РефератыОстальные рефератыРоРодная мова і яе значэнне.

Родная мова і яе значэнне.

Хто езьдзіў па чужых краях,той,напэўна прыкмеціў,што там усе людзі гавораць адною моваю.Німа там розьніцы ў гаворцы.Сяляне і работнікі,папы і чыноўнікі,паны і купцы ў крамах-усе гавораць аднака:у Францыі-па-французку,у Англіі-па-ангельску,у Нямеччыні-па-нямецку,у Польшчы па-польску.Толькі у нас,на Беларусі,гавораць ні аднака:сяляне адною моваю,беларускаю,або,як кажуць,простаю,а паны і чыноўнікі-іншаю мовай,-расейскаю. Чаму гэта так,чаму ў іншых народаў адна мова ў паной і работнікаў,а ў нашым краю дзьве мовы:нібы-та панская і простая,сялянская?Ці ж гэта праўда,што беларуская мова простая?Хіба беларуская мова горшая,ці няздатная да нічога,што паны на ёй ні гавораць,а нікаторыя сяляне саромяццаі,патураючы панам,намагаюцца гаварыць па-панску,або “па-благароднаму”?Не,ні горшая нашая мова за іншыя,а можа яшчэ і лепшая і гаворыць на ёй цэлых 10 мільёнаў людзей,якія ўсе разам складаюць адзін Беларускі народ,меўшы колісь сваю слаўную і магутную дзяржаву. А толькі паны і іншыя з простых сялянскіх людзей,атрымаўшых дурную адукацыю ў царскіх школах і зрабіўшысь праз тое нібы-та панамі,цураюцца свайго роднага і гавораць не нашаю роднаю Беларускаю моваю,а маскоўскаю.Таксама і ніграматны хлопец з вёскі,трапіўшы на заработкі ў горад ці куды небудзь на Маскоўшчыну,вярнуўшыся да дому,пачынаў ламаць сваю гаворку па чужому і пакепліваць з свайго роднага,беларускага.Ні адзін народ гэтага не робіць,-ні паляк,ні расіян,а толькі было ў нас ды на Украіне. А пачалося у нас гэтае двуязычча праз тое,што народ наш беларускі доўга быў пад чужым панаваннем:сьперша пад Польшчаю,а потым пад маскоўскаю уладаю.І толькі колі-сь то Беларусь была вольнаю,ні ад каго нізалежнаю,і жыла сваім няўласным дзяржаўным жыццём.Але суджана было ёй страціць сваю незалежнасьць,пайсьці пад уладу чужынцаў і перажыць горкую долю,-долю зьдзеку,паняверкі і нілюдзкага гвалту. Мала якому народу на сьвеце даводзілася перажываць трагічнейшую,нішчасьнейшую долю,як тая,што зазнаў за сваё гістарычнае жыццё народ беларускі.Выступіўшы на гістарычную арэну з сьвежымі маладымі сіламі,ён вытварыў быў арыгінальны палітычны лад,выявіў пачаткі уланай культуры,даў зароды багатага пісьменства.Калі была б добрая змога вырабляць ды гадаваць усё тое,што ў даўнюю даўніну народ наш меў у багатых і пекных зародах,дык цяпер быў-бы ён можэ-б адным з найкультурнейшых народаў у сьвеце,дастойным таварышам у суполцы культурных нацыяў.Ось жэ ні так яно слалася.Беларускі народ,што і цяпер вызначаецца сваёю,як кажуць,патэнцыяльнаю згатнасьцю ды культуры,сваім розумам і дэлікатнасьцю,-гэты народ цяпер цёмны,заштурханы,бедны.Німа яму прастору,каб выявілася яго прыродная здатнасьць і здольнасьць:яго зямля родзіць ні яму,як ні яму служаць і здабыткі сучаснай культуры...Ён стаў і да гэтага часу астаецца толькі гноям,каб на ём маглі вырастаць пышныя кветкі чужой культуры,выпіваючы з яго уласнага грунту усе сокі жывучыя і за гэта амаль,што нічога назад ні зьвертаючы. Што-ж гэта за фатальная доля такая?Якія прычыны прывялі наш край да такога становішча?


Гэтак пісаў і пытаўся украінскі пісьменнік С.Ю.Ефрэмаў,маючы на увазе сваю бацькаўшчыну Украіну,а далей адказваў,што многа прычын было для такога заніпаду.І найпершая мажа прычына-геаграфічнае становішча нашага краю-на том раздарожжы,дзе пастаянна адбываліся ваенныя споркі суседніх народаў.Як той гарох пры дарозе,-так і жыў беларускі народ.Уціснуты паміж іншых народаў,ні маючы ні якога ад прыроды затулку,ён быў сходным форпостам Эўропы,яго край-месцам крывавых падзеяў суседзяў.Народ наш мусіў прымаць на сваёй грудзі першыя і найцяжэйшыя удары ад тых народаў,што сходзіліся на нашай зямлі канчаць свае споркі з агнём і жалезам.Найбольш гэтыя войны на нашай зямлі і канчаліся,а народ наш,прымаючы на сябе гэтыя ваенныя удары,страціў многа,вельмі многа.Страціў ён,на самы перад,адпоўную сілу і ў той самы час,калі за яго спінаю і моцным затулкамсуседзі маглі зкладаць моцныя палітычныя арганізацыі,ён і тыя здабыткі пагубіў,што надбаў быў у папярэднія часы коштам вялізорнай напругі сваіх нацыянальных сіл.А пагубіўшы свае нацыянальныя здабыткі,ён мусіў зрабіцца аб’ектам палітычных экспераментаў для тых суседзяў,мусіў стаць гноям,на яком яны свае культурныя здабыткі гадавалі і разьвівалі. І

вось сталося тое,што сталося.Усё пагубіў беларускі народ на даўгім і цяжкім гістарычным шляху сваём да цяперашняга становішча:палітычную незалежнасьць і эканамічныя дастаткі,сваё права і асьвету,свае законы і суд,сваю школу і інтэлегенцыю і нават і імя сваё страціў у безупыўным змаганню з нідоляй сваёю,у барацьбе за сваю нацыянальную індэвідуальнасьць.Ён зрабіўся нацыяй без прозьвішча,нацыяй проста “людзей”,яшчэ горш-нацыяй “тутэйшых дзядзькоў...”.“Цудоўны наш народ,-дзівіцца украінскі пісьменнік В.Віннічэнко пра народ украінскі:-дужы і сумны...Меў героеў-і ніхто іх ні ведае...Усё жыццё любіў волю-і усё жыццё жыў рабом...Утварыў багацце песьні-і сам яе ня ведае...”І толькі адзін застаўся яму,гэтаму народу-пакутніку,скарб ад далёкіх прадзядаў.Гэта-родная мова і роднае пісьменства,гэтаю моваю пісанае;абое-як выраз яго духоўнае істоты,як сімвал яго асобнасьці нацыянальнай і як пачатак самасьвядомасьці,як памятка ад прамінулага і надзея на будучыню. Вось так і звык народ наш жыць пад чужой уладаю,-жыў,хоць на роднай,але ні на сваёй зямлі,як выславіўся вялікі украінскі пісьменнік Тарас Шаўчэнка.Ды яшчэ на ліхо нашая доля судзіла нам быць пад уладаю ні зусім чужых народаў,як,прымерам сказаць,баўгарам і сэрбам пад Турэччынай,а чэхам пад нямеччынай.Над намі панавалі славяне,нібы-та браты нашыя-вялікарусы і палякі.Але гэтае “брацкае” панаванне было для нас яшчэ горшае за чужынскае,бо чужыя народы,як немцы і туркі,глядзелі на падуладныя ім славянскія народы,як на чужых:іншая мова,іншая вера,звычаі-усё іншае.А на Беларусь і Польшча і Маскалі глядзелі заўсёды,як на свой уласны народ і ўсімі сіламі намагаліся давесьці і ўпэўніць усіх людзей,што Беларусі няма,а ёсць толькі Польшча ці Расея.Гэтак рабіла Польскае правіцельства. Палякі казалі,што ёсць толькі пагранічныя польскія землі ( крэсы ),дзе людзі гавораць папсаванаю маскоўскім уплывам польскаю моваю. .Гэтак рабіла ресейскае правіцельства на працязі 120 гадоў,даводзячы,мабыць,на задор паляком,што беларускай мовы няма,ёсць толькі папсаваная польскім уплывам вялікаруская прыказка.Ні так тыя ворагі,як добрыя людзі. Расея старалася выгнаць нашую мову з ужытку у школах,судох,у грамадзянскіх інструкцыях,-адным словам адусюль,адкуль толькі можна было . І многа ліха зазнала Беларусь ні ад чужых,а ад сваіх братоў славян.За часоў польскага панавання,усе беларускія шляхецкія станы перафарбаваліся на палякоў.Яны адцураліся ад Беларусі і,жывучы на беларускай зямлі,стараліся ганьбіць і бэсьціць усё беларускае,стараліся забыцца,што бацькі іх і дзяды былі беларусы і сваю кроў пралівалі за волю і права сваё бацькаўшчыны Беларусі.Гэтак цяпер робяць нашыя паны і папы,чыноўнікі і настаўнікі,што па царскаму загаду,праз царскія школы парабіліся расійцамі.Яны ні толькі адракліся ад усяго роднага,беларускага,а яшчэ топчуць нагамі і плююць на тое,што іх дзяды і прадзеды,як сьвятое,шанавалі.Патомкі тых слаўных беларусаў,каторыя некалі мелі сваё магутнае гасударства,чыя мова гарда і сьмела зачэла па ўсім сьвеце і карысталася вялікаю павагаю і пашанаю,-цяпер кажуць,што народ наш ці хоча сваіх школаў,што народ беларускі не разумее тый мовы,на якой гаворыць,што баццам-бы ахвотней чытае і лепш разумее па-расійску,або,лепей сказаць,павялікаруску. Народ...што значыць народ?...Народ цёмны,нікультурны,яго трэба навучыць.Як ён можа захацець сваіх беларускіх школаў,калі ён яе ніколі у вочы не бачыў?Як ён можа захацець вучыцца на сваёй мове,калі за яе яго лаялі,бэсьцілі,крыўдзілі і за людзей не лічылі?Калі ён пастаянна бачыў,што калі хто гаворыць па беларуску,той бедны,цёмны,галодны,а хто гаворыць іначай,той багаты,асьвечны і сыты.Народ трэба навучыць,яму трэба паказаць,што,пакуль не запануе у краю яго наша родная беларуская мова,да таго часу ён будзе бедны,цёмны і галодны.Толькі дэмагог і палітычны шарлатан можка пасылацца на народнаю чыстату і карцыстаць з яе дзеля сваіх поглядаў,або інтарэсаў.Дзіўная гэта прывычка ў іншых людзей пасылацца на народ там,дзе гэта саўсім не да рэчы.Калі хто хоча пабудаваць дом,зрабіць якую машыну,ці правесьці жалезную дарогу,дык ён звычайна зьвяртаецца да спецыяліста,да тых,хто знаецца на гэтых справах;толькі ў палітыцы ды ў культурнай працы чамусь звыклі радзіцца с такім знаўцам,як цёмны,ніасьвечаны народ...

Сохранить в соц. сетях:
Обсуждение:
comments powered by Disqus

Название реферата: Родная мова і яе значэнне.

Слов:1095
Символов:8454
Размер:16.51 Кб.