РефератыОстальные рефератыМеМесца i назначэнне жаночых вобразау у трылогii Якуба Коласа На ростанях

Месца i назначэнне жаночых вобразау у трылогii Якуба Коласа На ростанях

Месца i назначэнне жаночых вобразау у трылогii Якуба Коласа На ростанях

Узаемаадносiны Лабановiча i Ядвiсi, дачкi падлоучага Баранкевiча, адносяцца да лiку лепшых любоуных старонак беларускай прозы.


Можна сказаць, што, прыехаушы настаунiчаць, Лабановiч жыве прадчуваннем кахання. Прыгажосць, i у тым лiку прыгажосць жаночая, не пакiдае яго раунадушным.


Каханне Лабановiча да Ядвiсi пачынаецца калi не з першага позiрку, то, бадай, з першага знаемства. Ядвiся не такая прыгожая, як панна Марына цi Людмiла, але за тое -- настаунiк адчуу гэта адразу -- багацей душой, праявамi унутранага жыцця.


Лабановiч i Ядвiся толькi уступаюць у жыцце, таму iх каханне -- першае, нясмелае, юнацкае. I ён, i яна -- натуры дастаткова гордыя, каб паступiцца сваiм гонарам нават у iмя каханнЯ.Калi ж гаварыць пра Ядвiсю, то на яе псiхiку моцна падзейнiчала жорсткае абыходжанне, здзекi, якiя чынiу бацька над мацi, з-за чаго тая маладой сышла у магiлу. Таму у кожным мужчыне Ядвiся схiльна бачыць тырана, "гэрада".


Ядвiся -- шырокая, багатая, няурымслiвая натура, адна з тых дзяучат, якiя самi не баяцца зрабiць першы крок у каханнi. Раунуе яна настаунiка да паннау Людмiлы цi Марыны, па вясне заносiць у яго пакой букецiк кветак, прыладжывае у кнiгу запiску са шматзначнымi словамi "мiлы... дурань" (а потым выкрадае яе), першая цалуе настаунiка, не дазволiушы пацалаваць сябе.


Назва усяму гэтаму адна -- каханне. I усе ж не разгарэлася яно у страсць, не стала сiлай, якая б прадыктавала дзяучыне жыццёвае рашэнне. Iнтуiтыуна Лабановiч адчувае душэуную Ядвiсiну няустойлiвасць мiтусню супярэчлiвых пачуццяу, таму, баючыся абразы, надае сваiм прызнанням жартаулiвую форму.


Разумная, дасцiпная, прыгожая, Ядвiга часам здаецца калючай, аутар нават парауновае яе з калючай грушкай. На самой справе, яна вельмi добрая. Толькi многа гора бачыла у сям'i, каб быць бесклапотнай i вяселай, каб адразу раскрываць сваю душу перад людзьмi. У Ядвiгi прыгожая тугая каса, такая самая, як была у яе мацi. Аутар не шкадуе фарбау, каб перадаць духоунае i фiзiчнае хараство Ядвiгi. Перажываннi дзяучыны мы чытаем у яе разумных цемных ва чах, то вяселых, то гнеуных. Пiсьменнiк параноувае яе то з ластавачкай, то са спуджанай дзiкай птушкай. Ядзвiга можа адмовiцца ад шчасця, ад кахання, як бы цяжка гэта нi было, але нiколi не адмовiцца яна ад запаведнай мары аб незалежнасцi i сам

астойнасцi, ад намеру вырвацца на шырокi прастор жыцця. Пры першай жа магчымасцi яна назауседы пакiдае Цельшына, як нялегка было ей развiтацца з Лабановiчам са сваiмi марамi, i не бацька быу таму вiной. Колас пiша: "Яна сама так захацела".


Лабановiч пакiнуу Цельшынскую школу. Жыць у мясцiнах, дзе усе нагадвала Ядвiсю, першае, захлiснуушае усю iстоту, але няудалае каханне, ён не здолеу бы. Нават ад'ехаушы, чакае лiста ад Ядвiсi, пiша у Хатовiцкую воласць знаемаму памочнiку пiсара Дубейку. Лiста няма. Так закончылася першая i, скажам, вельмi значная старонка душэунай бiяграфii героя. Закончылася, як бачым, расчараваннем, але гэта далека не апошняе расчараванне, якое напаткае Лабановiча на жыццевых дарогах. Хто ж вiнаваты, што двое прыгожых, блiзкiх духоунымi iмкненнямi людзей не могуць сысцiся, абаранiць свае шчасце? Абставiны жыцця -- толькi такi можа быць адказ. Адна з прычын гэтаму: цяжкiя, пакутлiвыя умовы Ядвiсiнага жыцця у бацькавай сям'i, яе маладосць, жыццевая нявопытнасць.


Вольга Андросава -- прафесiйная рэвалюцыянерка, яна прайшла школу палiтычнай барацьбы. Аб гэтым сведчыць акрэсленасць яе палiтычных поглядау, аутарскi талент, добрае знаемства з канспiрацыяй. Андросава -- валявы чалавек, яе учынкамi кiруе адна страсть, адно перакананне: каб вызвалiць народ, трэба знiшчыць царiзм. Шлях да гэтага ляжыць праз рэвалюцыю.


Значнае месца у трылогii займае вобраз рэвалю цыянэркi Вольгi Андросавай. Гэта зусiм яшчэ маладая дзяучына, але акрэсленасць яе у палiтычных поглядау, агiтатарскi талент, што яна прайшла школу палiтычнай барацьбы. Сустрэчы i размовы Лабановiча з Андросавай робяць яе дзейнасць больш асэнсаванай i мэтанакiраванай. Лабановiч перадае Андросавой вопыт як лепш пачаць работу у школе. Яна вядзе гутаркi з Лабановiчам на палiтычныя тэмы. Андросава звяртае увагу Лабановiч на пытанне, над якiм ён не раздумау: дабро ён робiць народу, цi зло, забiваючы розум дзяцей, iх чыстыя душы усякаю казённай трухляцiнай. Яна дапамагла зразумець паражэнне Расii у руска-японскай вайне. Сустрэча Лабановiча з гэтай мужнай рэвалюцыянеркай была значнай падзеяй у яго жыццi, бо яна памагла Лабановiчу паверыць у рэвалюцыю, пераканала у неабходнасцi звязацца з падпольнай арганiзацiяй.


Вольга Андросава -- гэта лепшая прадстаунiцца той часцi iнтэлiгентнайнай Расii, якая сваей прапагандыстскай работай уносiла у свядомасць сялянства магчымасць класавай барацьбы.

Сохранить в соц. сетях:
Обсуждение:
comments powered by Disqus

Название реферата: Месца i назначэнне жаночых вобразау у трылогii Якуба Коласа На ростанях

Слов:684
Символов:4905
Размер:9.58 Кб.