Паказ у драме Янкi Купалы "Расiданае гняздо” пошуку героямi шляхоу змагання за шчасце, зямлю i волю. Растлумачыць сэнс назвы твора.
У драме паказана разарэнне i збядненне працоунага беларускага сялянства. Гэты твор аб рэвалюцыйных iмкненнях беларускага народа аб яго сацыяльных i нацыянхы спадзяваннях. Тэма "Раскiданага гнязда” узята з жыцця. У аснову сюжэта п'есы пакладзены канкрэтны гiстарычны факт, выпадак у сям'i Луцэвiчау. З аутабiяграфii Янкi Купалы вядома, што яго продкi доугi час арандавалi зямлю, якая належыла князю Радзiвiлу. Але па нейкiм прычынам ён адбiрае гэту зямлю у дзеда.
Падзеi у драме паказаны у 1905г., калi народныя масы узнялiся на змаганне за свае правы i свабоду. У п'есе ставiцца пытанне: дзе шляхi да свабоды i шчасця, дзе прауда, як выратаваць сям'ю ад галечы.
Лявон i Марыля шукаюць прауды з дапамогай закона. Яны прывыклi пакарацца i жывуць надзеяй на лiтасць, на справядлiвае рашэнне суда. Лявон – нястомны працаунiк, спагадлiвы бацька. Ён моцна i самаахвярна любiць сваю зямлю-кармiцельку, аддае ёй усе сiлы, не можа жыць без яе. Лявон лiчыць зямлю, на якой працуе, сваей уласнасцю. Яна належыць яму па праву спадчыны, перайшла ад дзядоу i бацькоу. Лявон лiчыць, што царсi суд узаконiць яго права на зямлю, якую хоча адабраць панiч, але дарэмна: суд i закон на баку памешчыка. У Лявона страчана апошняя надзея на справядлiвасць. Даведзены да роспачы i адчаю, Лявон канчае жыцце прыгубствам. Самагубства Лявона -- пратэст супраць несправядлiвасцi, але пратэст чалавека знясiленага жыццем, не здольнага больш супрацiуляцца эксплуататарам. Трагедыя Лявона у тым што
Жонка Лявона Марыля неяк нагадвае свайго мужа, але адрознiваецца вынослiвасцю, жыцце-устойлiвасцю, гэта мацi-пакутнiца. Шмат гора бачыла Марыля i мала радасцi. Непасiльная праца, беднасць, надарвалi яе сiлы, цяжкая хвароба прыкавала да ложка, але яна мужна пераносiць усе нягоды жыцця. Набожная жанчына бачыць свае гора i тламачыць гэта "божай карай". Негледзячы на усе гэта яна захавала душэуную мяккасць i спагадлiвасць, моцна любiць сваiх дзяцей. Яна хоча выхаваць iх i выратаваць ад смерцi. Мацi у адчаi, што трэба разам з дзецьмi iсцi на бадзянне па свеце. На вечныя мукi i здзекi. Яна сабе i дзецям шые жабрацкiя торбы. У характары жанчыны шмат цярпiвасцi i пакорлiвасцi. Мацi хоча прымiрыць Сымона з панiчам, угаворвае яго iсцi у панскi двор на службу. Але сын разумее свае жыцце па-iншаму. Ён лiчыць, што прымiрэнне з панiчам было б здрадай, адступнасцю, прынiжэннем чалавечай годнасцi. Вось чаму ён асуджае сястру Зоську за сувязь з панiчом.
Купала паказвае, як пад уплывам усяго перажытага: смерць бацькi, ганьба сястры, страта зямлi, разбурэнне гаспадаркi, размова з незнаемым, Сымон духоуна аднауляецца, расце яго сядомасць, змяняюцца погляды на жыцце. Цяпер ён разумее, што царскi закон не можа абаранiць iнтарэсау працоунага чалавека, "трэба ваяваць розумам, а не тапаром” i гютаму ён вучыць другiх. Сымон знаходзiць сваю сапраудную мэту у жыццi – уступае на рэвалюцыйны шлях барацьбы. Стаць на гэты шлях яму дапамагае незнаемы. Разам з iм Сымон iдзе на "вялiкi сход па бацькаушчыну” змагацца за агульныя iнтарэсы.