РефератыОстальные рефератыВоВобраз князя Вітаўта ў паэме Міколы Гусоўскага Песня пра зубра. другое 2

Вобраз князя Вітаўта ў паэме Міколы Гусоўскага Песня пра зубра. другое 2

Вобраз князя Вітаўта ў паэме Міколы Гусоўскага Песня пра зубра. другое 2

Век залаты той названы па простай прычыне: Дзяржаўца Перад багаццем i шчасцем зямным пастаянна Ставiў багацце духоўнае - злата дзяржавы. М. Гусоўскi


У творчай спадчыне нашага славутага земляка Мiколы Гусоўскага асаблiвае месца займае "Песня пра зубра". Гэты твор, дзякуючы таленту i багатаму жыццёваму вопыту паэта, стаў песняй яго сэрца, гiмнам бацькаўшчыне, кнiгай жыцця зямлi "пад зоркай Палярнай". У паэме раскрываюцца вобразы двух уладароў Вялiкага княства Лiтоўскага — Вiтаўта i Жыгiмонта. Апiсанню Жыгiмонта — смелага паляўнiчага, якi першым кiдаецца на раз'юшанага звера, — у творы адводзiцца нямнога радкоў. Паэт аддае перавагу Вiтаўту, якi выступае ў паэме як дзяржаўны муж, кiраўнiк, выхавацель, многабакова развiтая асоба. Вiдавочным з'яўляецца тое, што пры стварэннi сваёй паэмы Гусоўскi арыентаваўся на добра вядомы яму "Летапiсец вялiкiх князёў Лiтоўскiх". "Летапiсец" заканчваецца так званай "Пахвалой Вiтаўту", у якой высока ацэньваюцца дзяржаўна-палiтычныя заслугi князя: I Вялiкi Ноўгарад, i Вялiкi Пскоў — Усе паслухмяны былi вялiкаму князю Вiтаўту. Цары i князi ў вялiкай прыязнi з iм былi, А iншыя служылi яму i гонар вялiкi, I дары шматлiкiя прыносiлi яму. Княжанне Вiтаўта — гэта час гераiчных спаборнiцтваў, дзе кожны меў права i вялiкiя магчымасцi для здзяйснення подзвiгаў i сцвярджэння сваёй годнасцi. Самым вялiкiм багаццем уладар лiчыў "багацце духоўнае — злата дзяржавы". У

часы княжання Вiтаўта дзяржава дасягнула небывалага росквiту i ўздыму, мела дыпламатычныя сувязi з усiмi заходнееўрапейскiмi краiнамi. З князем старалiся жыць у мiры i згодзе многiя суседзi, якiя не столькi палохалiся яго, колькi паважалi яго за адважнасць, мудрасць, справядлiвасць: Княжанне Вiтаўта лiчаць усе летапiсцы Росквiтам княства Лiтоўскага, нашага краю, I называюць той век залатым. Вiтаўт паказаны ў паэме ў паўсядзённым жыццi. Ён высакародны, справядлiвы, чулы, патрабавальны чалавек, жорсткi ў адносiнах да злачынцаў i хабарнiкаў. Князь па заслутах i шчодра адорваў воiнаў-змагароў, але сурова i справядлiва караў баязлiўцаў, клятваадступнiкаў, iлжывых сведак: Строга й сурова караў звычкi дурныя людзей. Ён справядлiвасць любiў, шанаваў яе нормы святыя, Не дазваляў, каб махляр дзесьцi абходзiў закон... Жорстка ўладар катаваў iлжывых падкупленых сведкаў З тым, каб нiхто надалей суддзям хлусiць не пасмеў. З мэтай падрыхтоўкi сваiх воiнаў да барацьбы з ворагам Вiтаўт часта наладжваў у пушчах паляваннi, якiя лiчылiся своеасаблiвай школай вайсковага выхавання. Палюючы на лясных звяроў, воiны прывучалiся валодаць кап'ём, рагацiнай, лукам. У гэтых дзiкiх аблавах на звяроў выпрабоўваўся характар воiна, загартоўваўся яго баявы дух. Галоўнымi якасцямi воiна, на думку Вiтаўта, лавiнны быць смеласць, адважнасць, ваяўнiчасць, баявое майстэрства. Вiтаўт быў для М. Гусоўскага iдэалам кiраўнiка, палiтыка i грамадскага дзеяча. У яго вобразе паэт хацеў уславiць дзейнасць свабоднай, мужнай i адважнай асобы, шчыра адданай сваёй Бацькаўшчыне.

Сохранить в соц. сетях:
Обсуждение:
comments powered by Disqus

Название реферата: Вобраз князя Вітаўта ў паэме Міколы Гусоўскага Песня пра зубра. другое 2

Слов:422
Символов:3117
Размер:6.09 Кб.