Паўлінка і пан Быкоўскі з'яўляюцца цэнтральнымі вобразамі камедыі "Паўлінка". Увесь сюжэт п'есы будуецца на супрацьпастаўленні і супрацьстаянні гэтых двух герояў. Такі прыём дазволіў аўтару стварыць не толькі каларытныя і запамінальныя вобразы, але і цудоўную, адметную беларускую камедыю. Паўлінка з'яўляецца ўжо ў першым акце п'есы, і ўсе далейшыя падзеі прама або ўскосна звязаны з ёю. Хаця, зрэшты, яна і ёсць тая прычына, з-за якой пачынаецца ўвесь сыр-бор. Паўлінка — маладая, прыгожая і прывабная сялянская дзяўчына. Употайкі ад бацькі яна сустракаецца са сваім каханым сялянскім хлопцам Якімам, якога яе бацька ненавідзіць за "палітыку". Для далейшага развіцця п'есы Я. Купала выкарыстоўвае даволі распаўсюджаны літаратурны сюжэт: больш заможны і "радавіты" шляхцюк сватаецца да дзяўчыны, увесь пасаг якой — яе дзявочая прыгажосць, а таму купіць гэты тавар, на яго думку, вельмі лёгка. Звычайны, здавалася б, сюжэт аб няроўным шлюбе аўтар уздымае да ўзроўню нацыянальнай праблемы. За знешняй згодай Паўлінкі з воляю бацькі, які знайшоў жаніха на кірмашы (даволі сімвалічны момант), прыхаваны пратэст дзяўчыны. Быкоўскі з'яўляецца ў творы толькі ў другой дзеі, на вечарынцы ў Крыніцкіх, хаця задоўга да з'яўлення героя п'есы глядач ужо падрыхтаваны да адпаведнага яго ўспрыняцця (са слоў Паўлінкі і яе бацькі). Быкоўскі сватаецца да дзяўчыны. Ён са скуры вылузваецца дзеля таго, каб прадэманстраваць перад гасцямі і Паўлінкай сваю "вышэйшасць" і "разумнейшасць". Дзеля гэтага Быкоўскі адкрыта пагарджае ўсім "мужыцкім", асабліва беларускімі песнямі і танцамі. Яму здаецца, што дзяўчына, убачыўшы разумнага, кемлівага і багатага пана, адразу дасць сваю згоду на шлюб. Зрэшты, гэта яго не надта хвалявала, бо бацька Паўлінкі Сцяпан Крыніцкі ўжо загадзя з "зяцем" аб усім дамовіўся. Поўны гонару і фанабэрыстасці, упэўнены ў сабе, не разумеючы камічных сітуацый, у якіх ён аказваецца, п