Тэма народнага таленту характэрна як для фальклору, так і для мастацкай літаратуры. У вобразах песняроў, музыкаў, мастакоў увасоб-лены таленавітасць беларускага народа, яго прага да свабоды. Беларуская зямля заўсёды славілася людзьмі, якія ўшаноўвалі сваім ма-стацтвам працавітасць і майстэрства, свабода-любства простага народа. Найбольш знаёмыя з гэтай тэматыкі паэмы Я. Купалы «Курган» і Я. Коласа «Сымон-музыка». Як і яго вялікія папярэднікі, Максім Танк творча перапраца-ваў старажытныя легенды аб песнярах, у якіх народ увекавечыў памяць аб сваіх заступніках. Дзеянне паэмы «Люцыян Таполя» адбываец-ца ў часы сярэднявечча, калі царква мела неаб-межаваную ўладу над чалавекам. Адступіцца ад устаноўленых ёю догмаў бьшо немагчыма. Спро-бы чалавека з народа разбурыць гэты закаснелы парадак жорстка караліся як святатацтва. Галоўны герой — майстар разьбы па дрэве Лю-цыян Таполя — уступае ў канфлікт з усемагут-ным біскупам Сямашкам. Смяротны грэх Та-полі заключаўсяў тым, што ён «будаваў капліцы і крыжы, выразаў апосталаў, прарокаў болып падобных да сялян смаргонскіх, да вілейскіх лесарубаў, рыбакоў». У якасці мадэляў для сваіх твораў Максім Танк браў жывых, добра знаё-мых яму людзей. Цара Ірада, які сімвалізуе жор-сткасць і вераломства, ён спісаў са свайго пана. А прасвятую Багародзіцу паказаў падобнай да вясковай прыгажуні Тэклі, якую кахаў. Двух мядзельскіх мужыкоў — Сцяпана з Харыто-нам — «выразаў у постаці анёлаў». Слых аб незвычайных героях навагодняй бат-лейкі дайшоў да біскупа Сямашкі, які па зако-нах феадальнага грамадства вёў нагляд за ду-шамі веруючых, нават кантраляваў мастацкую фантазію, сам вырашаў, што ў ёй ад Бога, а што ад д'ябла. Гневу святога айца не было межаў. I прыгавор, які вынес Сямашка Люцыяну, быў надзвычай суровы