Звяртаючыся да "братцаў мілых, дзяцей зямлі-маткі", аўтар тлумачыць, што "наша бацькава спрадвечная мова, каторую мы самі, ды і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя "му-жыцкай завуць", завецца беларускай. Пераконвае, што наша мова "такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая", гаворыць аб яе стара-жытнасці. Далей аўтар "Прадмовы" ставіць пытанне пра адносіны да мовы. Меншыя ў параўнанні з беларусамі народы "маюць па-свойму пісаныя і друкаваныя ксёнжкі і газэты". А ў нас напісаны на роднай мове ліст да бацькі ў вёску абсмяюць. Мацей Бурачок страсна даводзіць суайчыннікам, што "наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная, як і другім добрым людцам..." Папярэджвае: "Шмат было народаў такіх, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!" Аўтар зазначае, што "
На прыканцы "Прадмовы" робіцца экскурс у гісторыю беларускай зямлі, калі яна добраахвотна з'ядналася з Літвой і Польшчай. Тлумачыцца яе назва: "Не вялікая, не малая, не чырвоная, не чорная яна была, а белая, чыстая: нікога не біла, не падбівала, толькі баранілася". Ва ўмовах, калі назва "Беларусь" была афіцыйна забаронена і пакаленні людзей нарадзіліся і жылі ў Паўночна-Заходнім краі, Мацей Бурачок палічыў неабходным пазначыць межы старажытнай дзяржавы, у якой, "як тое зярно ў гарэху, была наша зямліца", акрэсліць спрадвечную этнічную тэрыторыю нашай радзімы: "Можа, хто спытае: гдзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільна да Мазыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Міньск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчак і вёсак..."