РефератыОстальные рефератыМіМінулае вучыць нас як жыць сёння па творах Яна Баршчэўскага.

Мінулае вучыць нас як жыць сёння па творах Яна Баршчэўскага.

Мінулае вучыць нас як жыць сёння па творах Яна Баршчэўскага.

Лiтаратурную дзейнасць Ян Баршчэўскi пачаў у Полацкай калегii паэмамi "Пояс Венеры" i "Псiхея", вытрыманымi ў стылi польскага класiцызму. Твораў, напiсаных на беларускай мове, захавалася мала. Гэта дыдактычныя вершы "Дзеванька" i "Тарэлiца", а таксама паэма "Рабункi мужыкоў" ("Размова хлопаў"), прысвечаная падзеям 1812 г. Гэтыя творы прадуманыя з боку кампазiцыi, iм не адмовiш у лiрызме i пэўнай сатырычнай скiраванасцi. Так, у вершы "Дзеванька" аўтар папракае маладую асобу за беспадстаўныя прэтэнзii на панскасць, а ў вершы "Гарэлiца" — п'янiцу за празмерную прыхiльнасць да "зялёнага змiя". Пад уплывам пiсьменнiкаў-рамантыкаў Я. Баршчэўскi пачаў апрацоўваць беларускiя паданнi, легенды, казкi, песнi, прыказкi i прымаўкi, у вынiку чаго была напiсана "кнiга сэрцаў i характараў людскiх" "Шляхцiц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". У гэтым чатырохтомным зборы апавяданняў, якi параўноўваюць з цыклам "Тысяча i адна ноч", пiсьменнiк абгрунтаваў думку пра самабытнасць, велiч i духоўнае багацце беларускага народа. Скразным вобразам, якi аб'ядноўвае твор у адзiнае мастацкае цэлае, з'яўляецца шляхцiц Завальн

я. Ён гасцiнна сустракае ўсiх падарожных, шчодра частуе iх, уважлiва слухае жыццёвыя гiсторыi i казкi, 3 такiх гiсторый мы даведваемся пра багатага Карпа, рыбака Родзьку, пана Сiвоху, сляпога Францiшка, паляўнiчага Сямёна i iншых герояў, якiя аказваюцца ў самых розных i неверагодных жыццёвых сiтуацыях, трапляюць пад уплыў чорных сiл, змагаюцца, перамагаюць, выратоўваюцца, гiнуць... ("Пра чарнакнiжнiка i змяю, што вылупiлася з яйка, знесенага пеўнем", "Карона вужа", "Зухаватыя ўчынкi", "Вогненныя духi"). Фантастычныя апавяданнi Я. Баршчэўскага, адметныя i непаўторныя, звязаны з "духам i паэзiяй народа". Яны насычаны афарызмамi, трапнымi выслоўямi i параўнаннямi: "Хто вучыцца, той павiнен пра усё ведаць"; "Помстаю не супакоiш пакуты"; "Чалавек без рэлiгii на усё гатовы"; "Якая карысць спрачацца з людзьмi, якiя маюць абмежаваныя веды i пачуццi?"; "Перасаджваць дубы - найвялiкшае няшчасце". У iх сцвярджаюцца вечныя iсцiны чалавечага быцця: мiласэрнасць, дабрыня, вернасць, усёдаравальнасць, любоў да блiжняга i роднай зямлi. Праз сiстэму выяўленчых сродкаў i на аснове багатых фальклорных матэрыялаў Я. Баршчэўскаму ўдалося стварыць сiмвалiчны i непаўторны вобраз Плачкi-Беларусi i яе пакутнiцкага лёсу.

Сохранить в соц. сетях:
Обсуждение:
comments powered by Disqus

Название реферата: Мінулае вучыць нас як жыць сёння па творах Яна Баршчэўскага.

Слов:321
Символов:2636
Размер:5.15 Кб.