РефератыИсторияМиМинск в мемуарной литературе Библиографический ивный обзор

Минск в мемуарной литературе Библиографический ивный обзор

БДУКІ


Мінск у мемуарнай літаратуры
:


бібліяграфічны
агляд.


Выканала студэнтка 436 гр. Кавалёва Таццяна


Мінск, 2004.


Мінск у мемуарнай літаратуры
: агляд л
і
таратуры.


Прадмова.


Стварэнне агляду па тэме “Мінск у мемуарнай літаратуры” з’яўляецца вельмі актуальнай задачай , бо праз азнаямленне з мемуарнай літаратурай аб Мінску можна не проста набыць веды аб горадзе ўвогуле, але і пагляддзець на падзеі мінскага жыцця з пункту гледжання канкрэтнай асобы. Спадзяемся, чытач з дапамогаю гэтага рэфератыўнага агляду зможа даведацца аб мінскай гісторыіі, выкарыстаць гэтыя веды у адукацыйных, самаадукацэйных и рэкрэацыйных.


У аглядзе адлюстроўваюцца мемуарная літаратура навейшага часу- кнігі, іх раздзелы і часткі, часопісныя і газетныя артыкулы, апублікаваныя ў 1986-2000 гг. , у якіх апісана мінскае жыццё ад канца 19 стагоддзя да 80-х гг. 20 стагоддзя.


У аглядзе сустракаюцца такія віды мемуарных крыніц як успаміны( большая частка разглядаемых дакументаў), літаратурны запіс успамінаў і дзённік.


Пры выяўленні літаратуры былі выкарыстаны дзяржаўныя бягучыя паказальнікі ,каталогі і картатэкі Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі.


У абзоры выкарыстана гісторыка-храналагічная групоўка.


Библіяграфічны агляд змяшчае прадмову , асноўную частку і спіс літаратуры.


Агляд літаратуры .


Паважаны чытач!


Аблічча гарадоў як і чалавека змяняе плынь часу.Змяняўся і родны Мінск . І хто як не яго жыхары лепей распавядуць нам аб яго гісторыі, яго падзеях , яго жыцці. Сярод аўтараў мемуараў, дзе яскрава паўстае Мінск- і выдатныя беларускія пісьменнікі Сяргей Іванавіч Грахоўскі, Язэп Семяжон( Іосіф Ігнатавіч Семяжонаў),Павел Нічыпаравіч Кавалёў,Віталь Вольскі (Віталій Фрыдрыхавіч ЗэйдэдьВольскі), і настаўніца , аўтар беларускага буквара Апаленія Савёнак, і жонка пісьменніка Змітрака Бядулі Марыя Бядуля-Плаўнік, і мінскі бухгалтэр Кастусь Гержыдовіч, але асабліва шмат матэрыялу аб мінскім жыцці можна сустрэць у кнігах выдатнага філолага А. Cемяновіча (Cемяновіч, А. З пражытага і перажытага/ А.Семяновіч.- Мн.: “Беларускі кнігазбор”,2000.-316 с.), вязня мінскага гетта А. Гальбурта (Гальбурт, А.Воспоминания/ Александр Гальбурт.-Мн.: Энциклопедикс, 2000.- 61 c.) і успамінах, напісаных ў эміграціі, выдатнага грамадска-палітычнага дзеяча першай паловы ХХ ст., педагога, навукоўца-прыродазнаўцы Яўхіма Яўсеевіча Кіпеля (Кіпель, Я. Эпізоды =Episode/ Яўхім Кіпель; Пад рэд. І. Урбановіч і З. Саўкі. Нью-Йорк, 1998. 305 c.) У іх успамінах гісторыя жыцця Мінска- гэта дынамічныя , часам трагічныя, часам радасныя старонкі, а яшчэ гэта лёсы людзей...


У канцы 19-пачатку 20 стагоддзя значна пашырылася яго тэрыторыя . Бурна узрастаць Мінск пачаў у 80-х гг. 19 стагоддзя . Прыбытнай справай у той час стала. сельгасарандатарства . Напрыклад, месца на поўдзень ад мінскага чыгуначнага вакзалу, адразу за пуцямі ў сучаснай станцыі “Iнстытут культуры” была адным з выкарыстоўваемых у такіх мэтах. “Жыхарам панэльных шматпавярховых дамоў , якімі тут раздаўлены старыя драўляныя вуліцы Прыгожая і Слонімская не кепска бы ведаць, чаму у іхніх дварах не цвердая каменная гліна, а тлустная урадлівая глеба. Яна –след пакаленняў мінскіх фермераў. Было своеасаблівае такое саслоўе , якое да надыходу часу прыгагардных ...саўгасаў спраўна забяспечвала стопяцідзесяцітысячнае насельніцтва губернскага цэнтра.” [4] І таксама мала хто з цяперашніх жыхароў , праходзячы праз трохкутнік вуліц Даўгабродскай і Змітрака Бядулі ,прыгадае той час, калі “ гэты раён быў вядомы пад назвай Даўгабродскія Вілы. Тады ў кожны базарны дзень увесь невялікі трохкутнічак плошчы з дасвецця да вечара быў запоўнены сялянскімі вазамі і падводамі, а ў крамах-піўных драўляных аднапавярховых домікаў аж пярэсцілася ў вачах ад кашаміравых хустак ды заечых шапак-малахаяў заезных пакупнікоў. Прамежкавы -паміж Конскім і Троецкім -рынак на Доўгабродскіх Вілах у тагачасных мінскіх масштабах быў тым самым “мостам Рыальто”, дзе жыхары з суседніх вуліц і завулкаў горада перахоплівалі яшчэ да пад’езду на вялікія кірмашы то шурку сухіх бярозавых дроў у падводчыкаў з вялікіх тады Волменскіх лясоў, то кош крамяных баравікоў “[10] . Але самым вялікім у пачатку 20 стагоддзі быў кірмаш на Траецкай гары( пазней тут пабудаваны Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета). Дзесяткі сялянскіх вазоў, аднаконных і параконных па бруку Койданаўскай ехалі сюды.”Часам сустракаліся рамізнікі са сваімі лёгкімі брычкамі,а таксама ламавікі са сваімі доўгімі нізкімі калёсамі.” [11]


Шмат было у абліччы горада таго , што ужо ніколі не вернецца: “ураджвала Царква, якую называлі Чыгуначнай , яна знаходзілася недалёка ад Чыгуначнага Заходняга моста ( цяпер плошча Мяснікова) Чыгуначнаю царкву, самую прыгожую у горадзе, узарвалі у 1935 годзе. [11]


Змяніла Мінск Першая сусветная вайна. ”Вайна пераўтварала Мінск у прыфрантавы горад.Цывільнае насельніцтва літаральна гублялася сярод мноства вайскоўцаў.Вайскоўцы сустракакаліся на кожным кроку. У Мінску у той час размяшчаліся многія франтавыя, тылавыя, прыфрантавыя арганізацыі, и горад літаральна віраваў” [1]


АбвяшчэннеспачаткуБеларускайНароднайРэспублікі, апазнейіБеларускайСавецкайСацыялістычнайРэспублікіпаспрыялаўмацаваннюнацыянальнайсвядомасцісяродчасткібеларускаганасельніцтва, дапамаглоактывізавацьдзейнасцьмясцовыхнацыянальна-культурныхсіл [7]


Вялікае месца ў мінскім жыцці на на прыканцы дзясятых - пачатку дваццатых гадоў адыгрвалі змены ў галіне асветы.Пры чым яны датыцацца як школьнага жыцця , так и вышэйшай адукацыі [ 7, 9]


Так на перыяд існавання БНР прыходзіцца вялікая колькась адчыненых беларускіх школ і гімназій. Вялікую ролю ў іх станаўленні адыгралі Паўлінка Мядзёлка, Янка Бялькевіч, Палута Бадунова, Тамаш Грыб і інш.” У пераважнай бальшыні тады гэта былі маладыя настаўнікі... Працаваць даводзілася без падручнікаў.., але маладосць і энергія ды асабліва нацыянальная самасвядомасць і ўздым перамагалі ўсе цяжкасці”[9]


На пачатку 20-х гадоў ў Мінску дзейнічалі курсы беларусаведы. [7,9]” Лектарамі былі Ўсевалад Ігнатоўскі, Язэп Лёсік, Браніслаў Тарашкевіч, Аркадзь Смоліч. Гэтыя курсы пасля ператварыліся ў вышэйшыя курсы Беларусазнаўства...” [9]


І нарэшце, вельмі яркай падзеяй стала адчыненне ў Мінску БДУ. « Увосень 1921 г. БДУ прыняў першых студэнтаў. Спачатку былі арганізаваны гуманітарныя аддзяленні Педфаку: лінгвістычнае і гістарычнае, тады ж былі створаны факультэт грамадскіх навукі клінікі з некаторымі кафедрамі медфаку, а ў 1922 г. Універсітэт пачаў працаваць напоўніцу. Пры адчыненні ўніверсітэту узнік канфлікт каму быць рэктарам. Нацыянальныя колы хацелі , каб быў прызначаны рэктарам Яўхім Карскі” Але рэктарам ўрэшце прызначылі запрошанага з Масквы прафесара Уладзіміра Іванавіча Пічэту .Cярод прафесарараў , якіх запрасілі выкладаць у новы ўніверсітэт было шмат цікавых людзей: Мікалай Мікалаевіч Шчакаціхін ( “на лінгвістычным аддзяленні чы таў курс аб беларускім мастацтве, ...сабраў велізарны матэрыял, але курс лекцый , на жаль забаранілі і прафесара.. выслалі з Беларусі), Язэп Лёсік (выкладаў беларускую мову, у яго часта ўзнікалі канфлікты з камсамольскай арганізацыяй, бо камсамольская ячэйка ў сваіх лекцыях патрабавала, каб ён ў сваіх лекцыях ўказваў падабенства рускай і беларускай моў, але Лёсік гаварыў”Мову творыць розніца, а не падабенства, таму я і буду чытаць мову з яе асаблівасцямі”), Анатоль Уладзіміравіч Фядзюшын (пачаў ствараць у Мінску музей птушак ). Вялікую ролю ў студэнскім жыцці адыгрвалі студэнскія арганізацыі.Першай вялікай беларускай студэнскай арганізацыяй было Усебеларускае Студэнскае Аб’яднанне БДУ, але яно скасавалася па палітычных матывах [7]


Дваццатыя гады- гэта і новая старонка ў навуковым жыцці Мінска . У 1921 годзе стварылася Беларуская Тэрминалагічная камісія, ёй належыць найвыдытнейшая роля ў запачаткаванні сістэматычнага і навуковага даследвання, развіцця беларускай навукі і культуры. Тое , што напачатку было невялікай групай навукоўцаў ” разгарнулася ў вялікую агрганізацыю Інбелкульт, рэарганізаваны ў 1928 годзе ў Беларускую Акадэмію Навук..., дзе згуртаваліся амаль ўсе дзейныя навукоўцы, але , на жаль, ў акадэміі было шмат спрэчак,як на эканамічным грунце, так і палітычным: напрыклад, з-за таго, што тут працавалі некаторыя былыя памешчыкі( У.Адамаў і інш.)[7]


Канец дваццатых - пачатак трыццатых гадоў зноў мяняў рысы і абліччы Мінска: “высока ў неба ўзняліся светла-шэрыя кубя дома Урада. Ён быў самым высокім у нашай рэспубліцы. Казалі, што Чырвоны сцяг на ім відзен з таго боку граніцы А граніца праходзіла зусім побач- па Заслаўскіх і Койданаўскіх пералесках”.Мінск “быў тады пагранічнікам і будаўніком: тынкаваў и фарбаваў карпусы ўніверсітэтскага гарадка, заканчваў кінатэатр “Чырвоная зорка”, закладаў падмурак тэатра оперы і балета на Траецкай гары. А ў полі, за Камароўкаю, будавалася першая клінічная бальніца, узводзілася каланада Акадэміі навук, уздымаліся сцены Дома друку.[5] .Дымілі трубы завода “Камунар”, машына-будаўнічага завода “Энергія” і гарбарнага завода “Бальшавік “[2, 5 ], “на беразе Свіслачы грукаталі і сіпелі машыны “Эльвозавода”, а да яго маленечкі паравозік цягнуў ваганеткі з торфам. Першы трамвай, што з грукатам і звонам снаваў па савецкай вуліцы, рассыпаючы сінія іскры, здаваўся цудам тэхнікі і самым шыкоўным транспартам. Аўтамабілі? Іх тады можна было палічыць па пальцах...Шумелі высокія таполі на савецкай вуліцы. У ім жыла бабулька, якая памятала ўсіх дэлегатаў I з’езда РСДРП, расказвала Ю хто дзе сядзеў, і паказвала самавар, з якога яны пілі чай. Гэта быў першы музей беларускай сталіцы. З зялёнай брамкі на Кастрычніцкай вуліцы кожны дзень выходзіў сярэдняга росту чалавек з кійком у руцэ . Ён ішоў лёгкаю хадою па даўчатых тратуарах Садовай, зварочва

ў на Савецкую, з адным вітаўся, з другім спыняўся і гаварыў, падыходзіў да кіёскаў і ўсе ўсміхаліся яму. Яго ведаў увесь горад, яму кланяліся незнаўмыя, за ім назіркам хадзілі студэнты і маладыя рабочыя і шапталі адзін аднаму “Ідзе Купала”...З Дома пісьменніка ён выходзіў разам з Якубам Коласам.Аўтар “Новай зямлі” быў падобен на вясковага настаўніка” І хадзіў ён астцярожна, нібы баяўся наступіць на баравіка ці балотную купіну.Яны спыняліся на рагу Садовай і Савецкай, доўга пра нешта гаварылі, трымаліся за рукі, і відаць , цяжка было развітацца. Якуб Колас ішоў праз парк у свой домік з тоўстых круглякоў, памаляваных жоўтаю фарбаю, Купала знакаў за брамкаю , над якой звісала вецце старое таполі...Яны жылі тут на ціхіх вуліцах.. і ганарыліся “Мінскам , радаваліся . як ён расце і харашэе [5]....Дарэчы аб Доме пісьменніка, ен размяшчаўся тады на вул іцы Савецкай, 68. “У Дому пісьменніка заўсёды было людна. Ішлі сюды не толькі са скаргамі і просьбамі , на с пэўнымі справамі, а прыходзілі проста, каб сустрэцца, пабачыцца, пагаварыць,часам пачытаць таварышу напісанае..Святы сустракалі разам, не разлучаліся і ў будні” . Тут былі і Купала і Колас, і Гартны і Чарот, Чорны і Бядуля.”Дом пісьменніка быў не столькі установай, колькі клубам творчых работкнікаў..., утульным прытулкам муз, домам, у які заўжды хацелася зайсці днём на шчырую таварыскубю гаворку, увечары -на ласкавы агенчык[ 6].


Па-рознаму вабілі людзі і свой вольны час. Быў у 30- я гг. вядомы парк “Прафінтэрн”.”Там заўсёды было шматлюдна, наведвальнікі адпачывалі, гралі духавыя аркестры, на дашчатых пляцоўках танцавала моладзь, наладжваліся розныя гульні, для чаго існавалі нават спецыяльныя майстры-трэнеры , якія называліся масавікамі, яны навучалі таксама розным танцам , асабліва тым , што нядаўна сталі пранікаць да нас з Захаду. Гэта былі факстрот і танга...Таксама масавыя гулянні мінскай моладзі у вячэрні час былі на Цэнтральным скверыі асабліва на Ленінскай вуліцы( цяпер вуліца Леніна). Людзі тут проста прагульваліся( аўтатранспарту тут не было), наладжваліся спатканні, завязваліся знаёмствы,якія часцяком рашалі лёс маладых людзей.Так бавілі свой вольны час большасць хлопцаў і дзяўчат той пары .Пры гэтым якіх-небудзь грубых канфліктаў, зацятых боек паміж маладымі хлопцамі, п’яных разгулаў з лаянкай , як правіла, у час такіх гулянняў не было , хоць гарэлка была танная( шэсць рублёў паўлітра) і прадавалася ў кожным прадуктовым магазіне. Сваркі і бойкі звычайна адбываліся на ускраінах горада, асабліва на вечарынках. У парку “Прафітэрн“штогод летам размяшчаўся перасоўны цырк, які рыязджаў аднекуль з Расіі.Яго артысты-віртуозы зачароўвалі гледачоў...” [11]


Але ведаў у трыццатыя гада Мінск і шмат бедаў. Мінск стаў адной з першай ахвяр рэпрэсій. Беларуская інтэлегенцыя была абвінавачана у правым ухіле. Масавыя арышты пачаліся у 1930 годзе. У першай палове году арыштоўвалі па два-тры чалавекі у месяц, а ў ліпені арыштавалі адразу некалькі сот чалавек...У першую хвалю арыштаў трапіла амаль уся беларуская эліта : акадэмікі (Я.Лёсік, Б.Эпімах-Шыпіла), прафесары ( А.Азбукін), пісменнікі, журналісты...Кожнаму арыштаванаму выставілі абвінавачванне, што ён з’яўляецца сябрам контррэвалюцыйнай арганізацыі “Саюз Адраджэння Беларусі”. У час арыштаў Мінск жыў у напруджанні і няпэўнасці, нярвовасці... Нябліжаўся час больш жудасных рэпрэсій.[7]


Чорнай стужкай пранізала Мінск Вялікая Айчынная вайна.[3,5,7,8,11]


Як раз напачатку вайны ў Мінску адчынялася Камспмольскае возера..[3,5].”Толькі што іскрыліся хвалямі озера..., паплылі лодкі, ігралі аркестры, у неба ўзляталі зялёныя і ружовыя шары,” як “песні заглушыў ...гул матораў...Ніхто не хацеў паверыць , што ляціць смерць, пагібель”[5].


На 3-й і 4-1 дзень вайны горад пацярпеў жудасную бамбардзіроўку. У гэтыя дні, калі горад ужо ляжаў у руінах, яго кіраўніцтва са сваімі сем’ямі збегла у Магілёў.


Шмат жудасных падзей адбывалася ў Мінску пад час вайны[3,5,7,8,11], у тым ліку, бясспрэчна нельга забыць канцэнтрацыўнныя лагеры, створаныя нямецкай камендатурай.Першы такі лагер быў створаны адразу напачатку вайны каля Мінску у в.Дразды. Туды былі сагнаны ваеннапленныя і мужчынская частка інтэлегенцыі Многія гараджане хадзілі да драцяной гароджы лагеру , рабілі спробы знайсці сваех родных , але тэрыторыя лагера была настольки вяликай, што пазнаць кагосьци у брудзе, ды голадзе было амаль немагчыма. Лагер у Драздах рэгулярна “чысцілі”...ад хворых і мертвых ,габрэяў,якіх вывозілі і растрэльвалі. Другі такі лагер быў створаны ў хуткім часе і на вул. Шырокай . Праз нейкі час было створана Мінскае гетта , якое ахоплівала сабой 32 вуліцы і завулкі ( Рэспуббліканская, Калектарная, Заслаўская...)У пачатку стварэння мінскага гета ў ім трымалі каля сто тысяч габрэяў-мінчан. У гетта быў створаны нямецкі Юдэнрат, што размяшчаўся на Юбілейнай плошчы, там жа паліцыя стварыла карцар, пасля працы калонны габрэяў аказваліся на Юбілейнай плошчы, празваную ў ты час ў народзе “Плош чай рабоў”[3].


Вялізарны след у гісторыіі Мінска паклала яго падполле. Адным са значнейшых момантаў было 22 верасня 1943 г., калі “мінскія падпольшчыкі знішчылі галоўнага камісара Беларусі гаўляйта В.Кубэ. Непасрэдна тэрарыстычную акцыю ажыццявіла яго служанка Алена Рыгораўна Мазанік, якой удалося ў сваёй невялікай ручной сумачцыпранесці у дом Кубэмагнітную мінуі прымацавацьда ложка” на якім спаў паплечнік Гітлера. За забойства В.Кубэ А.Р.Мазанік была удастоена высокага звання Героя Савецкага Саюза.Пасля вайны яна закончыла бібліятэчны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута ім. М.Горкага і доўгі час працавала ў бібліятэцы Акадэміі навук Беларусі”.Дарагую цану прышлося заплаціць народу за галаву В.Кубэ.Адразу пасля яго забойства тысячы жыхароў Мінска былі растраляна і павешаныТрупы павешаных на вулічных слупах акупанты не здымалі некалькі дзён, каб такім чынам псіхалагічна удзейнічаць на гараджан.[11]


Амаль палова мінчукоў жыла пад час вайны ў зямлянках. Некаторыя з гараджан прыстасоўвалі для жытла закуткі у сценах разбураных будынкаў, розныя падвалы. Кожны, хто як мог, уладкоўваўся на папялішчы роднага горада. Менш пакутвалі жыхары гарадскіх ускраін.Іх уласныя драўляныя дамы засталіся цэлымі. У многіх раёнах горада раслі баракі [11]


Але нарэшце скончылася вайна. На вякі запомніў Мінск “гарачы дзень трэццяга ліпеня 1944 года: наўкол гарэла зямля, неба вогненнымі слупамі працінала скрываўленыя дарогі ..., па патрушчаных камянях лязгалі гусеніцы запыленых танкаў. “[5].У дзень вызвалення Мінскашмат хто быў заняты пошукам родных, блізкіх, увесь горад, а асабліва сцены Галоўнага Паштампту былі аклеяны аб’явамі ,каб а дгукну ліcя родныя”[3]


Мінск стаў жыць, аднаўляцца “ад завалаў бітай цэглы і абгарэлай драўніны”. Мінск ў ты час быў падобен на “ цяжкахворага , які пачаў выздараўліваць”[8], мінскія сыны “разбіралі завалы і клалі першыя падмуркі ..., яны мерзлі на рыштаваннях , працавалі па д зве змены, не заўсёды былі сытыя..., ажывалі трамваі і першыя кварталы новых вуліц. Ужо пахла не куродымам , а смалою ачэсаных бэлек, вапнаю, пакостам, жалезам і потам муояроў і бетоншчыкаў. Хто ж яны былі?” Мінск памятае” імёны і абліччы Дзяніса Булахава і Анфіла Філіпава, Ніны Бярозкінай і Лявона Баннага, Сямёна Місунова і Цімафея Фандо, Станіслава Ярашэвіча і Міхася Яроменкі”..Сцены Мінска” сагрэты цяплом іх рук, іх дыханнем, іх сэрцамі ..А за імі ішлі тысячы юнакоў і дзяўчат-салдатак і ўчарашніх aфіцэраў.Яны дзяўблі мёрзлую зямлю і клалі сцены аўтамабільнага і трактарнага завода, узвадзілі карпусы інстытутаў і кінатэатраў..., за Кальварыяй вырас новы горад з Пушкінскім праспектам , з вуліцамі Маўра і Лынькова, Глебкі і Гурскага.. , праз колішнія склады фашысцкай праржавелай смерці пралегла першая траса сталічнага метрапалітэна “[5].


І ў канцы агляда хацелася б прывесці цудоўныя словы Cяргея Грахоўскага : “ Любімым складаюцца песні, любімых не забываюць не ў радасці , а ў горы любяць яшчэ мацней ...Ніколі не пытайцеся ш закаханых , за што яны любяць: ніхто не ведае, ніхто не адкажа...Ёсць любоў да блізкага чалавека, да роднай зямлі, да сцежак маленства, да матчынай песні.І ёсць любоў да горада, складаная і невыказная, як радасць і боль. Любімы горад - для мяне заўсёды жывы неабходны , са сваім абліччам, са сваім характарам, ..са сваім жыццём і сваімі марамі...” [5]. Гэтыя радкі Сяргей Іванавіч прысвяціў роднаму Мінску, Так няхай, паважаныя чытачы , мемуарная літаратура аб Мінску дапаможа лепш адчуць ўсё гэта, дыхнуць паветрам мінулага Мінска, стаць падарожнікам ў часе па родным горадзе, каб усім нам з годнасцю рухацца ў будучыню з любоўю да роднага горада як у сэрцах так і ўчынках.


Спіс літаратуры:


Бядуля-Плаўнік, М. Добры след/Марыя Бядуля-Плаўнік// Успаміны пра Змітрака Бядулю/ Cклад. Я.І.Садоўскі; К.А.Цвірка.- Мн.: Маст. літ.,1988.-C.13-20
Вольскі В. Пра сябра/Віталь Вольскі// Успаміны пра Змітрака Бядулю/ Cклад. Я.І.Садоўскі; К.А.Цвірка.- Мн.: Маст. літ.,1988.-C.120-127
Гальбурт, А.Воспоминания/ Александр Гальбурт.-Мн.: Энциклопедикс, 2000.- 61 c.
Гержидович ,К. История минского бухгалтера Кастуся Гержидовича /Кастусь Гержидович; Записал С.Крапивин// Нар. газ. 1994 .-9-11 ліп.-с.3-4.
Грахоўскі, С. Тры песні любові/С.Грахоўскі// Так і было: Артыкулы. Успаміны. Эсэ.-Мн.: Маст. літ,1986.- C.6-15
Грахоўскі, С.Cавецкая, N 68 /С.Грахоўскі// Так і было: Артыкулы. Успаміны. Эсэ.-Мн.: Маст. літ,1986.- C.32-41
7. Кіпель, Я. Эпізоды =Episode/ Яўхім Кіпель; Пад рэд. І. Урбановіч і З. Саўкі. Нью-Йорк, 1998. 305 c.
Кавалёў, П. Сшытак у чорнай вокладцы: [Дзённік]// Кавалёў П. Судзі сябе сам: Апавяданнi і ўспаміны/ Павел Кавалёў.- Мн.: Маст. літ., 1992.-C.71-119.
Савёнак ,А. Пачаткі беларускага школьніцтва ў Менску : [1918-1920 гг.: Успаміны настаўніцы]/Апаленія Савёнак; Прадм. У.Арлова.// Крыніца.-1996.- №10.-С.71-74
Семяжон ,Я. Яны яго ведалі/ Язэп Семяжон// Успаміны пра Змітрака Бядулю/ Cклад. Я.І.Садоўскі; К.А.Цвірка.- Мн.: Маст. літ.,1988.-C.56-60
Cемяновіч, А. З пражытага і перажытага/ А.Семяновіч.- Мн.: “Беларускі кнігазбор”,2000.-316 с.
Сохранить в соц. сетях:
Обсуждение:
comments powered by Disqus

Название реферата: Минск в мемуарной литературе Библиографический ивный обзор

Слов:2742
Символов:20346
Размер:39.74 Кб.