У творчай спадчыне народнага паэта Беларусі, вядомага перакладчыка, вучонага-фалькларыста, крытыка, публіцыста, грамадскага дзеяча Ніла Гілевіча нямала зборнікаў («Неспакой», «Бальшак», «Перазовы», «Актавы», «У добрай згодзе», «Повязь», «Жыта, сосны і валуны», «На высокім алтары»). Асноўным зместам сённяшняй паэзіі Н. Гілевіча з'яўляецца лёс беларускай мовы і культуры, духоўная спадчына народа, памяць мінулай вайны. У вершах пра маці пульсуе ўсведамленне свайго сыноўняга абавязку перад самым дарагім чалавекам, нейкай унутранай віны і адначасова пакаяння. У вершах пра сучасную вёску паэт сцвярджае, што спрадвеку вёска была і застаецца захавальніцай маральнай і моўнай чысціні народа. Паэт уздымае голас супраць бездухоўнасці і абыякавага стаўлення да нацыянальнай культуры, выступае за маральную чысціню сучаснікаў. Публіцыстычнасцю, бескампраміснасцю, прамоўніцкай інтанацыяй і ў той жа час унутранай засяроджанасцю, медытатыўнасцю характарызуюцца вершы «Трывайма, браты!», «Мэта», «Здарэнне», «Што я думаў...», «Як доўга?». У вершы «I ўсё-такі дойдзем!..» паэт з упэўненасцю сцвярджае, што беларусы, нягледзячы на нейкае пракляцце, змогуць пазбавіцца пачуцця сваёй другараднасці, прыслухацца адзін да другога, аб'яднацца і дайсці да беларускасці — чалавечнасці і людскасці: *** Відаць, пракляцця знак ляжыць На нас ад роду, і таму Так цяжка шлях нам церабіць Да Беларусі! Равуць вятры, грымяць грамы, Пыл засціць вочы нам, і ўсё ж, І ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы Да Беларусі !.. *** Праблемы нацыянальнага адраджэння Н. Гілевіч звязвае з роднай мовай, і шматлікія пытанні яе развіцця ніколі не здымаліся з парадку дня паэта. Зусім нядаўна выйшла новая кніга «Любоў прасветлая: Роздумы ў вершах і прозе аб роднай мове», у якой паэт прадаўжае дыялог з чытачом аб мове і яе ролі ў жыцці чалавека, грамадства (вершы «Родная мова», «Роднае слова», «Слова», «Мова майго народа», «Мара Скарыны», «Спадчына»). Памяць вайны, якая не адпускае паэта ўсё жыццё, з'яўляецца тэмай паэмы «Гарыць, гарыць мая Лагойшчына», шматлікіх вершаў («Ты кажаш, я не ведаю вайны», «Сто вузлоў памяці»). Паэт вітае мір, не хоча паўтарэння жудасных ваенных гадоў: *** Застаўшыся з маленства на вайне, Я аднаго хачу, мая краіна: Каб гэта скончылася ўсё на мне, Каб гэта ўсё не стала доляй сына. *** Адрасатам многіх вершаў паэта з'яўляецца моладзь. У вершы «Парада маладым чытачам» Н. Гілевіч пераканаўча і проста сцвярджае мудрыя жыццёвыя ісціны: трэба чытаць казкі, бо «навукі мудрай — там край непачаты!». 3 кожнай казачнай фабулы маладыя чытачы павінны зразумець няхітрую жыццёвую праўду, выказаную паэтам у яскравых параўнальных ротах: «чаму лісе нетрэба верыць здохлай, як гэта адзін зрабіў калісьці» (не трэба давяраць хітраму чалавеку), «чаму ваўку не трэба камізэлька з двума радамі гузікаў на бруху» (не адзенне ўпрыгожвае чалавека, а яго ўчынкі), «чаму царэвіч там, дзе ўпала стрэлка, узяў за жонку брыдкую рапуху» (дабрыня і спагада вышэй за знешнюю прыгажосць), «чаму вымушаны памірыцца Музыка з яшчаркай, як гора ўспала» (да сяброў трэба звяртацца не толькі ў час бяды), «чаму, пабыўшы ўжо царом з царыцай, дзед зноў стаў дзедам, баба — бабай стала» (прагнасць, сквапнасць не даводзяць да дабра).
РАМАН У ВЕРШАХ «РОДНЫЯ ДЗЕЦІ» (1985)
Асноўная сюжэтная лінія «Родных дзяцей» звязана з лёсам прафесійнага музыканта і кампазітара Сцяпана Якубавіча Вячоркі — чалавека шматграннага, душэўна шчодрага, выпрабаванага часам, памяццю сумленнем, хаця і не пазбаўленага пэўных недахопаў. У размовах Сцяпана на вясковай вуліцы, за сталом, на могілках (з братам Антосем, дзядзькам Лёксам, Мікітам, Лёдзяй, Тамашом, дзедам Сіўцом і інш.) абмяркоўваюцца шматлікія пытанні гісторыі, культуры, экалогіі, маралі, робяцца высновы аб непарыўнай еднасці чалавека з прыродай, бацькоўскай зямлёй, узгадваюцца чалавечыя лёсы. Кампазіцыя твора даволі арыгінальная. У ім чатырнаццаць раздзелаў, аб'яднаных у пары. Пасля першых шасці пар прыводзяцца аўтарскія адступленні: паэтычнае, іранічнае, гістарычнае, у гонар маці, кулінарнае і педагагічнае. Пачынаецца раман запеўкай, заканчваецца — дапеўкай, у якіх аўтар звяртаецца да чытача, абгрунтоўвае вьібар тэмы. Экспазіцыяй твора з'яўляецца першы раздзел «Прычына», дзе мы ўпершыню знаёмімся з галоў-ным героем, калі той раздумвае над «пісьмом-павесткай», запрашэннем на сямідзесяцігадовы юбілей маці. Раздзелы «Белы май», «Ганьба», «Разлад», «На ўзвеях часу» з'яўляюцца ўспамінамі Сцяпана аб студэнцкіх гадах, каханні да Альжбеты Францаўны Кудзёлкі, майскіх шчаслівых вечарах. Ёсць ва ўспамінах героя і прыкрыя моманты, звязаныя са «шлюбам» з Гіленай, ганьбай, якую справакаваў аднакурснік Юзік Бэнсь, няўдалай жаніцьбай і разводам з Феняй. Даволі важныя праблемы ўзнімаюцца ў раздзеле «Бацькоўскі кут». У полі зроку паэта — зямля, якая заўсёды была для чалавека і карміцелькай, і духоўнай крыніцай. 3-за няўмелага гаспадарання яна пачынае ператварацца ў тарфяны пыл, у «бясплодны, мёртвы мінерал»: *** Зямля ляціць у небе пылам, Ляціць, імчыцца ўдалячынь, Дзесь ападзе за небасхілам — І не вярнуць яе нічым! *** Занепакоены гэтым, аўтар усклікае:
Зямля! Твой люд цябе вякамі Бярог, любіў — не памірай. Жыві, карміцелька-зямліца! Радзі! Пладзі! Святкуй жніво! І дзень і ноч гатоў маліцца Я за здароўе за твае. *** Але малітва не заўсёды можа дапамагчы. Для выратавання зямлі, сцвярджае паэт, перш за ўсё патрэбен «разумны, рупны гаспадар». У гэтым жа раздзеле размова вядзецца пра вайну, якая трагічным рэхам адгукаецца ў лёсах многіх герояў твора. На могілках, дзе пахаваны сястра Крысты-на і брат Лёнік, Сцяпан сустрэў старога згорбленага дзеда Валенту Дразда. Як высветлілася з размовы, дажывае ён свой век адзін: два сыны не вярнуліся з фронта, жонка загінула на чужыне, дачку Мальвіну фашысты расстралялі разам з грудным дзіцем. Сустрэча з дзедам выклікала ў героя твора трывожны роздум аб сэнсе чалавечага жыцця, аб тым, што забыццё, выкрэсліванне чалавека з людской памяці страшней за фізічную смерць. І таму чалавек з маленства павінен думаць, «які — ці светлы, ці прыгожы — пакіне ў памяці ён след!». У лірычных адступленнях акрэсліваецца грамадзянская пазіцыя аўтара, даюцца пэўныя рэкамендацыі, рэцэпты. У паэтычным і гістарычным адступленнях, напрыклад, Н. Гілевіч узгадвае гістарычнае мінулае Беларусі (выдатнага князя Рагвалода, гарады Полацк і Тураў, магільныя курганы), прызнаецца ў шчырай любові да Радзімы, цеснай і непарыўнай сувязі з ёй: *** Не раз'яднаць і не адсекчы Ні ручайка — пакуль жывы. Тваіх артэрый ток адвечны Давечны ток маёй крыві. ***
ВЕРНЕМ УСМЕШКУ Горка ўсведамляць, але апошнім часам мы амаль развучыліся смяяцца. Хораша, шчыра, адкрыта. Знікае з твараў добразычлівая, лагодная ўсмешка, якой так не стае душы і сэрцу. Мы аддалі перавагу бяздарна злоснаму, цынічнаму смеху, які спараджае нянавісць, правіць свой знішчальны баль. Што з намі? Ці не значыць гэта, што мы ўшчэнт падрываем і без таго нягеглае маральвае здароўе. Прычыны? Безумоўна, яны ёсць: у кожнага, ва ўсіх разам — і дужа сур'ёзныя. Але чаму нам не стае сіл (няма ж іншага разумнага выйсця!) узняцца над імі, як гэта ўмеў некалі рабіць наш трывушчы жыццярадасвы народ, здольнасць якога таленавіта і мудра смяяцца не змаглі вынішчыць самыя неспрыяльныя абставіны? Пытанне з пытанняў... Вось ужо і літаратура засведчыла гэтую нашую адчужанасць ад мудрага таленавітага смеху. Бо тое, што вельмі рэдка з'яўляюцца гумарыстычныя і сатырычныя творы, непажаданы, небяспечны для маральнага здароўя, але рэальны факт. І ці можна вінаваціць у гэтым толькі творцаў, бо літаратура ж, як вядома, у пэўным сэнсе выяўляе агульныя тэндэнцыі развіцця нашага духу. Ці яго дэградацыі. Будзем самакрытычна справядлівымі. 3 катастрафічнай хуткасцю мы дэградуем і найперш — У духоўным, маральным плане. Бо перад усім і над усім у нашым жыцці па-ранейшаму, а мо і больш валадарна пануе не ўсемагутны Дух розуму, а яе вялікасць Кантора, абагульнены вобраз якой стварыў паэт Н. Гілевіч у кнігах гумару і сатыры «Кантора», «Дыялог на бягу». — Хто ў канторы? — Хто каторы? — Я — Патап-Вялікі хап! — Я — Аўдзей-Скубі з людзей! — Я — Мікола-Круці кола! — Я — Мікіта-Шыта-крыта! — Я — Параска-Калі ласка! — Я — Абросім-Колькі просім! — Я — Міхалка-Папіхалка, — Мы — бязгрошыя абодва — Мачыляпа й Мачыморда! — Я — Парфір — Ні ў пір ні ў вір... ("Кантора")
Шмат думак выклікаюць творы паэта. I, відаць, натуральна, што пры іх чытанні часам узнікае сумны, калі ве сказаць панылы, настрой, дамінуюць пачуцці болю і горычы. Бо ці можа быць іншым духоўнае самапачуванне калі бачыш, як набірае моцы ў жыцці ланцужковая рэакцыя канторы, нішчыць і атручвае ўсё святое, год-нае, сумленнае нуклідамі крывадушша, фальшу, подласці, тупасці, перыяд распаду якіх не вымяраецца нават тысячагоддзямі, бо яны — вечныя. І не будзе, на вялікі жаль, такой канцоўкі, як у ланцужковай казцы Н. Гілевіча «Кантора» (але, мусіць, на тое яна і казка, што мае добры канец). Не прыйдуць, як бы ні хацелася нам, Харытоны, Язэпы і Адасі, каб вяршыць па законах сумлення праведны суд над Патапамі, Аўдзеямі, Параскамі, Міхалкамі-Папіхалкамі, Мачы-ляпамі і Мачымордамі, якія знішчылі храмы, атруцілі зямлю і рэкі, спляжылі лясы, да ніткі, да саломінкі абрабавалі свет. Усё — шыта-крыта. Няма вінаватых. I, па ўсім відаць, не хутка будуць. Бо яшчэ не напісаны законы для царкоў. Яны — «для Васі, Вані, Пеці». А царкі — самі сабе — закон. І іх аж носіць ад смеху з нашых наіўных пошукаў справядлівасці: *** Во, дзівакі! Ой, дзівакі! Ну проста смех, дый годзе! Яны бяруць мяне ў штыкі, Што я і рвач, і злодзей... Я ў думках — «дулю» ім пад нос. Дзе розум ваш? — смяюся. Усё жыццё і браў, і нёс, А зараз — супынюся? На іншы «літэр» перайду? 3 ікоркі ды на сальца?.. *** ("Смех дый годзе!") А мы ўжо да інфарктаў дайшлі, а ніяк не скемім, «што важней чаго: дэ-юрэ ці дэ-факта». То мо пара ўжо і прыслухацца да маналога дыпламаванага рвача, які з пагардай плюе на наш лямант, ды зрабіць такія-сякія захады, каб спыніць злодзея. Ды з Іванам, які шрубкі-гайкі робіць і ў смак цярэбіць кільку, тужачы аб праўдзе, аб'яднацца ў святой справе. Здаецца, і ён нарэшце зразумеў, што ўсе непрывабныя рэчы ад яго імя робяцца. А то і надалей будзем атрымліваць адны выспяткі і абразлівыя водпаведзі «гнілому інтэлігёнту — хлюпіку, ныціку». Ды і прамыя пагрозы: «не гэткіх спраўляўся, бывала, і сплюшчыць, і струшчыць, і змяць». Моцны грунт пад нагамі ў насельнікаў канторы. Вунь пустабай Балбешка. Гэта толькі нам здаецца, што можам пагнаць яго прэч, як у сатырычным вершы Н. Гілевіча «Балбеціка» (відавочная ўступка няпраўдзе!). Пакуль жа наадварот. Балбешка з курыным розумам гнеўна пырскае слінай у наш бок: «Акыш!» «Апсік!» «Аюсь!» — і напаўняе рэальным зместам свой убогі лексікон. Гэта хто там лямантуе пра нейкую мову, культуру, гісторыю? Акыш! Не дазволю! Адраджэння захацелі? А ў мышалоўку шэрасці не хочацца? Не ўстоіце! Вось яна, ідзіце, тупейце — рок, разбой, секс, поўнымі прыгаршчамі на экран, у літаратуру, музыку, мастацтва. Бач запатрабавалі, ды яшчэ як настырна, скасавання ўсіх прывілёй — аюсь ад карыта! *** Перабудова — лозунг добры. Я — за, таварышы. Адно — Не адбірайце гэтай торбы, 3 якою звыкся я даўно. Якую харчам набіваю Не прынародна, не ў чарзе І без якой мяне, я знаю, Нуда-маркота загрызе. Узяўшы ж торбу за аснову, Я буду так у грамадзе Крычаць: «Даёш перабудову!» — Што вам аж вушы закладзе. *** ("3магар за перабудову»)Нязменная рэалія жыцця: «Смярдзюк — жывы і ён між нас, сярод людзей сумленных». І пакуль мы церпім, запэўнівае паэт, «як ні круці і ні вярці — смярдзюк смуродзіць будзе». І будзе жыць! Да таго часу, пакуль не перастанем успрымаць смердзюкоў-балбешак на блізарука-прымітыўным, несур'ёзным узроўні лёгкага асмяяння, не ўразумеем нарэшце ісціну, што смердзюкі-балбешкі — геніяльныя. Геніяльныя сваёй агрэсіўнай кансалідацыяй. Не аб'яднаемся вакол дабра — перамогі не атрымаць. Пара паспяшацца! А мо ўсе гэтыя душэўныя згрызоты адкінуць прэч, памудрэць, ды навучыцца жыць, ды асвоіць выгадную навуку лізання пятак роднаму начальству, як гэта спрабуюць зрабіць героі вершаваных апавяданняў «Як я ву-чыўся жыць», «Футбол, або як я стаў балельшчыкам». Глядзіш — і перападзе цёпленькае ўтульнае месцейка ў канторы. Не! Пратэстуе душа. Ёсць у ёй, аказваецца, штосьці такое, што вышэй за ўсялякія даброты — годнасць. Годнасць жыць чалавекам на зямлі. І няма цаны гэтаму багаццю. Паэзія Н. Гілевіча ўмацоўвае ў табе гэтае перакананне, дае магутны імпульс для выратавання і захавання душы. Праз смех. Мудры, чалавечны, дасціпны, памяркоўны-далікатны, з'едліва-востры... — не пералічыць адценняў і нюансаў гэтага смеху, бо ідзе ён з невычэрпных глыбінных народных крыніц. Узяць хоць бы замовы Н. Гілевіча, унікальны жанр у нашай літаратуры, ды ці толькі нашай. Гэта ж сапраўдная школа мудрасці, настаўнікам у якой з'яўляецца сам народ з яго жыццярадаснай філасофіяй, вына-ходлівым розумам, афарыстычна трапным ацэначным словам. Цяжка не рассмяяцца ад душы, калі на народны лад творыць паэт замову ад падхалімства. Звяртаючыся да зары-зараніцы, улагоджвае яе высокімі эпітэтамі, ласкава называе царыцай, страсна моліць уратаваць нікчэмнага чалавека — раба ўласнай баязлівасці — ад нялюдскай хваробы: *** Каб не лізаў так часта Ён роднаму начальству Ні наскі, ні пяткі, Ні ля пупа складкі, Ні хрыбтовай косці, Ні сярэдняй часцы, Ні спераду забягаючы, Ні збоку заглядаючы, Ні ззаду даганяючы, Ні знізу падпаўзаючы! Хай адчуе, што ён чалавек Ныне, і прысна, І навек! *** ("3амова ад падхалімства")
Самыя спрактыкаваныя бабулькі-шаптухі няйначай пазайздросцілі б арыгінальнасці, дасціпнасці, трапнай назіральнасці, слоўнай вынаходлівасці аўтара замоў, эстэтычнаму густу, з якім паэт са знаёмых нам слоў, выразаў, вобразаў тчэ ўзоры замоў ад раўнадушша і бюракратызму, рэнегацтва, нізкапаклонства, хабарніцтва, лавы падсудных, ад балбатні, падхалімства, прыпісак і самахвальства, ад рэдактарскага алоўка, ад хваробы рук у крытыка-аглабельшчыка, ад тупасці, каб не страціць пасаду, замовы мнатажонца ад праследавання. Нават па назве замоў можна меркаваць аб сацыяльнай відушчасці паэта, авіачасці праблем, якія ён узнімае. Нагадаем замову п'яніцы, звернутую да «гарэліцы-беліцы, свянцонай вадзіцы, усясільнай царыцы»: *** ...Каб ты ведала, як я смягну, Як цябе кожнай жылкай прагну! Без цябе ў мяне ў горле сушыць, Без цябе мяне штосьці душыць, Колькі жыць буду — не нап'юся, на цябе на адну малюся: Каб дзешавела — не даражэла, Каб прадаўцы напавер давалі, Каб знаёмыя грошы пазычалі, Каб прахожыя рук не тапталі ні каля плота, ні ля дарогі, ні пад сцяною, ні пад піўною, Каб сабакі морду не лізалі... *** («Замова п'яніцы»)
Як у сапраўдных мастакоў, смешнае ў паэзіі Н. Гілевіча часта мяжуе з трагічным, высокае з агідным. Поўная дасціпнага гумару, замова паэта мае глыбокі сэнс і выяўляе надзвычай" ганебную з'яву ў нашым жыцці — п'янства. Аб ім ідзе размова і ў вершаваным апавяданні «Як я ўцягнуўся». Але прайшло шмат гадоў з часу напісання твора, і многае ў гэтым плане змянілася: п'янства набыло больш драматычны, а то і трагічны характар. Гэтая жудасная бяда асабліва спаралізавала сёння вёску. Чамусьці мы ўпарта зацяліся і не б'ём у званы. П'яніца-маці, у якой да дзесяці і больш дзяцей-дэбілаў, дзеці-сіроты пры жывых бацьках-п'яніцах, алкаголік-сын — забойца роднай маці ці бацькі, на вялікі жаль, не рэдкасць. Сядзіць такі сын-прапойца на шыі ў маці-пенсіянеркі, чыніць жудасны здзек са старой (вось хто сёння нясе крыж пакуты на Галгофу — маці алкаголіка) — і нікому няма справы. Усе толькі і трубяць з розных трыбун аб антыалкагольнай палітыцы, але пакуль што нічога не зрабілі, каб яе змяніць. Уведзеныя талоны на спіртное — не апраўдалі сябе. Бо кожнаму вядома, што талоны былі для тых, хто і раней не вельмі гнаўся за гэтым зеллем. А ў асяроддзі алкаголікаў надзейна працаваў (у любы час сутак!) іншы механізм — сістэма «точак». Даходзіла да таго, што на «точках» тых рэалізоўвалася самагонка, якую канфіскавала міліцыя ў... суседніх вёсках. Добра — сын ці зяць спекулянткі, ці швагер працавалі ў міліцыі. Гэтакі новаяўлены злачынны сіндыкат міліцыі і спекулянтаў. Зло аж распірае грамадства, а ў сатырычнай і гумарыстычнай літаратуры — альбо маўчанне, альбо гуллівыя, іранічна лёгкія пацешкі-смешачкі. Спадзяюся, што таленавіты сатырык Н. Гілевіч не абыдзе ўвагай у будучых творах гэтую балюча-вострую праблему. Вельмі актуальная ў наш час — замова Н. Гілевіча ад рэнегацтва, адступніцтва ад усяго роднага. Колькі такіх рэнегатаў, якіх нудзіць ад бацькоўскага, матчынага, спадчыннага, тлусцее на беларускім хлебе... Вось ужо, займеўшы праўдамі і няпраўдамі дэпутацкія мандаты, даюць адлуп бацькавай мове, матчынай песні з высокіх народных трыбун. Што ім Скарына, Гусоўскі, Грунвальд, які Статут, якія князі ў Крэве, якая «Наша ніва»! Не саромеючыся непрабуднай духоўнай цемры, поўныя пыхі і велічы, яны прамаўляюць страсныя маналогі ад імя беларускага народа. А загавары паспрабуй на мове гэтага народа ды яшчэ памкніся ажывіць іхнія гены (аж пруць яны з іх жа вуснаў), дык прыпішуць усе магчымыя і немагчымыя грахі, аблаюць, абняславяць так, што самому зойме мову. Даруй Божа, уратуйце чыстыя зоры, ясны месяц, крынічная вада, запамятавала пра дэпутацкую недатыкальнасць. А мо праскочу:
*** Аловак, аловак, Пачуй маё слова: У праўдзівай песні Ні радка ні крэслі! *** Самыя розныя жанры прадстаўлены ў кнігах Н. Гілевіча «Кантора», «Дыялог на бягу»: вершы, казкі і байкі, вершаваныя апавяданні і фельетоны, эпіграмы, замовы, жарты і гумарэскі, пародыі. Гэта сведчыць аб веліэарнай працы мастака, яго нястомным жанравым, сюжэтна-тэматычным, слоўна-вобразным пошуку. Не адзін літаратар па-добраму можа пазайздросціць Н. Гілевічу, яго адкрыццям у галіне паэтыкі камічнага, інтэлектуальнай насычанасці яго твораў, іх мудрасці. I, безумоўна, ягонаму слову, якое захавала першародную чысціню, беларускасць гучання, слову з найбагатай экспрэсіяй, пластыкай. Цяжка назваць заганную з'яву, якая б не трапіла пад сатырычны прыцэл паэта, не стала аб'ектам вострай крытыкі. Немагчыма пералічыць пачварных тыпаў з галерзі чалавечага ўбоства і бездухоўнасці, створанай мастаком. Многія з іх роўныя мастацкаму адкрыццю. Выкрываючы іх ганебную сутнасць, паэт папярэджвае нас, што ў новых умовах насельнікі канторы сталі яшчэ больш небяспечнымі. Парадокс, але дэмакратычныя працэсы, як яны праходзілі у нас, у многім умацавалі іх пазіцыі, а не толькі нашы. І пакуль мы думаем пра вечныя матэрыі і пакутліва шукаем адказы на вечныя пытанні, балбешкі-смердзюкі спраўна рэалізуюць новыя лозунгі вучоных мужоў. Адзін з такіх, скажам, заклікае здабываць валюту. І вось ужо ў новых аб'ёмах пацяклі за мяжу лясы, скарбы зямлі: нафта, газ, руда, вугаль, а пад выглядам металалому — вышэйшай пробы сталь... *** 0, валюта!.. За валюту Сплаўлю тут жа, за мінуту Памяць прадзедаў дазвання, Да апошняга падання, Памяць крэўных, памяць блізкіх, У ўсе ў зорках абеліскі, І ўсе помнікі і пліты, І ўсе цэрквы і капліцы — Здам без болю, без пакуты, Каб загрэбці больш валютыі 0, валюта!.. За валюту Сплаўлю з краю за мінуту Нашых звычаяў асколкі, Нашы казкі, песні, скокі, Нашы кнігі і пісьмёны, Нашы ўласныя імёны, Мову — сплаўлю ўсю да слоўца І сам буду рад бясконца, Што магу такой драбніцай Разлічыцца з заграніцай. 0, валюта! *** («За валюту») У тым, што ў насельнікаў канторы добрае самапачуванне, паэт вінаваціць кожнага з нас. 3 нашай маўклівай згоды творацца непрыгожыя рэчы. Літаратарам дастаецца найбольш. Бо з-за грызні, дробнага самалюбства, мышынай валтузні вакол прэмій, званняў, прэстыжных пасад забываецца найпершы клопат і абавязак пісьменніка — сумленна служыць народу, высокім ідэалам праўды, справядлівасці, чалавечнасці. Ці шмат мы можам назваць з тых застойных часоў твораў па-сапраўднаму мужных, праўдзівых, бескампрамісных? На жаль, не. Спяшаемся прыкрыцца Караткевічам, Быкавым, Панчанкам. Ды яшчэ нешматлікімі імёнамі таленавітых і.сумленных паэтаў, празаікаў, драматургаў. Але ж агульны дух твор-цаў, прызнаемся шчыра, быў таксама заражаны мікробамі крывадушнасці, фальшу, прыстасавальніцтва. І нярэдка «шаманы пяра», «чатырохсоткавыя паэты», якіх высмейвае мастак, ва ўгоду канторы агрэсіўна ішлі ў наступ на «паэтаў бацькоўскае зямлі», давалі волю іклам, драпежылі на шмаццё, палівалі памыямі сумленнае муж-нае слова. *** Я цябе, браток, люблю — Шчырага, сумленнага. А чаму публічна б'ю? Бо... баюся Гэнага!.. *** ("Пра Гэнага") А колькіх тых, хто «прашумеў, як вятрыска ў трысці», не пакінуўшы ніводнага радка для душы. Бо «апантана, няўрымсна, аслепла, бяздумна» ганяліся за славай, хапалі барышы. Галерэя і тут бясконцая: ярлычнікі-біркачы, зайздроснікі-сапуны, паклёпнікі, інтрыганы, літаратурныя хапугі-ненажэрцы, шматтомныя дісакі, графаманы... Выяўляючы негатыўныя тэндэнцыі ў жыцці, паэт імкнецца дакапацца да кораня рэчаў, спасцігнуць філасофію з'явы. Чаму, напрыклад, буксавала наша перабудова? Мастак, думаецца, даў вычарпальны адказ у вершы «Перабудоўшчыкі». Хто запісаўся ў яе прарабы? — Чынуша з торбай, манументальны бюракрат, партыйны функцыянер, якія крыкам крычалі «пачнём з сябе!». Дык каму яны адрасавалі гэты лозунг? Мо сумленнаму простаму працаўніку, які і ў застойныя часы рваў пуп, працаваў не складаючы рук?! Яму перабудова наўрад ці патрэбна была. А што раскрадвалася дзяржава, расцяг-валася па закутках канторы — не яго віна. Значыць, дзяржава такая, якую так лёгка маглі выдойваць «даяры». *** «Пачнём з сябе!» Вось і пачні! — 3 каго? 3 мяне? 3 мяне??? Ты ў розуме ці не? — Тады — з каго? Тады — з яго! — 3 каго — з яго? — Ды вунь з таго! — 3 таго? Ты дурань Ці вар'ят? Хіба не знаеш, Чый ён сват? — Дык а з каго?.. *** ("Перабудоўшчыкі")
Вось калі вырашыцца станоўча гэтае пытанне, з каго пачнём, зрушымся з месца. І роля смеху ў гэтым працэсе (думаю, чытач падзяляе думку мастака) неацэнная. Смех сапраўды «вельмі дужы і нястомны працаўнік», «зацікаўлены і незвычайна актыўны перабудоўшчык», «самы вялікі і бясстрашны дэмакрат з усіх дэмакратаў». Дык паможам сабе — вернем усмешку! БОЛЬ І СУМЛЕННЕ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
У 1996 годзе ў народнага паэта Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай і Міжнароднай прэмій, Заслужанага дзеяча навукі Ніла Гілевіча
Можна было б, вядома, зганьбіць і апляваць тых, хто па самых розных прычынах ці па ўласнай віне не валодае беларускай мовай, не ведае роднай гісторыі. А можна і па-людску, колькі ў табе ёсць болю і крыўды, звярнуцца з просьбаю-мальбою: «Брат мой! Братка мой! Братачка родны!..» — каб затрымцела, застагнала, заплакала душа анямелага беларуса, каб перажыў ён вялікі сорам і ачысціўся ім, нявінны і грэшнік. Паэт за такі падыход, бо за ім — векавечная мудрасць: гвалт і агрэсія ніколі не ўсталёўвалі Дабро на Зямлі... 3 першых радкоў знаходзіць Ніл Гілевіч дакладны і арганічны тон, рытм, настрой, дасягае адзінства думкі і пачуцця. Верш наскрозь прасякнуты абвостраным даверам да чытача, высакародным стаўленнем да яго — ні ценю парарды і знявагі, грэблівасці і асуджэння. Толькі аднаго просіць паэт — узаемаразумення, прызнае толькі адну ўладу — уладу сэрца над сэрцам. Але такі дыялог Ніл Гілевіч вядзе толькі з тымі, хто па аб'ектыўных прычынах пакуль не здзейсніўся духоўна як беларус, сын нацыі, Зямлі. Да свядомых ворагаў беларушчыны, а значыць, і яго ўласных, адносіны рэзка супрацьлеглыя. І зброя адпаведная — спапяляючы гнеў, іронія, сарказм, нянавісць і праклён! Няма даравання манкуртам, лёкаям, ілжэпрарокам, пярэваратнямі Няма літасці гвалтаўнікам і забойцам роднай Зямлі, гісторыі, мовы, ініцыятарам і тэарэтыкам вынішчэння і спусташэння духоўнай культуры народа, вытраўлівання яго нацыянальнай годнасці, тым, хто пакінуў пасля сябе Курапаты, Чарнобыль, сацыяльную апатыю, ганебную філасофію варвараў, пошласць і разбэшчанасць, гультайства і крывадушша, хлусню і страх... Прынцыповая, мужная, бескампрамісная пазіцыя народнага пісьменніка Н. Гілевіча выяўляецца ў ягонай публіцыстыцы і эсэістыцы. Н. Гілевіч не шкадуе вострых крытычных слоў, калі гаворыць пра характар сучаснага беларуса. Прывыклі паўтараць, што мы сціплыя, лагодныя, шчырыя, працавітыя і спагадлівыя. Але спытайся, якія ў нас адносіны да роднай мовы, культуры, гісторыі, — вялікі канфуз атрымаецца. Амаль уся нацыя аказалася бязмоўнай, маючы цудоўную самабытную мову, якую дасведчаныя людзі лічаць адной з найпрыгажэйшых у славянскім свеце. А мы выракаемся яе, цураемся, вынішчаем і губім. Колькі каларытных і вобразных старажытных назваў гарадоў і мястэчак, вуліц і плошчаў, рэк і азёр, урочышчаў і замчышчаў страцілі па сваёй бяздумнасці, колькі прыгожых самабытных беларускіх імён, назваў траў, зёлак і красак, назваў прадметаў і прылад працы, рамёстваў і відаў народнага прыкладнога мастацтва. У кожнай было непаўторнае аблічча беларускай зямлі. Але ці толькі. «.. .У мове гісторыя і лёс зямлі, філасофія і мараль народа, працоўнага чалавека. І гэта ўсё таксама разам з мовай нявечыцца і забіваецца». У Н. Гілевіча не сустрэнеш безаблічна-нудных. аморфных разважанняў і выказванняў. Пра што б ён ні пісаў — нацыянальную гісторыю, самасвядомасць, мову, праблемы беларускага Адраджэння, нашых славутых і выдатных землякоў, клопаты школы, сям'і, творчых саюзаў, знішчэнне прыроды і заняпад маралі, індустрыю масавай культуры і халуйска-лакейскую псіхалогію — усюды выяўляедца заклапочанасць пісьменніка. Рэзка адмоўна выказваецца Н. Гілевіч пра нашу непавагу да продкаў як прыкмету дзікунства і варварства. Сярод занядбаных імён — і беларускія вучоныя, якія былі беспадстаўна абвінавачаны ў антысавецкай дзейнасці і рэпрэсіраваны. 3 глыбокай павагай Н. Гілевіч успамінае гісторыка Усевалада Ігнатоўскага, мовазнаўцу Сцяпана Некрашэвіча, літаратуразнаўцу Вацлава Ластоўскага, географа Аркадзя Смоліча, краязнаўцу Міколу Каспя-ровіча і іншых таленавітых сыноў беларускай зямлі, з горыччу заўважае, что народу яшчэ не вернута ўся іхняя духоўная спадчына. Але затое як спрытна раскрадваецца яна навуковымі няздарамі, «ціхенька, употайкі, па-зладзейску»... Для публіцыста няма праблем больш і менш важных. Як аналітык, ён пранікае ў глыбіні жыццёвай рэальнасці, даследуе яе штодзённасць у самым яркім праяўленні — побыце. Яму не ўсё роўна, у якім доме жыве чалавек, бо ці можна ў «агідным мурашніку пачувацца адметнай асобай, захоўваць сваё духоўнае аблічча». Мастака хвалюе, чаму народ амаль перастаў спяваць, маючы найбагацейшы фальклор у свеце. Ён клапоціцца аб захаванні традыцый, звычаяў, абрадаў («духоўная культура нацыі можа развівацца толькі на жыватворнай тлебе традыцый»). Пісьменніка непакоіць, чым кіруюцца яго суайчыннікі ў сваім жыцці: сумленнасцю ці подласцю, шчырасцю ці крывадушшам, спагадлівасцю ці абыякавасцю. Яго абурае, чаму мы не супраціўляемся агрэсіі пошласці, якая абрынулася на нас з экранаў тэлевізараў, кіно, твораў сучаснага мастацтва («хіба духоўныя наркотыкі менш небяспечныя?»). 3 болем піша Н. Гілевіч пра нашых дзяцей, якія з ранняга ўзросту пазбаўлены мажлівасці жыць у стыхіі роднага слова, атмасферы павагі да духоўнай спадчыны продкаў («гэта амаральна, гата ідзе супраць вышэйшага распарадку самой пры-роды»). Глыбока трывожыцца пісьменнік за лёс беларускай літаратуры, духоўным вытокам якой былі Скарына, Ко-лае, Купала, Багдановіч. Шчыра перажывае, што «злачынна мала робіцца, каб уратаваць нацыю»... У спадчыне Ніла Гілевіча — каля дзесяці кніг публіцыстыкі і эсэістыкі. У іх узнімаюцца важныя праблемы літаратурна-грамадскага жыцця, маральнага і ду-хоўнага развіцця грамадства, якія нікога не могуць пакінуць раўнадушным, бо нясуць у сабе высокі зарад праўды, сумленнасці, мужнасці, болю, выяўляюць шчы-ры і глыбокі клопат мастака пра лёс Бацькаўшчыны, беларускага народа, яго занядбанай гісторыі, культуры, мовы. Мала сказаць — не пакідаюць раўнадушным. Яны выкрасаюць у сэрцы святы агонь духоўнасці, умацоўваюць веру ў будучыню Беларусі, шчаслівы лёс дзяцей на роднай зямлі. Артыкулы, эсэ, публіцыстычныя нататкі Ніла Гілевіча ўражваюць глыбінёй думкі, сілай логікі, аргументаванасцю, доказнасцю, значнасцю вывадаў і абагульненняў. Яркую адметнасць мае інтанацыя. У залежнасці ад таго, каму адрасавана слова, інтанацыя можа быць то лагодна-памяркоўнай, ушчувальнай, з адценнямі шкадавання, смутку, спачування, то з'едлівай, востра-іранічнай, гнеўнай. Трапна выкарыстоўвае паэт іранічныя звароты, саркастычныя каментары, экспрэсіўна-ацэначныя словы, рытарычныя пытанні, элементы памфлета, што дазваляе выказацца асабліва рэзка, іншыя сродкі мастацкай выразнасці, каб з болыпай глыбінёй раскрыць негатыўныя з'явы рэчаіснасці, выявіць іх прычыны, сутнасдь, філасофію. Ніл Гілевіч увогуле бліскучы майстра пяра. І не толькі ў публіцыстыцы. Яму падуладны самыя розныя жанры, стылі, сродкі, прыёмы, формы. Чытач знаёмы з санетам (вянком санетаў), актавай (ёсць цэлы зборнік актаў), трыялетам, баладай, сюжэтным вершам, вершам-апавяданнем, мініяцюрай, вершам-памфлетам, замовай, казкай, эпіграмай, пародыяй Ніла Гілевіча (пералік можна доўжыць). Яго Слова — сэнсава-змястоўнае, афарыстычнае, лаканічнае, пластычнае, з адметным гукавым, музыкальна-маляўнічым абліччам, велізарным зарадам энергіі. 3 дапамогай толькі адной часціны мовы, дзякуючы віртуознасці, паэт можа раскрыць сутнасць цэлай з'явы, падзеі, характару. Як, скажам, у вершы «Мэта», адрасаваным далакопам беларускага слова:
Самае страшнае, што сярод іх шмат «сваіх», быццам бы свядомых беларусаў. Тое бяздонне, над якім не раз схілялася мужная і гордая галава, і тая прорва роспачы — на іхнім сумленні таксамаі Усцешыцца можна хіба што народнай мудрасцю: «Камянямі асыпаюць дрэвы, на якіх ёсць плады». Думаю, што Нілу Гілевічу ніколі не маглі дараваць якраз ягонай мужнасці, бескампраміснасці, цэльнасці і паслядоўнасці, прынцыповай пазіцыі. У адрозненне ад тых, якія «шчыруюць» на беларускай ніве толькі ў спрыяльнае надвор'е, Ніл Гілевіч заўсёды абараняў інтарэсы Бацькаўшчыны. 3 высокіх грамадскіх трыбунаў як дзяржаўны чалавек і грамадскі дзеяч. Як навуковец, выкладчык вышэйшай школы (35 гадоў ён аддаў выхаванню студэнтаў універсітэта). Як паэт і проста як грамадзянін, чалавек. *** ...Ты ўпотай молішся хімеры, А мне мой Бог — бацькоўскі край. Я не забыў: калі ад болю За лёс ягоны я крычаў — Ты шанаваў чужую волю I, падуладны ёй, маўчаў.
Калі дыханне мне і мову Перацінаў дзікун-сатрап — Ты не ішоў мне на падмогу, Ты на душу не браў затрат... *** ("Не падбівай, не падбухторвай...") Я ніколькі не перабольшу, калі Ніла Гілевіча назаву Сумленнем Бацькаўшчыны. Ён не мог не нарадзіцца на нашай зямлі, якая адвеку прагла Волі, Незалежнасці. Ён патрэбен ёй як заступнік, абаронца і захавальнік яе духоўных скарбаў, носьбіт яе гістарычнай памяці, як каталізатар адраджэння беларускага Духу. Як годны прадстаўнік у супольнасці народаў свету. Больш за ўсё даражыць Ніл Гілевіч ісцінай, якая знаходзіцца не па-за ім, а ўнутры яго самога — вынаша-най, выпакутаванай сэрцам, талентам, усім яго жыццём, падключанай да сілавога поля духоўнага вопыту Зямлі-маці. Таму наіўнымі будуць спадзяванні некаторых, што ён уступіць хоць крупінку гэтай ісціны. А калі былі памылкі, гэта ж так натуральна і непазбежна ў жыцці! Ён — Асоба, Мастак, Грамадзянін — сам сабе строгі суддзя і пракурор. *** За ўсе свае памылкі і грахі Перад людзьмі і Богам, За тое, што, нібы сляпы-глухі, 3 анёлам блытаў погань, Кускамі сэрца кожны дзень плачу... *** («Рэпліка»)
...Калі нараджалася ў сям'і дзіця, падобнае да маці ці бацькі, у народзе звычайна гаварылі: пабрала ўсё да кропелькі, да макавай расіначкі. Так і з паэтам. Калі ён сапраўдны сын Зямлі-маці, Айчыны, Бацькаўшчыны, яго творчасць убірае ў сябе ўсё, што належыць гэтай зямлі. Яе гісторыю, характар, душу, мову. Мудрасць яе высокіх аблокаў і струмлівых ручаёў, прасторных дарог і вузенькіх сцежак, бязмежнага поля і маленькай пылінкі. Усё да драбніц. Толькі кожная драбніца — цэлы сусвет. І мядункавы водар спелых лугоў — як вечнасць, і сумна-тужлівае куванне зязюлі ў бары — як вечнасць, і задуменны сінявокі пагляд васілька — як вечнасць...
*** Край мой беларускі, край! Дай мне прыгарнуцца, дай! Да твайго ляснога Вераснога долу, Дзе так шчасця многа Выпала на долю, — Дай жа прыгарнуцца, дай!.. *** ("Край мой беларускі...") Паўтараю за паэтам шчырыя пранікнёныя радкі, і яны світальнай чысцінёй узыходзяць у душы, выратавальна наталяючы яе нечым вялікім і прыгожым. «Не пакідай мяне, мой светлы сум, з табой мне хораша на адвячорку хадзіць і слухаць лесу ціхі шум, пакуль судемак не запаліць зорку...» — малюся на паэтава слова і адчуваю, як далучаюся да Гармоніі Сусвету, вырваўшы ў вар'ята веку імгненне чыстай святой радасці. Гэта так многа. Гэта, можа, усё. Бо, дакрануўшыся да вечнага, ты здолееш, ты мусіш здолець узняцца душою... І гэта, відаць, самае важнае, самае дарагое для мастака, калі яго слова — трывожны імпульс сэрца — знаходзіць шчыры глыбокі водгук, становіцца часцінкай нечага ўнутранага жыцця. Калі энергія яго паэтычнай думкі аплачваецца нечай дабрынёй, надзеяй, радасцю, захапленнем, узлётам душы. І мо найдаражэй для паэта — нечым болем. Бо ўсё наша будзённае шчаслівае і трагічнае жыццё з яго бясконцымі пошукамі сэнсу аплачана менавіта гэтым — найглыбокім і найкаштоўным чалавечым пачуццём. Мабыць, не адзін з нас, чытаючы Ніла Гілевіча, амаль фізічна адчувае яго глыбіннае, магутнае сыноўняе пачуццё любові-болю. «А мне мой Бог — бацькоўскі край» — шчыра прызнаецца паэт. І гэта не проста высокія словы. Для паэта Бацькаўшчына — паняцце святое. Гэта яго Малітва. Ранішняя і вячэрняя. Будзённая і святочная. Малітва ў радасді і горы. Яна вырываецца то высокай узнёслай патэтыкай: «О зямля! Ты ўся ў абновах! / Ты ў мільён званочкаў звоніш»; то сцішана-мудрай любасцю: «Я хаджу, закаханы ў твае краявіды, / і шапчу. як прызнанне: «О мой край дарагі»; то глыбокім уздыхам: «О Беларусь! Мой лёс. Мой вечны боль. / Мая невыспеваная да веку песня»; то мужнай водпаведдзю ворагам беларушчыны: *** Ад той зямлі, дзе маці нарадзіла, Ад тых магіл, дзе прашчуры ляжаць, Ад нівы той, дзе сеяў я, каб жаць, Ад мовы той, што ў цемры мне свяціла, — Не адракаўся і не адракусяі Запомніце: пярэваратнем я Павек не скінуся. Душа мая І ў небе будзе трызніць Беларуссю. *** ("Мой кароткі адказ") Адну з апошніх кніг Ніла Гілевіча «Любоў прасветлая», у якой сабраны роздумы ў вершах і прозе аб роднай мове, паэт Анатоль Вярцінскі назваў вельмі дакладна — «Евангеллем ад Ніла». Сапраўды, у гэтай, як лічыць сам творца, галоўнай кнізе яго жыцця, якая пісалася амаль паўстагоддзя, у надзвычай скандэнсаванай змястоўнасці — «добрая вестка» пра мову свайго народа, яе гістарычны лёс, ролю ў жыцці асобнага чалавека і дзяржавы, надыянальнай культуры і адукацыі, пісьменніцкай працы — увогуле ў жыцці нацыі. У адным з інтэрв'ю на радыё Ніл Гілевіч сам прызнаецца, што адна з яго галоўных, а можа быць, самая галоўная тэма ў паэзіі, прозе, публіцыстыцы, эсэістыцы, нават у п'есах — гэта лёс Бацькаўшчыны. «Калі прыгледзецца, чым я жыў, што я думаў і што ў першую чаргу прасілася на паперу, — гэта мае роздумы пра родны край, нашу беларускую зямлю, лёс нашага народа, нашай мовы, культуры, гісторыю». Узрушана і хвалююча піша паэт пра перажытае Радзімай у Вялікую Айчынную вайну. Колькі пакут зведалі беларусы, якія незлічоныя страты панеслі, а выстаялі, перамаглі. Бо абаранялі святое — родную зям-лю, часцінку іх душы, роднае гняздо, дзе яны нарадзіліся, выраслі, адкуль у жыццёвы вырай падяцелі іх дзеці, дзе знайшлі вечны спачын продкі. У самыя трагічныя часы гісторыі самаахвярная любоў да Бацькаўшчыны надавала сілы, мужнасці, цярпення вынесці ўсе пакуты. Суровымі рэалістычнымі фарбамі малюе мастак карціну жыцця беларускай вёскі ў час вайны, і вобразы аднасяльчан, і неймаверныя цяжкасці, якія выпалі на іх долю. У патрыятычнай араторыі «Гарыць, гарыць мая Лагойшчына...», паэмах «Недзяленя», «Сто вузлоў памяці», «Заручыны», «А раніцы ўжо не было», аўтабіяграфічнай аповесці «Перажыўшы вайну» і іншых творах— драматызм, трагізм лёсу беларускага народа. У час вайны Нілу Гілевічу было ўсяго 10 — 13 гадоў, але ўражлівая душа хлопчыка занатавала ўсю бязмежнасць чалавечага гора і пакут. *** ...Не стала Рудні і Кандратавіч, Датла скіпела Гарадзішча — І плакаць некаму над стратамі, Над чорным сумам папялішчаў. Гарыць Хатынь, Губа, Ідаліна, Палаюць Ніўкі, Стайкі, Гані... *** ("Гарыць, гарыць мая Лагойшчына...") Да гэтых радкоў, напісаных збалелым сэрцам, нельга дакранацца раўнадушным. Яны — як аголены нерв. Усе з пакуты, адчаю і роспачы, гневу і помсты, любові і нянавісці. Яны і сёння крывавяць, як свежая рана... Ніл Гілевіч — родам з Лагойшчыны, прыгожага ляснога куточка беларускай зямлі, якая ўзрасціла светлую і бунтоўную музу Янкі Купалы і навечна прапісала памяць і боль спаленых беларускіх вёсак. Тут іх могільнік. Тут Хатынь, жалобныя званы якой не даюць забыцца на не-чуваную трагедыю. На мемарыяльным вянцы — словы, напісаныя Нілам Гілевічам. У іх — клятва-наказ загінуўшых у полымі вайны: Людзі добрыя, помніце! *** Мы любілі жыццё, і Радзіму, І вас, дарагія, Мы згарэлі жывымі ў агні. Наша просьба да ўсіх: Хай жалоба і смутак Абернуцца ў мужнасць і сілу, Каб змаглі ўвекавечыць вы Мір і спакой на зямлі... ***
Васіль Быкаў аб Ніле Гілевічы
Мне хочацца выказаць некалькі думак пра аднаго з выдатных майстроў су-часнай беларускай літаратуры — паэта Ніла Гілевіча. Больш як чвэрць стагоддзя працуючы ў літаратуры, Ніл Гілевіч стварыў каля дваццаці паэтычных зборнікаў, кожны з якіх у той ці іншай меры адлюстраваў па сваіх старонках не толькі паэтычнае развіццё яго таленту, але час і жыццё парода, думы і перажыванні грамадзяніна. Наогул трэба сказаць, што ў паэтыцы Ніла Гілевіча ў вельмі выразнай форме знайшлі выяўленне грамадзянскасць, скандэнса-ваная сацыялынасць, аб чым сведчаць яго шматлікія лірычныя і ліра-энічныя творы і асабліва ягоная сатыра і гумар, у якіх паэт мае свой непаўторны голас, свой характэрны смех і сваю іронію. Сіла ягонай пагарды і выкрыцця адмоўных з'яў такая вялікая, а смех такі з'едлівы, што часам здзіўляе ягоная здольнасць пераходу да вельмі шчырай замілаванасці, дабрыні і пранізлівага лірызму ў вершах і паэмах іншага характару, у лірычных творах, дзе Ніл Гілевіч паказвае зусім іншыя грані свайго таленту. Гэтыя два розныя бакі яго творчасці знітоўваюцца адной моцнай, я сказаў бы, высакароднай якасцю, якую можна вызначыць як фальклорную, вельмі народную, што ідзе з самых вытокаў беларускага жыцця, з яго нацыянальнага характару і ягонай гісторыі. Але ён ніколі не замыкаецца ў гэтых, няхай сабе і самых дабратворных і дабрачынных увогуле межах, ён сягае далёка і шырока, аб чым сведчаць яго зноў жа беспрэцэдэнтныя ў нашай літаратуры сувязі перш за ўсё з брацкай балгарскай літаратурай, для чаго Нілам Гілевічам зроблепа столькі. колькі, відаць, не зроблена ўсёй пашай нацыянальнай літаратурай за ўвесь час яе існавання. Перакладчыцкі талент Ніла Гілевіча сапраўды унікальны, і цяпер яшчэ цяжка сказаць, перад кім гэтаю сваёю дзейнасцю ён мае большыя заслугі — перад Беларуссю ці перад Балгарыяй. Але, можа, гэта і няважпа, у абодвух выпадках усе мы ў выйгрышы. Хочацца адзначыць і яшчэ адзін бок дзейнасці Ніла Гілевіча — яго выкладчыцкую і навукова-даследчыцкую работу ў сценах Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна, куды больш трыццаці гадоў таму назад ён прыйшоў студэнтам і дзе стаў прафесарам, заслужаным дзеячам павукі БССР. Менавіта тут з-пад яго пяра выйшла звыш дзесятка навуковых манаграфій і кніг па літаратуразпаўстве і фальклоры, тут ён стаў камуністам, руплівым выхаваўцам шматлікіх кадраў беларускай нацыянальнай культуры. Талент Ніла Гілевіча надзвычай ёмісты і працавіты, чулы да подыху жыцця і да чалавечага болю. Паэт шмат выступае як публіцыст і літаратурны крытык, мае некалькі зборнікаў артыкулаў. Апошнім часам у друку з'явіліся драматычпыя творы Гілевіча, неўзабаве, мабыць, што-нішто з іх мы ўбачым на сцэне. Можна толькі здзіўляцца разнастайнасці і плёну ім здзейсненага ў розных літаратурных жанрах, што ўвасобілася, мабыць, у паўсотні друкаваных кніг, але самае вялікае яго дасягпенпе ўсё ж бачыцца ў галіне паэзіі, у паэмах і лірыка-філасофскіх вершах, у прыватнасці, у такім працаёмкім лірычным жанры, як актава. Васьмірадковыя мініяцюры паэта становяць сабой як быццам эпіцэнтр усяе творчасці Гілевіча, яе мастацкае ўзвышша. Раўнуючы да ранейшае творчасці паэта, яны — значны крок наперад як з гледзішча мастацкае дасканаласці, так і ў сэнсе па-глыблення і завершанасці ідэйнай капцэпцыі. У сканцэнтраванай форме класічнай актавы аўтар здолеў выказаць столькі значных, часам арыгінальных і афарыстычных думак і меркаванняў, і зрабіў гэта з такой дасканаласцю, што можна, не баючыся перабольшання, назваць кнігу «Актавы» этапам як у паэтычнай творчасці самога Гілевіча, так і ва ўсёй сучаснай беларускай паэзіі. Сто дваццаць актаваў, кожная з якіх — увасабленне думкі і пачуцця, з зайздросным лаканізмам даводзяць нам пра самае важнае, самае вечнае ў жыцці чалавецтва наогул і кожнага чалавека ўпаасобку. Тут аўтар канчаткова сцвердзіў высакароднасць уласнага погляду на свет і жыццё і абараніў высакародны гуманізм ва ўсіх складанасцях чалавечых узаемаадносін. Можна шмат гаварыць пра Ніла Гілевіча і пра тое, што зроблена гэтым самабытным майстрам паэтычнага слова, але я думаю, будзе лепш пачытаць яго самога.