У драме «Раскіданае гаяздо» Янка Купала зна-ёміць нас з жыццём беларускай вёскі напярэ-дадні першай рускай рэвалюцьгі 1905 года. Жыц-цё было цяжкім і гаротным, бо капіталістычныя адносіны, якія нараджаліся ў краіне ў канцы дзевятнаццатага стагоддзя і на пачатку двацца-тага, прыводзілі да паўсюднага абеззямельвання сялянства. Разам з тым Я. Купала ў сваім творы адлюстраваў рэвалюцыйны настрой пера-давой часткі сялянства, якая не хацела сядзець склаўшы рукі і чакаць лепшага жыцця, а імкну-лася дабіцца гэтага жыцця са зброяй у руках.<BR>Сям'я Лявона Зябліка — тыповая вясковая сям'я таго часу. Зяблікі маюць сваю хату і не-вялікі надзел зямлі, які Лявон атрымаў у спад-чыну ад свайго бацькі. Ды вось бяда — малады паніч захацеў адабраць гэтую зямлю. Упэўне-ны ў тым, што праўда на яго баку, Лявон па-чынае судзіцца з панічом. На словы жонкі: «Ці з багатым беднаму судзіцца? Пакуль з багатага пух, то з беднага дух. Цэлыя вёскі такіх, як мы, з хат у поле вывозілі ад пасеваў, ад усяго дабра» — Лявон не звяртае ўвагі. Аднак, як і трэба было чакаць, суд заступіўся за памешчы-ка, а Лявону з сям'ёй было загадана ў кароткі тэрмін выселіцца з хаты. Для Лявона гэта было сапраўднай трагедыяй. «Сумленны жыхар, шчыры сявец», чалавек, які ўсё жыццё пра-рабіў на гэтай зямлі, з году ў год паліваў яе сваім потам, перацерусіў на ёй кожную грудач-ку, ён не мог уявіць свайго жыцця без гэтай зямлі. Даведаўшыся, што справа прайграна і зямлі яму ўжо не вярнуць, Лявон вырашае скон-чыць жыццё самагубствам. Зразумела, ён мог бы пайсці да паніча, пакланіцца яму,