Уступ
Міфалогія з’яўляецца адной з найважнейшых крыніц мастацтва. Вобразы міфалагічных істотаў служылі крыніцай натхнення для мастакоў і літаратараў сусветнай кулітуры. Паўстаюць яны і старонках твораў беларускіх пісьменнікаў. Багата міфалагічных вобразаў створана паэтамі 19га стагоддзя: Адам Міцкевічам, Янам Чачотам, пісьменнікам Янам Баршчэўскім ( “Шляхціц Завальня”). Сустракаем гэтыя ж вобразы і ў сучаснай беларускай літаратуры. Амаль у кожнага аўтара прысутнічае сумна-задуменны лясун, стары белабароды вадзянік, доўгавалосая русалка. Міфы паходзяць з глыбокай старажытнасці, з таго часу, калі безабаронны перад прыроднымі стыхіямі першабытны чалавек імкнуўся даць сваё тлумачэнне надвышэйшым над ім сілам прыроды. І міфалогія – гэта светапогляд часоў паганства. Для першапачатковага чалавека неадушаўлённага свету проста не існавала. Пасля прыняцця хрысціянства міфалогія стала часткай фальклора, а адтуль пранікла ў сусветную літаратуру. Міфалогія натхняла многіх паэтаў і празаікаў. У дадзенай працы разглядаецца ўзаемасувязь міфалогіі і літаратуры на прыкладзе ранняй творчасці Максіма Багдановіча – цыкла “У зачарованым царстве”. Будучы асновай чалавечай культуры, міфалогія мае наступныя асаблівасці: 1) міфалогія занатавала стасункі чалавека і прыроды. 2) міфы ў канкрэтна-вобразнай форме вытлумачвалі з’явы жыцця. 3) міф – з’ва сінтэтычная. У ім своеасабліва злучыліся элементы сапраўдных ведаў аб прыродзе, маральныя нормы і рэлігійныя ўяўленні. Міф – сінтэз філасофіі, рэлігіі ды мастацтва. 4) міф усё ў свеце імкнуўся растлумачыць, перадаць менш вядомае праз больш вядомае, зразумелае. Гэта абагульненне, але праз канкрэтнасць.1 5) міфы спароджаны ўяўленнямі, але не з’яўляюцца чыстай фантазіяй. Вобразы міфа – гэта форма, у якой усвядомлена ўражанне. Старажытны чалавек ўяўляў, што ўсё вакол яго такое ж жывое, як і ён сам, што прырода таксама мае душу.Характэрна дзейснае ўспрыняцце наваколля. Апісанне падзей і іх тлумачэнне магло мысліцца толькі як дзеянне і па неабходнасці прымаць форму аповяду. Старажытныя людзі расказвалі міфы замест таго, каб рабыць аналіз падзей. Паганства – гэта сістэма светапогляду нашых продкаў. Паганства заснавана на даволі нізкім узроўні вытворчых сіл насельніцтва з натуральным характарам гаспадаркі і абмена. Паганства не было вузка-лакальнай з’явай. Асновай яго з’яўляецца паняцце закона гармоніі грамадства і прыроды. Яно працягвае існаваць у сучасных рэлігійна-філасофскіх сзстэмах. Многія паганскія традыціі захаваліся пасля прыняцця хрысціянства. Паганскія святы перакрыліся хрысціянскімі. Дзень хрышчэння насельніцтва Кіева адбыўся ў дзень, на які выпаў у той час Новы год па паганскаму календару. Гістарычна і светапоглядна паганства і хрысціянства гарманічна дапаўняюць адно другое. Міф ляжыць у аснове абодвух. Паганства – чалавек і прырода. Хрысціянства – чалавек і грамадства. Паганства – цела, хрысціянства – душа. Максім Багдановіч верыў у духоўны патэнцыял беларускай нацыі, у будучы росквіт культуры. У яго быў сфармаваны свой арыгінальны позірк на нацыянальную культуру як на гістарычную з’яву, якая мае свае асаблівыя адзнакі і задачы. Неабходнасць узаемадзеяння літаратуры з фальклорам паэт усвядоміў ужо на ранніх этапах сваёй творчасці. Пра гэта сведчыць наступнае выказванне М.Багдановіча: ”Пра казку думаюць так: казка складаецца з абломкаў міфаў. Перыяд міфатворчасці прайшоў.. значэнне іх забыта, самі міфы пераблытаны. Але народ карыстаецца імі як гатовым матэрыялам, у мэтах літаратурных для стварэння казак. Значыць, наколькі нацыянальны міф – нацыянальны і казкі”. У часы Багдановіча вобразы народнай дэманалогіі часта выкарыстоўваліся ў фальклоры як персанажы народнай мастацкай фантазіі. Адсюль яны праніклі ў паэзію Багдановіча. Міфалагічнымі істотамі лесуна, русалак, вадзяніка заселена яго “зачараванае царства“. Пад непасрэдным уплывам “Перажыткаў старажытнага светасузірання ў беларусаў“ (напісанай бацькам паэта, вядомым этнографам А.Я.Багдановічам) быў створаны цыкл вершаў “У зачарованым царстве“. У гэтым цыкле М.Багдановіч звяртаўся да самых архаічных пластоў фальклору, звязаных са старажытным паганскім светаўспрыманнем, калі чалавек не вылучаў сябе з навакольнага свету. Паэт шырока выкарыстоўвае дэманалогію. Міфалагічныя вобразы ў яго зліваюцца з прыродаю, ствараюць непаўторныя, адухоўленыя краявіды. Паганскі светапогляд і натурфіласофія З глыбокай старажытнасці людзі імкнуліся зразумець свет, растлумачыць яго з’явы. Арыстоцель лічыў асноўнымі пачаткамі свету чатыры стыхіі: зямлю, агонь, ваду і паветра. Да такой жа думкі схіляліся натурфілосафы Індыі, Кітая, Месапатаміі. Наш продак, разумеючы еднасць свету, таксама ўшаноўваў розныя стыхіі. Натурфіласофскі падыход заснаваны на ідэі адзінства Космасу ва ўсіх яго элементах і праявах. Прырода выступае адухоўленай. Кожная з’ява разглядаецца ў сваіх сувязях з першаэлементамі Космасу. Космас уключае розныя структурныя ўзроўні: прыроду, грамадства, чалавека і сакральнае ( звышчалавечы пачатак Космасу, звышнатуральнае, боскае). Усе названыя элементы ўзаемадзейнічаюць і фармуюць адзіны Космас – “свет”, “светабудаўніцтва”, дзе адно выяўлена праз другое, дзе ўсё звязана паміж сабой. Якраз такім бачылі свет Сусвет класікі беларускай літаратуры - як адзінства прыроды, чалавека, матэрыяльнай і духоўнай культуры, таго асяроддзя, у якім жыве беларус, і таго бачання, у якім ён жыве. 2 Свет, дзе жылі нашы прашчуры, быў густа населены вялікімі і малымі багамі і бажкамі. Паганская рэлігія ўзнікла як вынік поўнай залежнасці чалавека ад сіл прыроды. Адны прыродныя з’явы дапамагалі чалавеку ў яго вытворчай дзейнасці, іншыя – тармазілі яе. Кожнай з прыродных з’яў людзі імкнуліся надаць сваё тлумачэнне. Яны ўяўлялі, што ў прыродзе дзейнічаюць добрыя і злыя духі, пакланяліся ім, а таксама Духам памерлых продкаў, стварылі культы Маці-багіні. Нашыя продкі абагаўлялі навакольную прыроду – сонца і месяц, камяні і горы, рэкі і азёры, пакланяліся расліннаму і жывёльнаму свету. Іх “духам” прыносілі ахвяры. Паступова складалася ўяўленне аб бажаствах, якія ўвасаблялі сабой стыхійныя з’явы прыроды. Старажытныя паганскія абрады адбываліся ў тагачасных культавых збудаваннях – капішчах.
Духоўныя істоты ствараліся чалавечым ўяўленнем на прыкладзе яго першабытных панняццяў пра сваю чалавечую душу. Духі патрэбныя былі яму , каб растлумачыць з’явы прыроды. “Усё было зразумела для першых людзей, таямніцы прыроды не былі ад іх схаваныя так, як ад нас”, – сказаў Якаў Бёмэ. Сапраўды, першабытныя людзі маглі прыпісваць дружалюбным і варожым духам усё добрае і злое ў сваім асабістым жыцці і ўсе з’явы прыроды. Яны жылі ў цеснай сувязі з жывымі і ўладарнымі душамі продкаў, з духамі рэкаў і азёраў, раўнін і гор. Усе з’явы навакольнага свету адбываліся дзякуючы ўмяшальніцтву разнастайных духоўных істотаў. 3 Уяўленню прымітыўных людзей здавалася, што ўся прырода заселеная і запоўнена духамі. Усюдыісны і наймагутнейшы бог славян-земляробаў, творца жыцця, бог неба і ўсяго сусвету Род ( Сварог, Стрыбог, Святавіт) апладняў зямлю і ўсё жывое, кіраваў вятрамі і нябеснымі з’явамі. Роду падначальваліся ўсе астатнія багі нябеснай сферы зямлі і падземнага свету. Усю суму ўяўленняў пра Космас і Зямлю нашы продкі абагульнялі ў выглядзе нейкай мадэлі. У большасці індаеўрапейскіх народаў цэнтрам свету было Прадрэва. У славянскіх казках па дрэве пралягаў шлях да неба. З вобразам Прадрэва звязаны розныя істоты: на вяршыні яго жылі чароўныя птушкі – Фенікс, Жар-Птушка, Сірын, Арол; пад карэннямі – змеі, рыбы, земнаводныя; на сярэднім узроўні – чалаве і жывёлы. Былі і багі-пасрэднікі паміж рознамі сферамі сусвету. Так, у міфалогіі грэкаў свабодна перамяшчаўся з неба ў падзем’е Гермес, у славянаў – Светавіт.4 У шматлікім паганскім пантэоне можна размеркаваць багоў па чатырох стыхіях: агню, паветра, вады, зямлі. Стыхія агню – Пярун, Жыжаль, Зніч, Дажбог, Ярыла, Каляда, Хорс. Пярун валадарыў над громам і маланкамі і займаўся вайсковымі справамі. Дажбог, Ярыла, Каляда і Хорс былі багамі сонца. Яны даравалі цяпло, клапаціліся пра ўрадлівасць зямлі, дабрабыт людзей, апекаваліся над земляробамі і рамеснікамі. Ім дапамагаў таксама звязаны з сонцам бог ураджаю і дастатку Купала. Стыхія зямлі – Дажбог, Тур, Вялес, Аўсень, Жыцень, Лада, Мокаш, Цёця. Пасланіцамі Рода былі рожаніцы – багіня кахання і вясновага абуджэння Лада і маці ўраджаю Мокаш. Кожны стараўся жыць у згодзе з багіняю восеньскага ўраджаю Цёцяй. Жыжаль саграваў агнём. Ад бога Тура залежала жыццё дзікіх звяроў і поспех на паляванні. Вялесу належаў падземны свет, але былі ў яго і клопаты на зямлі – клопат пра свойскую жывёлу і дапамога пастухам. Стыхія паветра – Стрыбог, бог вятроў. Яшчэ бліжэй да штодзённага жыцця продкаў стаялі драбнейшыя багі – берагіні, Жыцень, Аўсень, дамавікі, лесавікі, русалкі. Да стыхіі вады аднясем вадзяніка і русалку. Каб жыць з багамі ў згодзе, іх трэба было залагоджваць, маліцца за сябе і за сваіх блізкіх. Уранні продкі зазвычай прамаўлялі да ўсіх багоў адразу. Удзень маліліся Хорсу – сонцу. Увечары, пасля працы, прасілі Дажбога ацаніць пражыты дзень і даць кожнаму паводле заслуг яго. Паразумецца з нябеснымі і зямнымі валадарамі, не ўяўляючы іх саміх, было даволі цяжка, таму кожнага бога і бажка чалавечая фантазія надзяляла адметным абліччам. Этногарафы, якія займаліся вывучэннем беларускага краю, заўважылі, што “чараўніцы, вадзянікі, русалкі напаўняюць прыроду беларуса і надаюць ёй своеасаблівае адценне ўмяшчальні таямнічых пантэістычных сіл. Прырода ў светасузіранні народа не толькі арэна яго зямнога жыцця, але і спадарожніца яго духу”. Дэманалогія Дэманалогія ( або ніжэйшая міфалогія ) – комплекс міфалагічных уяўленняў і вераванняў пра нячыстую сілу ( злыя духі, чорт і т.п.), уласцівай “не тутэйшаму” свету і якая ўзаемадзейнічае з чалавекам. У дэманалогіі беларусаў пераплеценыя паганскія і хрысціянскія вераванні, кніжныя ўяўленні аб дуалізме боскага і д’ябальскага пачаткаў, аб стварэнні дэманаў самім Богам ці Д’яблам і народныя – пра паходжанне дэманаў ад самагубцаў і людзей, памерлых ненатуральнай смерцю, ад дзяцей, памерлых да хрышчэння, выкрадзеных лесавіком, вадзяніком ці русалкай. Сістэма міфалагічных уяўленняў беларусаў уключае вялікую колькасць дэманаў, што адрозніваюцца адзін ад аднаго месцам і часам з’яхлення, знешнім выглядам, паводзінамі і сваімі “функцыямі” – характэрнымі дзеяннямі, скіраванымі на чалавека. Паводле народных павер’яў, дэманы жывуць у “нячыстых”і небяспечных месцах ( на пустках, у балотах, на ростанях, у пячорах, ямах, калодзежах, на “нячыстых” дрэвах – вярбе, арэшніку; на паддашку, у лазнях), з’яўляюцца ў сумежны час года ці дня ( купальская ноч, поўдзень, поўнач, на досвітку, пасля захаду сонца), некаторыя дэманы “сезонныя”: русалкі з’яўляюцца падчас русальнага тыдня. Дэманы шматаблічны і зменлівы ( лясун бывае вышэй за лес і ніжэй за траву), яны здольныя прымаць то антропаморфны (звычайна чэрці з рогамі, хвастом, капытом,шэрсцю), то зааморфны выгляд ( напрыклад, дробнай жывёлы – коткі, свінні, жабы), то ўвогуле форму неадушаўлённых прадметаў і прыродных з’яў ( кола, вогненнага ці вадзянога слупа і г.д.). Многія рысы паводзінаў дэманаў сведчаць незямную прыроду: громкі, сіпаты голас, шум, гул, хуткасць перамяшчэння і т.п. Для асобных персанажаў характэрныя адметныя формы паводзінаў: чэрці піруюць і гуляюць ў карты, ладзяць вяселлі; русалкі таньчаць, спяваюць, калыхаюцца на дрэвах, расчэсваюць доўгія валасы; лясун пасвіць ваўкоў, пляце лапці. У адносінах да чалавека дэманы звычайна праяўляюць зламыснасць: лясун збівае з дарогі, дамавік пужае стукам, дотыкам, русалка казытае да смерці, вадзянік топіць. Некаторыя дэманы могуць быць нейтральнымі ў адносінах да чалавека і нават дапамагаць яму ( прыносяць багацце, вылечваюць, даглядаюць статак), аднак у большасці людзі баяцца нячыстай сілы, каб абараніцца ад яе выконваюць шматлікія забароны і носяць разнастайныя амулеты. Прамежкавае становішча паміж светам дэманаў і светам людзей займаюць вядзьмаркі і знахаркі. 5 Дэманалагічныя вераванні пранізваюць усе сферы, узроўні і жанры народнай культуры, з’яўляюцца неад’емнай часткай сямейных, каляндарных і гаспадарчых абрадаў. М.Багдановіч і міфалогія На самым пачатку сваёй творчай дарогі паэт уяўляў Беларусь толькі па казках і легендах, паданнях ды павер’ях народных, што месціліся ў бацькавай бібліятэцы і так моцна ўразілі яго непаўторна-самабытнымі вобразамі старажытнай паэзіі. І сама яна, беларуская земля, здавалася яму дзівоснай казкай, поўнай незвычайнага хараства і таямніц. Раннія вершы паэта аб роднай прыродзе, населеныя міфічнымі істотамі, прасякнуты духам паганскіх павер’яў, складаюць вельмі своеасаблівую старонку ў беларускай пейзажнай лірыцы. Багдановічу ўдалося захаваць у гэтых вершах непасрэднасць старажытнага светаўспрымання, тую першаснасць і свежасць паэтычнага бачання, якімі зачароўваюць нас міфалагічныя беларускія казкі і легенды, замовы і павер’і. 6
У сваім цыкле «У зачарованым царстве » паэт намаляваў вобразы лясуна, вадзяніка, русалкі і змяінага цара. Разгледзім падрабязней кожнага з іх. Л Я С У Н
“Гэта, напэўна, найбольш велічны вобраз,створаны фантазіяй беларуса”
(А.Я.Багдановіч) Лес – жыццёвая прастора беларуса, прастора яго дзейнасці, яго хата. У М.Багдановіча лес паўстае праз пануры вобраз лесуна Лясун ( лесавік, пушчавік) – вобраз у старадаўніх павер’яў беларусаў, гаспадар лесу і звяроў. Яго ўяўлялі ў выглядзе вялізнага ( у рост дрэва ) старога з белым, як бяроста, тварам, вялікімі вачамі, у звярынай скуры. Верылі, што лясун можа паказаць грыбныя і ягадныя мясціны, наганаць у бок паляўнічага звяроў і птушак, паказаць месца бортнікам для ўстаноўкі калод альбо прымусіць чалавека доіга блукаць на адным месцы. Каб задобрыць лясуна, на скрыжаванні лясных сцежак клалі хлеб з соллю. Вобраз лясуна ўразіў М.Багдановіча. Пры апісанні знешняга выгляду гэтай міфалагічнай істоты ён даволі дакладна прытрымліваецца этнаграфічных запісаў бацькі: “ Ён ростам роўны з дрэвамі таго лесу, у якім разгульвае… Галава яго пакрыта доўгімі кудрамі, так што напамінае вяршыню сасны: велізарнае тулавішча адзета ў звярыныя шкуры…” Цыкл “У зачарованым царстве ” пачынаецца наступным вершам: Чуеш гул?- Гэта сумны, маркотны лясун Пачынае няголасна граць: Пад рукамі яго, навяваючы сум, Быццам тысячы крэпка нацягнутых струн, Тонкаствольныя сосны звіняць. (1) Лясун “сумны”, “маркотны”, ціха, не парушаючы лясны пакой, гармонію ляснога жыцця грае на высокіх соснах.. Адзінокі, магутны гаспадар лесу выказвае свой сум. А вось гісторыя лесавіка з верша “Возера”: Стаяў калісь тут бор стары, І жыў лясун у тым бары, Зрубалі бор – лясун загінуў, Во след яго ад той пары: Сваё люстэрка ён пакінуў. (2) На мой погляд, дадзены вобраз лесуна, створаны М.Багдановічам, вельмі падобны да лясуна Н.Арсенневай у вершы “Плач старога лясуна”. Адзіны лёс напаткаў цароў лясных прастораў: чалавек, каб задаволіць свае патрэбы, зніштожыў іх царства, іх дом: Плакаў лясун, што лясы высякалі, Шэпты начы новы плач выгукалі, Доўга хадзіў ён, хадзіў неспакойны Там, дзе ўчора спаў бор яго стройны. (3) У М.Багдановіча ёсць некалькі вершаў, прысвечаных лясному ўладару (вершы "Пугач“,”Лясун”, “Старасць”, “Хрэсьбіны лесуна”). У вершах “Лясун”, “Пугач” лясун выступае не часткаю прыроды, а самастойнай, велічнай і пагрозлівай сілай: Ці не гукнуць, каб рэха па лесе пайшло, Каб з касцямі ў кавалкі разбітымі, Нехта біўся ў крыві, каб мне можна было Усю ноч рагатаць пад ракітамі. (4) Ці верш “Пугач”: З
З А К Л Ю Ч Э Н Н Е
Вялікае значэнне надаваў М.Багдановіч дагістарычным часам, вытокам нашай гісторыі. Бо менавіта адтуль ідуць многія нашыя загадкі і таямніцы. Невыпадкова таму “Вянок” ёе пачынае з пранікнення ў зачараванае царства, у царства паганства, населенае вобразамі, што прыйшлі ад нашых далёкіх продкаў. Там няма яшчэ ні дат, ні імёнаў – адно вядома: ёсць там волаты, русалкі, змяіны цар… Гісторыя прыкрыла тыя часы крылом вечнасці. І толькі водгукі іх даходзяць да нас. Водгук у выглядзе вадзяніка, што спіць на дне ракі. Водгук ад загінуўшага лясуна, які пакінуў сваё люстэрка. Водгук ад русалак, што заблыталі свае косы ў начным возеры. У дазденай працы мы разгледзілі ўзаемасувязь міфалогіі і літаратуры на прыкладзе цыкла М.Багдановіча “У зачарованым царстве”.
Спасылкі 1 Т.Шамякіна “ Міфалогія і літаратура” //”Родная слова” 1994 № 1 2 Т.Шамякіна “ Натурфіласофскія стыхіі ў нацыянальным космасе”// Беларусіка.Кн.1. Мн., 1993,.с.180 3 Э.Б.Тайлор.” Первобытная культура”.М.,1989 4 Т. Шамякіна.//”Роднае слова” 1994 № 3 5 Восточно-славянский фольклор. Мн.,1993 с.56-58 6 Н.Гілевшч” Страцім-лебедзь беларускай паэзіі”//М.Багдановіч. Выбраныя творы.Мн.,1996.с.11 7 Ненадавец А.М.”Святло таямнічага вогнішча”.Мн.,1993.с.34 Літаратура 1. Арсеннева Н. " Пад сінім небам".Вільня, 1927 2. Багдановіч Максім. Выбраныя творы. Мн., 1996 3. Багдановіч Максім. Збор твораў у трох тамах. Том 1.Мн.,1992 4. Барадулін Р. Евангелле ад мамы.Мн.,1995 5. Бацькаўшчына. Зборнік гістарычнай літаратуры.Мн., 1992 6. Буйло К. "..Коціцца рэха".Мн.,1993 7. Вейман Р. "История литературы и мифология".М., 1975 8. Волошина Т.А., Астапов С.Н. " Языческая мифология славян". М., 1996 9. Грушко Е.А., Медведев Ю.М. "Словарь славянской мифологии".М., 1995 10. Грынчык М.М. "Народная паэзія ў ранняй творчасці Максіма Багдановіча"// Беларуская літаратура.Даследаванні і публікацыі.Т.2. 1959 с.61-62 11. Грынчык Мікола "Максім Багдановіч і народная паэзія" Мн. 1963 12. "З гісторыяй на "Вы"" Вып.2 Мн.,1994 14. Купала Я. Вершы.Мн.,1988 15. Майсейчык А.А."Максім Багдановіч і беларускі казачны эпас"// "Беларуская літаратура" 1990 вып.18 с.49-57 16. Ненадавец А.М."Святло таямнічага вогнішча".Мн., 1993 17. "Роднае слова" 1994 № 1,2,3,4,9,10 18. Рыбаков Б.А. "Язычество древних славян".М., 1981 19. Сагараў Л. "Максім Багдановіч і фальклор"//"Беларусь" 1946 № 10 с.47-49 20. Чмыхов Е. Г. " Истоки язычества Руси".М., 1990 21. Шамякіна Т. "Натурфіласофскія стыхіі ў нацыянальным космасе"// Беларусіка. Кн.1 Мн.1993 с.180-188 22. Яскевич А.С. "Становление белорусской художественной традиции". Мн., 1987