Рефераты → Остальные рефераты → Тэ → Тэма калектывізацыі ў творчасці Васіля Быкава Спроба аналітычнага параўнання
Тэма калектывізацыі ў творчасці Васіля Быкава Спроба аналітычнага параўнання
Пра калектывізацыю напісана многа. Беларускімі, рускімі, украінскімі і іншымі літаратарамі. Пісалі пра яе і гісторыкі. Здаецца, многія прыйшлі да вываду, што гэта была памылка, якая дорага каштавала нашаму народу: мільёны ні ў чым не вінаватых ахвяраў, высланых на Поўнач, у Сібір, на Далёкі Усход. Кінутых у халоднай тайзе на саракаградусным марозе. Пахаваных на невядомых яшчэ і цяпер могілках. Падарваныя эканамічныя асновы гаспадарання, калі сяляне развучваліся ў агульных гаспадарках любіць і шанаваць зямлю, даглядаць грамадскую жывёлу. Не выпадкова ж сёння стараюцца (больш актыўна ў Расіі) развіваць іншыя формы гаспадарання на зямлі — арандатарства, аднаасобніцкае гаспадаранне, сямейны падрад і г.д. Адбываецца вяртанне да мінулага, калі так званыя «кулацкія гаспадаркі» ў многім забяспечвалі патрэбы дзяржавы ў хлебе. I самае страшэннае, на думку многіх гісторыкаў, што калектывізацыя па-сталінску, прымусовая раз'яднала, а не аб'яднала людзей, пасварыла бацькоў і дзяцей, родных братоў, суседзяў, нарадзіла варагаманію, прывяла да масавых рэпрэсій, да зайздрасці і падхалімажу. Людзі маральна разбэшчваліся таму, што кожны стараўся выжыць ва ўмовах такіх, без якіх нельга было абысціся. Не выпадкова ж гераіня быкаўскай аповесці «Знак бяды», камбедаўка Сцепаніда Багацька ніяк не можа даўмецца, як можна так, каб ненавідзеў, выдаваў уладам свой свайго. Вынікі сталінскай калектывізацыі адчувальныя і сёння, калі з вуснаў не аднаго калгасніка 90-х гадоў мы чуем афарызм: «Усё вакол калгаснае — усё вакол маё». Без сумлення і разбору, можа, прывучаныя да гэтага нявыплатамі па некалькі месяцаў зарплаты, колісь самыя сумленныя і высакародныя людзівяскоўцы цягнуць усё, што толькі можна з'есці, прадаць, «загнаць» на гарэлку. Да вайны беларускія пісьменнікі Міхась Зарэцкі ў нарысах «Падарожжа на новую зямлю», «Лісты ад знаёмага», рамане «Вязьмо», Кузьма Чорны ў аповесці «Смага» паказалі «перагібы» калектывізацыі, асудзілі тых калек тывізатараў-інквізітараў, якія паставілі вышэй за ўсе тэмпы, выкананне тэрмінаў прымусовага заганяння ў новае жыццё. Гэтыя людзі — Пацяроб, Карызна, Віктар Лагіза — не паважалі чалавека, селяніна, лічылі яго калёсікам чарговай кампаніі. Пацяроб з рамана Зарэцкага выхваляўся на сходзе перад народам пісталетам у новай кабуры. Яго слых успрымаў яе парыпванне як цудоўную музыку. 3 пісталетам, са зброяй ёй заходзіў у хаты, дзе выбіваў згоду чарговых ахвяраў на ўдзел у новым жыцці. Ён нават арганізаваў групу падтрымкі сярод дзяцей-падлеткаў, якія дакладвалі, дзе знаходзяцца гаспадары зачыненых хатаў. Герой рамана «Вязьмо», дзівак і мясцовы вынаходнік Галілей нават песеньку сачыніў пра сталінскую калектывізацыю, у якой асноўную нагрузку нясуць словы пра тое, што «лягуць мёртвых цел пракосы» і пацякуць па зямлі рэкі крыві. Не можа ніяк настроіцца на нармальнае жыццё сапраўдны гаспадар Мікалай Цішкевіч з аповесці Кузьмы Чорнага «Смага». Той аповесці, што чамусьці была «забыта» даследчыкамі, доўгі час не перадрукоўвалася. Таму што абкладваюць яго, аднаасобніка, велізарным цвёрдым падаткам, у Мінскім педтэхнікуме прымушаюць яго дачку Алёнку адмовіцца ад роднага бацькі. Ды не адмовілася тая, праз восеньскую сцюжу і цемру пехатою дайшла да роднага дома, кінула ўсё, каб толькі не пакутаваў яе самы родны чалавек. Ці не нагадвае гэтая гісторыя нам падобную гісторыю з аповесці Васіля Быкава «Аблава»? Толькі ў той гісторыі сын Хведара Роўбы Міколка становіцца сакратаром райкома партыі, адракаецца ад бацькі, маці, сястры, раскулачаных і высланых на Поўнач. А калі адзіны ўцалелы бацька вяртаецца патаемна ў родныя мясціны, узорны партыец-сын наладжвае на яго аблаву, як на ваўка, заганяе ў балотную твань. I каб той не адпусціў куст, за які трымаўся, і не знік назаўсёды ў багне, што, як піша мастак слова, «заўсёды ўмела хаваць сваю тайну», ён мог бы стаць перад вачыма сваёй «роднай крывінкі» на допыце. Алёнка не прадала свайго бацьку. Міколка — прадаў. Вось яна — праўда суровага даваеннага жыцця
ў творчасці розных пісьменнікаў. Адны жылі да вайны і ў вайну. Другія — Быкаў і Мележ — ужо пасля вайны. Але думалі ў многім аднолькава. Аднолькава перажывалі драму, трагедыю народа, якому не было куды дзецца, як выконваць чарговыя дырэктывы. Іван Мележ крыху раней за Быкава ўзяўся паказваць'калектывізацыю на Палессі ў раманах «Подых навальніцы» і «Завеі, снежань». Аднак яго падыход да праблемы і вырашэнне яе нагадваюць падыход Зарэцкага і Чорнага. Я сваю думку хачу развіць. Справа ў тым, што Мележ не ўзняўся да асуджэння калектывізацыі ў цэлым, не паказаў яе як генацыд супроць вясковага насельніцтва. Падобна папярэднікам, ён асудзіў (праўда, больш катэгарычна, рэзка, яскрава) асобныя недахопы калектывізацыі, яе перагібы. Дубадзел, у нейкай ступені Башлыкоў, які вучыцца ў «Крываротага» (мянушка Дубадзела) жорсткасці, бязлітаснасці, працягваюць справы жалезнага інквізітара Пацяроба. Васіль Дзяцел не хоча ўступаць у калгас, не паддаецца агітацыі свайго суседа Міканора, шукае справядлівасць у раёне, законнасць. Мы ведаем пра гэта па творах даваеннай літаратуры. Але апошнюю сваю кнігу з «Палескай хронікі», пятую, Мележ хацеў назваць сімвалічна — «Праўда вясны». Праўда вясны — гэта праўда новага, калектыўнага жыцця, па Мележу. I нават упарты Дзяцел у апошнім рамане будзе араць ужо калгасную зямлю. Можа, я і памыляюся, калі так бязлітасна пішу пра творчасць Івана Мележа. Можа, не да канца зразумела, чым дыхаў і пра што пісаў выдатны майстар, класік нашай нацыянальнай літаратуры. Магчыма, я недаацаніла яго боль, пакуты, яго праўду. Але мне думаецца, што толькі Быкаў у нашай літаратуры, канкрэтна — у аповесцях «Знак бяды», «Аблава», «Сцюжа» даў сапраўдны партрэт сталінскай прымусовай калектывізацыі. Толькі Быкаў вынес калектывізацыі прысуд як антыгуманнаму, бесчалавечнаму акту, накіраванаму на знішчэнне ранейшых набыткаў, традыцый, дасягненняў. Ён, па сутнасці, назваў яе генацыдам супроць працоўнага народа, сялян. Пра аповесць «Аблава» я гаварыла вышэй. Нагадаю, што менавіта калектывізацыя разбурыла вялікую, дружную сям'ю. Менавіта гэтая падзея, ухваленая на дзяржаўным узроўні, адняла у стараннага працаўніка Хведара Роўбы жонку і дачку (яны пахаваныя ў далёкім паўночным краі, у сцюдзёнай зямлі), ператварыла сына Міколку ў Юду, здольнага пераступіць межы чалавечай маралі ва ўгоду сваім прынцыпам, сярод якіх галоўны — кар'ерызм, самазахаванне любой цаной у расколатым на дзве часткі свеце (пра што так выдатна напісала беларуская паэтка Нэлі Тулупава). Нарэшце, сталінская калектывізацыя адняла ў яго жыццё і нават права быць пахаваным на родных вясковых могілках. Не магу без слёз чытаць, як ён, пасля смерці жонкі, хавае пад плотам, у ледзяной вадзе, дачушку Волечку ад назіральнікаў-правяралыпчыкаў, якім данеслі на яго сексоты. А час ідзе так доўга, так марудна. А дзіцяці так холадна. I не змог уратаваць яе бацька ад смерці. I ляжыць яна на беразе сцюдзёнай паўночнай ракі ў магілцы без труны. Слёзы засцяць вочы, калі чытаеш, як пры раскулачванні здымаюць з дзіцяці новыя валёнкі, і дарослы дзядзька, калектывізатар, трымае іх увесь час пад пахай, не ведае, куды падзець. А як страшэнна робіцца, калі чытаеш, што на аблаву на адзінага ў аповесці сумленнага чалавека выйшлі не толькі запрошаныя з раёна вайскоўцы і актывісты-камсамольцы, але і літаральна ўсе аднавяскоўцы Хведара Роўбы. 3 адным чалавекам ваююць усе. 3 чалавекам, што адзінага толькі дабіваецца: памерці на сваіх, а не на чужых могілках, скласці галаву на радзіме, а не на чужыне. Калектывізацыя зрабіла няшчаснымі многіх людзей, раз'яднала іх і ў аповесці «Знак бяды». Сцепаніда і Петрак Багацькі аказаліся і заложнікамі таталітарнай сістэмы, яе ахвярамі, і заложнікамі калектывізацыі. Яны гінуць як людзі. Але хто будзе ведаць пра подзвіг пакутнікаў? Ці сядзе якая птушка на іх спалены хутар, дзе засталася жывой адна танюсеньская-танюсенькая ліпка? Хто будзе помніць пра тысячы, мільёны ахвяраў сталінскай калектывізацыі? Ці паставяць ім помнік?