Кароткі змест:
Пачатак паэмы - смутак і радасць лірычнага героя ад вяртання ў родныя мясціны. Свет не змяніўся, вёска, як і раней, "зрошвае потам надзеі палоскі, а зло не знікае..." Лірычны герой бачыць знаёмыя дрэвы, буслянкі, крынічку, але ўжо "другая па воду збягае дзяўчына", "равеснікаў многіх зямліца пакрыла". Стары селянін арэ поле. Падганяе спрацаванага, стомленага, як і сам, каня. Год выдаўся неўраджайным. Стары пазычыў у пана насенне, а разлічыцца няма чым. Некалі Таміла бьгў першым гаспадаром у ваколіцы, Яго багаццю зайздросцілі, шапталіся, што ён чароўнік. Ад былога ў селяніна не засталося нічога. 3 унукамі беднасць прыйшла на астатак, Расселася ў хаце і з'ела ўсё скора: Гумно як падмецена, пуста ў каморы I хлеба апошні ўжо бохан пачаты; Сабака, і кот, і Пярэсты, вядома, - Увесь твой набытак... Стары Таміла вяртаецца з канём у вёску. Ужо сцямнела, нежыццёвая цішыня вакол, толькі чуцен голас Кандрата, які збірае нядоімкі. Тамілу няма чым плаціць, няма чаго везці ў горад на продаж. Селянін ідзе раніцой да пана, каб той пачакаў да новага ўраджаю. Пан уважл
Цёмным яшчэ ранкам Таміла выправіўся ў няблізкую дарогу. Горад агаломшыў старога, чалавечы натоўп "папхнуў, закружыў і панёс яго ў тлуме". На гэты тлум і мітусню са стромай гары горада пазірае замак, які многа пабачыў на сваім вяку. Ён памятае мінуўшчыну. Сучаснасць, у параўнанні з ёй, здрабнела і змізарнела. Старому селяніну яго безадказны памочнік і таварыш, сведка ўсіх няшчасцяў, што абрынуліся ў апошнія гады, здаецца бясцэнным ("золатам можна асыпаць такога"). Аднак пакупнікі і проста гледачы "знаходзяць не вартасці - бачаць заганы" каня. Урэшце Пярэстага Таміла прадае цыганам. У карчме, замачваючы барыш, селяніна абакралі. Тамілу няма з чым вяртацца дамоў, дзе чакаюць галодныя ўнукі. У роднай хаце не ведаюць, што сталася з гаспадаром. Сумную навіну прыносіць у вёску Паліца, які быў у горадзе, і пачуў, якое няшчасце напаткала Тамілу.