Кароткі змест:
У зачыне невядомы аўтар канца XII ст. заклікае пачаць "мужны спеў... па былях дня нашага, а не па надуме Баяна". Старажытны апавядальнік Баян называецца "салаўём старога часу", адзначаецца асаблівасць яго твораў - "даваць паходам акрасу", пець славу князям. Князі - браты Ігар і Усевалад з невялікім войскам збіраюцца на полаўцаў. На трагічны зыход задуманай справы паказвае сонечнае зацьменне, іншыя прыродныя з'явы, але Ігар з войскам кіруецца ў стэп. Першы бой з ворагам браты выйгралі. "Патапталі яны палавецкія палкі паганыя", узялі багатую дабычу. Раніцай наступнага дня на лагер русічаў напалі полаўцы на чале з ханам Канчаком. Рускія палкі мужна змагаюцца, асаблівую смеласць і спрыт выяўляе князь Усевалад, якога аўтар "Слова..." называе "яр турам". У творы згадваецца слаўнае мінулае ("леты Яраслававы, паходы Алегавы"), калі Кіеўская Русь была магутнай, бо не ведала усобіц паміж князямі. Пра новы час аўтар гаворыць, што "на Рускай зямлі пераклікаліся рэдка ратаі, ды часта вораны граялі, трупы дзелячы між сабою". Войска Святаславічаў разбіта, браты трапілі ў палон ("Ігар-князь перасеў з сядла залатога ў сядло нявольніцкае") і разліліся па Рускай зямлі жальба і смутак. Святаслаў бачыць "мутны сон". Баяры паведамляюць яму сумную вестку пра лёс рускай дружыны і яе кіраўнікоў. Кіеўскі князь наракае, што не ў пару Ігар і Усевалад "пачалі зямлю Палавецкую мячамі цвяліць, а са
Міжусобныя войны аслабілі моцнае калісьці Полацкае княства. Аўтар "Слова..." звяртаецца да Яраслававых і Усяслававых унукаў з прапановай "схаваць мячы свае", бо варожасць князёў "наводзіць паганых на зямлю Рускую". 3 глыбокім драматызмам малюецца бітва паміж князямі Кіева і Полацка: На Нямізе галовы сцелюць снапамі, Харалужнымі малоцяць цапамі, жыццё кладуць на таку злюцела, веюць душу ад цела. Нямігі крывавыя берагі не збожжам былі засеяны зноў - засеяны касцьмі рускіх сыноў. Полацкі князь Усяслаў, адзін з удзельнікаў бітвы на Нямізе, паказваецца смелым, удачлівым, хітрым і, нават, у адпаведнасці з паданнем надзяляецца чарадзейнымі рысамі ("Уночы ваўком рыскаў, з Кіева паспяваў да пеўняў да Тмутараканя"). Аўтар згадвае эпізод з багатага на падзеі жыцця Усяслава Чарадзея, калі ён на нейкі час заняў пасад князя ў Кіеве. Яраслаўна, жонка Ігара, плача над лёсам палоннага мужа. Яна звяртаецца да ветру, сонца, Дняпра са сваім горам, просіць дапамагчы князю, вярнуць яго дамоў жывым. У адну з начэй князь Ігар уцякае з палону. Гоняцца за ім Гзак і Канчак, але Ігар шчасліва вяртаецца на родную зямлю. Заканчваецца твор услаўленнем князёў і іх воінаў, якія "бароняць хрысціян ад паганай чужыны".