Подготовил ученик 11 «Б» класса Средней школы №2 Пикус Денис
Лоев—2003
Беларускі савецкі жывапісец. Народны мастак БССР. Скончыў Пензенскае мастацкае вучылішча. Удзельнік мастацкіх выставак з 1913 года. Працаваў у жанрах тэматычнай карціны, пісаў пейзажы , нацюрморты. У 1918 годзе ўдзельнічаў у мастацкім афармленні Петраграда да 1–ай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі (эскізы пано “Уся ўлада Саветам”, “Штурм Зімняга” і інш.).
Выкладаў у Веліжскай мастацкай школе (1919-1929), Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1923-1929), у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1953-1964).
Адзін з першых беларускіх жывапісцаў стварыў вобраз
У. І. Леніна (партрэт 1926). Аўтар малюнка герба БССР (1926 і 1938). У 1920-30-я гады стварыў шэраг манументальных твораў-пано: “Індустрыялізацыя”, “Калектывізацыя” (абодва ў 1930) для таможні на станцыі Негарэлае, дэкаратыўны фрыз “Кастрычнік на Беларусі” для павільена БССР Усесаюзнай сельскагаспадар-чай выстаўцы ў Маскве (1939). Ілюстраваў і аформіў шэраг кніг
М.Горкага (1951) і інш. Значную каштоўнасць мае спадчына Волкава: партрэты, пейзажы, эскізныя малюнкі карцін, дзе ен поруч з глыбокім псіхалагічным вобразам прадэманстраваў дасканалае валоданне пластычнай формай, тонкі густ у выкарыстанні фактурных магчымасцей алоўкавага штрыха (“Трактарыстка” (1956), партрэт хірурга Р. Р. Чарковай (1960) і інш.).