РефератыЛитература и русский языкСиСимеон Полоцкий и его культурно-просветительская деятельность

Симеон Полоцкий и его культурно-просветительская деятельность

План


1.) Уводзiны.


2.) Жыццёвы шлях Сiмяона Полацкага.


3.) Заключэнне.


4.) Спiсак лiтаратуры.


Уводз
i
ны.


Споунiлася больш за 300 гадоу, як памёр выдатны беларускii рускi пiсьменiк, фiлосаф, асветнiк, педагог, тэолаг, грамадскii царкоуны дзеяч Самуiл Гаурылавiч Пятроускi-Сiтнiяновiч (1629г.,Полацк – 25 жн
i
уня 1680г.,Масква
)


С. Полацкі – першы рускіi беларускi прафесійны паэт... Ён жа – першы рускі прафесійны драматург... Ён – выхавацель царскіх дзяцей... І ля вытокаў Славяна-грэка-лацінскай Акадэміі стаяў ніхто іншы, а Полацкі. Менавіта Полацкі распрацаваў праект першай вышэйшай навучальнай установы Расіі. Да ўсяго арганізаваў у Маскве першую свецкую друкарню, якая атрымала права выдаваць кнігі без спецыяльнага дазволу патрыярха. Прыклады можна доўжыць...


Але той жа Полацкі, які лічыўся сваім чалавекам у Маскве, калі адчуў, што сілы назаўсёды пакідаюць яго, паспяшаўся скласці духоўны тэстамент. Рупіўся не толькі таму, паколькі тым часам існавала падобная завядзёнка. Непакоіўся, каб выканаўшы апошнюю волю, аказаць паслугу Радзіме, любай сэрцу Беларусі. А паколькі меў немалы дастатак (маёмасць ацэньвалася ў шэсцьсот рублёў золатам і семсот срэбрам), парупіўся значныя сумы перавесці Куцеінскаму, Віцебскаму, Менскаму, Дзісненскаму, Міёрскаму, Святадухаўскаму ў Вільні манастырам... І, вядома ж, не забыўся пра Полацкі манастыр. Ды і як забыцца мог, калі Полацк – яго радзіма. Дарэчы, і сапраўднае прозвішча яго зусім не Полацкі. А імя не Сімяон, а Самуіл. Самуіл, сын Полацка.


Жыццёвы шлях С
i
мяона Полацкага.


Імя, дадзенае Полацкаму пры нараджэнні, стала вядома даследчыкам толькі ў пачатку нашага стагоддзя. А вось наконт імя па бацьку па-ранейшаму меркаванні разыходзяцца. І, як ні дзіўна, пэўную блытаніну тут унёс сам Полацкі. Доўгі час называлі Емяльянавічам. З лёгкай рукі аднаго з першых даследчыкаў яго жыцця і дзейнасці І. Татарскага. А той, у сваю чаргу, “ішоў” ад чалабітнай, накіраванай некалі Полацкім цару Аляксею Міхайлавічу: “Выехал на твое великого государя имя из Литовския земли брат мой единоутробный Иоанн Емеяльянов сын”. А калі родны брат Емяльянавіч, дык, лагічна, такое імя па бацьку меў і сам Полацкі. Але ж адшуканы і матэрыялы, у якіх ён называе сябе Гаўрылавічам. Магчыма, бацька меў два імені? Урэшце рэшт цяпер пішуць Самуіл Гаўрылавіч...


Не ўсё проста і з сапраўдным прозвішчам Полацкага. Яно двайное – Пятроўскі-Сітняновіч. Праўда, сустракаецца і варыянт Сітніяновіч. Другое прозвішча бацькава, першае – айчыма, які выхоўваў Самуіла з маленства.


Нарэшце, пра час нараджэння Полацкага. Ёсць меркаванні, што ён з’явіўся на свет у снежні. Толькі якога года? Пагадзіліся на снежні 1629-га. Тут сапраўды дапамог ужо сам Полацкі. У адным з яго вершаў ёсць развагі, як у 1656 годзе ён пастрыгся ў манахі:


Бых же аз инок в четвертой седмицы


Лет моих, токмо кроме единицы.


“Седмица” –сумнення не выклікае – сем. А далей дастаткова зусім простага матэматычнага падліку. Сем множыцца на чатыры, адымаецца адзінка і атрымліваецца 27 гадоў – узрост, калі Полацкі і стаў манахам. А паколькі, яшчэ раз нагадаем, адбылося гэта ў 1656 годзе, дык лёгка атрымаць і год нараджэння.


Бацька Самуіла належаў да заможных палачан, не беднымі з’яўляліся і Пятроўскія. Хутчэй за ўсё адносіліся да купецкага саслоўя. Як, дарэчы, і Скарыны, чый род даў знакамітага першадрукара. Верагоднасць гэтага пацвярджае і “Полацкая рэвізія 1552 года”. Паводле яе, Пятроўскія жылі непадалёку ад Скарынаў. Меркаваць так можна па распісанай абароне высокага замка ў згаданай “Рэвізіі”. На выпадак нападу ворагаў кожная сям’я мела свой участак сцяны, гэта значыць, гародню. Цытую: “Подле тое вежи две городни мещански – з великого посаду. Затем городня Тяпинских. Затем городня Митковичей. Затем пять городен игумены Полоцкого. Затем городня мещан Петровских”. Напрошваецца толькі ўдакладненне. “З великого посаду” – маецца на ўвазе сям’я Скарынаў, якія і жылі ў самім пасадзе. А Пятроўскія знаходзіліся з імі ў годным суседстве.


Дробязь, але істотная. Відочна, з самага маленства Самуіл знаходзіўся ў асяроддзі, якое ведала сабе цану, а таму імкнулася даць дзецям належную адукацыю. Хутчэй за ўсё хлопчык спачатку вучыўся ў так званай брацкай школе Богаяўленскага манастыра. А затым яго шлях пралёг на Украіну, у вядомую Кіева-Магілянскую калегію. Гэтая навучальная ўстанова карысталася вялікім аўтарытэтам у праваслаўных і ў ёй давалі ўсебаковую падрыхтоўку. У калегіі існавала прадуманая, зладжаная сістэма адукацыі. У ёй было восем класаў, што дзяліліся на малодшае аддзяленне з чатырох класаў і адпаведна сярэдняе і старэйшае па два класы. Навучанне працягвалася ад дванаццаці да чатырнаццаці гадоў. А выбару прадметаў і сёння, бадай, можна пазайздросціць!


Чаго толькі не выкладалі! Славянскую, грэчаскую, лацінскую, польскую мовы, рыторыку, граматыку, філасофію, арыфметыку, геаметрыю, астраномію, багаслоўе. А яшчэ музыку, а яшчэ піітыку. А прасцей кажучы – вучылі пісаць вершы. Навучэнцы мелі не аднолькавы статус. У малодшых і сярэдніх аддзяленнях яны называліся спудэямі, а ў старэйшых ператвараліся ў студэнтаў. Адпаведна дыдаскаламі і прафесарамі былі выкладчыкі.


Не сказаць, каб у калегіі панавала муштра, але што патрабаванні прад’яўляліся суровыя і строгія – несумненна. Даводзілася шмат зубрыць розныя богаслужэбныя тэксты, завучваць доўгія малітвы. Але ж прадстаўлялася і мажлівасць дасканала авалодаць рознымі мовамі. А яшчэ Самуіл, як і іншыя, далучаўся да сакрэтаў паэзіі. Яго аднолькава цікавіла і тэхніка вершаскладання, і паэзія як творчы працэс. Яшчэ ў 1648 годзе Самуіл зрабіў адзін з першых сваіх канспектаў па тэорыі яе, які, дарэчы, захаваўся. На гэты час прыпадае і першы вядомы цыкл Самуіла “Акафіст прасвятой Багародзіцы”. Праўда, у творы яшчэ не адчуваецца аўтарскай самастойнасці, гэта звычайнае рыфмаванне пэўных царкоўных выразаў. Не больш самастойнасці і ў цыкле “Канон”, таксама напісаным ў 1648 годзе.


У калегіі Самуіл, як прызнаваўся ён у прадмове да сваёй кнігі “Рыфмалагіён”, правёў “две седмицы”. Значыць, навучанне працягвалася 14 гадоў і закончылася ў 1651 ці 1652 годзе. На той час малады дыдаскал (а такую прафесію ён і атрымаў) меў прыкладна 22 гады. Самуіл вырашыў працягваць вучобу на філасофскім факультэце Віленскай акадэміі. У няблізкую Вільню яго падштурхнула жаданне “пресладостные и душеполезные цветы услаждения душеживительного вкусить”.Менавіта так ён тлумачыць матывіроўку гэтага ў прадмове да яшчэ адной сваёй кнігі – “Вертаград мнагацветны”.


А паколькі выбар зрабіў свядома, то і працаваў (менавіта працаваў!) настойліва і апантана. Аб шырыні яго тагачасных інтарэсаў даюць уяўленне ўжо назвы асобных канспектаў, што захоўваюцца цяпер у Архіве старажытных актаў у Маскве – “Палемічнае багаслоўе”, “Разважанні Фамы Аквінскага”, “Багаслоўскія разважанні” і іншыя.


На думку некаторых даследчыкау у вiленскi перыяд Сiмяон Полацкi уступiу ва унiяцкi ордэн Васiля Вялiкага i стау базыльянiнам. Унiяцтва у той час замацавалася на Беларусi, яго прыхiльнiкi па-свойму iмкнулiся пераадолець рэлiгiйны раскол беларусау на праваслауеых i католiкау, карысталiся беларускай мовай. Як высокаадукаваны настаунiк i пiсьменнiк, Сiмяон Полацкi аднолькава добра ведау славянскую i заходнееурапейскую культуры iiмкнууся да iх сiнтазу. Але паэт нiколi не адмауляуся ад праваслаунага хрышчэння, i “базыльянства” не перашкодзiла яму быць лаяльным дзеячам праваслаунай рускай царквы у Маскве.


Несумненна, вучобу закончыў бы паспяхова, калі б не тагачасныя палітычныя падзеі. У 1654 годзе, як вядома, пачалася вайна Расіі супраць Рэчы Паспалітай. Маскоўскае войска імкліва прасоўвалася наперад, заваёўваючы горад за горадам. Хутка маскоўцы апынуліся ля сцен Вільні. На другі ж дзень пасля заняцця яе Самуіл пакінуў горад і вярнуўся ў родны Полацк, дзе застаўся без пэўнага занятку. На шчасце, хутка ігуменам Богаяўленскага манастыра стаў добра вядомы і знаёмы яму па Кіева-Магілянскай калегіі Ігнацій Іяўлевіч. Колішні прафесар вольных мастацтваў і ў новай ролі адчуваў сябэ ўпэўнена. Настойліва шукаў аднадумцаў, якім мог бы дазволіць выкладаць у брацкай школе. Неяк, калі праходзіла вялікоднае богаслужэнне, ён заўважыў у натоўпе свайго былога вучня. Пасля службы разгаварыліся. Тут і высветлілася, што становішча ў Самуіла незайздроснае. Выслухаўшы яго ўважліва, Іяўлевіч нечакана прапанаваў:


– А як глядзіш наконт таго, каб стаць манахам?


– Манахам? – перапытаў здзіўлены Самуіл. Яго такая прапанова збянтэжыла. Нават не мог сабрацца з думкамі.


Іяўлевіч, разумеючы стан юнака, не спяшаўся атрымаць канчатковы адказ. Даў мажлівасць колькі дзён падумаць. На развітанне дадаў:


– Сам вырашай, настойваць не буду. Адно скажу: не пашкадуеш!


Можна толькі здагадацца, што было ў Самуіла на душы ў тыя, такія няпростыя для яго, дні. Безумоўна, прапанова адкрывала немалую перспектыву. Іяўлевіч прама сказаў, што калі стане манахам, зможа працаваць выкладчыкам у брацкай Богаяўленскай школе. А гэта, не сакрэт, магчымасць бязбеднага існавання, стварэння ўмоў для заняткаў любімай справай. А Самуіл жа ўжо вызначыў пэўна – прысвяціць сябе служэнню літаратуры, мастацтву. Разам з тым трэба было як бы перасіліць самога сябе, адмовіцца – свядома, канчаткова – ад многіх зямных выгод. Ці не самае галоўнае – назаўсёды застацца адзінокім. Адзінокім? Але ж, разважаў Самуіл, хіба можа быць адзінокім чалавек, які цалкам аддаецца духоўнай справе, маральнаму ўдасканаленню?


Якім цяжкім ні быў для яго гэты крок, ён урэшце рэшт яго зрабіў. 8 чэрвеня 1656 года перастаў існаваць Самуіл Пятроўскі-Сітняновіч, з’явіўся чарнец Сімяон. Забягаючы наперад, трэбы сказаць, наколькі няпростым было для Самуіла гэтае рашэнне, ён пазней імкнуўся асэнсаваць, а ці правільна зрабіў, пайшоўшы ў манахі. У тым жа зборніку “Вертаград мнагацветны” ёсць верш “Жаніцьба”. У ім аўтар прыходзіць да высновы, што чалавек, які вырашыў прысвяціць сябе цалкам навуцы, мусіць назаўсёды застацца адзінокім. Толькі ў такім разе ён зможа дасягнуць вялікага поспеху, бо жонка, дзеці гэтаму занятку перашкаджаюць.


Амаль што апакалiпсiчны ваенны патоп 1650-60-х гадоу, рэлiгiйная вайна, казацка-сялянскiя паустаннi, Пагроза захопу шведамi Беларусii Лiтвы пахiснулi веру Сiмяона у стабильнпсць Рэчы Паспалiтай. Пiсьменнiк пачау ускладаць надзеi, што яго Радзiму выратуе палiтычны саюз з Расiяй.


А тым часам Расія прадпрымала далейшыя захады для ўмацавання сваёй дзяржаўнасці. У маі 1656 года яна аб’явіла вайну Швецыі. Аляксей Міхайлавіч вырашыў не адседжвацца ў сталіцы, а знаходзіцца ў войску. Яно, як вядома, наблізілася да Полацка. Прыехаўшы ў горад на Дзвіне 5 ліпеня, цар жыў там да 15 ліпеня. Ігнацій Іяўлевіч, каб засведчыць сваю прыхільнасць і адданасць яму, арганізаваў на пад’ездзе цара да горада ўрачыстую сустрэчу. Аляксею Міхайлавічу найбольш спадабалася, калі 12 вучняў брацкай школы на чале з Сімяонам прачыталі вершаванае вітанне, так званыя “Метры на прышэсце вялікага гасудара Аляксея Міхайлавіча”.


“Метры” пісаліся не адным Сімяонам, яму дапамагалі Іяўлевіч і Філафей Утчыцкі. Аўтарства было калектыўным, бо многім хацелася засведчыць павагу да цара. Сімяон жа (невядома, ці па ўласнай ініцыятыве, а можа, па просьбе ігумена) за некалькі дзён да гэтай сустрэчы нават з’ездзіў у Віцебск, дзе таксама выступіў перад Аляксеем Міхайлавічам.


Але і гэты твор Сімяон не столькі сам пісаў, колькі перафразаваў “Прасфоніму”, у якой гучалі падобныя параўнанні, толькі яны адрасаваліся кіеўскаму мітрапаліту. Што да самога звароту да цара, дык Сімяон хацеў звярнуць на сябе ўвагу. І не толькі на сябе. Разлічваў, што Аляксей Міхайлавіч не абыдзе гараджан увагай, у чым і не памыліўся. Яшчэ граматай ад 3 сакавіка 1655 года гасудар засведчыў права Богаяўленскага манастыра “владети в век неподвижно” новымі землямі, якія аддаў яму. У далейшым таксама падтрымліваў яго. З граматы ад 16 лютага 1657 года відаць, што цар чарговы раз пацвердзіў права гараджан “владеть около города Полотеска землею и лесами и сенными покосы и всякими угодьи на все четыре стороны кругом по пяти верст выпуски”
. Адначасова агаворвалася: “опричь отчин, земель и угодей Полоцкого Богоявленского монастыря”.


Адным словам, цар звярнуў увагу на мала каму вядомага маладога дыдаскала. А калі звярнуў, то, трэба было чакаць, што не забудзецца пра яго. Але пакуль Сімяон адчуў царскую ўвагу, упаўне зведаў, што такое дзеянні нядобразычліўцаў. У снежні 1659 года Іяўлевіч стаў архімандрытам полацкага Барысаглебскага манастыра. Тым самым у брацкай школе Богаяўленскага манастыра ў Сімяона не засталося галоўнага і ўплывовага заступніка. З незалежным у меркаваннях выкладчыкам вырашылі расправіцца тыя, каму не падабалася яго маскоўская арыентацыя. А менавіта так, а не інакш, успрымалі і многія калегі і начальства згаданыя віншаванні, а таксама тыя, якія Сімяон рэгулярна пасылаў цару ў Маскву.


У справу ўмяшаўся полацкі епіскап Каліст. Не дапамагло і тое, што яшчэ ў 1657 годзе Сімяонам быў складзены і зачытаны яму панегірык – “Вітанне епіскапа Каліста Полацкага і Віцебскага”.


Сімяон апынуўся ў турме, што знаходзілася на полацкім Верхнім замку. Давялося правесці ў кайданах два тыдні. А яшчэ да гэтага Каліст знайшоў яму пакаранне, магчыма, і не такое строгае, але больш зняважлівае. За нейкую правіннасць малады настаўнік вымушаны быў прыбіраць... хлявы.


Зусім бы цяжка давялося Сімяону, калі б не магчымасць атрымліваць маральную падтрымку ад Іяўлевіча. Той нязменна гаварыў, што, магчыма, хутка паедзе ў Маскву, тады абавязкова возьме яго з сабой.


У лютым 1660 года, калі ў Маскве меўся прайсці чарговы царкоўны сабор, Аляксей Міхайлавіч запрасіў на яго і Іяўлевіча. Не аднаго, вядома, а з вялікай світай, у складзе якой і апынуўся Сімяон з 12 сваімі вучнямі. Выехалі, як кажуць, з запасам і ўжо 19 студзеня былі прыняты ў Крамлі. Гучалі вітальныя прамовы, “стихи краесогласные”, гэта значыць вершы, складзеныя Сімяонам.


У Полацк змаглі выехаць толькі 20 верасня 1660 года. Спяшал

іся, каб паспець на заняткі. У Полацку адчуваў тугу па вялікім, шумным горадзе, які паспеў палюбіць. Ды і пастаянна давалі знаць пагрозлівыя позіркі колішніх (ды і новых) нядобразычліўцаў. Становішча яшчэ больш ускладнілася, калі ў 1661 годзе актывізаваліся ваенныя дзеянні Расіі з Рэччу Паспалітай. На Сімяона з’явіўся адзін данос, другі... Нічога не заставалася, як развітацца з родным горадам.


Пераезд у Маскву хутчэй за усё адбыуся у другой палове 1663 года. Гэты ж год пацвярджае і сам Полацкі ў прадмове да “Вертаграда мнагацветнага”, напісанага ў 1676 годзе; ён гаворыць, што на дзень канчыны Аляксея Міхайлавіча пражыў у Маскве 13 гадоў.


У Маскву ехаў не адзін, а з маці і пляменнікам. Як прызнаваўся: “Оставил я отечество, родных, удалился, вашей царской милости волею вручился”. У Маскве Сімяон стаў Полацкім, а пасяліўся ў Заіконаспасаўскім манастыры. Царом быў сустрэты належным чынам. Неаднаразовыя вітанні зрабілі сваю справу. На так званы “грашовы корм” яму адводзілася па пяць алтын у дзень. На іх, дарэчы, можна было купіць ягня ці парася. А калі ўлічыць, што манахі харчаваліся бясплатна, дык гэтыя грошы ў яго ў асноўным ішлі на кнігі. Шмат рукапісных кніг Сімяон прывёз з сабой і з Полацка. Дзеля захоўвання іх яму выдзелілі ў сцяне, “в обители всемилостивого Спаса, что за Иконным рядом” спецыяльны склеп – “ради безбедства от пожаров”.


Полацкаму даручылі стварыць спецыяльную лацінскую школу для царскіх людзей з Прыказа таемных спраў. Яна стала адной з тых грэка-лацінскіх устаноў, што з цягам часу прывялі да ўтварэння Славяна-грэка-лацінскай акадэміі. Спачатку Сімяон з’яўляўся адзіным настаўнікам, ды і вучняў было ўсяго чатыры чалавекі – дарослыя людзі, пад’ячыя Прыказа. З імі Полацкі хутка і лёгка зблізіўся, і часам розніцы ў тым, што ён выкладчык, а яны слухачы, не адчувалася. Асабліва прыязныя адносіны былі з Сільвестрам Мядзведзевым, які стаў любімым вучнем і на ўсё жыццё захаваў прыязнасць да свайго настаўніка, удзячнасць яму. Дарэчы, Полацкі жыў з Мядзведзевым у адной келлі. Атрымаўшы неабходную падрыхтоўку, першыя вучні Полацкага, у тым ліку і Мядзведзеў, у маі 1668 года паехалі з дыпламатычнай місіяй у Курляндыю.


Аб вельмі вялікім аўтарыцеце Полацкага ўжо ў першыя ж гады яго жыцця ў Маскве яскрава сведчыць і такі факт. Як вядома, у 1666 годзе склікаўся спецыяльны царкоўны сабор, які судзіў за самавольны ўход з прастолу, за жаданне паставіць царкоўную ўладу над царскай патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі свяцейшага Нікана. Галоўным абвінаваўцам на ім выступаў цар. Сабраць жа неабходныя дакументы, якія дапамаглі б цалкам выкрыць дзейнасць раскольніка, Аляксей Міхайлавіч прапанаваў Сімяону. Полацкі, акрамя таго, з’яўляўся перакладчыкам і сакратаром двух усяленскіх патрыярхаў – александрыйскага і антыахійскага. Тады ж ім быў напісаны трактат “Жэзл праўлення”, скіраваны супраць расколу.


Стаў вядомым Полацкі і як выхавальнік царскіх дзяцей. Адбылося гэта восенню 1667 года. 1 верасня аб’явілі наследнікам прастола царэвіча Аляксея, якому споўнілася 13 гадоў. А 7 верасня наладзілі ўрачысты абед, на якім і аб’явілі Сімяона настаўнікам царэвіча. Як і вымагалі таго абставіны, ён выступіў з віншаваннямі. Спачатку сказаў звычайную прамову, а затым паднёс цару Аляксею Міхайлавічу і яго сыну, цяпер ужо вялікаму князю Аляксею Аляксеевічу, вершаванае вітанне, названае “Арол расійскі”.


Чарговы панегірык? Так. Ды і каб узмацніць эфект, віншаванне было паднесена зусім не як звычайны тэкст. Яго старанна аформілі. Зрабілі прыгожыя малюнкі ў некалькіх фарбах, пераплёт малінавага колеру, з шоўку. Аднак Сімяон адначасова вырашыў раскрыцца як паэт, якому падуладны найскладанейшыя паэтычныя формы. І ўвогуле, ці не з гэтага панегірыка заявіў ён пра сябе як выдатны эксперыментатар? Не абышлося, канечне, і без гіпербалізаваных параўнанняў – тут аўтар не адыходзіў ад жанру. Але галоўнае ў творы зусім не гэта, а тая віртуознасць, з якой ён паставіўся да тэмы. У чым пераканалася царская сям’я, калі пасля абеду змагла ўважліва пазнаёміцца з віншаваннем.


Пішучы панегірык, Полацкі ставіў перад сабой і асветніцкую мэту. У прыватнасці ў ім згадваюцца Гамер, Вергілій, Арыстоцель, Арфей, Дэмасфен...


Як кажуць, “лесть лестью”, але ўсё гэта прамаўлялася паэтам высокай культуры пісьма. Яшчэ некалькі прыкладаў высокага прафесійнага майстэрства Сімяона. Як сведчыць, напрыклад, “Дыялог кароткі”, Полацкі паспяхова выкарыстоўваў і такую форму, як “рэха”. Дарэчы, яна мела шырокае распаўсюджанне ў заходнееўрапейскай літаратуры.


За палiтычнай i царкоунай барцьбой пiсьменнiк не забывау пра сваё наканаванне – лiтаратурную творчасць. Амаль штодзённа ён пiсау палову сшытка вершау, п’ес, творау прамоунiцкай прозы.


Даследчыкі заняліся нават падлікамі і высветлілася, што ўся паэтычная спадчына гэтага слаўнага сына Полацка займае недзе 50 тысяч радкоў. Галоўнай жа кнігай яго стаў зборнік “Вертаград мнагацветны”, у якім творы размешчаны ў алфавітным парадку. Даследчыкі схільны лічыць гэтую кнігу “своеасаблівай энцыклапедыяй”, дзе перамежаваны царкоўныя легенды, анекдоты, звесткі з гісторыі, геаграфіі, мінералогіі, погляды на ідэальнага манарха, на абавязкі начальніка, выкрыванне распусты, чараўніцтва і асабліва зайздроснікаў і паклёпнікаў (на напісанне апошняга яго натхнілі варожыя дзеянні грэкафілаў).


Сімяон Полацкі – гэта і вытокі рускага прафесійнага тэатра, што быў створаны ў 1672 годзе пры двары Аляксея Міхайлавіча. Трупа складалася з 26 чалавек, а паколькі амаль усе яны з’яўляліся беларусамі, якія жылі ў Мяшчанскай слабадзе, дык, думаецца, падбор юнакоў і дзяўчат зусім невыпадковы. Не забываў Полацкі пра сваіх землякоў, клапаціўся, каб яны маглі далучыцца да мастацтва, у прыватнасці – тэатральнага. А яшчэ, што таксама немалаважна, апекаваў акцёраў, па неабходнасці заступаўся за іх. А ім жа не так і лёгка працавалася. Хутка трупа павялічылася да 60 чалавек. У казне, відаць, знайшліся людзі, якія палічылі, што выдаткі вялікія, таму “забыліся” своечасова плаціць артыстам грошы.


У найбольш цяжкім становішчы апынуліся тыя, хто належаў да так званых “іншаземцаў”. Гэта былі людзі прышлыя, у тым ліку і беларусы. Самыя смелыя з іх не баяліся звяртацца да самога цара. Яны скардзіліся Аляксею Міхайлавічу: “платиишком ободрались, сапожишками обносились, а пить-есть нечего и помираем мы, холопи твои, голодною смертью”. Калі цар паказаў скаргі Полацкаму, той заступіўся, папрасіў станоўча вырашыць пытанне з грашовым забеспячэннем.


Для тэатра Полацкі напісаў дзве п’есы “Камедыя прытчы пра блуднага сына” і “Пра Наўхаданасара-цара”. Акрамя таго, ім былі створаны многія “дыялогі”, “дэкламацыі”, блізкія па сваёй форме да драматургіі.


30 студзеня 1676 года пасля смерці бацькі Аляксея Міхайлавіча царом стаў пятнаццацігадовы Фёдар Аляксеевіч, духоўным настаўнікам якога, як вядома, і з’яўляўся Полацкі. Малады цар не забыўся пра яго. Як мог падтрымліваў, ствараў усе ўмовы для плённай працы. Падобная ўвага падштурхнула Сімяона на думку аб адкрыцці друкарні. Фёдар Аляксеевіч пайшоў насустрач. У 1678 годзе ў памяшканні царскага двара, насупраць так званай ніжняй “страпчай” хаты, на другім паверсе заснавалі новую друкарню, якая стала называцца Верхняй. Першым выйшаў у ёй “Букварь языка словенска”. Ён пабачыў свет у 1679 годзе, калі якраз споўнілася сем гадоў Пятру І. Яму Полацкі і адрасаваў згаданы “азбукоўнік”, бо, як вядома, у гэтым узросце ў Расіі пачыналі далучаць дзяцей да буквара. А Сімяон жа і стаў настаўнікам Пятра.


Ёсць усе падставы гаварыць пра буквар і як пра твор высокага мастацтва і дасканалага паліграфічнага афармлення. Ён прывабны знешне, тэкст набраны выразным шрыфтам, ёсць маляўнічыя застаўкі. Ды і для карыстання кніжка зручная, памер невялікі, усяго 1/8 частка аркуша. Аўтар паклапаціўся, каб змалку прывіць дзецям любоў да ведаў. У пачатку буквара змешчаны верш, у якім гаворыцца аб карысці навучання, аб тым, што чым большыя высілкі пры гэтым, тым больш значныя вынікі. І ўступны артыкул меў дыдактычны характар. Ды і іншыя матэрыялы таксама. Ставіліся як выхаваўчыя мэты, так і практычныя, даваліся парады, як лепей авалодаць азбукай.


Выхаваўчыя прынцыпы, якіх прытрымліваўся Полацкі, адлюстроўвалі стан тагачаснай педагагічнай навукі. Таму Сімяон не адмаўляў пакарання вучняў за розныя правіннасці. Праўда, лупцоўка рэкамендавалася дыферэнцыявана, у залежнасці ад узросту. Відочна, што і сам Пётр І у маленстве розгаў пакаштаваў. Але хоць буквар і ствараўся спецыяльна для царэвіча, ім карысталіся многія, бо тыраж кніжкі быў вялікі.


Выдаў Полацкі і “Тэстамент”, аўтарства якога прыпісваецца імператару Васілію Македаняніну. Гэта павучальныя рэкамендацыі, якія той адрасаваў свайму сыну Льву Філосафу. “Тэстамент”, перакладзены на царкоўнаславянскую мову, выходзіў і да Сімяона, але ён унёс стылістычныя праўкі і 3 студзеня 1680 года выдаў гэтую кнігу з уласнай вершаванай прадмовай. Была падрыхтавана да друку і “Аповесць пра Варлаама і Іасафа” – духоўны раман, вядомы на Русі яшчэ з ХІ стагоддзя. Праўда, кніга выйшла толькі 4 верасня 1681 года, калі Полацкага ўжо не было ў жывых.


У апошнія свае гады Сімяон працаваў як ніколі плённа. Колькі перакладаў... У студзені 1676 года ў сувязі са смерцю Аляксея Міхайлавіча ім была напісана кніга “Глас апошні да госпада Бога”. У чэрвені 1676 года ён завяршыў зборнік “Гусль добрагалосная”, што стала панегірыкам у сувязі з пачаткам праўлення Фёдара Аляксеевіча. На працягу лютага-сакавіка 1678 года працаваў над “Псалтыром рыфматворным”. Жнівень 1678 года – пастаўлена апошняя кропка над зборнікам “Вертаград мнагацветны”.


На апошнія гады жыцця С. Полацкага прыпадае стварэнне праекта вышэйшай навучальнай установы ў Маскве. Над неабходнасцю яе Сімяон задумваўся і раней, але цяпер яго ўстрывожыла пазіцыя, якую заняў патрыярх Якім. Справа ў тым, што ў 1679 годзе пры патрыяршай друкарні было заснавана грэчаскае вучылішча, названае Друкарскім. Якім меркаваў ператварыць яго з цягам часу ў вышэйшую навучальную ўстанову. Як быццам заставалася толькі радавацца. Але Полацкі, як нямногія, разумеў, што тым самым лёс расійскай асветы можа апынуцца ў руках тых, хто прытрымліваецца ў асноўным грэчаскай адукацыі, а гэта ў многім звузіць падрыхтоўку спецыялістаў. Ды і месца будучай акадэміі, на яго думку, зусім не пры друкарні, а пры Заіконаспасаўскім манастыры, прытым у спецыяльна ўзведзеным будынку. Ён распрацаваў падрабязны план навучання, згодна з якім павінны выкладацца дыялектыка, граматыка, паэтыка, філасофія, фізіка і іншыя важныя прадметы. Як гэта і рабілася ў лепшых заходніх універсітэтах.


Праект быў прапанаваны Фёдару Аляксеевічу, але царскага рашэння па гэтым пытанні Полацкі не дачакаўся. Ён адчуваў сябе ўсё горш і горш. Слабеў зрок, таму што шмат чытаў кніг. Ды і вымушаны быў гадзіны праводзіць каля друкарскіх станкоў, звяраючы адбіткі. Асабліва занядужаў летам 1680 года. Да таго блага адчуваў сябе, што не змог прысутнічаць на вянчанні Фёдара Аляксеевіча з Агаф’яй Грушэцкай 18 ліпеня. Не бачылі яго і за сталом у час святочнага абеду.


І тыя, хто радаваўся поспехам Сімяона, і яго зайздроснікі (а іх было нямала) зразумелі – Сімяон захварэў усур’ёз. Усе ж даўно звыкліся, што ў час найбольш важных момантаў ля самага цара садзіліся не вяльможныя, знакамітыя баяры, а сціпла апрануты чарнец.


Не стала Полацкага 25 жніўня 1680 года. Хавалі яго ў Заіконаспасаўскім манастыры. Фёдар Аляксеевіч загадаў Мядзведзеву зрабіць вершаваны надмагільны надпіс. Цяпер гэтыя пліты з эпітафіяй захоўваюцца ў філіяле Дзяржаўнага гістарычнага музея ў Маскве.


Пасля смерці Полацкага засталіся яго кнігі, найбагацейшая ў тагачаснай Маскве асабістая бібліятэка. Засталіся і добрыя думкі аб адукацыі народа, развіцці культуры. Але “муж дабраверны, царкве і дзяржаве патрэбны” ён “працаваў” на дзяржаву і тады, калі развітаўся з зямлёй і людзьмі. Праўда, адбывалася гэта не проста. Хоць праект аб стварэнні акадэміі цар і падпісаў, справа зрушвалася з месца няпроста. У 1682 годзе не стала і Фёдара Аляксеевіча. Толькі ў 1685 годзе, калі Мядзведзеў пазнаёміў царэўну Соф’ю з гэтым дакументам, да пытання вярнуліся зноў і першая ў Маскве вышэйшая навучальная ўстанова была адкрыта.


Актывізаваліся, аднак, і зламыснікі. Не сунімаўся і галоўны праціўнік Сімяона патрыярх Якім. Каб расправіцца з ім пасмяротна, ён выкарыстаў царкоўны сабор, што праходзіў у 1690 годзе. Кнігі Полацкага былі адданы анафеме, іх забаранялася згадваць як ерэтычныя. Патрыярх, па сутнасці, не хаваў радасці, што асветнік памёр: “Ужо бо не попусти ему праведный Божий суд чужемудренные новости в народ православный великорусский ввовдити, но вскоре смертная коса посече его”.


Ды час заўсёды ўсё ставіць на свае месцы. Сімяон Полацкі – Самуіл, сын Полацка – тут не выключэнне.


Заключэнне.


Шматгранная лiтаратурна-грамадская i асветнiцкая дзейнасць Сiмяона Полацкага, яго выдатныя здабыткi у галiнераспрацоукi новых паэтычных форм i жанрау у значнай ступенi падрыхтавалi далейшы iмклiвы рост рускай, беларускай, украiнскай лiтаратур. Яна з’явiлася той трывалай i плённай асновай, якая уплывала не толькi на сучаснiкау i паслядоунiкау пiсьменнiка, але i на увесь пазнейшы этап культурнага развiцця усходнеславянскiх народау.


Алеж аутары усiх кнiг, якiх мне удалося знайсцi, разглядаюць Сiмяона Полацкага як менавита рускага пiсьменнiка, паэта i г.д. Я не згодзен з iхняй кропкай погляду. Можна сказаць, што маю думку падцверджвае сам пiсьменнiк, якi усё жыццё лiчыу сябе беларусам i заусёды заставауся сапраудным патрыётам сваёй Радзiмы(гл.уводзiны). Я лiчу, што кожны знас, беларусау, павiнен ганарыцца такiм земляком.


Сп
i
сак л
i
таратуры:


1.) Татарский И. “Симеон Полоцкий (Его жизнь и деятельность)”


2.) Прашковiч М. ”Ciмяон Полацкi. Гiсторыя беларускай дакастрычнiцкай лiтаратуры. “


3.) Робинсон А. “Симеон Полоцкий и его книгоиздательская деятельность.”


4.) “Асветнiкi зямлi беларускай. Х-ХХст.” Энцыклапедыя.


5.) Энцыклапедыя гiсторыi Беарусi.


6.) Марцiновiч А. “Хто мы? Адкуль мы?”


7.) Лазарук М. “Гiсторыя Беларускай лiтаратуры. Гiстарычны перыяд.”

Сохранить в соц. сетях:
Обсуждение:
comments powered by Disqus

Название реферата: Симеон Полоцкий и его культурно-просветительская деятельность

Слов:3993
Символов:28849
Размер:56.35 Кб.