"Летапісец вялікіх князёў літоўскіх"
Згадваюцца падзеі палітычнай гісторыі Літвы, Беларусі і Украіны XIV - пачатку XV ст. У цэнтры ўвагі аўтара напачатку - барацьба паміж князямі Ягайлам Альгердавічам і яго дзядзькам Кейстутам Гедымінавічам за ўладу. Ягайла пасля смерці бацькі Альгерда Гедымінавіча ў 1377 г. стаў вялікім князем Літоўска-Беларускай дзяржавы. Ён вырашыў пазбавіцца ад Кейстута, пайшоў на змову з крыжакамі. Рашучы і мудры Кейстут апярэдзіў пляменніка і захапіў Вільню. Сабрана войска для рашаючай бітвы. Аднак Ягайла пачау дзейнічаць хітрасцю. Ён паслаў да Кейстута і яго сына Вітаўта ганца з прапановай мірна ўладзіць спрэчку, запрасіў іх да сябе. Кейстут і Вітаўт паверылі Ягайлу, паехалі да яго. Былі па-здрадніцку схоплены і адпраўлены ў Крэўскі замак. Старога князя па загаду Ягайлы задушылі. "И тамо во Креиве пятой нощи князя великого Кестутця удавили каморникы князя великого Ягайлава, Прокша, што воду давал ему, а были ины - Мостев брат а Кучюк а Лисица Жибентяй. Таков конець стался князю великому Кестутию", - сведчыць аўтар летапіса. Вітаўту, пераапранутаму ў жаночае адзенне, удалося ўцячы з палону. Далей падзеі развіваліся для Ягайлы не лепшым чынам. Вітаўт знайшоў прытулак у немцаў, "и приехоша к нему многи князи и бояре литовъскыи. Он жа нача воевати с помочью немецькою литовскую землю... А великому князю... Ягаилу и Скиригаилу невозможьно вже стаити противу его, занже бо у него сила велика собралася. Тогда, князь велики Ягаило перезвав его со немецъ и даль ему Луческь со всею Волыньскою землею, а в Литовъской земли - отчину его". У цэлым "Летапісец вялікіх князёў літоўскіх" уяўляе сабой некалькі гістарычных апавяданняў пра самыя розныя падзеі. Услед за апісаннем барацьбы паміж Ягайлам і Кейстутам згадваецца каранацыя ў Кракаве князя Ягайлы, бітва літоўскіх князёў са смаленскімі пад Мсціславам, жаніцьба маскоўскага князя Васіля Дзімітравіча на дачцы Вітаўта, загадкавая смерць у Кіеве князя Скіргайлы. Галоўным героем 2-й часткі "Летапісца..." становіцца Вітаўт. У 1392 г. Ягайла (кароль Польшчы пасля жаніцьбы на каралеве Ядзвізе), аддаў стрыечнаму брату вярхоўную ўладу ў Вялікім княстве Літоўскім. Вітаўт робіць рашучыя захады па ўмацаванню княства, пашырэнню яго тэрыторыі. Трэцяя, заключная частка летапісу - невялічкая аповесць пра Падолле, з якім аказаўся паяднаным лес чатырох сыноў Карыята Гедымінавіча. У канцы XIV ст. гэта ўкраінская зямля была далучана да ВКЛ князем Вітаўтам.
"Хроніка Быхаўца"
У пачатку твора змешчана крыху змененая легендарна гісторыя Літвы, запазычаная з "Хронікі Вялікага княств Літоўскага і Жамойцкага", сэнс якой - у паходжанні літоўцаў ад рымскага патрыцыя Палемона. Цікавасць у гэтай частцы выклікае апісанне сапраўдных гістарычных падзей, звязаных з першапачатковым этапам станаўлення Вялікага княства Літоўскага, з дзейнасцю першага вялікага князя новай дзяржавы Міндоўга і яг
Падобныя, параўнальна шырокія апісанні нейкіх падзей, называюць летапіснымі аповесцямі. Летапісныя аповесці сустракаюцца не толькі ў летапісах і хроніках, але і ў Бібліі, напрыклад, гісторыя Юдзіф. Дакладна невядома, якім годам заканчвалася "Хроніка Быхаўца". Адзіны рукапісны экзэмпляр твора, які належыў пану А. Быхаўцу (адсюль і назва), згублены ў XIX ст. Тэкст захаваўся дзякуючы публікацыі 1846 г. гісторыка Т. Нарбута, абрываецца ён падзеямі 1506 г.
3весткі пра "Летапіс Аўрамкі"
Складзены ў канцы XV ст. летапісны звод, які ахоплівае падзеі да 1469 г. Узнаўляецца гісторыя Кіеўскай і Маскоўскай Русі, Ноўгарада, часткова Вялікага княства Літоўскага. Летапіс з'явіўся ў Пскове або Ноўгарадзе на аснове больш Старажытных рускіх летапісных крыніц. Быў шырока вядомы на тэрыторыі Літоўска-Беларускай дзяржавы.