Камедыя Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» хаця і была напісана ў тысяча дзевяцьсот трыццаць дзевятым годзе, але яе можна назваць сучаснай. Бо дзеянні, якія адбываюцца ў інстытуце геалогіі, вельмі нагадваюць сённяшнія стасункі паміж людзьмі амаль ва ўсіх дзяржаўных установах. Кандрат Крапіва ў ка-медыі выкрыў несправядлівасць, парушэнне прынцы-паў жыцця. Ён асуджае кар'ерызм, прыстасавальніц-тва. Але ў той жа час драматург услаўляе вучоных, якія сваёй працай прыносяць вялікую карысць дзяржаве. Большасць герояў камедыі можна падзяліць на ста-ноўчых і адмоўных. Але ёсць і такія персанажы, якіх нельга аднесці ні да першых, ні да другіх. Адмоўнымі ў п'есе з'яўляюцца вобразы Аляксанд-ра Пятровіча Гарлахвацкага, Зёлкіна і яго жонкі. Гарлахвацкі — дырэктар інстытута геалогіі. Пасаду дырэктара інстытута ён займае не за свае навуковыя дасягненні, а па пратэкцыі таварышаў. На самай спра-ве ў прафесіі палеантолага ён нічога не разумее. Гар-лахвацкі — вельмі небяспечны чалавек, бо выдае сябе не за таго, кім з'яўляецца на самай справе. Ён вельмі хітры і вынаходлівы. 3 рознымі людзьмі паводзіць сябе па-рознаму. Палахлівага — прыпужае, а з даверлівымі — прыкідваецца шчырым сябрам. Але «колькі вяровач-цы ні віцца — заўсёды ёсць канец». У рэшце рэшт усе ўбачылі, што за чалавек Гарлахвацкі, які ён невук. Зёлкін — малодшы навуковы супрацоўнік. Гэта сап-раўдны падхалім. А падхалімства, як вядома, заўсёды выклікала гнеў у Кандрата Крапівы. Хаця навуковы супрацоўнік з яго не вельмі ўдалы, затое Зёлкін — вельмі здольны паклёшгік. Наколькі ён тупы ў навуцы, настолькі багатая яго фантазія ў выдумванні плётак. Такія разу-менні, як дружба, давер між людзьмі, Зёлкіну не даступ-ны. Ён умее бачыць у людзях толькі адмоўнае. Станоўчымі вобразамі ў камедыі з'яўляюцца Чар-навус, Вера і Левановіч. Чарнавус — прафесар інстытута геалогіі. Аўтар з сімпа-тыяй малюе гэт