(К. Крапіва «Хто смяецца апошнім» ) На ўроках беларускай літаратуры мы пазна-ёміліся з камедыяй Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім». У сваёй п'есе драматург раскрывае перад чытачом не толькі канфлікт паміж невуцтвам, ашуканствам, кар'ерызмам і адукаванасцю, сумленнем, але і паказвае атмас-феру, у якой даводзілася жыць людзям у трыц-цатыя гады. Чытаючы камедыю, мы бачым, як у той час нават бязвінны чалавек, сумленны гра-мадзянін мог зрабіцца здраднікам, «замаскіра- ваным ворагам» пасля плётак і інтрыг спрытнага паклёпніка ці інтрыгана. Прыкладам чалавека, які дзеля дасягнення ўласных мэтаў здольны скарыстаць іншых лю дзей, з'яўляецца адзін з герояў п'есы Крапі вы — кар'ерыст і невук Гарлахвацкі. Ён пра цуе на пасадзе дырэктара навукова-даследчага інстытута геалогіі. Але ўжо з першых старо нак п'есы мы бачым, што да навуковай дзей насці гэты чалавек не мае ніякага дачынення. Гарлахвацкі толькі тым і займаецца, што ўладкоўвае свой кабінет і бавіць час са сваёй ка-ханкай Зіначкай Зёлкінай. Тут жа мы дазнаём-ся, што дыплом вучонага і адказную пасаду лму дапамаглі набыць ягоныя сябры. Але ў інстытут прыйшоў ліст з патрабаваннем спісу навуковых прац кіраўніка ўстановы. Гарла-хвацкі апынуўся перад пагрозай выкрыцця. Аднак і тут гэты прайдзісвет знаходзіць выйс-це: «Зрабіць так, каб Туляга і нават сам Чарна-вус былі тут у мяне на паслугах... на іх спінах у вялікія вучоныя ўехаць».Каб здзейсніць свой план, дырэктар развівае актыўную дзейнасць: збірае плёткі, хлусню, карыстаецца дапамогай паклёпніка і падхалі-ма Зёл
яны не ворагі. Затое Гарлахвацкі — невук, прайдзісвет і кар'ерыст — адчувае сябе вельмі вольна. Але ўсе гэтыя непаразуменні адбыва-юцца да пэўнага часу. Пасля дакладу, якім Туляга помсціць свайму крыўдзіцелю, на па-верхню выходзіць увесь бруд Гарлахвацкага. Гэты прайдзісвет паўстае перад намі ў вобразе «свінтуса грандыёзуса». 3 Чарнавуса і Тулягі была знята пляма «ворагаў народа». Сваім творам К. Крапіва дапамог нам зразу-мець тое страшнае становішча, у якім апыну-ліся ўсе нашыя суайчыннікі ў трыццатыя гады. Даў зразумець нам, як лёгка было ў той час прынізіць чалавека, а то і ўвогуле — ад-няць у яго жыццё. I разам з тым вучыць нас быць сумленнымі перад сабой і людзьмі, вы-крываць невуцтва, кар'ерызм і ўсе адмоўныя рысы чалавечага грамадства.