Камедыя «Хто смяецца апошнім» была напісана ў 1939 годзе, калі чалавека маглі схапіць без усялякага дазнання, проста па да-носу. Таму не дзіўна, што большасць людзей знаходзілася ў нейкім запалоханым стане, пад страхам апынуцца ў ГУЛАГу. Якраз да такіх людзей і належыць навуковы супрацоўнік Ту-ляга. Туляга — адна з асноўных дзеючых асоб п'е-сы. Увесь знешні выгляд Тулягі цалкам адпа-вядае яго прозвішчу. Ён нейкі нязграбны, няспрытны, нібы сапраўды туляецца з аднаго месца на другое. Аднойчы, калі Туляга ішоў у інстытут, нейкі чалавек заўважыў яго падоб-насць да дзянікінскага палкоўніка. А паколькі Туляга і сапраўды некалі жыў у тым горадзе, назва якога прагучала ў вуснах незнаёмца, то бедалагу гэта насцярожыла і вельмі напужала. Ён расказаў пра гэты выпадак у інстытуце. Па-чуўшы пра гэта, Зёлкін — яшчэ адзін супрацоўнік гэтай навуковай установы і ўсім вядомы вы-думшчык і пляткар — перайначыў яго расказ так, што выходзіла, быццам Туляга на самой справе дзянікінскі афіцэр і вельмі баіцца ця-пер гэтага. У той час дырэктар інстытута Гарлахвацкі пад пагрозай выдачы «дзянікінца» НКУС прымушае Тулягу напісаць за яго навуковую працу і паставіць пад ёй прозвішча Гарлахвацкага. Такі адкрыты шантаж узнімае хвалю незадаволенасці ў Тулягі, сумленнага навукоўца. Ён і раней ад-чуваў сваё становішча вучонага-парабка, але не хапала смеласці, каб пазбавіцца ад гэтага. Апошняй кропляй стала здарэнне з Зіначкай Зёлкінай, калі Гарлахвацкі, баючыся жончы-нага гневу, выкліканага яго «шашнямі» з Зіначкай, павярнуў усё так, што атрымалася, быццам з Зінай у кабінеце быў не ён, а Туляга. Вынесці такога сораму Туляга не мог,
хапіла-такі смеласці і рашучасці перамагчы страх і выкрыць ярага кар'ерыста і невука. Сэнс назвы твора «Хто смяецца апошнім» у тым, што нельга лічыць куранят па вясне, таму што яшчэ не раз выйдзе на паляванне ліса. I, як сцвярджае народная мудрасць, той смяец-ца добра, хто смяецца апошнім.