РефератыОстальные рефератыПеПесня пра зубра

Песня пра зубра

Кароткі змест:


На пачатку паэмы М. Гусоўскі расказвае, калі і з якой нагоды ён ўзяўся за пяро, каб "сказ... пра волата-звера песняй зрабіць". Просіць "твор справядліва судзіць", бо лепей валодае лукам, чым пяром. У адпаведнасці з поўнай назвай паэмы - "Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго" М. Гусоўскі паказвае жыхара "дрымучых лясоў на землях літоўскіх". Пры апісанні выгляду аўтар аспрэчвае недакладныя звесткі пра гэту жывёлу, што прыжыліся ў літаратуры з часоў антычнасці. М. Гусоўскі прыгадвае свой удзел у паляваннях, што адбываліся калісьці на радзіме. Там ён добра вывучыў нораў і паводзіны зубра, назіраў за жыццём зубрынага статку. Радзіма паэта - багатая: "Многа ўсялякіх жывёл блукае і ў лесе, і ў полі...". Аўтара цешыць, што звер у яго краі - "ратнікам смелым раўня", можа спаборнічаць з чалавекам у сіле, смеласці, спрыце. Аднак паляваннем яго суайчыннікі займаюцца рэдка, бо вымушаны бараніць сваю зямлю ад ворагаў. Войны спусташаюць радзіму, нішчаць яе багацці, нясуць смерць і пакуты народу. "Мушу пра войны пісаць, - зазначае М. Гусоўскі. - Маўчанне было б тут ганебным. Бедства людзей вымагло словы і слёзы мае". Аўтар звяртаецца са словамі ўхвалы да караля-сучасніка Сігізмунда (Жыгімонта), адзначае яго паляўнічае ўмельства. Шырока паказваецца князь Вітаўт, пры якім Вялікае княства Літоўскае было моцным і незалежным. Часы В

ітаўта паўстаюць у паэме як гераічныя, дзе кожны чалавек мог сцвердзіць сваю годнасць, паважаўся за смеласць, муж-насць, талент. Пісьменнік паказвае спаборніцтвы воінаў-паляўнічых па стральбе з лука, кіданні коп'яў у зубра, бо "ўсюды і як толькі мог Вітаўт кагорты вучыў".


У творы падрабязна і дэталёва апісана паляванне на зубра. Спачатку звера скіроўваюць у загон, адасабляючы ад статку, потым цэляць у яго з лукаў, каб раззлаваць і прымусіць бегчы. Грозны і страшны цяпер гэты лясны велікан. Гневам напяты ўвесь, шыбуе праз пні і калоды, Прагнучы, як наталіць яраець крывёю ахвяр. Пачынаецца поўнае драматызму адзінаборства людзей і магутнай жывёлы. Зубр умее за сябе пастаяць. Акрываўлены, раз'юшаны, ён "рушыць усё на шляху, быццам лавіна з гары". Нават знясілены гонам звер нясе смяртэльную небяспеку. Трэба мець адметны спрыт і немалую мужнасць, каб "пушчаў жыхар, наймагутнейшы звер, пераможаны ўкленчыў". Думка аўтара зноў скіроўваецца да праблем чалавечага існавання. Ен са скрухай гаворыць, што слабее ад несупынных войнаў, людской нязгоды "Хрыстовая светлая вера". Асуджае моцных свету гэтага, якія не думаюць пра спакой і мір. Апошнія старонкі твора - малітва да Дзевы Марыі. М. Гусоўскі просіць Маці Божую, абаронцу слабых і скрыўджаных, каб ворагі "не цягнулі ў ярмо бездапаможны народ", каб князі, каралі зразумелі ўласнае здрадніцтва, каб мір запанаваў на зямлі.

Сохранить в соц. сетях:
Обсуждение:
comments powered by Disqus

Название реферата: Песня пра зубра

Слов:410
Символов:2897
Размер:5.66 Кб.