РефератыОстальные рефератыНаНарод у трылогii Якуба Коласа На ростанях. Iдэйна-мастацкая роля вобразау сялян-палешукоу.

Народ у трылогii Якуба Коласа На ростанях. Iдэйна-мастацкая роля вобразау сялян-палешукоу.

Усей сiстэмай вобразоу Якуб Колас (Я.К.) пераконвае нас у тым, што кожны чалавек павiнен жыць адным жыццем са сваiм народам, што адрыу азначае страту чалавечых якасцей. У простых людзей Лабановiч знаходзiць працавiтасць i патрабавальнасць да сябе, добрасцi i чуласцi у адносiнах да другiх, што уяуляе народ у трылогii.


Асаблiвае захапленне пiсьменнiка выклiкаюць старыя дзяды "аздобленыя” сiвiзною, маршчынамi. Гэта былi самавучкi-аграномы. ”Тлумачальнiкi” розных прыгод жыцця, яны ведалi у якi дзень, нават у якую часiну, трэба выходзiць з сахой у поле, пры якiх умовах сеяць тую цi iншую зважыну. Iм досыць пабачыць першыя выраi жураулеу, каб сказаць, якi будзе авес. Мiмаволi прыходзiць думка аб тым, як бы маглi развiцца гэтыя здольнасцi людзей пры спрыяючых умовах. Але царскi урад не быу зацiкаулены у паляпшэннi умоу жыцця народа, у пашырэннi асветы.


Амаль усе палешукi былi непiсьменны, а стараста вескi Цельшына -- Раман Круглы, якому даводзiлася разносiць павесткi або лiсты, вымушаны складваць iх у пэуным парадку, каб запомнiць. З вялiкiм смуткам у сэрцы расказвае Колас аб цяжкiм жыццi сялян. Як тужлiвая песня, льецца скарга дзеда Марцiна на горкую долю працоунага чалавека: "Арэндная плата павышана, а плацiць няма чаго, няма простаму чалавеку нi волi, нi разгону".


Асаблiва цяжкiм было становiшча жанчын. Я.К. паказвае цяжкi лес старушкi Ганны, усе яе жыцце -- гэта пакуты i страх за заутрашнi дзень. Акрамя сацыяльнага нацiску, яна цярпела i здзекi мужа-п'янiцы. Працавiтасць i старанне старушкi Ганны абараняюць яе ад крыуды. Пасля размовы з Лабановiчам Ганна плача ад радасцi, што ён дазволiу застацца у школе. Тыповым прадстаунiком свядомай часткi сялян з'яуляецца Аксен Каль. Ён не можа спакойна глядзець на цяжкае становiшча сялян. Ён упэунены, што можна знайсцi прауду, калi узяцца за яе пошукi. Асаблiва яго хвалюе справа аб затонках, якiя прыбрау у свае рукi пан Скiршунт. На працягу тых гадоу, калi ён судзiуся з панам, дабiвауся ён прауды, i пераканауся, што усюды пан цягне за панам, але, ненавiдзячы паноу i чыноунiкау, Аксен Каль яшчэ верыць у цара. Пазбавiцца ад гэтай веры памагае яму Лабановiч.


Ствараючы вобраз народа, Я.К. падкрэслiвау лепшыя якасцi, уласцiвыя бел. характару: мужнасць i працавiтасць, дабрата i чуласць, мудрасць i назiральнасць, прыродны розум. Але галоунае, што убачыу пiсьменнiк у весцы -- гэта рост гневу i пратэст у глыбiнi сялянскiх мас, як наблiженне рэвалюцыйнай буры. Праз вобразы сялян Я.К. паказау сiлу i слабасць бурж-дэмакр. рэвалюцыi. Рост палiтычнай свядомасцi падцвердзiу гiстарычную закана мернасць уключэння сялян у вызваленчы рух.


Ужо на першых старонка трылогii узнiкае бурная спрэчка мiж Лабановiчэм i папом К

iрылам аб тым, як трэба адносiцца да мужыка. Для папа, як i для усiх хто мужыка абiрае "ён -- нiжэйшая iстота, якая сама вiнавата, што жыве у гразi i у цемнаце”. Для Лабановiча, як i для усiх, у каго балiць душа за чалавека працы, мужык заслугоувае самай высокай павагi за сваю працавiтасць.


Цяжка жылося сялянству у той час. Амаль усе сяляне былi непiсьменны, яны не ведалi календара i нярэдка збiвалiся з лiку дзен. Аутар паказвае застойнасць сялянскага быту. Сяляне не паддавалiся удзеянню новых людзей, неахвотна адкрывалi сваю душу чужому чалавеку. Праудзiва сказау пра становiшча сялян Лабановiч: "На мужыка прывыклi пазiраць, як на пчалу або на нейкую машiну, якая павiнна усе вырабляць, усiм даваць i яшчэ пры гэтым кланяцца i казаць: "Дзякую, што бераце". I усе так цi iначай бяруць ашуканствам. А мужыку многа далi? Паважаюць мужыка? Хто вiнаваты у тым, што ен неачесаны, цемны i жыве па-свiнску?”


Але разам з гэтым пiсьменнiк знаходзiць у сялян лепшыя чалавечыя якасцi: глыбокае пачуцце справядлiвасцi, умення па спачуваць чужому гору, жаданне дапамагчы у няшчасцi мудрасць, працавiтасць, назiральнасць i мужнасць. Вобразы сялян малююцца з любоу'ю. Малюючы знешнi выгляд аднаго з цельшынцау аутар дае абагульненне вобразу палешука: доугiя цемна-русыя валасы, светла-шэрыя вочы, сярэднi рост, шырокiя плечы, павольнасць руху, нейкая сур'езнасць выразу твара, як нельга лепей спасавалiся з агульным малюнкам палескай прыроды.


Надоуга запамiнаецца вобраз бабкi Мар'i, школьнай старажкi. Яна непiсьменная, пакрыуджаная лесам жанчына, але у яе чулае сэрца i спагадлiвая душа. Як блiзка прымае да сэрца каханне Лабановiча i Ядвiгi. Здаецца, што па вачах яна чытае настрой Лабановiча, калi нешта яго засмучала -- нявесела i ёй, калi яму весела, весела i ёй.


З вялiкай павагай да народнага вопыту малюе Я.К. вобразы старых палешукоу якiх ен называе жывымi летапiсцамi гiсторыi. Любуючыся iх фiзiчнай сiлай, пiсьменнiк захоплена расказвае пра дзеда, якi пад настрой кiдауся у прысядку, надзеушы на рукi жорнавыя камнi. Спачатку здаецца, што не зрушыць з месца жыцце палешукоу, што яны нiколi не падымуцца супраць экслуататароу. Але i у палескiя вескi урываюцца павевы часу. Такiм павевам быу з'езд настаунiкау. Сяляне душой адчулi, што з'езд самым непасрэдным чынам датычыцца iх i яны дапамаглi ахоуваць яго ад злога вока. Пад уплывам падзей веска усе больш i больш пазбауляецца патрыярхальнай адсталасцi. Подых рэвалюц. 1905г. дакацiуся да палескай вескi, падштурхнуу жыхароу Высокага i выгнау да актыуных дзенняу. Сяляне пiшуць петыцыю, у якой адкрыта гавараць пра справядлiвасць, пагрозу прымянення сiлы. Сяляне пачалi прабуджацца, расце рэвал. свядомасць белар. працоунага сялянства.

Сохранить в соц. сетях:
Обсуждение:
comments powered by Disqus

Название реферата: Народ у трылогii Якуба Коласа На ростанях. Iдэйна-мастацкая роля вобразау сялян-палешукоу.

Слов:795
Символов:5530
Размер:10.80 Кб.