Кожны народ не без роду і племя мае Летапіс свой і гісторыі след на старонках.
М. Гусоўскі
Мікола Гусоўскі – наш славуты зямляк эпохі адраджэння, сучаснік Францішка Скарыны. Дакладных звестак пра год і месяц нараджэння, ні колькі жыў, ні калі памёр паэт не захавалася. Не вызначана пакуль што і месца на беларускай зямлі, дзе нарадзіўся і жыў першы перыяд свайго жыцця Мікола гусоўскі, бо паселішчаў і рэк з назвамі Гусаў, Уса, Усава на Беларусі вельмі шмат. Несумленна толькі адно: паэт з Гусава нарадзўся на беларускай зямлі Вялікага княства Літоўскага. Пра першы перыяд яго жыцця звычайна мяркуюць па зместу паэмы “Песня пра зубра”, у якой яскрава і маляўніча расказваецца пра уражанні ў дзяцінстве і юнацтве, пра сумесныя з бацькам заняткі. Як і бацька, Мікола меў дачыненне да паляўнічай справы. Ён сам сведчыць ў паэме, што быў добра напрактыкаваны ў звярыных ловах, паляванні на розных дзікіх жывёл, ведаў іх паводзіны Пяру М. Гусоўскага належыць тры паэмы, больш за дзесяць вершаў. Самы удалы твор, якому людзі прадказвалі доўгае жыццё і вялікую славу, - паэма “Песня пра зубра” /поўная назва “Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго”). Паэма “Песня пра зубра” напісана удалечыні ад радзімы па просьбе папы Льва Х, які хацеў пачуць праўдзівае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў. Напісана паэма на лацінскай мове – на той час мове навукі, культуры, міжнародных зносін у Еўропе. На беларускай мове “Песня пра зубра” з’явілася ў другой палове 60-х гг. У перакладзе Язэпа Семятона. У 1994 годзе чытач змог пазнаёміцца з новым варыянтам славутага твора ў перакладзе У. Шатопа.
Гэтая паэма прасякнута любоўю паэта да роднага краю, глыбокім адчуваннем радзімы як месца адзінага і непаўторнага. У паэме аўтар глядзіць на сваю радзіму нібы збоку і імкнецца уславіць усё тое, з чым яго свядомасці асацыіруецца вобраз Беларусі, роднай зямлі. Аўтар зачарованна любуецца пушчай, дзе прайшлі яго дзяцінства і юнацтва, захапляецца “дзівосным прыстанкам загадак і цудаў”. Наш скарб – гэта нашы лясы, “наша скарбонка і свір
Данное сочинение было написано ученицей 8-го класса Стрельской Анастасией и было оценено в 5/5.