Асноўная тэма паэмы «Гапон» — паказ жыц-ця беларускага сялянства ў часы прыгону. 3 гісторыі мы ведаем, наколькі цяжкім і бяспраў-ным было становішча сялян у тую пару. Чала-век быў прывязаны да пана і поўнасцю залежаў ад яго. Адным з найстрашнейшых праяўлен-няў прыгонніцтва была рэкруцкая павіннасць — шматгадовая цяжкая салдацкая служба цару без згоды на тое маладога чалавека. Усё гэта паказаў у сваёй паэме Дунін-Мар-цінкевіч. Аднак, прачытаўшы твор, нельга ад-назначна адказаць на пытанне, як адносіцца да прыгоннага права аўтар. 3 аднаго боку — і гэта найперш кідаецца ў вочы — В. Дунін-Мар-цінкевіч асуджае прыгонны лад, бачыць у ім шмат заганнага, нечалавечага, несправядліва-га. Гэта асабліва праяўляецца ў адносінах аў-тара да рэкрутчыны. В. Дунін-Марцінкевіч на баку галоўнага героя паэмы Гапона і іншых сялянскіх хлопцаў, якія не хочуць адрывац-ца на доўгія гады ад зямлі і ісці служыць цару. Адмоўнае стаўленне аўтара да прыгонніцтва відаць і з адносін сялян да сваіх прыгняталь-нікаў — паноў. Пра тое, што аўтар сімпатызуе сялянам, а не аканому, сведчыць нават мова, якой апісвае ён сваіх герояў. Выклікае прыхільнасць і вобраз Кацярынкі — сялянскай дзяўчыны. Аўтар апісвае яе прыгажосць, усхваляе яе вер-насць каханаму. Пры гэтым В