РефератыОстальные рефератыНіНіл Гілевіч ў вершах Родныя Дзеці

Ніл Гілевіч ў вершах Родныя Дзеці

Можа, адтуль праз усё жыццё — 3 грознай пары партызанскай — Я і нясу ў душы пачуццё Адказнасці грамадзянскай. Н. Гілевіч Гэтымі радкамі Н. Гілевіч дае нам зразумець, што вытокі яго грамадзянскай адказнасці ідуць са страшных часоў Вялікай Айчыннай вайны. Перажытае ў гэтыя гады зрабіла адбітак на ўсю творчасць пісьменніка, навучыла любіць і цаніць жыццё ва ўсіх яго праяўленнях, абавязала па-дыходзіць з адказнасцю да кожнай праблемы. . Як сапраўдны грамадзянін падыходзіць паэт да абмеркавання найбольш важных праблем су-часнасці ў рамане ў вершах «Родныя дзеці». Галоўны герой рамана — Сцяпан Якубавіч Вя-чорка, прафесійны музыкант, кампазітар. У ма-ладосці Сцяпан Якубавіч быў закаханы ў пры-гожую дзяўчыну — студэнтку педвучылішча Альжбету Францаўну Кудзелку. Аднак кахан-не цягнулася нядоўга, яно прыкра абарвалася. Са слоў сваёй маці, якая, не дачакаўшыся сына, некалькі разоў прыязджала да яго ў госці, Вячорка ведае, што Альжбета Францаў-на жыве і працуе на яго радзіме і карыстаецца павагай землякоў. Наша знаёмства з галоўным героем пачынаец-ца з таго часу, як Сцяпан Якубавіч атрымаў ліст ад свайго брата Тамаша. У пісьме Тамаш нагад-вае, «Што маме, Сохвіі Пятроўне, Праз месяц сем-дзесят гадоў». Сцяпан Вячорка дакарае сябе, што шмат часу ўжо не быў у родных і вырашае аба-вязкова з'ездзіць. Паездка дадому абяцае сустрэчу з даўно перажытым,

з былым каханнем.


I вось Сцяпан Вячорка ў дарозе. Ён едзе дадо-му. Па дарозе галоўны герой паспявае прыга-даць многія перыпетыі з жыцця сваіх родных. 3 гэтых яго ўспамінаў, а пасля і з гутарак Сця-пана ў час застолля на вясковай вуліцы перад намі паўстаюць шчаслівыя і драматычныя лёсы, непадобныя адзін да аднаго характары людзей. Адна з праблем, якую закранае ў сваім ра-мане Н. Плевіч, — чысціня роднай мовы. Мову зводнага брата Сцяпана Мікіты аўтар парады-руе. Разам з тым высмейвае і асуджае тых лю-дзей, якія гавораць на мешанай мове, абы-толькі не гаварыць па-беларуску. Хвалюе паэта і праблема адзінокай старасці. Гэтая тэма ў рамане пераклікаецца з тэмай мінулай вайны. Прыехаўшы ў родныя мясці-ны, Сцялан ідзе наведаць могілкі і сустракае там старэнькага Валента Дразда. Вайна асіра-ціла гэтага чалавека, забрала ўсіх родных: двух сыноў, жонку, дачку з немаўлятам і зяця. Ста-ры адзін дажывае свой гаротны век. Закранае ў рамане пісьменнік і праблему ад-носін мастакоў і навукоўцаў да свайго пры-звання. Праз дыялогі сваіх герояў аўтар дае адчуць, што яго хвалююць такія пытанні, як павелічэнне разводаў, нетрываласць сучасных сем'яў, Выразна гучаць у творы і праблемы экалогіі. Адньш словам, яісьменндка, санраў-днага грамадзяніна і патрыёта сваей радзімы, турбуюць усе надзенныя праблемы. Ён пера-жывае іх, як свае асабістыя.

Сохранить в соц. сетях:
Обсуждение:
comments powered by Disqus

Название реферата: Ніл Гілевіч ў вершах Родныя Дзеці

Слов:399
Символов:2713
Размер:5.30 Кб.