Заданне 1
Устаўце ў словах прапушчаныя літары е
або я
:
М..дыцына, с..стра, м..рзляк, н..ўпапад, н..дабор, л..ксема, м..ккаваты, С..вілья, с..местр, в..лікі, м..лодыя,..скравы, в..сна, л..гпром, па-св..точнаму, арх..алагічны, дз..вочы, к..раміка, п..руанец, з..л..нець, л..генда, аб’..днанне, б..злюдны, б..рвяно, П..чора, л..дз..нец, сн..гавы, б..запел..цыйны, сін..ваты, ув..кавечыць, заб..сп..чэнне, н..навісць, п..цісот, в..раб’і, л..саруб, н..смелы, м..тал, г..н..рал, в..дро.
Медыцына, сястра, мярзляк, неўпапад, недабор, лексема, мяккаваты, Севілья, семестр, вялікі, мелодыя, яскравы, вясна, легпром, па-святочнаму, археалагічны, дзявочы, кераміка, перуанец, зелянець, легенда, аб’яднанне, бязлюдны, бервяно, Пячора, ледзянец, снегавы, безапеляцыйны, сіняваты, увекавечыць, забяспечэнне, нянавісць, пяцісот, вераб’і, лесаруб, нясмелы, метал, генерал, вядро.
Заданне 2
Змяніце дадзеныя словы або падбярыце да іх аднакаранёвыя так, каб націскныя о, э
перайшлі у ненаціскны а
, напрыклад: мо
ва – ма
ўляць:
Возера – азёрны, голас – галасы, цэгла – цагляны, год – гадавы, рэзаць – выразаць, тонкі – танклявы, эканоміка – эканаміст, востры – вастрыё, учора – учарашні, добры – дабрыня, горад – гарадскі, новы – навейшы, колер – каляровы, жолуд – жалуды, спрэчка – спрачацца, расшнуроўваць – расшнураваць, допуск – дапускаць, цэнны – ацаніць, ноч – начны, ігрок – ігракі, звон – званіць, колас – калоссе, ломкі – ламаць, космас – касмічны, пояс – паясы, грэбсці – заграбаць, шоўк – шаўковы, шэсць – шасцёрка, грошы – грашовы, рэчка – рачны, гоман – гаманіць.
Заданне 3
Запішыце па-беларуску наступныя словы:
Биолог – біёлаг, национальность – нацыянальнасць, шампиньон – шампіньён, район – раён, йог – ёг, доминион – дамініён, проект – праект, гигиена – гігіена, официант – афіцыянт, грандиозный – грандыёзны, биосфера – біясфера, фиалка – фіялка, экспрессионизм – экспрэсіянізм, абитуриент – абітурыент, филиал – філіял, химия – хімія, чемпионат – чэмпіянат, диапазон – дыяпазон, церемониальный – цырыманіяльны, саквояж – сакваяж, артерия – артэрыя, рационализатор – рацыяналізатар, пианино – піяніна, миниатюра – мініяцюра, реализм – рэалізм, радиатор – радыятар, биогенез – біягенэз.
Заданне 4
Устаўце ў словах прапушчаныя літары:
Прозьба (с, з), барацьба (дз, ц), раздаць (с, з), сцежка (ш, ж), чуб (б, п), год (т, д), футбол (т, д), падтэкст (т, д), снег (г, х), след (т, д), дзежка (ж, ш), кладка (т, д), нож (ж,ш), лодка (д, т), вакзал (г, к), у жыце (т, ц), на заводзе (д, дз), універсітэт (т, ц), па горадзе (д, дз), у лісце (т, ц), баразна (зн, здн), посны (стн, сн), шчаслівы (стл, сл), міласэрны (рдн, рн), мундзір (д, дз), аптэка (т, ц).
Заданне 5
Дзе трэба ўстаўце мяккі знак ці апостраф і размясціце словы ў слупкі табліцы:
Пугаў..ё, В..етнам, вярхоў..е, п..едэстал, хтос..ці, мул..тыплікацыя, Прымор..е, з..яднаць, пяц..дзесят, камен..чык, узгор..е, суб..ектывізм, калос..се, глян..це, мален..кі, раз..яднаць, з..ява, Н..ю-Дэлі, павуцін..не, кап..ё, з..мена, песен..ка, с..вет, мадэл..ер, бац..ка, аб..ехаць, уз..езд, лас..ён, глян..ма, рэл..еф, паштал..ён, Палес..се, у Вяз..ме, аб..ектыўны, Васіл..еў, міжтраў..е, суднапад..ёмны, кал..ян, вел..мі, піс..меннік, З..мітрок, аб..есціся, аб..інець.
Словы | |||
са змякчальным мяккім знакам | з раздзяляльным мяккім знакам | з апострафам | без мяккага знака і апострафа |
хтосьці мультыплікацыя пяцьдзесят каменьчык гляньце маленькі песенька бацька гляньма у Вязьме вельмі пісьменнік |
Нью-Дэлі мадэльер ласьён рэльеф паштальён Васільеў кальян |
В’етнам п’едэстал Прымор’е з’яднаць узгор’е суб’ектывізм раз’яднаць з’ява кап’ё аб’ехаць уз’езд аб’ектыўны суднапад’ёмны аб’есціся аб’інець |
пугаўё вярхоўе калоссе павуцінне змена свет Палессе міжтраўе Змітрок |
Заданне 6
Да дадзеных слоў падбярыце аднакаранёвыя з падоўжанымі зычнымі (напрыклад: забыць – забыццё):
Вітаць – прывiтанне, світаць – світанне, мазь, за бродам – заброддзе, корань – карэнне, адзець – адзенне, сто гадоў – стагоддзе, заміраць – заміранне, навокал – наваколле, за полем – заполле, вясёлы – вяселле.Ад слова мазь можна ўтварыць толькi форму Тв. склона: мазь – маззю.
Заданне 7
Укажыце правільны канчатак роднага склону назоўнікаў:
Вопыт (а, у), выбар (а, у), выхад (а, у), крытэрый (я, ю), суб’ект (а, у), манітор (а, у), газ (а, у), курс (а, у), эфект (а, у), старт (а, у), інтэрвал (а, у), інстытут (а, у), рынак (а, у), вынік (а, у), брат (а, у), рамантызм (а, у), грукат (а, у), філолаг (а, у), наж (а, у), дзейнік (а, у), лес (а, у), камітэт (а, у), мёд (а, у), Гомел (я, ю).
Вопыту,выбару,выхаду,крытэрыю,суб’екта,манітора,газу,курса,эфекту,старту, інтэрвалу, інстытута, рынака, выніку, брата, рамантызму, грукату, філолага, нажа, дзейні -ка, лесу, камітэта, мёду, Гомеля.
Заданне 8
Пастаўце наступныя назоўнікі ў месны склон, запішыце:
Кантроль – аб кантролі, прадукт – у прадукце, бюджет – аб бюджэце, лідар – аб лідару, дагавор – у дагаворы, электрод – на электродзе, робат – пры робаце, холад – на холадзе, інструмент – аб інструменце, вольт
Заданне 9
Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову:
Благодарить сестру, просить друга, извините меня, шутить над ребёнком, смеяться над сестрой, идти за водой, послать за сестрой, отправиться за грибами, ходить по вечерам, летать по ночам, видеться по субботам, встречаться по выходным, говорить о погоде, думать о весне, беспокоиться о родителях, больше его, старше сестры, женился на Тане, поехать за дровами, около трёх часов.
Дзякаваць сястры, прасіць сябра, прабачце мне, жартаваць з дзіцяці, смяяцца з сястры, ісці па ваду, паслаць па сястру, паісці ў грыбы, хадзіць па вечарах, лётаць ноччу, бачыцца ў суботу, сустракацца ў выхадныя, гаварыць пра надвор'е, думаць аб вясне, турбавацца пра бацькоў, больш за яго, старэйшы за сястру, ажаніўся з Таняй, паехаць па дровы, каля трох гадзін.
Заданне 10
Карыстаючыся тлумачальнымі даведнікамі, дайце азначэнні наступным тэрмінам:
Соцыум, палітыка, гіпотэза, працэс, аргумент, білінгвізм, абсцыса, лексікалогія, артэрыя, аксіёма, дыяметр.
Соцыум – (ад. лац. socium – агульнае, сумеснае), устойлiвая сацыяльная сукупнасць, якая характэрызуецца адзiнствам умоў жыццядзейнасцi людзей i на гэтай аснове – агульнасцю культуры.
Палітыка – (ад грэцкага τα πολιτικά) – удзел у справах грамады. Тэрмін звычайна прымяняецца ў адносінах да грамадзянскіх урадаў, але палітыка таксама вылучаецца ва ўсіх групах чалавечага ўзаемадзеяньня, то бок карпаратыўных, акадэмічных альбо рэлігійных інстытутах.
Гіпотэза – (грэч. hipothesis
– аснова, меркаванне), навуковае меркаванне аб прычыннай сувязі з'яў, якое патрабуе далейшай праверкі для таго, каб стаць верагоднай культуралагічнай тэорыяй.
Працэс – паслядоўная змена станаў аб’
екта ў часе.
Аргумент – (лацінскае argumentum), 1) меркаваньне (ці сукупнасць меркаванняў), прыводнае ў пацверджанне праўдзівасці іншага меркаваньні (канцэпцыі, тэорыі). 2) Падстава (частка падставы) доказы.
Білінгвізм – (лац. bilihguis < bі (bіs) "двойчы", 1іnguа "мова"), ці двухмоўе, – валоданне і карыстанне дзвюма рознымі мовамі, кожная з якіх выбіраецца ў залежнасці ад канкрэтнай камунікатыўнай сітуацыі.
Абсцыса (ад лацінскага abscissus – адрэзаны) – адна з дэкартавай каардынат кропкі, пазначаецца большай часткай літарай х.
Лексікалогія – ад грэческага lexikos, які адносітся да слова. Лексіка – слоўнікавы склад мовы (сукупнасць слоў мовы). Раздел мовазнаўства ў якім вывучаецца лексіка, як сукупнасць слоў мовы, называецца лексікалогіяй.
Артэрыя (па-лацінску arteria – артэрыя) – крывяносныя пасудзіны, якія нясуць кроў ад сэрца да перыферыі, у адрозненне ад вен, у якіх кроў рухаецца да сэрца.
Аксіёма – (стар.-грэч. axíōma – сцвярджэнне, становішча) або пастулат – сцвярджэнне, прыманае без доказаў.
Дыяметр – гэта хорда (адрэзак, які злучае два пункты) на акружнасці (сферы, паверхні шара), і праходзіць праз цэнтр гэтай акружнасці (сферы, шара).
Заданне 11
Растаўце знакі прыпынку ў наступных сказах (звяртайце ўвагу на правільнае ўжыванне у і ў):
1. Вясной і ўвосень тут нельга было прайсці ні балотам, ні лесам. (І. Шамякін)
2. Вясёлы, радасны, ўзбуджаны Лабановіч злушчыўся з натоўпам і згубіўся ў ім. (Я. Колас)
3. Упалі першыя буйныя каплі дажджу і, нібыта крупінкі жывога срэбра,задрыжалі і пакаціліся па дарожным пыле. (С. Грахоўскі)
4. Шчасце, кажуць, прыходзіць нечакана.
5. На прыгуменні, поруч з садам, павець з гумном стаяла радам, а пад паветкаю прылады: вазок, калёсы, панарады, старыя сані,восі, колы і вулляў некалькі на пчолы. (Я. Колас)
6. Вішня не апала – зіма не настала. (Прыказка)
7. Расчасаўшы пышныя кудры, лес па пояс убраўся ў туман. (Я. Колас)
8. Яму проста не верыцца яшчэ, што будзе ён праз якое паўгадзіны ў родным горадзе, дзе радзіўся ён, рос, жыў, працаваў. (М. Лынькоў)
9. Вясна была ранняя, як і звычайна на Палессі. У лясах, на ўгрэвах снег злазіў борзда, і вызваленая з-пад снегу зямля радасна выглядала на свет жоўтавата-шэрымі плямкамі; ўжо выбіваўся і леташні бруснічнік, свежы і сакавіты, сухія галінкі вераску і ягадніку. Побач чыгункі, дзе так прыемна купаліся залатыя косы сонейка ў зацішку зялёных хвой і чырванаватага маладога бярэзніку, ўжо цягнулася доўгая жоўтая паласа адтаўшай зямлі. Яна шырэла з кожным днём, з кожнай гадзінай. (Я. Колас)
10.Прамыя вуглы мы бачым у наваколлі; прамы вугал утвараюць лініі перасячэння сцен і столі ў пакоі, два краі стала прамавугольнай формы і г.д. (Геаметрыя, падручнік для 10 кл.)
11.Можна сабе,напрыклад, уявіць, што над морам ляціць чайка так, што ўвесь час знаходзіцца над адным і тым жа грэбнем хвалі. (Г.Я. Макішаў)
12.
Пры вывучэнні ліній метадам каардынат узнікаюць дзве задачы: 1) па геаметрычных уласцівасцях дадзенай лініі знайсці яе ўраўненне; 2) адваротная задача-па зададзенаму ўраўненню лініі даследаваць яе геаметрычныя ўласцівасці. (Геаметрыя, падручнік для 10 кл.)
13.Любое лічыльнае мноства бясконцае,таму што бясконцым з’яўляецца мностава натуральных лікаў на інтуітыўным узроўні. (І.Р. Кожух)
Літаратура (падручнікі і дапаможнікі)
1. Беларуская мова / Пад рэд. М.С. Яўневіча – Мн., 1991.
2. Беларуская мова. У дзвюх частках / Пад агульн. рэд. Л.М. Грыгор’евай – Мн., 1998.
3. Капылоў І.Л., Рапацэвіч С.Я. Беларуская мова ў табліцах і схемах – Мн., 2005.
4. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі – Мн., 2008 (электронны варыянт дадаецца да кантрольнай работы).
5. Сямашка Л.І., Шкраба І.Р., Бадзевіч З.І. Курс беларускай мовы – Мн., 1996.