Здаецца, зусім нядаўна памёр народны пісьменнік Беларусі Кандрат Кандратавіч Крапіва. Аднак прайшло ўжо восем год, цэлых восем год... Усё гэта сумна, калі не думаць пра тое, колькі цікавага і карыснага напісаў і пакінуў нам гэты таленавіты чалавек за сваё доўгае жыццё. Хто не ведае яго сатырычных баек, шматлікіх вер-шаў, арыгінальных п'ес? Драматургію Кандра-та Крапівы складаюць такія творы, як «Канец дружбы», «3 народам», «Людзі і д'яблы» і іншыя, але самай цікавай, на маю думку, з'яў-ляецца камедыя «Хто смяецца апошнім», напісаная ў тысяча дзевяцьсот трыццаць дзе-вятым годзе. Гэты твор Кандрата Крапівы поўнасцю адлю-строўвае атмасферу, якая панавала на тэрыторыі нашай краіны ў канцы трыццатых гадоў, калі аднаго даносу на сумленнага чалавека было да-статкова, каб пазбавіць яго жыцця або на доўгія гады адправіць у лагер, абвінаваціўшы ў здра-дзе Радзіме. Зразумела, гэты час быў на руку несумленным людзям, тым, хто марыў зрабіць сабе кар'еру за чужы кошт. Сюжэт камедыі просты: падзеі адбываюцца ў навукова-даследчым інстытуце геалогіі, ды-рэктарам якога з'яўляецца А.П. Гарлахвацкі. Заняць такую адказную пасаду яму ў свой час дапамаглі сябры, зрабіўшы фальшывае пасвед-чанне. Ужо гэтага дастаткова, каб зразумець, што чалавек знаходзіцца не на сваім месцы. А калі ўлічыць, што да палеанталогіі — навукі, якой займаецца — Гарлахвацкі ўвогуле не мае ніякага дачынення, то партрэт яго стане яшчэ больш акрэсленым. Усё гэта, зразумела, дрэнна. Аднак не было б так страшна, калі б, дасягнуўшы сваёй мэты — дырэктарства (слова гэта Гарлахвацкаму казы-тала слых і грэла душу), ён не перашкаджаў працаваць іншым, не замінаў развіццю навукі. Але такога, відаць, не бывае ці бывае вельмі рэдка. Звычайна адна брудная справа цягне за сабой другую. Трэба адзначыць, што Гарлахвацкі валодаў ад-ной незвычайна карыснай для яго рысай — здольнасцю выдатна арыентавацца ў сітуацыі і беспамылкова распазнаваць людзей. Да цёці Каці ён ставіцца звысоку. Да Зёлкіна, пляткара і падхаліма — з ненатуральным дружалюбствам. Перад Чарнавусам Гарлахвацкі сцелецца лістом, усяляк падкрэсліваючы сваю павагу да навуко-вых вартасцяў прафесара. Аднак менавіта ён паклапаціўся аб тым, што прафесар Чарнавус ледзь не стаў ворагам народа. Сумленнаму, але занадта даверліваму вучонаму забаранілі чытаць лекцыі на геафаку, а над я