініна трымаць абарону на лініі хутары – в

узлянскія балотары, атраду імя Кутузава закрыць Мядзель у міжазер’і Мястра і Баторына, атраду імя Чапаева заблакіраваць шляхі з боку вёсак Дзягілі і Трыданы, атраду “Слава” знаходзіцца ў рэзерве. Наступленне немцаў у раёне вёсак Сваткі і Калінаўка не прынесла ім поспеху. Яны адступілі і ляснымі сцежкамі пачалі рухацца на Мікасецк, дзе, аднак, сустрэлі адпор партызан атрада імя Чапаева. Праціўнік павярнуў у абход Мікасецка на в. Кулікі, каб злучыцца з гарнізонам Мядзела і разам выйсці на напрамак на Вільнюс ці Рыгу. Але моцным агнём з усіх відаў зброі партызаны адкінулі фашыстаў да сцюдзяніцкіх палёў. Заціснуўшы ворага ў трохвугольніку Кулікі – Баяры – Навасёлкі, народныя мсціўцы пачалі яго ліквідацыю. Вялікая група гітлераўцаў трапіла ў клешчы атрадаў імя Суворава, імя Пархоменкі і “Слава”, дзе была знішчана.


У гэты час партызанская разведка далажыла пра рух разрозненых калон нямецкай пяхоты з Лотвы на Мядзел і са Сцюдзяніцы на Пруднікі. У самім Мядзеле панавала ажыўленне салдат і паліцыі. Партызаны перахапілі размову началініка мядзельскага гарнізона Штандле з Вілейкай, у якой ён паведамляў, што на поўнач ад Мядзела ідзе бой і ён хоча выкарыстаць сітуацыю, каб прарваць блакаду і адкрыць шлях на Вільнюс і Паставы. Штандле спадзяваўся, што часці, якія адыходзяць з фронту, дапамогуць яму адкінуць партызан. Аднак надзеі яго не збыліся. Гітлераўцы тройчы спрабавалі прарвацца ў напрамку Баяры – Лотва на Паставы, але беспаспяхова.


Партызаны накіравалі мядзельскаму началініку гарнізона ультыматум наступнага зместу: “Гауптман Штандле!” Ваш гарнизон окружен плотным кольцом партизан и Вам выхода нет. Во избежание кровопролития предлогаем сложить оружие и сдаться. Три часа на раздумие. В случае отказа – штурмуем. А это Вам, гауптман, вашим головорезам и прихвостням – смерть. Ответ немедленно. Комбриг Крысов. Комиссар Шевченко. Начштабриг Карабанов. 3-го июля 1944 г., м. Мядзель.»


Адказ быў кароткі: «Комбригу Крысову, комиссару Шевченко, начштабригу Карабанову. Имперские войска великой Германии бандитам в плен не сдаются. Гауптман Штандле. 3-го июля 1944 г., м. Мядзель.»


Такі адказ выклікаў абурэнне І.Н. Крысава і А.І. Шаўчэнкі. Яны нават не адважыліся пазнаёміць з ім камандаванне атрадаў, бо ведалі, што партызан немагчыма будзе ўтрымать ад раптоўнага штурму. Было вырашана блакіраваць гарнізон. Калі сцямнела, да Мядзеля падышлі з поўначы атрады імя Пархоменкі, імя Суворава, імя Чапаева з усходу – “Знішчальнік”, з поўдня – імя Кутузава. У гэты час Штандле падняў па трывозе рэзерв паліцыі і, пусціўшы яго наперадзе, пайшоў напралом на в. Качаргі. Моцны агонь партызан атрада імя Кутузава прымусіў яго павярнуць назад. Ноччу пад прыкрыццём кулямётаў і мінаметаў. Штандле паспрабаваў прарвацца на Лотву, але быў спынены атрадамі імя Суворава і імя Чапаева.


У ходзе бою камісару атрада імя Чапаева П.Я. Урублеўскаму разведчык далажыў, што за ракой каля в. Сцюдзеніца з’явіліся чырвонаармейцы. Камісар накіраваўся туды і сустрэўся з камандзірам 850-га стралковага палка Дз.К Марозавым. Даведаўшыся, што партызаны блакіравалі гарнізон у Мядзеле і з-за недахопу сіл не могуць яго разграміць, палкоўнік Дз.К. Марозаў паабяцаў дапамагчы. Атрымаўшы дазвол генерала С.Ц. Гладышава, камандзір стралковага палка з адным батальёнам 4 ліпеня 1944 г. рушыў праз Мікасецк на Навасёлкі. Тут у час сустрэчы з камандаваннем брыгады імя Варашылава Дз.К. Марозаў напісаў Штандле свой ультыматум: «Господин комендант гарнизона Мядзель! Я, командир Красной Армии, предлагаю немедленно сдаться и через моего посланца уведомить о своем согласии. Срок – два часа. В случае отказа начинаю атаку при поддержке артиллерии, миномётов и танков. Полковник Морозов.» У гарнізон былі адпраўлены з белым сцягам ардынарац Буханаў і лейтэнант Арлоў. Назад парламенцёры прывезлі адказ, напісаны на ультыматуме Дз.К. Марозава: «Господин полковник! Очень прошу Вас дать мне на размышление время до 16-17 часов для принятия решения о капитуляции». Палкоўнік чырвоным алоўкам на той жа паперцы напісаў апошняе папярэджанне: «Немедленная сдача в плен. В противном случае – атака!» Яно былотадпраўлена Штандлю конна з разведчыкам Стаханавым, якому ў дапамогу вырашылі паслаць самаходку. За ёй па ўсім фронце падняліся чырвонаармейцы іпартызаны і імкліва рушылі да Мядзеля. Гарнізон здаўся. Гаўптман Штандле застрэліўся.


Так 4 ліпеня 1944 г. прыйшоў дзень вызвалення жыхароў Мядзеля.


краёв польскій мядзель фашысцкій вызваленне


Таблица 1. Населеныя пункты Мядзельскага раёна, якія былі знішчаны нямецка-фашысцкімі захопнікамі і адноўлены пасля Вялікай Айчыннай вайны
























Назва вёскі Колькасць да вайны Колькасць знішчаных У якім годзе знішчаны Адноўлена двароў
1 2 3 4 5 6 7

Азаркі


Азяроды


Андрэйкі


Брусы


Ворагі


Вохабні


Вусаўшчына


Гатавічы


Гірыны


Даўжані


Жалезнікі


Занарач


Зані


Зарэчнае


Заўголле


Зялёнкі


Калодзіна


Карабаны


Качаргі


Конікі


Крапіўна


Круці


Кухальскія


Лескі


Ліпава


Лужы


Лук’янавічы


Маргі Маставікі


Мацкі


Мікіткі


Мінчакі


Мокрыца


Навасёлкі


Нагаўкі


Нагаўшчына


Новікі


Новыя Габы


Няверы


Палессе


Палуяны


Пасынкі


Плецяшы


Пронькі


Пугачы


Радзькі


Ражкі


Рубанікі


Сваткі


Селькава


Скарады


Старынкі


Старыя Габы


Стахоўцы


Суднікі


Чалеі


Чарняты


Чарэмшыцы


Чучаліцы


Чэхі


Шалкоўшчына


Шклейнікова


Шыкавічы


Шыманы


Шымкі


Шышкі


Юшкавічы


25


13


85


109


9


90


16


68


14


31


57


105


24


50


23


24


44


30


34


24


36


55


15


5


11


24


79


25


33


34


21


11


52


86


94


10


52


138


23


30


32


49


14


61


36


11


44


16


54


11


31


10


171


68


27


6


33


79


17


20


30


45


26


15


23


22


50


109


62


293


328


35


430


79


311


69


92


232


425


96


140


100


135


175


125


161


96


215


231


57


14


43


130


336


107


153


119


91


43


217


378


517


42


198


739


79


110


137


293


92


252


144


40


136


64


181


35


140


34


801


281


75


18


160


385


99


77


150


147


214


60


84


138


156


11


10


85


109


9


87


16


17


14


31


57


105


24


6


23


21


44


30


34


24


30


55


15


5


11


24


79


25


33


34


21


11


52


38


94


10


52


138


23


25


32


24


14


61


30


11


44


16


50


11


31


10


15


68


27


6


33


79


17


20


25


45


26


4


23


22


50


2


12


22


13


3


41


5


5


13


3


2


3


6


2


1


1


3


1


3


16


14


2


42


10


15


9


3


9


12


2


3


12


15


21


2


2


16


4


23


22


50


Ліпень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Кастрычнік 1943


Верасень 1943


Ліпень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Кастрычнік 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Ліпень 1943


Кастрычнік 1943


Кастрычнік 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Катрычнік 1943


Люты 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Кастрычнік 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Кастрычнік 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Кастрычнік 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Кастрычнік 1943


Верасень 1943


Кастрычнік 1943


Кастрычнік 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


Верасень 1943


11


10


85


109


9


87


16


17


14


31


57


105


24


6


23


21


44


30


34


24


30


55


15


5


11


24


79


25


33


34


21


11


52


38


94


10


52


138


23


32


24


14


61


30


11


44


16


50


11


31


10


15


68


27


6


33


79


17


20


25


45


26


4


23


22


50


Сохранить в соц. сетях:
Обсуждение:
comments powered by Disqus

Название реферата: Мядзельшчына 1941 -1945 гг.

Слов:3022
Символов:26677
Размер:52.10 Кб.