Kryzys w Związku Polaków na Bialorusi (Czasopis, Bialystok, Polska)
ЮрыГумянюк
Падобнанатое, штоаднозсамыхмасавыхграмадзкiхаб’яднаньняў — СаюзпалякаўБеларусi (СПБ) насёньняшнi дзеньзьяўляеццаадначасова i самайскандальнайарганiзацыяй. Бясконцыяразборкi ўнутрыкiраўнцтваСПБ, перапалкаўпрэсепамiжцяперашнiмстаршынёмСаюзупалякаўБеларусi ТадэвушамКручкоўскiм i колiшнiм — ТадэвушамГавiным, якаябольшнагадваесваркубазарныхбаб, чымздаровуюдыскусiю, парушэньнекiраўнiцтвамСПБпадставовыхстатутныхдакумантаўанiякнеспрыняестаноўчаму iмiджугэтай „культурна-асьветнiцкай” арганiзацыi ўвачохбеларускай i польскайграмадзкасьцi.
Маслаўагоньпадлiла i 26-гадзiннаягаладоўкапратэсту, якуюправялінапрыканцыстудзеняўгалоўнайсядзiбеСаюзупалякаўБеларусi вэтэраны „polskiego ruchu odrodzeniowego na Grodzieńszczyźnie” — 60-гадовыСтанiслаўПачобут i 70-гадовыЛеонПодлях. Дагэтайэкстрэмальнайакцыi iхпадштурхнулагрубаепарушэньнекiраўнiцтвамСаюзупалякаўБеларусi статутныхдакумантаў — большзагоднесклiкаласярадаСПБ, якаяпавiнназьбiраццадзеляабмеркаваньнянайбольшактуальныхпытаньняўдвойчыугод. Большзатое, галадоўшчыкi склалi адмысловылiст i маюцьнамерзачытацьягоРадзе, кабвыкрыцьслужбовыязлоўжываньнi некаторыхкiраўнiкоўСПБ.
Колькi незьвярталiсяСтанiслаўПачобут, ЛеонПодляхды iншыязацiкаўленыясябрыдакiраўнiцтваСаюзузпросьбайсклiкацьРаду, аяно, кажучыфiгуральна, анi ўзубнагой! Карацей, па-просту iгнаравала iхныя законныя патрабаваньнi. А пасьля кіраўнiцтва спаслалася на тое, што няма грошай, каб сабраць Раду з 35 чалавек, што жывуць у розных кутках краiны. Зразумела, трэба ж аплацiць людзям праезд і пражываньне. Урэшце, старшыня СПБ Тадэвуш Кручкоўскi атрымаў ад старшынi Рады Константэго Тарасевiча, якi жыве ў Менску, факс, у якiм паведамлялася, што чарговае паседжаньне Рады Саюзу палякаў Беларусi адбудзецца 1 сакавiка. Станiслаў Пачобут i Леон Подлях вырашылi спынiць галадоўку пратэсту i пачакаць…
Чужых грошай заўсёды не хапае
Усе гэтыя разборкi, сваркi, нават судовыя разьбiральнiцтвы памiж асобнымi сябрамi Саюзу палякаў Беларусi пачалiся ня сёньня, ня ўчора, а ледзь не з самага пачатку iснаваньня гэтай „культурна-асьветнiцкай” арганiзацыi. Прычым, непаразуменьнi ўзьнiкалi ня толькi ў Гродне, але i ў Менску, Радунi, Шчучыне. Сiмптаматычна тое, што звады-зьвягi адбываюцца найчасьцей у тых грамадзскiх арганiзацыях, дзейнасьць якiх фiнансуецца з-за мяжы. I тут унутраная канфрантацыя ў СПБ далёка не выключэньне. Лёгкiя i дармовыя грошы „ад добрага дзядзькi маршалка Стэльмахоўскага” — пажыўная страва для злоўжываньняў i нямэтавага выкарыстаньня сродкаў, у якiх nawzajem się obwiniają szanowni panowie — prezes Kruczkowski i były prezes Gawin. O jak przyjemnie kompać się w Niemnie (przepraszam — w błocie), i prać brudną bieliznę na łamach „Rzeczpospolitej”!
Але крыза ў Саюзе палякаў Беларусi ня зводзіцца выключна да канфрантацыi памiж Кручкоўскiм i Гавiным цi памiж iншымi актывiстамi „polskiego odrodzenia na Kresach Wschodnich”. Гэтыя абсурдныя баталii трэба разглядаць бадай адно як зьнешнi антураж, гэткую буфанаду, cyrk na drocie. Насамрэч, праблема паляе ў iншым, куды больш сур”ёзным, чым базарная сварка i ўзаемапалiваньне брудам, аспэкце. Бо адбiваецца непасрэдна на мiжнацыянальных i мiждзяржаўных узаемадачыненьнях.
Сапраўды, дзейнасьць Саюзу палякаў Беларусi фiнансуецца галоўным чынам таварыствам Wspólnota Polska. Дапамагаюць таксама iншыя грамадзкiя арганiзацыi, як напрыклад Фонд дапамогi палякам на Ўсходзе. Падчас „векапомнага” V Надзвычайнага Зьезду Саюзу Палякаў Беларусi, якi прайшоў яшчэ ў лiстападзе 2000 году, старшыня рэвiзiйнай камiсii СПБ Веслаў Раманчук паведамiў, што на той час бюджэт Саюзу склаў амаль 100000 даляраў. Але для такой вялiкай арганiзацыi (22000 сябраў!) гэта нязначная сума. Гандлёва-прамысловая палата пры Саюзе ня здольна аказаць iстотнай падтрымкi. Вядома, чужых грошай заўсёды не хапае! Асаблiва для такой штучна разьдзьмутай арганiзацыi. Бо зь цяжкасьцю верыцца, што СПБ налiчвае столькi сябраў. Напэўна, мы маем дачыненьне зь мёртвымi душамi. Але, чым больш у арганiзацыi сябраў, тым большы, i дурню зразумела, павiнен быць ейны бюджэт!
Пан Станiслаў Пачобут у прыватнай гутарцы са мной выказаў шчырую занепакоенасьць тым, што дзеецца ў Саюзе палякаў Беларусi:
— Я быў адным з тых энтузыястаў, хто ўтвараў гэтую арганiзацыю, таму крыўдна i балюча назiраць за тым, што адбываецца ў Саюзе! Як гэта няма сродкаў, каб сабраць раду! На iншыя патрэбы грошы знаходзяцца, кiраўнiцтва мае ажно тры службовыя самаходы…
Сапраўды, недаўменьне i пратэст пана Станiслава мае пад сабой цьвёрды грунт. Грошай магло ня быць месяц-другi, але ж ня цэлы год! Няўжо каля сотнi штатных супрацоўнiкаў СПБ жывiлася цэлы год Duchem Świentym i працавала za Bóg zapłać? Канешне ж не! Заробкi ўсё-ткi неяк выплочвалiся. Iнакш бы ўсё „odrodzenie polskie na Kresach Wschodnich” за год i ляснула! Але нiчога, кiраўнiкi польскiх суполак у былых постсавецкiх рэспублiках могуць спаць спакойна, бо польскi парлямант прызначыў Polakom na Wschodzie на культурна-асьветную дзейнасьць 12 мiльёнаў злотых (з 50-ці мільёнаў для ўсёй палёніі ў свеце). Значная частка гэтых сродка
Гісторыя хваробы
Цiкава, што беларускае i польскае нацыянальна-культурнае Адраджэньне ў Беларусi пачалося амаль адначасова — ў перыяд так званай “гарбачоўскай перабудовы”. У 1988 годзе паўстала Польскае культурнiцкае таварыства iмя Адама Мiцкевiча. У гэтым жа годзе ўтварылася Katedra Filologii Polskiej у Гарадзенскiм дзяржунiверсiтэце iмя Янкi Купалы.
– Згоду на ўтварэньне катэдры польскай фiлялёгii дало Мiнiстэрства адукацыi БССР, бо тады сапраўды iснавала патрэба ў фiлёлягах-палянiстах, — гаворыць загадчык катэдры беларускай культуры ГрДзУ прафэсар Сяргей Габрусевiч. — Цяпер жа набор на палянiстыку значна скарацiўся…
Калi быць больш дакладным, набор студэнтаў-палянiстаў пачаў катастрафiчна скарачацца пасьля тых сумнавядомых лукашэнкаўскiх рэфэрэндумаў 1995 i 1996 гадоў, якiя фактычна паставiлi крыж як на беларускiм, так i адпаведна на польскiм нацыянальна-культурным адраджэньнi ў Беларусi. Бо анiводнае зь iх не магло расквiтнець за кошт iншага.
Я выдатна памятаю тыя часы, калi моладзь у 1980-я гады ў Гродне ды ваколiцах сапраўды натуральным чынам шалёна захаплялася сучаснай польскай рок-музыкай i цiкавiлася польскай культурай, бо сам дзякуючы гэтаму захапленьню стаў у 1989 годзе студэнтам самага першага набору аддзяленьня палянiстыкi Гарадзенскага дзяржунiвэрсытэту. I што вы думаеце — на гэтым аддзяленьнi пераважалi выключна палякi? Якраз не! Было там шмат беларусаў, расейцаў, лiтоўцаў, жыдоў. I, натуральна, ня ўсе яны былi ахрышчаныя ў каталiцтве. Але хутка першапачаткавае захапленьне polszczyzną ператварылася ў звычайны разьлiк. Бо пасьля сканчэньня вучобы трэба ж неяк уладкоўвацца на працу. I тут „напалеонаўскiя пляны” кiраўнiцтва Саюзу Палякаў Беларусi пацярпелi фiяска.
Падчас вышэйзгаданага Надзвычайнага Зьезду Саюзу Палякаў Беларусi былы вiцэ-старшыня Тадэуш Малевiч наракаў, што моладзь пасьля вучобы ў Польшчы не жадае вяртацца ў Беларусь, а катэдра польскай фiлялёгii мясцовага ўнiвэрсытэту не апраўдала надзеяў Саюзу як кузьня кадраў для польскiх школаў. Але тая моладзь уступала ў СПБ, па ўсiм вiдаць, далёка не з патрыятычных памкненьняў. Яна кiравалася цьвярозым прагматызмам, бо ёй патрэбна добрая праца i грошы. I дурню зразумела, што заробкi ў Польшчы куды больш вышэйшыя, чым у Беларусi. Увогуле, тэндэнцыя ўступленьня ў СПБ iдзе на спад. Калi ў 1997 годзе сябрамi Саюзу палякаў Беларусi сталi 142 чалавекi, дык у 2000 — толькi 69. Вельмi дзiўна, што ў гэтай незайздроснай сытуацыi кiраўнiцтва СПБ марыць пра пабудову яшчэ дзьвюх новых польскiх школаў, бо дзьве ўжо ёсьць — у Гродне i Ваўкавыску!
Rozgrywki geopolityczne
Сапраўды, сытуацыя з польскiм школьнiцтвам у Беларусi, у прыватнасьцi на Гарадзеншчыне, склалася яўна нездаровая. Чыста польскiя школы ёсьць, а чыста беларускiх — няма! Каб ня тыя клятыя рэфэрэндумы, дык магла б захавацца раўнавага, якая б i стымулявала так жаданае нацынальна-культурнае адраджэньне палякаў i беларусаў. Але ў той раўнавазе не былi зацiкаўленыя палiтыкi з новакапiталiстычнае Масквы i мясцовыя асавечаныя беларусы, якiя ўвесь час iмкнулiся пазбыцца сваёй вясковай хамскай гаворкi. Больш за тое, на Беларусi паўсталi новыя чыста расейскамоўныя FM-радыёстанцыi, якiя фактычна „заткнулi рот” i адабралi хвалi польскiм станцыям. I таму сёньня ўжо няма таго шалёнага захапленьня польскай эстрадай, мовай i культурай, што было на ўзьмежку 1980-х—1990-х гадоў. Зараз на Беларусi дадзена зялёнае сьвятло варацiлам расейскага шоў-бiзнэсу, каб яны абалваньвалi тутэйшую моладзь расейскай папсой. У гэтым бездухоўна-разбуральным шквале могуць згiнуць ня толькi парэшткi кволай беларушчыны, але i беларускай „пальшчызны”.
Кiраўнiцтва Беларусi, праводзячы тыя рэфэрэндумы, меркавала пазбыцца нацыянальнасьвядомай апазыцыi, бо ў паветры лунала думка, што ўсе, хто размаўляе па-беларуску, належыць да БНФ. Ну i скарысталiся мэтодай Рэж усiх, Бог пазнае сваiх! А з Саюзам палякаў такi szybki numerek у iх не атрымаўся, бо за СПБ стаiць iншая дзяржава — Польшча. Больш за тое, дае грошы, якiя анi урад Беларусi, анi прэзыдэнт Лукашэнка Саюзу палякаў нiколi не запрапануе. Не аказвае Беларусь iстотнай матар’яльнай падтрымкi таксама беларусам Польшчы. Ну добра, калi за Саюзам Палякаў Беларусi стаiць Польшча, дык якая дзяржава стаiць за беларускамоўнымi беларусамi, што жывуць непасрэдна ў Беларусi? Няўжо той „сусьветны жанжар” (паводле выказваньня аднаго з вядучых Беларускай тэлевiзii) усюдыiсныя Злучаныя Штаты Амэрыкi?
Калi гэта сапраўды так, дык цяжка зразумець закiды цяперашняга старшынi СПБ Тадэвуша Кручкоўскага у адрас колiшняга старшынi Тадэвуша Гавiна ў супрацоўнiцтве з так званай беларускай апазыцыяй, якая нiбыта лiчыць мясцовых палякаў за спаланiзаваных беларусаў. Па-першае, тая апазыцыя сама з самой палiчыцца ня можа, бо дзе тры беларускiя „адраджэнцы” — там сем партый. А па-другое, калi сапраўды за той апазыцыяй стаiць ЗША, дык хто тады стаiць за панам Кручкоўскiм? Бо ж Польшча зараз цi ня самы найлепшы хаўрусьнiк ЗША!
Саюз Палякаў Беларусi, несумненна зьяўляецца элемэнтам геапалiтычных гульняў i Беларусi, i Польшчы, i Расеi. Апошняя, па ўсiм вiдаць, зрабiла гiстарычныя высновы i не жадае скарыстацца бяздарнай нацыянальнай палiтыкай састарэлых маразматыкаў з Палiтбюро ЦК КПСС…