РефератыОстальные рефератыВоВобраз князя Вітайта ў паэме М.Гусойскага Песня пра зубра

Вобраз князя Вітайта ў паэме М.Гусойскага Песня пра зубра

Век залатым той названы па простай прычыне: дзяржаўца Перад багаццем і шчасцем зямным пастаянна Ставіў багацце духоўнае — злата дзяржавы. М. Гусоўскі<BR>У творчай спадчыне нашага славутага зем-ляка Міколы Гусоўскага асобае месца займае паэма «Песня пра зубра». Гэты твор, дзякую-чы таленту і багатаму жыццёваму вопыту па-эта, стаў песняй яго сэрца, гімнам Бацькаў-шчыне, кнігай жыцця зямлі нашай роднай. У паэме раскрываюцца вобразы двух улада-роў Вялікага княства Літоўскага — Жыгімон-та і Вітаўта. Аднак найболып цікавым і пры-ваблівым*з'яўляецца вобраз князя Вітаўта. Вітаўт выступае ў паэме як дзяржаўны муж, кіраўнік, настаўнік, усебакова развітая асоба. Княжанне Вітаўта — гэта час гераічных спа-борніцтваў, дзе кожны меў права і вялікія магчымасці для здзяйснення подзвігаў і сцвяр-джэння сваёй годнасці. Самым вялікім багаццем уладар лічыў «багацце духоўнае — злата дзяржавы». У часы княжання Вітаўта дзяржава дасягнула небывалага росквіту і ўздыму, мела дыпламатычныя сувязі з усімі заходнееўра-пейскімі краінамі. 3 князем Вітаўтам стара-ліся жыць у міры і згодзе многія суседзі. I яны не столькі баяліся яго, колькі паважалі за адвагу, мудрасць, справядлівасць: Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы Росквітпам княстпва Літпо

ўскага, нашага краю, I называюць той век залатым. Вітаўт паказаны ў паэме таксама і ў паўсядзённым жыцці. Ён высакародны, справядлі] вы, чулы чалавек. У адносінах да злачынцаў хабарнікаў — жорсткі і патрабавальны. КнязІ па заслугах шчодра адорваў мужных воінаў-зма-І гароў, але сурова і справядліва караў баязліў| цаў, клятваадступнікаў, ілжывых сведак: Строга і сурова караў звычкі дурных людзей. Ён справядлівасць любіў, шанаваў яе нормы святыя, Не дазваляў, каб махляр дзесьці абходзіў закон... Жорстка ўладар катаваў ілжывых падкупленых сведкаў, 3 тым, каб ніхто надалей суддзям хлусіць не пасмеў. 3 мэтай падрыхтоўкі сваіх воінаў да барацьбы з ворагам Вітаўт часта наладжваў у пушч* паляванні, якія лічыліся своеасаблівай шко-| лай вайсковага выхавання. Падчас паляванн: воіны вучыліся валодаць кап'ём, рагацінай, лу-І кам. У гэтых дзікіх аблавах на звяроў выпра^ боўваўся характар воіна, загартоўваўся яго ба-| явы дух. Галоўнымі якасцямі воіна, на думк^ Вітаўта, павінны быць смеласць, адвага, бая^ вое майстэрства. У вобразе Вітаўта Мікола Гусоўскі паказвае ідэальнага кіраўніка, палітыка і грамадскап дзеяча. У яго вобразе паэт хацеў уславіць сва-| бодную, мужную і адважную асобу, уславіі людзей, шчыра адданых сваёй Бацькаўшчыне.

Сохранить в соц. сетях:
Обсуждение:
comments powered by Disqus

Название реферата: Вобраз князя Вітайта ў паэме М.Гусойскага Песня пра зубра

Слов:342
Символов:2488
Размер:4.86 Кб.