РефератыОстальные рефератыВоВобраз роднага краю малюнкі беларускай прыроды ў паэме Якуба Коласа Новая зямля.

Вобраз роднага краю малюнкі беларускай прыроды ў паэме Якуба Коласа Новая зямля.

Ёсць важныя дзве часціны, з якіх складаецца жыццё і яго глыбокі сэнс і хараство — чалавек і прырода... Прырода — найцікавейшая кніга, якая разгорнута прад вачыма кож-нага з нас... Чытаць гэту кнігу, умець адгадваць яе мнагалучныя на-пісы — хіба ж гэта не ёсць шчасце? Я. Колас Паэма «Новая зямля» не выпадкова лічыцца энцыклапедыяй сялянскага жыцця. На яе ста-ронках аўтар па-майстэрску, з веданнем справы апісаў побыт, працу, занятак селяніна, расказаў пра сялянскія будні і святы. А яшчэ гэты твор лічаць энцыклапедыяй беларускай прыроды. Ні ў якім іншым творы так падрабязна і дэталёва не апісаны луг, поле, лес, прычым, у розныя поры шда. Чытаеш паэму і ствараецца ўражанне, што сапраўды пабываў у кожным з апісаных аўтарам куточкаў. Каб даказаць, якое вялікае патрыятыч-на-выхаваўчае значэнне мае паэма, не лішне пры-гадаць аб ёй словы Я. Брыля ў нарысе «Мой род-ны кут...»: «Бачыў я тады — пакуль што адзін раз у жыцці, — як самы просты, ледзь пісьмен-ны чалавек плакаў над кнігай паэзіі. Не забыцца пра той журботны, цьмяны прадвясновы дзень, пра прасвятлелы воблік шэрага рабацягі, які, чы-таючы ўголас, па складах, трымаўся, як дзіця за бацькаву руку, парэпаным пальцам за кожны радок — каб, не дай Бог, не разлучыцца з тым род-ным светам, без якога так натамілася, так збале-ла яго шчырая душа!» «Новая зямля» пачынаецца словамі, якія ідуць з самага сэрца, з самых патаемных куточкаў па-этавай душы: Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы!.. Перад намі разгортваецца цудоўная прыро-да Наднямоння. Вось разам з аўтарам мы пе-раступаем па мосціку «крынічкі вузенькае ложа», бачым дружную чародку дубоў, мала-дых буслікаў, якіх «пачынаюць вабіць далі...». Прырода ў паэме адухоўленая і быццам жыве сваім жыццём, яна выказвае настрой чалаве-ка, па

чуцці аўтара. Прырода — месца працы і адпачынку любімых герояў Коласа. Паэт вельмі любіў лес, ведаў адметнасць кожнага дрэва паблізу сваёй сядзібы. Таму ў першым раздзеле аўтар апісвае лес і асобныя дрэвы так, што яны быццам стаяць перад на-шымі вачыма, ды мы яшчэ й спрабуем пад-слухаць іх размову: Каля пасады лесніковай Цягнуўся гожаю падковай Стары, высокі лес цяністы. Тут верх асіны круглалісты Сплятпаўся з хвоямі, з дубамі, А елкі хмурымі крыжамі Высока ў небе выдзялялісь, Таемна з хвоямі шаптпалісь. Вельмі дакладна, яркімі дэталямі паэт ма-люе луг, які шырока раскінуўся па абодва бакі Нёмана. Чытаючы радкі, прысвечаныя лугу, я ўяўляю сябе сярод мурожных траў, адчу-ваю пахі сонца, травы, лёгкія павевы цёплага ветрыку: Эх, луг шырокі! Як жывы ты, Праменнем сонейка заліты, Увесь стаіш перад вачыма... Я. Колас любіў і навальніцу, тую, што бы-вае на Беларусі, у якой «чуецца моц і прас-тор». Любіў сенакосную пару, калі і самому можна пазавіхацца з касою. Паэт упэўнены, што ва ўсім свеце няма рэчкі, прыгажэйшай за яго родны Нёман. Я. Коласа радуе і адвеч-ная прырода, і тая, да якой дакранулася рука чалавека-стваральніка. Калі паэт бачьіць неса-браны ўраджай, няскошаныя лугі, то яму ста-новіцца сумна: дзе ж гаспадар, чаму не прый-шоў сабраць дары, якія паднесла яму прырода? I наадварот, на душы ў паэта радасна і весела, калі ў пару сабраны ўвесь ураджай. Ды хіба можна прыгадаць усе радкі, пры-свечаныя Коласам прыродзе? Зразумела, нельга. Ды й гэта не абавязкова. Галоўнае — зрабіць правільную выснову. Якуб Колас пакінуў нам, сваім нашчадкам, запавет: любіць і ахоўваць прыроду, разумна выкарыстоўваць яе багацці, ствараць вакол сябе прыгожае, захапляцца дзіўным хараством, што знаходзіцца вакол нас, але якое мы не заўжды ўмеем заўважыць і ацаніць.

Сохранить в соц. сетях:
Обсуждение:
comments powered by Disqus

Название реферата: Вобраз роднага краю малюнкі беларускай прыроды ў паэме Якуба Коласа Новая зямля.

Слов:543
Символов:3548
Размер:6.93 Кб.