Кузьма Чорны (К. З.) хоча паказаць Зосю, як чалавека новай калектывiзаванай маралi. Яна ненавiдзiць след уласнiцтва, якi духоуна калечыу чалавека i ператварыу у раба рэчау, раба зямлi. А носьбiтам уласнiцтва з'яуляецца Мiхал. Аднак паводзiны i учынкi герояу, калi ацэньваць не прадузята, на кожным кроку пярэчаць аутарскай характарыстыцы. Сапрауды, Зося не упэунена, што Мiхал прысвоiу знойдзеныя грошы. Тым не менш, яна не паведамляе пра свае падазрэннi следчым органам. Да апошняга часу мы аценьваем Зосiн учынак як выкананне грамадзянскага абавязку, але фактычна гэта быу данос, i, як данос, ен патрабуе адпаведнай аценкi. Паводле логiкi свайго характару Зося – носьбiт iдэi камунiзма -- павiнна была добрым шчырым словам пераканаць Мiхала аб тым, каб ен сам здау знойдзеныя грошы. На такi учынак у Зосi не хапiла нi унутраных сiл, нi здольнасцi, а галоунае -- яна не верыла у духоуныя магчымасцi Мiхала. Бясспрэчна, не выклiкае сумлення вiна Мiхала. Сваiм учынкам ен нанес шкоду дяржаве, бо затрымау будаунiцтва. Мiхал заслугоувае пакарання. Вось Зося дае параду Кандрату Назарэускаму, як лепей нацiснуць на Мiхала, каб ён сказау прауду, што украу грошы. Следчы паслухау Зосiных парад i зрабiу вывад: "Калi вы не раскажыце прауду, то я пастаулю абвiнавачванне, што вы аграбiлi банк". Iнакш кажучы, следчыя дабiлiсь прызнання Мiхала насiллем (тэрорам). Далей, калi Назарэускi дае Зосi заданне знайсцi схованныя грошы, i яна пачала iх старанна шукаць i не знайшла, то варожасць да Мiхала узмацнела у ёй. Зосi даруецца усе. Яна можа лiчыць вiнаватым таго, чыя вiна нават не даказана. Яшчэ, на працягу твора, можна зауважыць, што Зося з цягам часу (паступова) становiцца абыякавай да зямлi. Для яе такая праца звязана з хутарам, з Мiхалам, з будаунiцтвам уласнай хаты. Вось што гавараць пра Мiхала, калi ён трапiу у лагер, ён узяуся за работу, маючы у ёй найвялiкшую асалоду: "Што ж гэта за вораг народа, якi свае шчасце бачыць у працы!” Галоунае у характары Мiхала -- гэта жаданне i уменне працаваць. Зося пайшла за яго замуж, бо, як сама прызнаецца, паважала у iм працавiтасць. Суд над Мiхалам -- гэта не трагедыя пэунага чалавека, бо судзяць Мiхала не толькi "за прысвоеныя грошы, але i як хутаранiна, аднаасобнiка, якi не хацеу падпарадкоувацца загадам, а спрабавау пайсцi сваiм шляхам”.
МIХАЛ ТВАРЫЦКI. Рос у беднай сялянскай сям'i. Рана давялося узяць на сябе ролю кармiльца. Абурэнне супраць уцiску i здекау, якiх Мiхал нямала зазнау ад кулака, саступае месца зайздросцi да яго багацця. Хiтрасць да Скуратовiча Мiхал хоча ператварыць у сродак для нажывы. Падзеi разгор
Мара Мiхала набыць сваю гаспадарку збыласс. Набыу ён каня, карову, а галоунае -- зямлю, паставiу хату, гумно. Мiхал не бачыць прасветлыя гадзiны з-за працы, а працаваць ён любiу i умеу. Багацце не прыносiць яму радасцi. Мiхал па-бацькоуску клапоцiцца пра лес маленькай дачкi. Аднак гэтае пачуццё у яго нейкае хваравiтае. Ен назапашвае дабро на "чорны” дзень. Тварыцкi разучыуся радавацца, смяяцца, любiць. Абмежаванасць iнтарэсау i iмкненняу Тварыцкага асаблiва добра вiдаць на фоне стваральнай працы народа. Павевы новага дня не даходзяць да свядомасцi Мiхала. Былы кулацкi парабак баiцца адкрыта зiрнуць на свет. Ен носiць маску прынiжанасцi, каб выпрошваць дапамогу у дзяржавы. Знайшоушы украдзеныя з банка грошы, Тварыцкi прысвоiу iх. Сам таго не усведамляючы, Тварыцкi робiцца сляпым памагатым ворагау. Спосаб жыцця Тварыцкага прыводзiць яго на лаву падсудных. Паступова ен вызваляецца ад змрочнай фiласофii. Герой сам парвау сувязi з грамадствам, з людзьмi, здаецца, але не, такiе сувязi есць -- гэта яго праца. Ен нават заслугоувае павагу за свае працавiтыя рукi. Але гэта яшчэ няпоуная перамога Тврыцкага-чалавека над Тварыцкiм-уласнiкам. На прыкладзе жыцця Тварыцкага пiсьменiк паказвае, як уласнасць, прага да нажывы адбiрае ад яго радасць i шчасце, ператварае яго iснаванне у суцэльную пакуту.
Мiхала i Зосю напаткалi у жыцi аднолькавы лёс i доля. Зося з малых гадоу працавала на хутары Скуратовiча, каб памагчы сям'i. У Тварыцкага памiрае бацька, Зося таксама перажывае трагедыю: Скуратовiча сын забiвае яе бацьку i брацiка. Сваiмi характарамi, поглядамi на жыцце, сваiмi iмкненямi яны разняцца. У характары Зосi праудзiвасць -- кулаку не удаецца з ёй хiтраваць. Не выходзiць спроба задобрiць Зосю. Яна выкрывае падман Скуратовiча -- паказвае камiсару, дзе схавана кулацкае жыта. Зося спагадлiвая, умее адчуваць чужы боль i гора, погляд яе на свет шырэйшы, iмкнецца пазнаць жыцце ва усей яго складанасцi. Зося змагаецца за Мiхала, хоча ададзiць тое добрае, што было у яго душы i што вынiшчыла прага да багацця. Яна жыве цяжка i падчас пакутлiва. Але ведае i радасць, у яе расце дачка. У Зосi многа шчырых сяброу Свет яе духоуных iнтарэсау шырокi i разнастайны. На будоулi, у калетыве яна знаходзiць чалавечае шчасце. Заслуга Зосi у тым, што яна дапамагла Мiхалу вярнуцца да людзей пасля таго, як столькi гадоу адбiрау шчасце i радасць у сабе i сям'i.