МДУ ім. А. А. Куляшова
Кафедра беларускай літаратуры
Рэферат
Тэма:
Раман К. Чорнага “Трэцяе пакаленне”: вобразы, спецыфіка вырашэння канфлікту, сучасны погляд на твор
Выканала студэнтка ФСФ,
р/о, 3 к., “В” групы
Кісель Алена
Магілеў, 2007
Раман Кузьмы Чорнага «Трэцяе пакаленне», упершыню надрукаваны ў 1935 г. у часопісе «Полымя рэвалюцыі», на працягу доўгага часу заставаўся адным з найболей вядомых твораў беларускай літаратуры. А тое, што раман быў уключаны ў школьную праграму, забяспечыла яму асабліва шырокую папулярнасць.
У рамане «Трэцяе пакаленне» (1935) пісьменнік на шырокім гістарычным фоне паказвае пераадоленне ўлады «вечнасці» — традыцый мёртвых пакаленняў, што вісяць кашмарам над свядомасцю жывых.
Трэба шчыра сказаць, што гэты твор мае нейісую неспазнаную, неразгаданую таямніцу, ён валодае вялікай прыцягальнай сілай. I прыцягальнасць гэтую не вытлумачыш толькі майстэрствам К. Чорнага, яго ўменнем будаваць напружаны сюжэт, займальна разгортваць дзеянне, заглыбляцца ва ўнутраны свет чалавека, шчыра і пранікнёна маляваць цяжкое дзяцінства. Сакрэты паэтычнай прывабнасці рамана трэба шукаць у самабытным таленце мастака, у яго адметным поглядзе на свет. Раманіст умеў ствараць яскравыя вобразы герояў з акрэсленай сацыяльнай і непаўторнай асабістай біяграфіяй. У творчасці К. Чорнага ўвогуле нямала герояў, якія в поўнай падставай прэтэндуюць на тое, каб быць мастацкімі тыпамі. Прычым тыпамі нацыянальнымі. У характары гэтых герояў заўжды прываблівалі ўнутраная цэласнасць натуры, засяроджанасць. мэтаімкнёнасць, неадольнае жаданне дасягнуць сваёй мэты.
Міхал Тварыцкі, адзін з галоўных герояў рамана, змалку быў прыгнечаны галечай і непасільнай працай. 3 мінулага яму засталася сумная «спадчына»: магіла атручанага газамі на імперыялістычнай вайне бацькі, галодныя меншыя браты і сёстры. Бездапаможны перад Скуратовічам і адзінокі ў сваім горы падлетак Міхалка застаўся па натуры індывідуалістам. Бяда юнака перарасла ў яго віну. Лепшыя якасці сваёй натуры — працавітасць і пракгычны розум — ён скіраваў на «фалыпывую дарогу», імкнучыся яшчэ болып адасобіцца ад людзей, схавацца ад іх у нару, бо па сваёй душэўнай слепаце не бачыў сярод іх братоў і сясцёр па лёсе. «Гэтая дзіцячая душа была змучана і разарвана на часткі ўсім тым, што навісла над ёю», — так дакладна ставіць дыягназ пісьменнік-гуманіст, не абмяжоўваючыся публіцыстычным выкрыццём індывідуалізму.
Плённа выкарыстоўваючы вопыт Дастаеўскага, Чорны ў сваім даследаванні ідзе далей. Міхал можа стаць злачынцам, ворагам сваёй сям'і, аднак пісьменнік бачыць і яго духоўныя рэсурсы. Сапраўднае духоўнае разняволенне Міхала пачалося тады, калі ён сам скінуў усё «паскудства», што гняло яго душу, палохала, нібы авечку, і адначасова падштурхоўвала на антыгуманныя учынкі, — страх перад лёсам, скепсіс у адносінах да людзей. Сімвалічнае значэнне мае ў гэтых адносінах звернуты да Анатоля Скуратовіча маналог Тварыцкага ў канцы рамана — новае слова былога парабка: «Твой бацька і ты, мучачы мяне, убівалі мне ў галаву, што чалавек на свеце ад веку да веку будзе рваць горла цругому. I кожны павінен быць гатоў сам ірваць кожнаму горла, каб абараніцца. Выварочваючы маю дзіцячую душу, вы ўпэўнівалі мяне, што нявінныя дзеці, змучаныя і сіратлівыя, як пакалечаныя птушкі, будуць бадзяцца па пакутных дарогах і з грымасамі на сваіх нявінных тварах піць усю прагоркласць свету. Вы гандлявалі маім маленствам і пакутамі майго абязвечанага пашым жа ўстанаўленнем бацькі! Цераз вас бачыў я сваё дзіця босым і голым на гэтых жа дарогах! Цераз вас я смяяўся з вялікага подзвігу малога дзіцяці Ірынкі, асоба якой цяпер для мяне ў арэоле! Цераз вас я сам сябе бачу разарваным на дзве часткі! Лдзін я цяпер, другі раней. I паміж гэтых двух стаіць постаць нашага пастушка, які дрыжаў пад вашым голасам і якога вы калечылі!»
Маналог наогул займае важнае месца ў паэтыцы раманаў Чорнага: у ім звычайна адлюстроўваюцца духоўныя вынікі цоўгіх жыццёвых пошукаў героя, пераломныя моманты яго станаўлення. У канцы рамана «Трэцяе пакаленне» К. Чорны паказаў Міхала здольным змагацца за сваю і агульначалавечую будучыню.
Пасвойму да гэтых рубяжоў ідуць і іншыя героі.
Своасаблівым двайніком Тварыцкага з'яўляецда кравец, таксама прыгнечаны і прыніжаны падзёншчык без сталага месца на зямлі, вандроўны рамеснік. Кравец жыве ілюзіяй, ён лічыць сябе чалавекам бывалым, вопытным, аднак сапраўднага жыцця, яго размаху ён не ведаў. Вандруючы па хутарах, ён, па сутнасці, пераходзіў з адной шчыліны ў другую. Яго сапраўдная духоўная актыўнасць пачалася тады, калі ён трапіў у бяду і адчуў шчырую дапамогу рабочага калектыву, скінуў маску бывалага чалавека і загаварыў нарэшце сваім голасам, без паказнога аптымізму: «Забярыце мяне, браткі, адсюль... Лячыце мяне, я адзінокі... ». Ён правільна ацэньвае пражытыя гады: «Нідзе я не быў і нічога не бачыў. Па сваіх закутках хадзіў і болыш нічога».
У вобразе Зосі падкрэслены вялікія магчымасці працоўнай жанчыны-сялянкі. Многія з іх страчаны гераіняй незваротна ва ўмовах сацыяльнай несправядлівасці, разам з незваротнай стратай блізкіх, маладосці. Шчодрыя сілы душы Зосі шмат у чым не рэалізаваны. Пасля таго, як бандыты на чале са Скуратовічам забілі брата і бацьку, Зося жыла нібыта ў замагільным свеце, нібы механічна Гора прыглушыла яе на доўгі час, зрабіла абыякавай да сябе, I яна не заўважыла, як трапіла ў «нару», жывучы з Тварыцкім, як душа яе маленькай дачкі апынулася пад пагрозай скалечання Вечная філасофія страху, якую прапаведаваў Тварыцкі, пусцілп ўжо свае глыбокія карані ў свядомасці трэцяга пакалення. Зося і гэта заўважыла са спазненнем. У сваім горы яна была адзінокай. Першая сустрэча з Кандратам Назарэўскім па-братняму зблізіла іх, роўных па долі. Новая ж сустрэча пасля злачынства Тварыцкага не прынесла ранейшага ўзаемаразумення. У чэкіста Назарэўскага былі ўжо свае таямніцы, ён мала быў падобны да былога чырвонаармейца. Зосі прыйшлося пазнаваць Назарэўскага пановаму. Мала што гаворыць ёй і занадта афіцыйная ацэнка Назарэўскім справы Тварыцкага. Чорны - рэаліст паказвае, што ў Зосі яшчэ не сфарміравалася здольнасць рабіць абагульненні — судзіць гісторыю, бо ў яе не было ніякай магчымасці нанова перажыць, пераасэнсаваць сваё жыццё ў святле вялікіх ідэй. Пафас вобраза Зосі ў інстыктыўным імкненні жанчыны вырвацца і «нары» да людзей, да жыцця. Гэтае імкненне абуджае ў яе прагу пазнання.
Тым не менш трэба выразна, недвухсэнсоўна сказаць пра тое, што многія папярэднія, традыцыйныя ацэнкі рамана, характарыстыкі герояў і агульныя высновы не адпавядаюць сапраўднасці. Ацэнкі — завышаныя, неаб'ектыўныя, меркаванні пра герояў — няслушныя, прадузятыя. Перш за ўсё непрымальная з маральнага пункту гледжання агульная канцэпцыя твора, аўтарская трактоўка галоўных герояў твора
— Міхала і Зосі Тварыцкіх.
Вырашаючы гэты канфлікт, пісьменнік рабіў уступку патрабаванням, якія вымагаліся ідэалагічнымі ўстаноўкамі, вульгарызатарскай крытыкай 30-х гг., і тым самым значна абясцэніў гуманістычнае гучанне твора. Сюжэтнае дзеянне ў рамане разгортваецца так, што пісьменнік падыгрывае сваёй гераіні, знарок ставіць яе ў выйгрышнае становішча, а ў адносінах да Міхала выяўляе прадузятасць. Атрымліваецца, што Зося ва ўсім і заўсёды мела рацыю, а Міхал заўжды быў вінаваты. Але ж такі падыход пярэчыць духу рэалістычнага мастацтва, дзе вобразы герояў не павінны быць рупарамі аўтарскіх ідэй. На жаль, іменна так і адбываецца ў «Трэцім пакаленні». Раманіст хоча паказаць гераіню як чалавека новай, калектывісцкай маралі. Зося ненавідзіць свет уласніцтва, які духоўна калечыў чалавека і ператвараў яго ў раба рэчаў, раба зямлі. А носьбітам уласніцтва з'яўляецца Міхал. Аднак паводзіны і ўчынкі герояў, калі ацэньваць іх непрадузята, на кожным кроку пярэчаць зыходным аўтарскім характарыстыкам.
Сапраўды, Зося не была ўпэўнена, што Міхал прысвоіў знойдзеныя ім дзяржаўныя грошы, не здаў іх прадстаўнікам улады. Тым не менш яна паведамляе пра свае падазрэнні следчым органам. Да апошняга часу мы ўсе дружна расцэньвалі Зосін учынак як акт выканання ёю свайго грамадзянскага доўгу. Але фактычна гэта быў данос, і як данос ён патрабуе адпаведнай маральнай ацэнкі.
Ніхто, вядома, не мае права вучыць пісьменніка, як ён павінен вырашаць тую ці іншую сітуацыю. Можна толькі выказаць меркаванне наконт таго, што паводле логікі свайго характару Зося, носьбіт ідэй гуманізму, павінна была добрым, шчырым словам пераканаць Міхала, каб ён сам здаў знойдзеныя грошы. На такі ўчынак у Зосі, аднак, не хапіла ні ўнутраных сіл, ні здольнасці, ні — і гэта галоўнае — веры ў духоўныя патэнцыі Міхала. Вера ў чалавека, якую так настойліва абвяшчае ўлюбёная гераіня К. Чорнага, мела адцягнены характар. Гэта была вера ў будучых людзей, а не ў тых, што яе акружалі.
Бясспрэчна, не выклікае сумнення віна Міхала. Сваім учынкам ён нанёс шкоду дзяржаве, бо затрымаў будаўніцтва. Міхал заслугоўвае адпаведнага пакарання. Аднак у мастацкім творы нас цікавяць не толькі падзеі, учынкі, але і матывы паводзін людзей, маральны сэнс імі зробленага. I ў гэтых адносінах паводзіны Зосі не толькі не бездакорныя ў маральных адносінах, але і непрымальныя. Аднак выразнаій ацэнкі ў рамане гэтым паводзінам не дадзена. Тут мы якраз і маем канкрэтны прыклад таго, што не героі праз асабістыя ўзаемаадносіны і ў адпаведнасці са сваім характарам рухаюць сюжэтнае дзеянне, а мэтавая аўтарская ўстаноўка.
Вось Зося дае параду Кандрату Назарэўскаму, як лепей націснуць на Міхала, каб ён давёў, што ўкрадзеных з банка дзяржаўных грошай у яго няма: «А не — то няхай давядзе фактамі, а не пустым словам...» Незразумела, чаму гэта Міхал павінен даказваць, што ён невінаваты? Гэта ж следчы абавязаны ўстанавіць яго віну. Але следчы наслухаў Зосіных парад і зрабіў адпаведны вывад: «I калі вы не раскажаце ўсяго, то я супраць вас выстаўлю абвінавачванне, што гэта вы аграбілі банк, забілі Сэдаса, памаглі знікнуць таму, другому, з якім разам вы ўсё гэта зрабілі. Болей н гаварыць з вамі не буду. Як сабе хочаце». Інакш кажучы, следчыя дабіліся ад Міхала прызнання тэрорам, пагрозамі прыпісаць яму чужую віну, ды не абы якую, бо гаворка ішла ўжо не пра крымінальнае, а палітычнае злачынства, у тым ліку пра шпіянаж у карысць замежнай дзяржавы і г. д. Такім чынам, у рамане высакародныя мэты абароны інтарэсаў дзяржавы дасягаюцца супрацьзаконным шляхам.
На жаль, даказаць парушэнне законнасці і абараніць сябе нават літаратурны герой ва ўмовах 30-х гг. не меў магчымасці. Затое станоўчы герой гэтага часу меў нрава ігнараваць этычныя прынцыпы і законы чалавечага сумлення. Ігнараваць пры маўклівай падтрымцы аўтара.
Так, калі Назарэўскі даў Зосі заданне знайсці схаваныя грошы і яна пачала старанна іх шукаць, ды пе знаходзіла, то варожасць яе да Міхала ўзмацнілася. «Часамі нават з'яўляліся адзнакі злараднага жадання: каб няйначай знайсці які-небудзь доказ яго вінаватасці». Бачыце, станоўчаму герою даруецца ўсё. Зося лічыць для сябе маральна апраўданым ноччу абшукваць кішэні Міхала, пакуль той, стомлены цяжкою працай, спіць. «Кішэні былі пустыя. Тады яна падышла бліжэй да пасцелі. Заўважыла, што пад падушкай у яго штосьці ёсць, старанна завязанае ў хустачку... Ціхом, баючыся дыхнуць, яна падсадзіла руку пад падушку і пачала цягнуць. Ен спаў, напрацаваўшыся за дзень».
Увогуле ў рамане пры непрадузятым яго чытанні выяўляецца багата не заўважаных даследчыкамі разыходжанняў паміж высокімі аўтарскімі характарыстыкамі Зосі і яе справамі. Апошнія не пацвярджаюць станоўчай атэстацыі Зосі, яе прэтэнзій на ролю гераіні. Наадварот, яны з'яўляюцца сведчаннем духоўнай абмежаванасці Тварыцкай, доказам нарматыўнасці яе мыслення, східьнасці браць на веру ў гатовым выглядзе чужыя думкі і пераконанні. Рашэнне паведаміць следчаму пра свае падазрэнні адносна Міхала якраз і народжаны дагматызмам мыслення, схільнасцю даводзіць да абсурду пэўныя лозунгі і ўстаноўкі. Гэтыя якасці яскрава выявіліся пасля суда над Міхалам, калі Зося прыняла рашэнне паехаць на будаўніцтва. Перад ад'ездам дачка Слава пытаецца ў яе, дзе лепей жыць — у старым ці ў новым доме? Зразумела, Зося, якая ўспрымае хутар і сваю недабудаваную хату як цёмную, змрочную нару, не задумваючыся аддае перавагу новай хаце.
Аднак на будаўніцтве Зося пачынае жыць не ў новым доме, як яна даказвала дачцэ, а ў чужой хаце, былой кулацкай, ужо занятай краўцом. Там ёй адвялі бакоўку. Праўда, далікатная і непатрабавальная Зося чамусьці бесцырымонна забірае ў краўца лепшы (непрахадны) пакоік на той падставе, што тут, маўляў, усе роўныя. Але калі гэта сапраўды так, то чаму стары і хворы кравец павінен уступаць лепшы куток Зосі?
У сваіх паводзінах пад час ад'езду Зося нагадвае нейкае перакаці-поле. Яна не адчувае сувязі з той глебай, на якой вырасла, з той мясцовасцю, дзе прайшло яе маленства, і памятае толькі змрочнае, што давялося перажыць. калі яна працавала батрачкаю на хутары Скуратовіча. Увогуле ўзаемаадносіны Зосі з зямлёй, са светам сялянскага жыцця складаныя. Яна хоча вучыцца, марыць стаць інжынерам, наракае на сваю горкую долю: многія аднагодкі маюць адукацыю, а яна, цёмая, толькі працуе, так і не выявіла ўласныя здольнасці.
«Зося вярнулася ў сваю хату. Гэтыя сцены душылі яе. Усё тут ёй было брыдкім. Яна адчула нянавісць да гэтай хаты і да ўсяго, што было з ёй звязана. Трымаючы Славу на руках, яна доўга сядзела і думала. Яна ўспамінала знаёмых, былых сваіх таварышак, думала пра іх. Некаторыя з іх паканчалі вышэйшыя школы, некаторыя ўжо выявіліся і выславіліся на рабоце вялікіх маштабаў. Пра адну сваю колішпюю таварышку яна чытала ў газеце як пра выдатнага інжынера. А яна — у самыя лепшыя свае маладыя гады глядзіць з гэтай нары, тхланіць гэту цесную і разам з тым ненаедную прорву. Самыя лепшыя яе гады праходзілі ў агіднай гэтай нары.
I яна пачала дзейнічаць».
Вядома, мы не маем права навязваць пісьменніку грамадскія ідэалы, што склаліся ў пазнейшы час, у параўнанні з часам, пра які ён расказвае ў рамане. Але ж і вартасць мастацкага твора вымяраецца тым, як далёка яго аўтар глядзеў наперад. Тое, што гераіня «Трэцяга пакалення» марыла вывучыцца на інжынера, яскрава перадае атмасферу часу. Разам з тым пісьменнік не ўлавіў небяспечнай тэндэнцыі, якая нараджаецца ў перыяд прымусовай калектывізацыі і якую несла ў сваёй свядомасці і Зося Тварыцкая,— абыякавыя мдносіны да земляробчай працы. Зося да працы на зямлі ставіцца болей чьім стрымана. Для яе такая праца ды і увесь той шматгранны свет, які быў звязаны з хутарам, з Міхалам і будаўніцтвам уласнай хаты,— штоосьці абражальнае. Дзіўная атрымліваецца логіка: для Міхала, па якога з усіх бакоў — і Зося, і Назарэўскі, і суддзі — льюць бруд, выкрываюць як ворага народа, уласніка і патанцыяльнага здрадніка Радзімы,— для Міхала праца з'яўляецца асалодай, паратункам ад усіх бед, а для Зосі — ледзь не пакараннем. Вось што гаворыцца пра Міхала, калі ён трапіў у лагер: «3 першага ж дня пасля суда, як то
Што ж гэта, прабачце, за вораг народа, які сваё шчасце бачыць у працы? А можа, ён навучыўся цярпець? Можа, адчуў вялікі жыццядзейны сэнс працы? Можа, калі працаваў, дык і быў тады сапраўдным гаспадаром жыцця, стваральнікам усіх каштоўнасцей? Як бачым, логіка аўтарскай трактоўкі характару герояў не супадае з логікай жыцця. Прычынаю гэтага і былі тыя ўступкі, якія К. Чорны рабіў як пісьменнік пад уплывам абставін 30-х гг.
Варта спыніць увагу на сцэнах, дзе пісьменнік узнаўляе асобныя моманты побыту рабочых-будаўнікоў. У рамане пазначана, што рабочыя дружна працуюць і пасля працы гэтак жа дружна спяваюць. «На высокім грудзе свяціліся восемдзесят чатыры акны двух першых баракаў. Адтуль чулася гармонь і песня хорам — там ніяк не маглі ўгаманіцца». Але ж духоўнае жыццё чалавека, напэўна, не вычэрпваецца ўдзелам у калектыўных спевах. У кожнага рабочага, у кожнай сям'і, відаць, былі свае праблемы. Пра гэта ў творы не гаворыцца, А шкада, бо калі мы бачым, як на будаўніцтве арганізаваны побыт яе ўдзельнікаў, дык нельга зрабіць вывад, што духоўны ўзровень іх жыцця вышэй узроўню жыцця Міхала.
Рашучую нязгоду выклікаюць і адносіны Назарэўскага да Міхала, адносіны не проста асабістыя, чалавечыя, а як прадстаўніка новай улады, як носьбіта сацыялістычнай маралі. Абаронца дзяржаўных інтарэсаў, выразнік ідэй гуманізму і сацыяльнай справядлівасці. якім у рамане лічыць сябе Назарэўскі, літаральна здзекуецца з Міхала-ўласніка, іранічна атэстуе яго «працавічком». Асаблівае абурэнне выклікае спроба Назарэўскага даказаць, нібыта Тварыцкі
— вораг народа, патэнцыяльны здраднік, які прадасць Радзіму, калі яму гэта будзе выгадна.
«Ён шкодзіў гэтай нашай рабоце, хочучы прысвоіць тое, што належыць усёй мясцовасці, усяму народу. Ён раз сказаў — я сам з народа. Гэта праўда, ён-то з народа, але стаў адшчапенцам і ў такім выглядзе ворагам народа. 3 сваёй нары, якая нам здаецца цеснай, як магіла, ён з ганарыстай недаверлівасцю паглядае на ўвесь свет. Ен гатоў падтрымаць прыход усялякіх цёмных сіл, гатоў прадаць усялякую народную справу, што мы і ўгледзелі выразна». Ніякіх аўтарскіх тлумачэнняў да прамовы прадстаўніка ўлады ў рамане няма. Чытачу прапаноўваюць прыняць на веру сістэму доказаў Назарэўскага. Але гэта хісткія доказы, надуманыя абвінавачванні.
У прамове на судзе Назарэўскі сказаў, што адзежына Міхала парваная, смярдзючая, хоць і дала, а можа,не раз, прытулак вялікім грашам. У грамадскага абвінаваўцы няма ніякіх маральных праў смяяцца са смярдзючай адзежыны селяніна, бо ўлада не пнклапацілася, каб даць яму лепшую. Сваёй іроніяй Назарэўскі засведчыў адарванасць ад набалелых праблсм сялянскага жыцця.
А намякаць на тое, што Міхал і раней, відаць, займаўся цёмнымі справамі, грашовымі махінацыямі,— непрыстойна. Для людзей тыпу Назарэўскага — суд над Міхалам — гэта не трагедыя пэўпага чалавека, а выпадак, каб на адзінкавым прыкладзе даць многім з прысутных на судзе ўрок сацыяльнай педагогікі: адных прыстрашыць, другіх папярэдзіць, бо судзяць Міхала Тварыцкага не толькі за прысвоеныя грошы з дзяржаўнага банка, але і як хутараніна, аднаасобніка, які не хацеў падпарадкоўвацца вагадам, а спрабаваў пайсці сваім шляхам.
Аўтарская тэндэнцыйнасць шкодзіць і вобразу Скуратовіча, у абмалёўцы якога пераважаюць змрочныя фарбы, выкрывальная інтанацыя.
Нельга не сказаць і пра заключную частку рамана, прысвечаную паказу шкодніцкай дзейнасці Сцепуржынскага-Наўмысніка і Скуратовіча-Чарпакевіча, рэзідэнта замежнай разведкі. Частка гэта ўспрымаеццп як штучны дадатак да твора. Усё тут нейкае ненатуральнае, надуманае, малаверагоднае, адна недарэчнасці. нагрувашчваецца на другую. Сур'ёзны змест заменепы дэтэктыўнымі сітуацыямі. Дзеянні таго ж Наўмысмііса, які хоча скінуць з рыштаванняў краўца,— гэта танная белетрыстыка. Цяжка ўвогуле разабрацца, у чым сутнасць шкодніцкай працы героя: то ён быццам бы збірае нейкія звесткі пра будаўніцтва, то нібыта павінен быў спаліць новыя карпусы завода. Вось так паднесці запалку, і няхай гараць-шугаюць цагляныя будынкі. Потым падпал яму замянілі забойствам начальніка. Спаліш, кажуць, а бальшавікі зноў адбудуюць.
Незразумелыя і матывы паводзін Наўмысніка. Ён добры спецыяліст, добры работнік, а чаму ён стаў шкоднікам - тэма гэта ў рамане пытання не ставіцца. Дастаткова таго, што калісьці Сцепуржынскі быў багаты. Вось на якім прымітыўным узроўні асвятлялася тэма шкодніцтва.
Гэтак жа павярхоўна паказаны і ўзаемаадносіны Наўмысніка і Несцяровіча. Наўмыснік выпрошвае ў начальніка будаўніцтва патрэбнае яму пасведчанне і бясконца паўтарае байку пра сваё батрацкае мінулае, пра ўдзел у барацьбе за савецкую ўладу, а Несцяровіч класавым нюхам чуе ідэйна чужога чалавека. Зноў — павярхоўнасць, падмена мастацкіх задач публіцыстычна-агітацыйнымі.
Сцэны, калі Міхал прыносіць золата Славе, таксама вытрыманы ў традыцыях ілюстрацыйнай літаратуры. Тут пануюць блакітная атмасфера, шчасце і ціхамірнасць, усеагулытая згода: людзі, якія жывуць побач з Зосяй,— поўнае ўвасабленне дабрачыннасцей. «Няма хцівасці, няма скупасці, няма ў аднаго да другога нянавісці. Не рвуць адзін аднаго за горла, рады адзін аднаму, не ходзяць на пакутных дарогах босыя і галодныя, дзеці сіроцтва не ведаюць». Перад намі — яскравы прыклад літаратуры, якая сваю задачу бачыла не ў адлюстраванні праўды жыцця, рэальных канфліктаў і супярэчнасцей, а ў яе падфарбоўцы, палепшанні.
Адна з гераінь рамана — Ірына Назарэўская — выпрацавала звычку расказваць дзецям на працягу дваццаці хвілін чарговую «казку выхадного дня»: «Ну, а цяпер, калі няма ні багатых, ні бедных, а жывуць людзі роўныя, усе к багаццю ідуць, к сытасці, пасля к раскошы пойдуць, калі чалавечае жыццё ў нас стала такое, што калі чалавек родзіцца на свет, то ён ужо, значыцца, будзе жыць як чалавек, а раней бацькі яшчэ думалі: як жа прыстроіць яго к жыццю?» Дык вось заключная частка «Трэцяга пакалення» — таксама прыгодніцкая казка, толькі ўжо для дарослых. Менавіта так і ўспрымалі твор, прынамсі, некаторыя дарослыя. Вось вытрымка з ліста, які даслаў у газету «Літаратура і мастацтва» чытач М. Гаўзін у 1936 г. Ліст пераканаўча раскрывае тагачаснае чытацкае ўспрыманне твора: «Я прачытаў раман Кузьмы Чорнага «Трэцяе пакаленне», і ён мне вельмі спадабаўся. Спадабаўся таму, што, чытаючы яго, яшчэ больш яскравей пазнаеш і бачыш шкодніцкія метады класавага ворага і становішся да яго яшчэ больш класава пільным». Вось, аказваецца, якія «высакародныя» пачуцці абуджаў раман!
Міжвольна ўзнікае пытанне: няўжо такі самапатрабавальны мастак, як Чорны, не бачыў унутраных супярэчнасцей, уласцівых яго раману? Думаецца, бачыў. Але на пэўны перагляд свайго твора адважыўся толькі ў пачатку 40-х гг.,
калі грамадска-палітычная атмасфера ў краіне крыху змянілася ў лепшы бок. Рыхтуючы чацвёртае выданне, якое выйшла ў 1941 г., пісьменнік унёс, у ранейшы тэкст пэўныя карэктывы, хоць яны — і пра гэта трэба сказаць адразу — не паўплывалі карэнным чынам на ідэйную канцэпцыю твора. Папраўкі мелі на мэце крыху прыглушыць, паелабіць антыгуманную скіраванасць рамана, выправіць прадузятасць характарыстыкі вобраза галоўнага героя.
Калі мець на ўвазе канкрэтны змест паправак, дык аўтар, у прыватнасці, скараціў тэрмін знаходжання Тварыцкага ў лагеры. У выданнях 1935, 1936, 1937 гг. Міхала накіроўвалі на будаўніцтва электрастанцыі «адбываць да канца тэрмін», у тэксце 1941 г. Міхал, дзякуючы добрай працы, ужо зусім адбыў свой тэрміп. Гэтай папраўкай Чорны ўскосна зменшваў віну Тварыцкага. Адпаведна і аўтарскія адносіны да героя станавіліся болей гуманнымі. Удакладняецца і працягласць тэрміну, на які быў асуджаны Міхал. У выданні 1941 г. дапісаны выдзеленыя ніжэй сказы: «Ен даўно не бачыў ні Славы, ні Зосі, ужо гадоў два ён іх не бачыў
» і «...самае важнае
— хутчэй вярнуцца да Зосі і Славы і жыць разам».
Папраўкі пэўным чынам закрэсліналі ранейшыя абвінавачванні Міхала як ворага народа.
Драматызм канфлікту Міхала з грамадствам паслабляецца і тым, што ў творы — ад рэдакцыі да рэдакцыі фігуруе розная сума ўкрадзеных з банка грошай. «— Ведаеш, колькі там было грошай? —Ну, колькі?». У выданнях 1935, 1936 гг.— «каля паўмільёна», у 1937-м «мяшок грошай, найболып буйнымі паперкамі», у 1941-м «паўмеха грошай, найбольш буйнымі паперкамі». Агульнае, неканкрэтнае, можна сказаць, бытавое «мяшок грошай», «паўмеха грошай» — сінонім слова «мпога», «шмат». А вось «каля паўмільёна» — гэта ўжо юрыдычная тэрміналогія, дакладная лічба, патрэбная следчым, каб устанавіць віну прыцягнутага да адказнасці.
У выданні 1941 г. зроблена яшчэ адна значная папраўка — пісьменнік апусціў сцэну выступлення Зосі на судзе, дзе яна сведчыла супраць мужа. Пісьменнік імкнуўся прыглушыць матыў супрацоўніцтва Зосі са следчымі. Ён ужо не хацеў паказваць яе як афіцыйнага антыпода ўласнага мужа. Хопіць, маўляў, таго, што жанчына расказала ўладам пра свае падазрэнні наконт Міхала.
3 тэксту рамана выкінуты і наступны вялікі фрагмент, зноў жа такі звязаны са сцэнай суда над Міхалам і адносінамі да яго з боку Зосі: «3 свайго месца Зося заўважыла, што ён ніяк не змяніўся, такая самая асталася і барада. Толькі позірк яго быў нейкі разгублены. Зося думала: «...прывыклы да свае нары, ён выведзены тут напаказ перад усім народам». Ніхто не ведаў, што гэтая жанчына, у вялікай шэрай хустцы, ціхая, на сваім месцы пры сцяне недалёк ад сцэны, ёсць жонка Міхала Тварыцкага. Яе заўважылі і пра яе загаварылі толькі назаўтра, калі яна пачала даваць паказанні. Яна гаварыла вельмі мала, скупа. Гаварыла тое самае, што калісьці, заўсёды дома, казала яму, Міхалу Тварыцкаму, што казала Назарэўскаму» (тэкст 1935, 1936, 1937 гг.).
Чаму гэты ўрывак аказаўся паза тэкстам выдання 1941 г., асаблівых тлумачэнняў, думаецца, не патрабуе. Пісьменнік адчуў супярэчлівасць, нават непрымальнасць уласнай канцэпцыі ў маральным. плане і таму паспрабаваў даць іншую трактоўку вобразу гераіні, у характары якой і ўвасабляліся ягоныя погляды.
Былі апушчаны і Зосіны заўвагі адносна знешняга выгляду Міхала, якія сведчылі аб душэўнай чэрствасці і сардэчнай глухаце жанчыны. Яны гучалі кашчунна: хіба камера папярэдняга заключэння была домам адпачынку?
Звяртае на сябе ўвагу і яшчэ адна купюра, зробленая пісьменнікам у тэксце: «Гэтыя людзі выбралі сваіх засядальнікаў у суд і з нецярплівасцю чакалі выхаднога дня, калі пачнецца разгляд справы» (тэкст 1935, 1936, 1937 гг.). Вядома, у гэтым невялікім фрагменце дакладна фіксіраваліся рысы сацыяльнай псіхалогіі людзей 30-х гг., іх схільнасць верыць любым афіцыйным паведамленням, гатоўнасць расквітацца са «злачынцам», «шкоднікам», хоць віна апошніх і не была даказана. Тым не менш К. Чорны ахвяраваў змястоўным урыўкам, каб прыглушыць думку аб тым, што менавіта народ судзіць Тварыцкага.
Рыхтуючы выданне 1941 г., Чорны ўнёс пэўныя папраўкі і ў сюжэтную лінію Назарэўскі — Зося, напоўніўшы больш багатым зместам іх узаемадачыненні. У першых трох выданнях Назарэўскі, напрыклад, прыязджаў на будаўніцтва, галоўным чынам, каб дапамагчы разблытаць справу з аграбленнем банка, і наведваецца ён да Зосі, як да старой знаёмай, каб даць ёй заданне — знайсці схаваныя грошы. Зараз (у рэдакцыі 1941 г.) мэта прыезду Назарэўскага крыху іншая: дапамагчы не толькі следству, але і Зосі. Назарэўскі аказваецца менавіта тым чалавекам, перад кім Тварыцкая можа раскрыць сваю душу, паспавядацца. Чалавечыя якасці Назарэўскага — вось на якіх момантах ставіцца зараз акцэнт. Нават яго знешняе аблічча пададзена ў інакшым асвятленні. Ен болей нагадвае таго параненага чырвонаармейца, якому ў свой час дапамагла Зося, парабчанка на хутары ў Скуратовіча, і які лічыць сваім чалавечым абавязкам аддзячыць ёй за яе высакародны ўчынак.
Дзеля нагляднасці супаставім тэкст выданняў 30-х гг. і 1941 г.
«— Я пасля разграміў банду, я камандаваў атрадам. Але пра гэта мы будзем мець час пагаварыць пасля. Слухайце, Зося, дзе ён схаваў грошы?
- Паверце мне, што я не знаю.
- Памажэце знайсці.
- Добра, я не буду мець спакойнай хвіліны, пакуль не перапару ўсю сваю сялібу. Я ўвесь час буду шукаць.
- Я тут буду дзён тры, мяне можна знайсці ў сельсавеце. Я думаю, што вы грошы знойдзеце.
- Буду старацца знайсці, але ж не магу напэўна гаварыць.
- Добра. Цераз дзень я сам зайду. Значыцца, мы дагаварыліся. Што вы самі пра гэтую ўсю справу думаеце?
- Што я думаю! Што ён сам гаворыць?
Ён вытрымаў паўзу і сеў. Яна зразумела: нічога ён ёй пра гэта не скажа. Твар яго стаў чужы і халодны. Яна загаварыла:
—Я не ведаю, што думаць. Што я ведала і што думала — адразу тады ппйшла і расказала следчаму»(тэкст выданняу' 1986, 1986, 1937 гг.).
«— Пасля разграмілі банду. Слухайце, Зося, памажыце Знайсці грошы. Зрабіце ўсё, што можаце, каб знайсці.
- Добра, я не буду мець спакойнай часіны, пакуль не знойдуцца грошы. Я ўвесь час буду шукаць.
- Я да нас яшчэ зайду, цераз дзень які... Што вы самі пра ўсю гэту справу думаеце?
— Што я магу думаць? Што я ведала і што думала — адразу тады расказала» (тэкст 1941 г.).
Як бачым, адрозненні цікавыя. Паводле зместу першых трох выданняў Назарэўскі быў упэўнены, што Зося ведае, дзе схаваны грошы, а яна вымушана была апраўдвацца. У разважаннях Назарэўскага была свая логіка: калі жонка данесла на мужа, яна і абавязана выкрыць яго да канца. «Я думаю, што вы грошы знойдзеце» — гэта значыць Назарэўскі ўсе надзеі ўскладаў на жанчыну: яе муж заварыў кашу, яна пра яго паведаміла, дык няхай і далей стараецца. Калі ж Зося паспрабавала перавесці гаворку ў рэчышча шчырай даверлівасці, то Назарэўскі на гэта не пайшоў.
У рэдакцыі 1941 г. сэнсавыя акцэнты расстаўлены ўжо інакш: Назарэўскі больш просіць, чым загадвае. Зося не адмаўляецца дапамагчы, яна будзе шукаць, але яна зараз гаворыць не пра тое, што «знойдзе», а што «грошы знойдуцца». Зося не апраўдваецца, а Назарэўскі не наступае, не цісне на яе. Жанчына імкнецца — і тут, і ў далейшым як мага менш упамінаць слова «следчы».
Перачытваючы сёння «Трэцяе пакаленне», мы не маем на мэце закрэсліць пэўны перыяд творчасці пісьменніка ці паставіць пад сумненне яго самабытны талент. Гаворка ідзе пра іншае
— пра неабходнасць аб'ектыўнай ацэнкі твора. «Трэцяе пакаленне»
— гэта адна з трагічных старонак гісторыі беларускага народа, яго культуры, літаратуры. Калі твор па-ранейшаму ўключаць у школьную праграму, то ацэнка яго павінна быць адпаведнай
— не су
цэльнай
апалагетыкі аўтарскай канцэпцыі, як было дагэтуль, а сапраўды навуковай, аб`ектыўнай, сур`езнай.
Спіс літаратуры
1. Мушыцкі М. Ці быў Міхал Тварыцкі ворагам народа? Абнавіцца духам: старонкі сучаснай літаратурнай крытыкі/Склад. Н. Е Пашэковіч. – Мінск, 1992
2. Гніламедаў У. В., Казлова В. В., Лазарук М. А. і інш. Гісторыя беларускай літаратуры: 20 стагоддзе (20-50-я гады). Мн., “Вышэйшая школа” - 2000