РефератыОстальные рефератыКаКазкі жыцця людскога... алегарычныя апавяданні Якуба Коласа.

Казкі жыцця людскога... алегарычныя апавяданні Якуба Коласа.

Значнае месца ў творчасці Якуба Коласа займаюць алегарычныя апавяданні "Казкі жыцця". Яны пашырылі ідэйна-тэматычныя і жанравыя межы беларускай прозы, бо скандэнсавалі ў сабе алегарычнасць і філасофскую мудрасць прытчаў, павучальнасць баек, фантастычнасць казак, вобразнасць фальклорных твораў. Працаваў над гэтымі апавяданнямі пісьменнік практычна ўсё жыццё. Першае з іх ("У балоце") было напісана ў 1908 г., а апошнія ("Адзінокі курган", "Страказа", "Цвіркун") пазначаны 1955 г. Апавяданні пранізаны мяккім лірызмам, задумёнасцю, казачнай загадкавасцю, мудрасцю, роздумам аб чалавеку і яго жыццёвым прызначэнні, сэнсе чалавечага існавання. Пісьменнік імкнецца абагульніць разнастайныя жыццёвыя з'явы, раскрыць складанасці навакольнага свету, паказаць адзінства чалавека і прыроды ("Адзінокае дрэва", "Вадаспад", "На чужым грунце", "Камень", "Хмарка", "Тры браты", "Жывая вада"). У казках жывёлы і птушкі размаўляюць чалавечым голасам, дрэвы перамяшчаюцца ў прасторы, рачулкі, хмаркі, камяні, светлячкі жывуць, думаюць, па-філасофску разважаюць. Надзяляючы прыроду рысамі чалавека, Я. Колас у вершы-запеве да казак сцвярджае адзінства чалавека і Сусвету, бясконцасць і непарыўнасць жыцця:


Не ў адной толькі нашай душы Зерне ёсць хараства — Аб ім казку складае ў душы Колас нівы, трава. Не ў адным толькі сэрцы людзей Іскра праўды гарыць — Аб ёй песню пяе салавей, Аб ёй рэчка журчыць. У той песні, шырокай, як свет, Чутны ветрык і гром.. Дык прымі ж ты прывет, Свет бязмежны, мой дом.


Кожны герой казак стварае пэўны асацыятыўны вобраз, што звязана са шматвяковымі народнымі традыцыямі і ўяўленнямі. Так, дуб сімвалізуе мужнасць, вечнасць жыцця, крумкач — увасабленне чагосьці трагічнаг

а, матыль —легкадумнага, свіння — носьбіт такіх рыс, як абмежаванасць і тупасць. Белая Хмарка, што пакінула свой край і асудзіла тым самым сябе на бадзянне па шырокім свеце, увасабляе людзей "перакаці-поле", якія страцілі свае карані, згубілі бацькаўшчыну. Такіх людзей перасцерагае пісьменнік у казцы "Крыніца". Пакінуўшы свой край, Крыніца вярнулася на радзіму ў вобліку кропелек расы, якія ад прамянёў сонца высахлі і бясследна зніклі. Героем навелы "Супраць вады" з'яўляецца стары дзед, які панаваў над усім наваколлем. Адзіным жыццёвым клопатам яго было навядзенне парадку. Таму так пільна ахоўваў ён возера, каб стрымаць напор яго вады. Дарэмна возера спрабавала пераканаць дзеда, што "трымаць на прывязі" ваду нельга, як нельга стрымаць рух жыцця, развіццё прыроды. Грымнула навальніца — і вада змыла дзеда разам з умацаваннямі. Спыніць развіццё, прагрэс нельга ніякімі сіламі і сродкамі — такую думку праводзіць аўтар навелы. У пранізаных народнай мудрасцю радках "Казак жыцця" сцвярджаюцца агульнавядомыя і вечныя ісціны, якія ўспрымаюцца як коласаўскія афарызмы: "Лепш быць няшчасным, але відушчым, чымся шчаслівым, ды сляпым"; "Не воля аднаго, а воля ўсіх толькі і можа мець сілу і права"; "Гэты сум, гэтая туга — адвечныя спадарожнікі тых, хто многа разважае, хто жыве адзін з сабой, а можа і праўда — такое ўжо жыццё, што не дае задавальнення"; "I хто ведае: можа, чым часцей наведваюцца да нас нягоды, тым глыбей пачуванне цаны жыцця, тым ясней яго светлыя моманты". Кнігай жыцця называюць коласаўскія алегарычныя апавяданні "Казкі жыцця". Яны вучаць нас па-філасофску адносіцца да жыцця, прымушаюць выступаць супраць расліннага існавання чалавека, яго бяздзейнасці, духоўнай слепаты, заклікаюць жыць ярка і хвалююча.

Сохранить в соц. сетях:
Обсуждение:
comments powered by Disqus

Название реферата: Казкі жыцця людскога... алегарычныя апавяданні Якуба Коласа.

Слов:480
Символов:3671
Размер:7.17 Кб.