Пачынала сваю творчасць Цетка пад моцным уплывам Ф.Багушэвiч. Цетка наследуе творчыя прынцыпы Багушэвiча, яго iдэi. Асобныя вершы непасрэдна пераклiкаюцца з вершамi Багушэвiчача. Напрыклад, "Мае думкi", "Музыкант беларускi". Але Цетка жыла у iншы час, яе творчасць разгортвалася у перыяд рэвалюцыi 1905-1907г., калi жыцце ставiла перад лiтаратурай новыя задачы. Таму паэтэса не спынiлася на тым, што завяшчау Багушэвiч. Творчасць Цеткi набывае рэвалюцыйны характар. Бурлiвая энергiя рэвалюцыйных выступленняу нардных мас, пафас барацьбы захапляюць паэтэсу, вызначаюць iдэйныя i мастацкiя асаблiвасцi яе вершау, прасягнутых нянавiсцью да самауладства. Народная рэвалюцыя становiцца галоунай тэмай яе творчасцi. Ёй прысвячае Цетка зборнiк "Хрэст на свабоду" (1906), якi складаецца з вершау пра барацьбу народа супраць царызму ("Мора", "Хрэст на свабоду"). У сборнiку "Скрыпка беларуская” з'яуляюцца творы, якiя прадвяшчаюць выбух народнага гневу i нянавiсцi ("Суседзям у няволi", "Вера беларуса").
Верш "Суседзям у няволi” напiсаны, калi паэтэса знаходзiлася у эмiграцыi на Украiне. У вершы яна становiцца прапагандыстам iдэй iнтернацыяналiзму, адзiнства iнтарэсау працоуных мас усiх нацыянальнасцей. Адначасова верш гучыць як баявая прысяга беларускага, народа.
Верш "Вера беларуса” раскрывае значэнне рэвалюцыi для беларускага народа. Рэвалюцыя успрымаецца як гiстарычны рубеж, за якiм сканчаюцца спакуты народа. Iдэя верша -- глыбокая вера у непераможную сiлу народа, загартаваную у суровых выпрабаваннях цяжкай i шматпакутнай гiсторыi. Цётка заклiкае народ шырэй глянуць на жыцце, на свет. Гэты верш -- верш-разважанне i а
У вершы "Хрэст на свабоду” паказаны падзеi рэвалюцыi 1905-1907г., калi 9 студзеня па указу цара была растрэляна мiрная дэманстрацыя. У вершы расказваец ца таксама пра шматлiкiя злачынства у адносiнах да народау Расii, пра бясслауную руска-японск. вайну, пра жорсткiя расправы над народам, галечу, голад, непасiльныя падаткi, Цетка гаварыць, што усе народы Расii узнялiся на барацьбу. Верш належыць да публiцыстычнай лiрыкi.
Самый яркi з рэвалюц. творау Цеткi -- верш "Мора". У вершы падзеi рэвалюцыi паказаны на самым уздыме, у кульмiнацыi. У вершы паэтэса малюе карцiну раз'юшанай стыхii на моры. У вершы вобразна выступаюць характэрныя асаблiвасцi паказу жыцця. Грозная навальнiца на моры паказваецца як бiтва памiж "разгневанай натурай” i "войскамi бога", у вобразе якiх выступаюць варожыя народу сiлы, сiла самадзяржауя. Верш заканчваецца услауленнем барацьбы. Верш з'яуляецца гiмнам рэвалюцыi.
Паэтычная творчасць Цеткi амаль цалкам звязана з рэвалюцыйнымi падзеямi 1905-1907гг. Вершы паэтэсы – палiтычная, публiцыстычная лiрыка, паэзiя высокiх грамадзянскiх настрояу, пачуццяу, iмкненняу. Цетка была не толькi таленавiтай паэтэсай, а i таленавiтым празаiкам, што яскрава выявiлася у апошнi перыяд яе творчасцi (апавяданне "Прысяга над крывавымi разорамi"). Замалеука з жыцця беднага, змучанага цяжкай працай i нястачай чалавека, селянiна Мацея. Творчасць Цеткi пасля падзей 1905-1907гг. развiвалася у складаных абставiнах рэвалюцыi. Яна працягвала верыць у тое, што народ не сказау яшчэ свайго апошняга слова, што ён здабудзе сабе волю i права на лепшае жыццё. Гэтай верай прасягнуты яе вершы, напiсаныя у той час, а таксама апавяданнi "Навагоднi лiст".