У тысяча дзевяцьсот восемдзесят восьмым го-дзе ў Мінску было створана гісторыка-асветніц-кае таварыства памяці ахвяр сталінізму «Марты-ралог БеларусЬ. Адным з ініцыятараў стварэння гэтага таварыства з'яўляўся Васіль Быкаў. Вы-ступаючы перад аўдыторыяй, шсьменнік сказаў: «Мабыць, найбольшае зло ў нашым жыцці — спрадвечнае наша бяспамяцтва... Але мы болей не хочам жыць, каб не памятаць як аб нашым го-нары, так і аб нашых ахвярах, нашых пакутн-іках. Урэшце прыйшоў час сказаць людзям праў-ду і зрабіць з яе пэўныя высновы...» I Васіль Быкаў сказаў. Праз год ён напісаў аповесць «Аб-лава», прысвечаную менавіта гэтай тэме. Праў-да, «Аблава»— не першы твор, у якім аўтар выкрывае сталінскія часы, але ў адрозненне ад іншых, гэты твор цалкам прысвечаны страш-ным старонкам з жыцця нашага народа ў перы-яд сталіншчыны. У цэнтры ўвагі адзін герой — Хведар Роў-ба, раскулачаны беларускі селянін, які паха-ваў у мерзлай зямлі пад Котласам каханую жонку Ганулю і любімую дачушку Волечку. Знясілены і знявечаны, у адных лахманах Хведар уцёк з лагера і, хаваючыся ад людзей, прыйшоў на радзіму. Не вярнуцца сюды ён не мог: занадта нястрымным было жаданне яшчэ раз пабачыць свае Нядолішчы. Усю дарогу Хведар думае аб сваім жыцці, стараецца зразумець, што дрэннага ён зрабіў для ўладаў, якія так жорстка расправіліся з яго сям'ёй? Але адказу не знаходзіць. Селянін упэўнены, што заўсёды стара