У дванаццатым стагоддзі на полацкай зямлі жыла жанчына, імя і дзейнасць якой вякі да-неслі да нас. Звалі яе Ефрасіння Полацкая. Імя Ефрасіння дзяўчыне далі ў час хрыш-чэння. А да гэтага звалі Прадславай. Прадсла-ва была ўнучкай полацкага князя Усяслава, дачкой яго малодшага сына Георгія. 3 маленства дзяўчынка вылучалася розумам і незвычайнай цягай да ведаў. Ніякія цацкі не вабілі яе так, як кніжкі. Падрастаючы і ўваход-зячы ў дзявочую прыгажосць, Прадслава не станавілася раўнадушнай да кніжнай навукі. Акрамя таго, яна шмат часу аддавала малітве. Кожны год прыбаўляў Прадславе мудрасці і хараства. Аб яе прыгажосці слава ішла далё-ка за межы Полацкага княства. А калі дзяў-чкне споўнілася трохі болып за дзесяць год, да яе бацькі сталі прыязджаць сваты. Унучка полацкага князя прыгажуня Прад-слава магла разлічваць на самага багатага і пры-гожага жаніха. Але гэта яе зусім не вабіла. Ужо ў дванаццаць год яна зразумела, што сла-ва самых прыгожых і багатых жанчын закан чваецца разам з іх смерцю. А яна марыла за-стацца ў памяці людзей на вякі. Усё сваё далейшае жыццё Прадслава выра-шыла прысвяціць Богу. У тайне' ад бацькоў дзяўчына пастрыглася