Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнас-цю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем на-цыянальнай паэтычнай традыцыі і наватар-ствам. I ўсё ж галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М. Танка, — Радзіма ў са-мых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюс-траванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова. На танальнасць ранняй паэзіі Максіма Тан-ка налажыла адбітак палітычная сітуацыя ў Заходняй Беларусі і асабісты лёс самога паэ-та: актыўны ўдзел у рэвалюцыйнай дзейнасці, арышты, турмы. Максім Танк як сапраўдны патрыёт, нацыянальна свядомы беларус з юнац-тва ўключыўся ў барацьбу з ненавісным акупа-цыйным рэжымам панскай Полыпчы. I яго твор-часць была цалкам прысвечана рэвалюцыйнай барацьбе. Паэт апісвае шэрыя змрочныя хаты бе-ларускіх сялян, вузкія палоскі зямлі, цяжкую працу, якая не прыносіць ні радасці, ні здабыт-ку, бо плёнам яе карыстаюцца польскія ўлады. У вершы «На пероне» аўтар апісвае сцэну, не раз бачаную ім на чыгунцы: польскія паны вы-возяць з Беларусі ўсё, што толькі можна. Па-лякі няшчадна эксплуатуюць беларускіх сялян. Магчыма, яны адчуваюць недаўгавечнасць свай-го панавання на чужой зямлі. Прыроднае ба-гацце Беларусі яны прадаюць за мяжу, усё, што адымаюць у беларусаў, імкнуцца хутчэй перавесці ў грошы: На захад ідуць цягнікі — Лён, Жыта, Сасна і бяроза... Пералік таго, што вывозяць, аўтар дае не у адным радку, а выдзяляе. Гэта як бы пад-| крэслівае значнасць страт і горыч ад нахабна-га рабавання Радзімы. I раптам — нечаканы асацыятыўны вобраз: 198 Гляджу і гляджу з-пад рукі, Як маладосць нашу вывозяць. Паэт у сваіх вершах увасобіў духоўны воблік прафесійнага рэвалюцыянера, перадаў свет яго пачуццяў, думак, імкненняў і перажыванняў. Максім Танк паказвае непарыўную сувязь рэва- люцыянераў з народам, спачуванне працоўных іх самаадданай барацьбе. У вершы «Паслухай- це, вясна ідзе...» нас кранае, п