ПЛАН
УВОДЗІНЫ
1. САМУІЛ ІВАНАВІЧ МАСКЕВІЧ. БІЯГРАФІЯ
2. АСОБА МАСКЕВІЧА Ў ГІСТАРЫЧНЫМ КАНТЭКСЦЕ
3. КУЛЬТУРА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў XVI-ПАЧАТКУ XVII СТ
4. ТЭМАТЫКА І ЗМЕСТ МЕМУАРАЎ
ЗАКЛЮЧЭННЕ
ЛІТАРАТУРА
УВОДЗІНЫ
У 2010г. спаўняецца 430 год з дня нараджэння Маскевіча Самуіла Іванавіча (1580-1642), в.Сэрвач Навагрудчына, (цяпер Карэл. р-н), пісьменніка, мемуарыста, грамадскага дзеяча.
Расія адзначае 4 лістапада Дзень нацыянальнага адзінства – дзень вызваленьня Масквы ў 1612 годзе. Нашы продкі бачылі тыя падзеі з-за іншага боку крамлёўскага муру. Адным з іх быў Самуіл Маскевіч з мястэчка Сэрвач пад Навагрудкам. З 21 году – прафесійны ваяка. У 1609 годзе наняўся дабраахвотнікам у войска Рэчы Паспалітай, што выправілася на Маскву... -Піша Аляксей Бацюкоў.[1]
Вобразы галоўных маскоўскіх паўстанцаў, забранзавелыя на Краснай плошчы Крамля, апетыя арыямі і дзіцячымі вершыкамі «Сусанін-герой», праз жывучую расейскую імперска-савецкую спадчыну дагэтуль складаюць выразны эмацыянальны кантэкст, праз які большасць беларусаў успрымае падзеі гэтай гісторыі. Некаторыя, згадваючы, што заведзеныя ў балоты палякі былі не толькі палякамі, але і нашымі суайчыннікамі. Але пакуль выправа шляхты Рэчы Паспалітай на заваяванне маскоўскай сталіцы не атрымала ў нашай нацыянальнай гістарыяграфіі істотнай увагі, так і застаецца гэтая настальгія па адэкватнасці ўспрыняцця абстрактнай і найчасцей– безэмацыянальнай. Можна было б традыцыйна жаліцца, што і тут далі маху літаратары, не стварылі грандыёзных у сваёй патрыятычнасці твораў, але па-першае, тая ж няхай і славутая Клушынская бітва – далёка не адзіная і не першая ў спісе неапяянай воінскай славы беларусаў, а па-другое... такі, ці блізкі да такога, твор ёсць.
1. САМУІЛ ІВАНАВІЧ МАСКЕВІЧ. БІЯГРАФІЯ
Самуіл Іванавіч Маскевіч (1580--1642) паходзіў з шляхецкай сям'і сярэдняй заможнасці з мястэчка Сэрвач пад Навагрудкам. Вайсковая служба Самуіла пачалася пасля атрымання адукацыі ў Навагрудку з удзелу ў ваенных дзеяннях у Прыбалтыцы пад Кокенгаўзенам (1601). Летам 1607 г. узбунтаваная М. Забжыдоўскім і Я. Радзівілам шляхта падняла рокаш супраць караля Жыгімонта III Вазы. У сувязі з гэтым набіралася войска супраць паўстанцаў, і С. Маскевіч пайшоў на службу да каралеўскага ротмістра Яна Гратуса Тараноўскага і шмат паездзіў па розных месцах Галіччыны, пакуль не быў скарочаны ў выніку недахопу сродкаў на ўтрыманне вайскоўцаў. Тады С. Маскевіч перайшоў на службу ў харугву князя Януша Порыцкага і браў удзел у бітве з ракашанамі пад Гузавам. Яшчэ не спынілася хваляванне пасля рокашу, як стала вядома, што маскалі скінулі з пасада Ілжэдзмітрыя, але ён быццам уцёк і рыхтуе новы паход на Маскву дзеля авалодання тамтэйшым царскім пасадам. У студзені 1609 г. пачаўся набор войска, і С. Маскевіч уліўся ў шэрагі каралеўскіх валанцёраў. Урэшце малады шляхціц апынуўся ў Расіі, дзе ўзяў удзел у аблозе Смаленска, паходах на Рослаў і Белы, а таксама ў славутай Клушынскай бітве. З каралеўскім войскам С. Маскевіч апынуўся ў расійскай сталіцы. Неўзабаве пачалася вайна на чале з К. Мініным і Дз. Пажарскім, рэчпаспалітае войска было разбіта. С. Маскевіч вярнуўся дахаты, пасля нейкі час працягваў службу, нават ездзіў да караля і на вальны сойм як прадстаўнік вайскоўцаў, але нарэшце звольніўся і паступіў да Жыгімонта Карла Радзівіла. Не заладзіўшы з новым гаспадаром, С. Маскевіч пакінуў яго і ў 1617--1618 гг. стаў дэпутатам трыбунальскага суда ад Навагрудскага павета, крымінальным суддзёй, а пасля земскім пісарам у Навагрудку.
Багатае на падзеі жыццё адлюстравалася ў Дыярыушы, які складаецца з дзвюх частак: дзённікавай (1594--1604) і ўласна мемуарнай (1605--1621), напісанай пазней. Па-салдацку наўпрост пісьменнік выказвае свае думкі пра акаляючую рэчаіснасць, дае непрадузятую характарыстыку не толькі шляхціцам, сваякам, але і магнатам, а часам -- і ўсім парадкам у Рэчы Паспалітай. Цікава пры гэтым, што калі ранейшыя, ды і пазнейшыя мемуарысты пісалі свае творы з дыдактычнымі мэтамі, г-зн. дзеля павучання дзяцей і ўнукаў, С. Маскевіч нікога не збіраўся павучаць нават не арыентаваўся на чытацкія густы, застаўшыся незалежным як у ацэнках людзей і падзей свайго часу, так і ў саміх творчых прынцыпах.
Чалавек шчырага нораву, аўтар лёгка сыходзіўся з людзьмі, карыстаўся іх даверам і меў шмат сяброў сярод маскоўцаў. Перад пісьменнікам адчыніліся дзверы лепшых маскоўскіх дамоў. Адораны багатай вобразнай памяццю, ён надзвычай цікава аднавіў на старонках свайго твора побыт, норавы, звычаі тагачаснага маскоўскага баярства. Асабліва ўразіла яго як еўрапейца стаўленне маскоўцаў да жанчын, расійскае заканадаўства і абгрунтаванне самаўладства. Нямала ўвагі аддаў ён і апісанню палацаў і інтэр'еру Маскоўскага Крамля, крамлёўскіх цэркваў, патрыяршых усыпальніц і асабліва Кітай-горада і маскоўскага гандлю. Праз гэтыя апавяданні пра ўбачанае, праз стаўленне да баяр і простага люду чужой краіны, да суайчыннікаў і саслужыўцаў выяўляецца, напэўна, галоўная рыса асобы Самуіла Маскевіча -- нейкая вытанчанасць, прыраджоная інтэлігентнасць натуры, што прыўзняло вобраз аўтабіяграфічнага героя над асяроддзем, дазволіла акінуць позіркам усе падзеі Смутнага часу і непрадузята ацаніць іх, грунтуючыся на агульначалавечых каштоўнасцях. А значыць, шчырасць і праўда, праўда -- гістарычная, чалавечая, мастацкая -- была галоўным прынцыпам творчасці С. Маскевіча, і гэта абумовіла высокія вартасці ягонага твора.
2. АСОБА МАСКЕВІЧА Ў ГІСТАРЫЧНЫМ КАНТЭКСЦЕ
Самуіл Маскевіч быў родам ліцвін, са шляхецкага роду, які меў уладанні ў Навагрудскім, Пінскімі Слонімскім паветах. Ён рана выйшаў на арэну вайны і не пакідаў яе да канца свайго жыцця. Рэч Паспалітая ў канцы XVI ст і ў пачатку XVII ст. варылася ў віры ваенных дзеянняў: бесперапынныя рокашы ці паўстанні шляхты супраць караля і сейма, войны са шведамі, з татарамі, з туркамі, з казакамі, не давалі ёй ні хвіліны спакою, і неўтаймаваная шляхта не апускала мяча. Са з’яўленнем Самазванцаў у Расіі, адкрыўся ёй тэатр вялізнейшы: паны кінуліся ў Маскву па славу, па здабычу, спачатку па кроках Атрэп’ева, потым за Тушынскім злодзеем, пад сцягамі Жалкеўскага, Струся, Рагажынскага, Лісоўскага, Сапегі і іншых правадароў, якімі так славіцца час Сігізмунда III. Захоплены агульным прыкладам і прыроднай адвагай, Маскевіч пакінуў маці, вотчыну і пайшоў да Смаленска ў войску Сігізмунда паводле тагачасных звычаяў на ўласных конях, з атрадам пахолікаў. Тут ён прастаяў каля 8 месяцаў; неаднойчы хадзіў на прыступ, здзіўляўся доблесці Шэіна, мужнасці народнай; але не дачакаўся заканчэння асады: харугва князя Порыцкага, у якой ён быў паручыкам, далучылася да атрада гетмана Жалкеўскага, якога накіраваў кароль, каб разбіць рускіх, што спяшаліся на дапамогу Смаленску. Жалкеўскі ўзяў з сабой не больш за 3000 чалавек, пры чатырох гарматах, з намерам рассеяць 60000 маскалёў, авалодаць Масквой, скінуць Шуйскага з прастолу і ўзвесці Уладзіслава. Смелы гетман напаў на ўмацаваны лагер пад Клушынам: бой быў жорсткі; рускія стаялі цвёрда; палякі-ліцвіны біліся адчайна; кожная рота іхняя ўступала ў справу па 10-12 разоў; роце Порыцкага было найбольш горача; харугва гатовая была ўпасці; але немцы здрадзілі, і расійскае войска было разбіта цалкам і адступіла ў Маскву. Жалкевіч ішоў за імі следам, падступіў да сталіцы, дзе там ўжо скінулі Шуйскга, усталяваў мір з баярамі і пасадзіў на царскі прастол каралевіча Уладзіслава, якому хутка прынесла прысягу ўся Расія.
Ва ўсіх пералічаных падзеях Маскевіч прымаў дэтальны ўдзел: у Клушынскай бітве ён змагаўся да страты прытомнасці; цэлы дзень гнаўся за бяжаўшымі маскалямі; вёў перамовы з немцамі; а пад Масквой, пасля ўсталявання міру, прыводзіў народ і баяраў да прысягі. Пасля вяртання Жалкеўскага да Сігізмунда, ён застаўся ў Маскве, пад галоўным начальствам Гансеўскага. Тут ён пазнаёміўся са знатнымі маскалямі, часта піраваў у іх на вяселлях, сяброўскіх вечарынах; аглядаў сталіцу, заўважаў яе выдатныя мясціны, сачыў за норавамі і звычаямі. Паміж іншым, жыхары Масквы, якія падмануліся ў сваіх спадзяваннях, вырашыль прагнаць дзёрзкіх іншаземцаў, і гуртам напалі на палякаў. Маскевіч паспеў зачыніцца ў Крамлі разам з атрадам Гансеўскага; паліў і нішчыў сталіцу; біўся з Ляпуновым, з Трубяцкім; неаднойчы выходзіў на пошукі з панам Струсем і Хадкевічам. Калі ж убачыў, што палякам не утрымаць за сабой Расію, то ўбраўся на Айчыну незадоўга да паўстання Пажарскага. У Рэчы Паспалітай ён далучыўся да канфедэратаў, якія патрабавалі ад караля жалавання за паход маскоўскі, і здабыў-такі грошы на каралеўскіх вотчынах. Нарэшце, атрымаўшы ўсё, чаго жадаў, спыніў сваю дзейнасць у чыне палкоўніка.
Маскевіч вёў падрабязны дзеннік, з 1594 па 1621гг. усяго, што здавалася яму цікавым, што ён сам бачыў і рабіў, што яго радавала і засмучала.Запісваючы дзень за днём, для сябе, без усякіх думак пра нашчадкаў, ён распавядзе нам пра пабег Налівайкі, пра смерць бацькі, пра вяселле сястры, пра барацьбу караля з ракашанамі, пра Тушынскага злодзея, пра асаду Смаленска, пра Клушынскую бітву, пра рабаванне Масквы, пра голад, холад, пра родненскую капусту, пра загублены крыжык, пра героя Ляпунова, пра гуляку Бржазіцкага, пра чарцей, піры, бітвы Жалкеўскага з туркамі.
Сачыненні падобнага роду заўсёды цэнныя для нашчадкаў: нават летапіс манастырскі, келейны сшытак манаха, які збірае народныя паданні, можа патлумачыць многае, чаго нельга знайсці ў самых важных дзяржаўных актах; Маскевіч жа бачыў сваімі вачыма такія справы, якія, напэўна, ніколі не паўтарацца. Больш за тое: ён глядзеў на рэчы поглядам назіральніка, апісваў убачанае не без мастацтва, і , што вельмі важна, любіў казаць праўду. Аднак, сляпая злоба і нахабства, якімі адрозніваліся іншыя польскія пісьменнікі, не заўладзела яго пяром: не даваў пашаны і маскалям, і не частаваў сваіх. Напрыклад, як пры апісанні Смаленскай асады, Клушынскай бітвы, рабавання Масквы. А як гістарычная крыніца, часоў Самазванцаў, ягоныя мемуары цэнныя не менш за нататкі Бэра і Маржарэта.[2]
Нататкі Маскевіча цалкам яшчэ не выдадзеныя. Нямцэвіч надрукаваў толькі часткі з яго ў сваім ZbiorpamietnikowhistorycznychodawneyPolszcze (tomII/ p/ 341-432), з пропускамі, важкімі для нашага часу. У Нямцэвічаўскім выданні няма апісання Масквы і нораваў таго часу. Але ж мы толькі тады можам ацаніць аўтара, калі пазнаем яго цалкам.
3. КУЛЬТУРА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў XVI- ПАЧАТКУ XVIIСТ.
XVI стагоддзе было для ВКЛ эпохай буйнога развіцця ва ўсіх сферах грамадства. Шэраг рэформаў унутранага жыцця, стабільнае палітычнае становішча, знешнепалітычныя поспехі садзейнічалі росквіту культуры. Пад’ём гаспадарчага жыцця краіны стварыў глебу для пранікнення і замацавання тут лепшых традыцый еўрапейскага Адраджэння. Нездарма XVI стагоддзе называюць “залатым векам” беларускай культуры.
Канец XV-XVI характарызаваўся значнымі зрухамі практычна ва ўсіх сферах духоўнага жыцця. на гэты перыяд выпадае афармленне уласнай рэнесанснай культуры, рэзкі рост і абагачэнне еўрапейскіх культурных, гандлёвых і палітычных сувязей, развіццё кірылічнага і лаціна-польскага кнігадрукавання, распаўсджванне рэфарматарскіх ідэй і рухаў, пранікненне свецкіх гуманістычных і асветніцкіх настрояў у культуру, распаўсюджанне дзяржаўнай і нацыянальнай самасвядомасці ў розных колах шляхты, духавенства і народа.
Аднак калі першая палова XVI стагоддзя прашла пад знакам Адраджэння, то ў другой палове XVI- пачатку XVII стагоддзя грамадска-палітычнае жыццё, асабліва культура, развівалася пад улывам Рэфармацыі і Контррэфармацыі. Распаўсюджанне царкоўнай уніі (1596г.) выклікала шэраг зменаў усветапогля днай дыферрэнцыяцыі, усталяванне новай культуры барока як сінтэза рэнесанснай і сярэдневяковай культур, значны рост свецкіх матываў у архітэктуры, выяўленчым мастацтве, літаратуры, а таксама існаванне супярэчлівага адзінства двух асноўных тэндэнцый- рост уплыву заходнееўрапейскіх форм мастацтва, з аднаго боку, і развіццё вэгіянальнай (усходнеславянскай) і нацыянальна-мастацкай школы- з іншага.
Аднак неабходна звярнуць увагу на тое, што культурнае жыццё магло дасягнуць свайго росквіту толькі дзякуючы багатым людзям. Невыпадкова росквіт такой культурнай з’явы, як мастацкае мецэнацтва, прыходзіцца таксама на канец XVI- пачатак XVII стагоддзя. Справай гонару для шматлікіх людзей з’яўлялася падтрымкатворчасці літаратараў, мастакоў, вучоных, рэлігіёзных дзеячаў, вынаходнікаў, вялікае распаўсюджанне атрымала апека над асветай, массавае стварэнне пачатковых школ), калекцыянаванне прадметаў мастацтва і старажытнасці, заснаванне бібліятэк і друкарняў. Асноўная частка мастацкай спадчыны ВКЛ звязана менавіта з мецэнацтвам, падтрымка культуры праводзілася прыватнымі асобамі.
У аснове развіцця культуры ляжалі розныя тыпы фундацый (ахвяраванняў) на стварэнне школ, архітэктурных комплексаў, друкарняў, бібліятэк і існаванне пры дварах асобных магнатаў культурных цэнтраў, дзе збіраліся мастакі, музыкі, вучоныя і літаратары. З XVI ст.ў літаратуры з’явілася мноства свецкіх жанраў. У першую чаргу гэта датычыцца традыцыйнай летапіснай літарартуры. Замест летапісных зводаў з’яўляецца рознага роду літаратура ў выглядзе гістарычных аглядаў, дзённікаў і мемуараў, у якіх з’явы і факты мінулага і сучаснага жыцця выліваліся ў спецыфічную літаратурную форму, якая стаяла на мяж
Да ліку арыгінальных твораў чыста свецкай гістарычнай літаратуры адносяцца “Нататкі” Філона Кміты-Чарнабыльскага, які малюе быт памежнай адміністрацыі канца XVI ст., а таксама мемуарыстычны “Дыярыуш” Самуіла Маскевіча – цікавыя гістарычныя успаміны навагрудсвага шляхціца, якія ахопліваюць перыяд ваенна-палітычнай гісторыі Рэчы паспалітай з 1594 па 1621г.
Дзякуючы стасункам з заходнееўрапейскімі краінамі, асабліва паўночна-заходнімі славянамі, ў ВКЛ атрымала шырокае распаўсюджанне перакладная літаратура як царкоўнага, так і свецкага зместу. Сярод перакладной літаратуры візантыйскага і славянскага паходжанняў значнае месца займалі “Жыцці” (напрыклад, “”Жыцце Аляксея, чалавека бажага”, аповесць “Аб Варламе ды Іосіфе”). Хранографы, у якіх змяшчаліся апавяданні са”Старога” і “Новага” запаветаў, а таксамі з гісторый Рыма і Візантыі.
маскевіч пісьменнік мемуараў
4. ТЭМАТЫКА І ЗМЕСТ МЕМУАРАЎ
Маскоўскі паход вачыма жаўнера
Што бачыць жаўнер на вайне? Зусім не тое, што прыдворны летапісец. Тут параза з прысмакам здрады ці кулуарнай грызні ніколі не адаб’ецца пустацветам патэтыкі. Тут перамога на жылах, калі адзін супраць пятнаццаці – гэта ўжо не хваласпеў, гэта дзякаванне Богу за цуд. Неперадузятасць – бадай найпрыгажэйшая рыса «Дыярыушу».
Аблога Смаленска. Маскевіч у харугве князя Порыцкага, пад чалом гетмана Жалкеўскага. Аблога цяжкая, доўгая, нудная. Абстрэлы, падкопы, вылазкі. У адзін дзень, падкапаўшы петарду пад браму, нападнікі ўдала падарвалі яе, так што вароты адчыніліся. Сотня шляхты ўварвалася ў горад, і ўжо пачалі маскоўцы кідацца са сцен крэпасці, каб схавацца ў царкве, але «...з прычыны бязладздзя нашага і нашых памылак не блаславіў Пан Бог гэтага мерапрыемства»[3]
. За першай сотняй на штурм не пайшоў ніхто, бо «нашыя начальнікі, баючыся раскрыцця сваіх планаў і здрады, не папярэдзілі ў свой час нікога нават з тых палкоўнікаў, якія камандавалі пяхотаю. Казалі, што здрадзіў вугорац Марак, які быў капітанам каралеўскай пяхоты. Ён не пайшоў у пралом ці таму, што не меў духу, ці то па згодзе з праціўнікам». Аблога працягвалася яшчэ амаль два гады.
А пакуль што маскоўскі самадзержац Васіль Шуйскі выступае з 35-тысячным войскам, каб дапамагчы недаціснутым смалянам. З гэтага моманту каралеўскае войска дзеліцца напалам: адна палова, разам з каралём і гетманам, мусіць заставацца пад Смаленскам, другая, складзеная з наймітаў, – ісці насустрач Шуйскаму. Чы не нагода для расколу? Буйныя польскія магнаты, паны Патоцкія, што прывялі 2000 вершнікаў, не жадаюць выступаць «у полі», бачачы хуткую здачу цытадэлі і хочучы запісаць славу за ўзяцце Смаленска на сваё імя. Гетман Жалкеўскі, «бачачы іх няшчырасць і ведаючы, як неабходная гэтая апэрацыя, насуперак звычаю і прыстойнасці»[4]
кідае лагер, караля і кіруе сваю частку войска насустрач Шуйскаму.
Пахолкі захапілі горад
Уся далейшая аперацыя – чыстая авантура ад пачатку да канца. Крыху болей шасьці тысяч шляхціцаў мусілі разбіць умацаванае швецкім корпусам войска Шуйскага і захапіць Маскву. Як перыну асмаліць. Што казаць пра настроі шляхты ў войску Рэчы Паспалітай, калі іх пахолкі («пахолак» – збраяносец, слуга), выпраўленыя сабраць правіянт пад Бранскам, заадно заваёўваюць Рослаў.
Частка маскоўскага войска (Маскевіч дае лічбу 8000, але яна відавочна перабольшаная) атаймавалася на рацэ Сеж у чаканні асноўных сілаў Шуйскага. Абклаўшы гэтую частку дзьвюма ротамі і казакамі, астатняе сваё войска польны гетман кіруе насустрач Шуйскаму, каб заспець яго знянацку. 2500 вершнікаў (Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі дае лічбу 6325) і 200 чалавек пяхоты, конніцы, некалькі лёгкіх гармат. 24 чэрвеня 1610 г. гэты атрад прабіраецца ўначы праз лес і нечакана апынаецца перад праціўнікам. Лагер Шуйскага заспеты знянацку. Жалкеўскі падпальвае суседнюю вёску, каб дымам прыхаваць сапраўдную колькасць сваіх вояў, і загадвае трубіць у трубы, біць у бубны. Саюзныя з маскоўцамі шведы выступаюць насустрач, войска Шуйскага таксама.
«Пры нашай малалікасці жахліва было нават кінуць позірк на гэтую незлічоную процьму ворага», – какетнічае аўтар дзёньніка, і на старонках закіпае бой. «Няхай пра гэту бітву апавядае больш падрабязна той, хто толькі дзівіўся на яе, а мне цяжка было, і губы перасыхалі». Не, тут ён ізноў какетнічае. А, вось «Ад золку летняга дня і да абеду гадзін пяць» роты, «якім па восем або дзесяць разоў даводзілася садзіцца на коней і выходзіць на бой», безвынікова таўкуцца па полі, трымаючы праціўніка, але не змінаючы яго. Паступова прыходзіць ацверазеньне – іх мала, яны на чужой зямлі, і на літасць разлічваць ужо не прыходзіцца. Да таго ж «у нас ва ўсім [узбраенні] была нястача, а ў яго [праціўніка] павялічвалася і сіла, і бадзёрасць. Нягледзячы на гэта, нашыя воіны па звычаі кідаюцца з харугвамі на перадавыя шарэнгі непрыяцеля з клічам: да бою, да бою! Але марна. Няма ні сіл, ні рыштунку. Нават не бачна ні палкоўнікаў, ні ротмістраў. Аднак мы ўступаем у бітву і змешваемся, як у віры, але гэта нам мала чаго дае: вораг ужо бачыць нашую слабасць».
Перамогу ў гэтай бітве шляхцюкам прынеслі самі маскоўцы. Два аддзелы іх райтараў перайшлі ў контранаступ. Адзін стрэліў і пачаў вяртацца пад абарону свайго войска, другі стаў набліжацца, каб даць свой залп. Вось у гэты момант ці то раздражнёныя дзёрзкасцю ворага, ці то з перапуду шляхцюкі ідуць на новую авантуру – налятаюць на занятыя манеўрамі райтарскія аддзелы, змятаюць іх (тыя змятаюцца надзіва лёгка, хвіліна – і ўсе першыя шэрагі ахоплівае, хвалямі разыходзіцца паніка), а за імі і астатняе маскоўскае войска.
Пасля гэтай бітвы швецкі корпус здраджвае Шуйскаму, той уцякае ў Маскву, не спадзеючыся на рэшткі сваёй армады, каб урэшце знайсці там манаства, сьмерць і вечны супакой.
Маскоўскі пастой
Самуіл Маскевіч у складзе каралеўскага войска едзе ў Маскву. Без стрэлаў, бітваў сталіца прымае на пастой жменьку заваёўнікаў – тыя, каб ня кідалася ў вочы іхная малалікасць, увайшлі «без ладу» і адразу разбрыліся на пастой.
Пастой, рыхтаваны на месяц, завяршыўся праз паўтара годы. Пазней гісторыкі напішуць, што завяршыць авантуру паспалітай шляхты не даў сам кароль Жыгімонт – схіляючыся да ідэі уніі Рэчы Паспалітай з Расіяй, ён не адпусціў свайго сына ў Маскву прымаць царскі тытул. Гэта, а таксама натуральны народны гнеў супраць свавольстваў шляхты, падняло расійскі люд на паўстанне і канчатковае выгнанне інтэрвентаў.
Пра свавольствы шляхты Маскевіч піша з шчырай скрухай, хоць з часам, са зменай настрою ў паспалітым войску, скруха мінае. «Дзікасць», грубасць маскоўскага люду штурхае шляхту на пераасэнсаванне ўласных каштоўнасцяў, так што нарэшце ў дзікай краіне ім можна ўсё тое ж, што дазваляюць сабе тубыльцы. Так, калі першага таварыша-свавольніка шляхта карае смерцю за тое, што п’яны страляў па праваслаўных абразах, то наступнага вырашае караць не паводле сваіх законах, а паводле мясцовых. Замест смерці за гвалт над баярскай дачкой нейкаму пахолку даюць бізуноў. У выніку задаволенымі засталіся і баярын, і пахолак. Што цяпер магло стрымаць шляхцюкоў ад гвалту, выкрадання жанок?
Іх норавы
Дарэчы, пра грубасць. Маскевіч ніяк не можа зразумець расейцаў, што праклінаюць і здзекуюцца з сваіх абразоў за тое, што тыя не ўратавалі іх ад рабаваньня ці згубы жывёлы («мы на вас молімся, а вы!»). Як ня змог ён зразумець Івана Жахлівага, які ў часе паспяховай ваеннай кампаніі абдорваў смаленскую царкву Міхаіла Арханёла, аж зрабіў ёй залаты копул, а ў часе няўдалай – загадаў абдзерці з яе сцен усё начынне і скарбы, а копул знесці стрэлам з гарматы. Маскевіч не разумее расейцаў наагул, для яго гэта іншая культура, прычым іншая да непрыстойнасці.
Надта камплімэнтарна для маскоўцаў пачатку XVII ст. будзе гучаць думка, што тут, на старонках «Дыярыушу» сустракаюцца розныя цывілізацыі. Практычна ў кожным фрагмэнце ўспамінаў пра маскоўскае «гасцяванне» Маскевіч дазваляе сабе сваю высакародную пагарду.
Яму не падабаецца маскоўская ежа («акрамя той здобы, што падобная на францускую»), яму не падабаецца, як на банкеце іх частавалі мядамі («за кожным разам падавалі розныя, каб паказаць, як багата ў іх царстве. Нашы хацелі напіцца і прасілі падліваць, але аднаго гатунку, аднак маскоўцы рабілі па-свойму»), яму не падабаюцца застольныя забавы – мала што тут ніхто не танчыць («лічаць, што шаноўнаму чалавеку непрыстойна танцаваць»), дык няма ніякай музыкі (дзеля іх, гасцей, праўда, запрашалі лірнікаў, але што там за музыка – трымценне на адной ноце), а ўвесь адпачынак – гэта скокі блазнаў і «надзвычай бессаромныя прыпеўкі».
Дый «жэняцца яны амаль што як габрэі» (будзем літасцівыя за некарэктнасць, усё ж сын свайго часу) – наўрад ці нэўтральна заўважае аўтар. У Маскве жанок трымаюць пад замком і ў чорным целе, усё жыццё не даючы выходзіць з двара.
Тут не займаюцца навукамі, бо яны забароненыя на загад цара («які баіцца, каб не знайшоўся хто мудрэйшы за яго, бо тады народ пагрэбуе ім і абярэ царом мудрэйшага»). Як пра дзіва дзіўнае Самуіл Маскевіч распавядае пра баярына часу Івана Жахлівага, які меў прагу да моваў і вымушаны быў прымаць настаўнікаў – немца, паляка – употай, уночы, пераапранутых у рускія вопраткі.
Аднак няма ніякай пагарды там, дзе звычаі маскоўцаў сугучныя сацыяльнай філасофіі самога Маскевіча. «У гутарках нашы, выхваляючыся сваімі вольнасцямі, раілі ім аб’яднацца з польскім народам і таксама прыдбаць свабоду. Але расейцы на гэта наўпрост адказвалі: «Вам добра вашая воля, а нам – нашая няволя. У вас не вольнасць, а свавольства, якога не ведаем мы, бо ў вас моцны прыгнятае і рабуе слабога. У нас жа самы знатны баярын ня мае права пакрыўдзіць самага апошняга прасталюдзіна, бо на першую ж скаргу цар робіць суд і расправу. А калі ж сам цар са мною абыдзецца несправядліва, дык гэта ягонае царскае права, бо ён, як Бог, і карае, і даруе».
На радзіму – расчараваныя
Дзе-нідзе пачатковы скепсіс Маскевіча гасне. Ён пачынае глядзець наўкола вачыма падарожніка, лёсам закінутага ў гэты такі блізкі і такі далёкі свет. Крэмль, Кітай-горад, майстэрства рамеснікаў, зухаватасць ліхадзеяў (што не збаяліся днём навідавоку скрасці ў Маскевіча каня) – Расія, далёкая экзатычная краіна, такая яшчэ простая і, часам, цікавая – плыве ў «Дыярыушы» праз дым пажарышчаў, кроў, гвалт, не змешваючыся, аднак, з гэтай бязлітаснай і бессэнсоўнай вайной. Ужо не авантурай, далёка не. Абкладзеныя з усіх бакоў атрадамі паўстанцаў, ад кожнага селяніна-правадніка чакаючы здрады, шляхцюкі рвуцца на Радзіму – лясамі, балотамі, галодныя, злыя, не дачакаўшыся грошай за службу, расчараваныя ў сваім нерашучым каралі і недальнабачных камандзірах. І рвуцца і прарываюцца, напаследак, ужо на самым памежжы ледзьве не трапіўшы ў пастку. Ім усё ж такі здрадзіў селянін-праваднік. Адсеклі галаву.
Вяртанне дахаты ўсяго ў двух радках – «Знарок затрымаўся ў брата, каб не ісьці разам з войскам праз Літву». Не нясуць больш за войскам крылы славутай Клушынскай бітвы. Вось і ўсе эмоцыі, уся патэтыка і пафас. Так вяртаўся з вайны стомлены трыццацідвухгадовы ваяр. І прыблізна так вярталася з дзікай чужой краіны ўся напаўзабытая авантура беларускай шляхты.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Нататкі Маскевіча з’яўляюцца каштоўнымі крыніцамі інфармацыі пра паўстанне Налівайкі і іншыя падзеі Расіі і Рэчы Паспалітай. Увогуле, мемуары Маскевіча ахопліваюць перыяд 1594-1621гадоў. Ён занатоўваў большай часткай тое, што бачыў сам, толькі калі-некалі карыстаўся пераказам. Яго ўспаміны адрозніваюцца называннем дакладных дат, падзей і іх удзельнікаў. Асабліва падрабязна апісана знаходжанне Маскевіча ў Расіі.
Яго творы выдадзены Юліянам Нямцэвічам у 1822 годзе ў “Зборніку гістарычных помнікаў”. У 1825 годзе з’явіўся рускі пераклад ў “Паўночным архіве”.Больш дакладны пераклад з заўвагамі і уводзінамі выдаў М.Устралаў у сваіх “Паданнях сучаснікаў пра Дмітрыя Самазванца” (1831-1834, 1837, 1859).
ЛІТАРАТУРА
1. Анталогія даўняй беларускай літаратуры. XI - першая палова XVIII ст. Мінск, 2005.
2.Авантура беларускай шляхты: “Наша Ніва”/ 2 лiстапада 2006
3. Дневник Маскевича 1594-1621 // Сказания современников о Дмитрии Самозванце. Т. 1. СПб. 1859
4 В.В. Богуславский. Славянская энциклопедия: XVII век в 2-х томах. A-M-культура;
5. Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд: Вучэб. дапаможнік. для філалагічных факультэтаў пед. ВНУ/М.М. Грынчык, У.А. Калеснік, і інш.; Мн., 1998.
[1]
Анталогія даўняй беларускай літаратуры. XI - першая палова XVIII ст. Мінск, 2005.
[2]
.Авантура беларускай шляхты: “Наша Ніва”/ 2 лiстапада 2006
[3]
Анталогія даўняй беларускай літаратуры. XI - першая палова XVIII ст. Мінск, 2005.
[4]
Анталогія даўняй беларускай літаратуры. XI - першая палова XVIII ст. Мінск, 2005.