Раман У. Караткевiча "Каласы пад сярпом тваiм” (1968) прысвечаны адной з гераiчных старонак беларускай гiсторыi -- перыяду падрыхтоукi паустання 1863г. Раман складаецца з дзвюх частак. У першай ("Выйсце крынiц") даецца кароткая характарыстыка палiтычнага i грамадскага жыцця напярэдаднi рэформы 1861г., апiсваецца голад Беларусi. Акрамя таго, расказваецца пра дзiцячыя i юнацкiя гады князя Алеся Загорскага.
Бацькi аддаюць яго на "дзядзькаванне” -- выхаванне у сялянскую сямью Кагутоу. Такое выхаванне зблiзiла Алеся з простымi людзьмi, народным жыццём, мовай беларусау i iх традыцыямi. Можа, па гэтай прычыне сваю прамову у дваранскiм клубе князь гаворыць па беларуску. Другая кнiга ("Сякера пры дрэве") расказвае пра вучобу Алеся у Пецярбургскiм унiверciтэце, удзел у падпольнай арганiзацыi "Агул", пра сустрэчы з К.Калiноускiм, пра сялянскае паустанне на чале з Корчакам. Дзеянне рамана завяршаецца у 1861г., калi цар адмянiу прыгоннае права.
Алесь -- адзiн з прадстаунiкоу прагрэсiуна настроенай шляхты. Яшчэ да адмены прыгоннага права ён дае волю сваiм сялянам. У вобразе Алеся увасоблены лепшыя рысы грамадска-культурных дзеячау мiнулых часоу, для якiх радзiма была найдаражэйшы
Аднауляючы для чытачоу падзеi больш чым стогадовай даунасцi, перыяд, калi неабходнасць сялянскай рэформы дыктавалася самiм жыццём. У. Караткевiч iмкнууся гiстарычна падыходзiць да асвятлення падзей 1863г. Ён аналiзавау iх сацыяльна-эканамiчную сутнасць, iх гiстарычнае значэнне для лёсу бел. народа, iх уплыу на далейшае развiццё нацыi. Пры гэтым характэрнай асаблiвасцю твора выступае аутарскае разуменне гiсторыi як працэсу, у якiм дыялектычна узаемазвязаны гiсторыя, фiласофiя, эстэтыка i публiцыстыка.
Сваю увагу пiсьменнiк канцэнтравау на наступных асноуных напрамках. Па-першае, гэта мастацкi аналiз побыту, сацыальна-палiтычнай атмасферы жыцця прыдняпроускага дваранства, перадавых (Вежа) i рэакцыйных (Кроер) яго плыней, якiя у многiх вызначалi i поспехi, i няудачы паустаушых сялян; па-другое, гэта прыход да паустання 1863г. прадстаунiкоу перадавога бел. i польскага дваранства (сюжэтная лiнiя прадстаулена Загорскiм, Калiноускiм i Серакоускiм); па-трэцяе, перарастанне неасэнсаваных стыхiйных выступленняу сялян у арганiзаваную барацьбу супраць прыгнятальнiкау (распрацоука вобразау тут вядзецца па лiнii Кагуты-Корчак); па-чацвёртае, паказ жыцця высокiх палiтычных колау.